Усістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля

Вид материалаДокументы

Содержание


Прыкладныя патрабаванні
Першае паўгоддзе
Н. Сакалоўскага
Я. Жабко.
Ю. Семянякі
Г. Вагнер
М. Рымскі-Корсакаў
П. Чайкоўскі
А. Мдзівані
В. А .Моцарт
А. Глазуноў
Подобный материал:
1   2   3   4

Прыкладныя патрабаванні


да ўзроўня музычнага развіцця навучэнцаў першага класа


К канцу першага года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатко­выя ў я ў л е н н і:

аб разнастайнасці свету гукаў і спосабаў гукаатрымання;

аб выразных фарбах асабістага голасу, жэста, мовы;

аб разнастайнасці музычных інструментаў;

аб першасныя жанрах музыкі;

аб выразнасці і выяўленчасці музыкі;

аб рытмічным і меладычным малюнку;

аб выразным пульсе музыкі;

аб магчымасці з дапамогай гукаў «расказваць» музычныя гісторыі.


Вучні павінны ў м е ц ь:

разумець дырыжорскія жэсты настаўніка;

выразна спяваць і музіцыраваць на музычных інструментах;

выкарыстоўваць гукаперайманне;

распазнаваць па характэрных прыметах песню, танец і марш;

выконваць раўнамерны «пульс» у музыцы рознага характару, вылучаць моцныя і слабыя долі «пульсу»;

вызначаць характар, настрой героя музычнага твора;

разважаць аб сувязях музыкі і жыцця.


ІІ КЛАС

Першае паўгоддзе



Падарожжа ў музычныя краіны —

Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт (16 г)


Фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце, аб элементах опернага і балетнага спектакля. Фарміраванне ўяўленняў аб складзе сімфанічнага аркестра, аб прынцыпе спаборніцтва ў канцэрце.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, па­знаваць гучанне сімфанічнага аркестра, асобных музычных інструментаў.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Песня, танец, марш клічуць у падарожжа па свеце музыкі. (1 г)
  2. Музычнае падарожжа ў краіну Опер. (1 г)
  3. Аб чым расказваюць песня, танец, марш у оперы. (2 г)
  4. Музычнае падарожжа ў краіну Балет. (1 г)
  5. Аб чым расказваюць песня, танец, марш у балеце. (2 г)
  6. Як сябруюць з музыкай іншыя віды мастацтва. (1 г)
  7. Падарожжа ў краіну Сімфонію. (1 г)
  8. Песня, танец, марш расказваюць без слоў. (2 г)
  9. Інструменты сімфанічнага аркестра. (1 г)
  10. Музычнае падарожжа ў краіну Канцэрт. (1 г)
  11. Музычнае спаборніцтва. (2 г)
  12. Куды прывялі нас песня, танец, марш. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Пайшоў Ясь наш на лужок», «Саўка ды Грышка», «Ляцелі гусёлкі». Беларускія народныя песні.

«Каляда, Каляда, дай, баба, пірага», «Люлі-люлі, цэлы дом спіць», «Доктар», «Пра бабра», «Іграў я на дудцы», «Ішла Каляда». Беларускія народныя песні.

«Бульба», «Лявоніха». Беларускія народныя песні-танцы.

«Ходзіць курачка», «Кума мая, кумачка». Беларускія народныя песні.

«Выйди, выйди, Иванку», «Журавель». Украінскія народныя песні.

«Кружева осенние». Музыка і словы Я. Жабко.

«Песня о Родине». Музыка і словы С. Галкінай.

«Наш край». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы А. Прышэльца.

«Музыка». Музыка С. Галкінай, словы А. Кобец-Філімонавай.

«Песенька Дзеда-Барадзеда». Музыка Л. Захлеўнага, словы А. Вольскага.

М. Каваль. Тэмы Малыша, Балбатушкі, Усёзнайкі, Таптушкі, Бадайкі. «Калыханка Мамы-казы», «Два хоры казлянят», сцэна «Гульні казлянят і напад Ваўка», «Ваяўнічы марш», Фінал (з дзіцячай оперы «Воўк и сямёра казлянят»).

«Гуканне Дзеда Мароза». Музыка Ю. Семянякі, словы У. Карызны.

«А чу-чу». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Хрюшка заболела». Музыка Г. Партнова, словы Е. Ефімоўскага.

«Коза». Музыка А. Парцхаладзе, словы Н. Керэселідзе, рускі тэкст В. Та­тарынава.

«Навагодняя песенька». Музыка Я. Глебава, словы У. Карызны.

«Батлеемска зорка». Музыка і словы Я. Петрашэвіча.

П. Чайкоўскі. «Неапалітанская песенька», «Марш драўляных салда­цікаў» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

Г. Вагнер. «Юрачка» (з балета «Святло і цені»).

М. Красеў. Заключны хор (з оперы «Муха-Цакатуха»).

С. Пракоф’еў . Гавот (з «Класічнай сімфоніі»), Вальс, Поўнач (з балета «Папялушка»).

М. Рымскі-Корсакаў. «Песня Звездочета» (з оперы «Золотой петушок»).

П. Чайкоўскі. «Неапалітанскі танец», «Танец маленькіх лебедзяў»

(з балета «Лебядзінае возера»), Вальс (з балета «Спячая прыгажуня»).

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 2, фінал. І канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, фінал (фрагменты па выбары настаўніка).

П. Чайкоўскі. Хор сялян (з оперы «Яўген Анегін»).

П. Падкавыраў. Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам G-dur, фінал.

А. Мдзівані. «Бульба» (для аркестра народных інструментаў).

Р. Пукст. «Беларуская полька», «Дзіцячы танец и хор» (з оперы «Марынка»).

М. Чуркін. Сімфаньета «Беларускія карцінкі» (фрагменты па выбары настаўніка).

В. А .Моцарт. «Званочкі звіняць», арыя Царыцы Ночы, песенька Папагена, дуэт Папагена и Папагены (з оперы «Чароўная флейта»).

І. Жыновіч. «Мелодыя».

Я. Глебаў. «Бульба»( з балета «Мара»), Адажыо (з балета «Маленькі прынц»).

А. Глазуноў. Сімфонія № 1, частка ІІ.

«Зіма». Музыка І. Лучанка, словы Я. Коласа.