Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г
Вид материала | Документы |
- Ва ў школьнай адукацыі традыцыйна разглядаецца як сістэма знакаў, аперыруючы якімі, 112.79kb.
- План Работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры па праблеме “Асаблівасці, 27.05kb.
- Літаратурны турнір па творчасці, 231.8kb.
- Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы І літаратуры, 540.77kb.
- М. Багдановіч “Зімой” (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў “Вечар” (VIIІ кл.) (с. 46-47), 117.67kb.
- Пытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры, 45.06kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў I настаўнiкаў сярэдняй, 2984.17kb.
- Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія рэпецітар, 929.74kb.
- К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 568.81kb.
Невядома, як з’яўляюцца, невядома, куды знікаюць.
– Занадта многа чартаўшчыны нават для такога дома, – не супакойваўся я. – Малы чалавек, Блакітная Жанчына, а тут яшчэ гэта дзікае паляванне караля Стаха. Аблога і знутры, і звонку, каб ён згарэў, гэты дом!
А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. І пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.
Жанчына выцягнула галаву, шыя яе зрабілася доўгай-доўгай, і, наблізіўшы да мяне твар, свісцячым шэптам яна сказала: – Дык, можа... можа, яна хутка памерла б.
Баюся, што я змяніўся ў твары, стаў страшны, бо яна адразу ўцягнула галаву ў плечы.
Збожжа там не прадаюць, збожжа там купляюць.
Усё мянялася. Нішто не мянялася толькі ў Загоршчыне.
…Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык. не змог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі.
Яно зусім чужое: рукі і ногі свае і не свае, цяжкія, як свінец, і бязважкія, блізкія, вось тут, і вельмі-вельмі далёкія.
– Кінь, – сказаў спакойна Андрэй. – Брахня ўсё. – А я хіба кажу: праўда?
Сірынам заспяваю, прыжмурыўшы вочы сярод маладых дрэў, Феніксам згару і ўваскрэсну з попелу.
Усё гэта пахне так, што бессмяротны Гарганцюа памёр бы ад прагнасці і зноў уваскрэс ад аднаго водару.
... Там лагчына шырынёю ў тры Іхархары. Толькі не сухая, а поўная вады.
… Алесь выехаў досвіткам другога дня, каб на яго схіле дабрацца да дзедавай вёскі.
Алесь схіліў галаву, а потым, можа, занадта рэзка, ускінуў яе.
Ён прыклаў рыльца пляшкі да вуснаў, прапаласкаў рот і ... вада нібы выпарылася ў роце. Больш было нельга. І ён страшэнным намаганнем волі аддзёр ад вуснаў гарачае рыльца.
Ён і сам быў цяпер не бліскучы, а закураны, а дзюбка яго была чырвоная, бо ён скрывавіў яе аб ланцугі.
І раптам вавёрка зноў схавалася ў дупло, радасць знікла з яе вачэй, і той самы жах пасяліўся за веямі: Варона даваў ўказанні дваім лёкаям, якія вешалі над камінам партрэт Рамана Старога.
Праз якую хвіліну і каня і конніка паглынула цемра. Быццам іх ніколі і не было. Быццам змрок нарадзіў іх і змрок адразу ж забраў.
– А мне не трэба, – сказаў пан Юры. – Мне трэба, каб ён за які месяц навучыўся ездзіць прыгожа, а не па-халопску.
У старога графа паблажлівы, – бо не прыродны, а прыдбаны выхаваннем, – выраз на поўным, сінім ад брытвы абліччы, такі выраз можна бачыць на старых партрэтах.
У мяне ўсё больш варушылася на дне душы жаданне даць па гэтай фарфоравай, вялай, бязвольнай храпе, бо такія не здатныя ні на добры ўчынак, ні на крымінал – не людзі, а макрыца-трава на градзе.
Яго добрыя якасці былі прыродныя. Яго недахопы – недахопамі стагоддзя.
Раптам з яго горла вырваўся такі страшны крык, што ён спалохаўся за тых, чые цені адпачывалі на сцяне. Але палохаўся ён дарэмна, бо страшна гэта было толькі яму: толькі здрыгануліся пальцы ды з вуснаў вылецеў бязгучны віск, – тыя не заўважылі і не пачулі.
Дзікі, нялюдскай сілы крык прагучаў аднекуль знадворку – здавалася, што гэта крычыць і рыдае не чалавек, а дэман.
Ты што, не бачыш, з кім завёўся? Гэта табе не нашы блазны з курынымі душонкамі, гэта не