Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7
Таркайлаў брат плётку пусціў, што гэта яна звычайнага хлапчука сажай вымазала... для пыхі.

Чутка аб тым, што забілі нейкага кніганошу, хутка разляцелася па навакольных вёсках (Кн, с. 113); Мы дамовіліся, што ён і я будзем расследаваць гэту справу разам, што ён праз дзень прыйдзе да мяне і раскажа, пра што ён даведаўся ў наваколлі (розныя пагалоскі і плёткі маглі прынесці пэўную карысць).

Вакол стаяла непранікальная, непраглядная, здавалася, над усім светам, сцяна дажджу.

Семантыка-стылістычныя

Іван спахмурнеў толькі аднойчы: убачыўшы пустыя лугавыя азёры, спушчаныя ў Аку.

Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала.

Ад усеўладнага святла, ад знішчальнай гарачыні распухла і стала бронзавай скура.

Пакруціў галавою: хай спіць, пакуль спадае гарачыня і пакуль яшчэ не захаладала нанач.

Спякота за акном стала, відаць, зусім нясцерпнай.

Задуха стала нясцерпнай.

Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна.

Засмяяўся:Прашчур – малайчына. Галоўнаестаць на той бок, які выйграе.

...Гораў спаў да дзесяці гадзін.

Іван стаяў над адхонам, свежанькі, быццам усю ноч хроп у стайні.

Стылістычныя

Не, брат, горшыя за іх толькі дактары.

Ды яшчэ, да таго ж, і сэрца не вытрымала, як казаў пасля лекар.

Вазьміце з сабою лекара....

Табе проста падабалася спачатку, што я так смешна апраўдваюся.

А потым яны пайшлі да палаца, адкуль ужо далятала музыка: пайшлі спярша па спляценні ценю і святла ад каганцоў, потым па каляровых плямах ад ліхтарыкаў.

Тым часам уначы пабачыце вы дваццаць коннікаў на вараных дрыкгантах.

Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава....

Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагаміхоць бы які водгук.

У Бахчысараі, поруч з Чуфаі-Кале,казаў далей голас,ёсць даліна смерці, могілкі, на якіх хаваюць караімаў з усяго свету.

Нашы клады не прыгнятаюць, а гэтае будзе сніцца, як кашмар.

І вось ужо няма князя, няма ягонага сэрца і думак, а сфінкс стаіць. А ваколтруны.

Кандрат сціснуў кулакі на вясле, рыўком паслаў човен з корстай нябожчыка да недалёкай ужо царквы на выспе.

... Ілюмінацыя залівала горад, як быццам гэта палаў Рым. Пяць пірамід узвышаліся вышэй за будынак езуіцкага калегіума, а яшчэ лёталі ракеты, утрапёна круціліся колы з агню.

Яго краналі не словы, а проста мёртвы сон камянёў, дрэў, будыніны, якую абкружалі, сціскалі дубы.

Кантэкстуальныя

Нідзе не было відаць, што зрасліся два дрэвы. Проста плялося, валаклося па высецы самотнае схіленае дрэва на дзвюх нагах, ніба хацела і не магло пайсці, уцячы са спустошанаг людзьмі месца.

Уся гэтая катлавіна з яе бязмежнасцю і цішынёй, з блакітнымі ценямі і бязлюдствам нагадвала месячны кратэр.

А людзі ішлі ўсё далей ад Акі, да процілеглага краю мёртвага кратэра.

Не боўтала рыба, і шэрыя чаплі на водмелях стаялі расхрыстаныя, змораныя, падобныя на пачварных вядзьмарак, апранутых у лахманы.

Год сорак таму назад стаяла яшчэ за дрэвам чорная лазня. Але ў адну з начэй, зусім знянацку, Дняпро ўхапіў яенават бервяна