Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г

Вид материалаДокументы

Содержание


Апісанне выніковай мэты праекта
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7


ПРАЦА НАД ПРАЕКТАМ


Дыягнастычны этап

Мэта: вызначыць праблемнае поле і мэту праекта.

Задачы:
  • вызначыць праблемнае поле і гатоўнасць настаўнікаў геаграфіі і гісторыі да выкарыстання на ўроках твораў У.Караткевіча;
  • ацаніць узровень сфарміраванасці грамадзянскай свядомасці вучняў 9-11 класаў.

Для выяўлення ўзроўню сфарміраванасці грамадзянскай свядомасці вучняў, гатоўнасці настаўнікаў да ажыццяўлення праекта праведзена анкетаванне.

На аснове атрыманых вынікаў была сфармулявана ідэя: неабходна распрацаваць і ўкараніць адукацыйны праектВыкарыстанне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродку патрыятычнага выхавання вучняўдля фарміравання ў вучняў такіх якасцей асобы, як духоўнасць, патрыятызм, грамадзянскасць.


Падрыхтоўчы этап

Мэта: падрыхтаваць тэарэтычную і арганізацыйную базу для рэалізацыі праекта.

Задачы:
  • вывучыць канцэптуальныя ідэі, асноўныя прынцыпы, формы і метады вучэбна-выхаваўчай работы для рэалізацыі праекта;
  • сфарміраваць арганізацыйна-педагагічныя ўмовы, выкарыстоўваючы абраныя для рэалізацыі праекта формы і метады вучэбна-выхаваўчай работы;
  • вызначыць змест работы над праектам;
  • арганізаваць работу праблемнай групы настаўнікаў “Выкарыстанне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродку патрыятычнага выхавання вучняў”;
  • распрацаваць рэкамендацыі па выкарыстанні твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі;
  • падрыхтаваць матэрыяльную базу для ажыццяўлення праекта.

Для навуковага абгрунтавання праекта выкарыстоўваецца навуковая, метадычная літаратура, Інтэрнэт-рэсурсы. У выніку гэтай дзейнасці фармулююцца навуковыя ідэі і прынцыпы ажыццяўлення патрыятычнага выхавання сродкамі мастацкай літаратуры, якія ляглі ў аснову дадзенага праекта.

Арганізацыйная структура праекта ўключае выкарыстанне разнастайных школьных (прадметныя тыдні, тэматычныя святы, інтэграваныя ўрокі, чытацкія канферэнцыі) і пазашкольных (экскурсіі, прагляд кінафільмаў і інш.) формаў работы.

Для актыўнага ўлючэння ўдзельнікаў у асноўны этап неабходна:

1. Актыўнае супрацоўніцтва настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з настаўнікамі геаграфіі і гісторыі.

2. Наяўнасць неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і кадравых рэсурсаў.

3. Выкарыстанне на ўроках камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі, што пашырае інфармацыйную базу пры падрыхтоўцы ўрокаў.

4. Стварэнне дабразычлівай атмасферы, якая стымулюе пазнавальную цікаўнасць і захопленасць удзельнікаў працай над праектам.

5. Распрацоўка рэкамендацый па адборы матэрыялаў з твораў У.Караткевіча.

Рэалізацыя праекта аб’ядноўвае зацікаўленых настаўнікаў і вучняў.


Асноўны этап

Мэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта.

Задачы:
  • сабраць, апрацаваць, сістэматызаваць і адаптаваць матэрыялы па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродка патрыятычнага выхавання вучняў;
  • распрацаваць метадычныя матэрыялы для ажыццяўлення праекта.

У выніку працы зацікаўленых педагогаў-прадметнікаў будзе сабраны, сістэматызаваны і адаптаваны матэрыял, які будзе ўключаць:

1. Аналітычныя дадзеныя па фарміраванні пачуцця патрыятызму ў старэйшых класах праз выкарыстанне на ўроках беларускай мовы, геаграфіі і гісторыі творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.

2. Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі.

Для паспяховай рэалізацыі праекта неабходна арганізаваць цеснае ўзаемадзеянне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з настаўнікамі геаграфіі і гісторыі. Гэта дазволіць праз выкарыстанне твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню асобы старшакласніка.

Атрыманыя ў ходзе рэалізацыі асноўнага этапа дадзеныя будуць сістэматызаваны і абагульнены з мэтай афармлення метадычных рэкамендацый для настаўнікаў беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча з мэтай патрыятычнага выхавання вучняў.

У 2011-2014 гг. плануецца:

1. Працягнуць маніторынг узроўню сфарміраванасці патрыятычнай свядомасці вучняў.

2. Стварыць камп’ютарныя прэзентацыі, раздатачны матэрыял да ўрокаў, выкарыстоўваючы матэрыялы праекта.

3. Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў-прадметнікаў па выкарыстанні на ўроках творчай спадчыны У.Караткевіча.

4. Выкарыстаць матэрыялы праекта ў адукацыйным працэсе.

5. Працягнуць арганізацыю камунікатыўнай прасторы ў межах праектнай дзейнасці.


Выніковы этап

Мэта: ацаніць эфектыўнасць праекта.

Задачы:
  • правесці выніковую дыягностыку ўзроўню сфарміраванасці патрыятычнай свядомасці вучняў;
  • распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча ў навучальным працэсе;
  • выявіць ступень зацікаўленасці настаўнікаў у працягу працы ў межах праекта.


Прагназуемы вынік:
  • асоба вучня з устойлівымі маральнымі і светапогляднымі якасцямі, высокай унутранай культурай, для якой ўласцівыя пачуцці нацыянальнай годнасці, гонару за сваю Радзіму, зацікаўленасць гісторыяй і культурай роднай краіны, грамадзяніна-патрыёта;
  • метадычныя рэкамендацыі па выніках праекта.


АПІСАННЕ ВЫНІКОВАЙ МЭТЫ ПРАЕКТА

У выніку працы над праектам вучні:
  • набудуць такія якасці асобы, як павага да гісторыі, культуры роднай краіны, знакамітых асоб, якія зрабілі значны ўклад ў культуру, навуку;
  • пашыраць свой кругагляд, атрымаўшы дадатковыя веды па вучэбных прадметах.



Літаратура:

1. Барадзіна, А.І. Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” / А.І. Барадзіна. – Баранавічы, 1999.

2. Беленький, Г.А. Приобщение к искусству слова / Г.А. Беленький. – Москва: Просвещение, 1980.

3. Бонецкая, Н.К. Проблемы методологии анализа образа автора // Методология анализа литературного произведения / Н.К.Бонецкая. – Москва: Наука, 1998.

4. Верабей, А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творч. У.Караткевіча / А. Верабей. – Мінск: Маст. літ., 1997. – 256 с.

5. Ішчанка, Г.М. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Уладзімір Караткевіч у школе: Дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / Г.М. Ішчанка. – Мінск: “Аверсэв”, 2002. – 207 с.


Дадатак 1

Матэрыялы з твораў У.Караткевіча для вывучэння тэмы “Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі” (10 клас)

Сінонімы