Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7
Абсалютныя

Нарэшце глыбокай восенню 1602 года ўсё было гатова.

Наступны дзень быў звычайным шэрым днём, якія часта бываюць увосень на Беларусі.

У залу па сходах каціўся чалавек, менавіта каціўся, іначай гэта нельга было назваць.

Потым шалёна бяжыць па сходах на хоры, а адтуль, вінтавымі сходамі, на антрэсолі другога паверха, а потым, прыстаўной лесвіцай, на адкрытую вежку.

Калі князь выпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала.

У зіхаценні вогненных плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былірадзімай: усе тыя, што адышлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што будуць.

Перад імі была Ака, праўдзівей, адзін з яе рукавоў, далейпаплавы, з якіх піла вясёлка, яшчэ далейліловае ад хмар галоўнае рэчышча .

І тут перад вачыма дзяцей успыхнула ў тумане белая шырокая вясёлка, слаба-аранжавая звонку, шыза-блакітная знутры.

На павуцінках, на росным верасе раптам зявілася другая радуга.

А замест пяскоў там паплавы, і на іх многа рознакаляровых кветак, а над кветкаміарка-вясёлка.

Якая яна, вада? Ён не помніў, якая яна на радзіме. Ён помніў, якая яна бывае тут. Саланаватая, з серавадародным пахаму балацявінках велічынёй з далонь, чыстаяу калодзежах.

Цемнаскурыя руара з касты ртасаў-ачышчальнікаў усё жыццё чысцяць студні.

Семантычныя

І вось зусім ужо нядаўна Пятрок Кахно затрымаўся ў дзяўчыны і ідзе недабыліцкім раздарожжам акурат у поўнач. Толькі стаў на скрыжаванні – як заплача нешта над галавою.

Крыжы на ростанях, вёскі ў барвяных каралях арабін, чырвоная шыпшына ля дарог, начлежныя коні ў тумане.

У лесе, вярсты за чатыры ад краю, на адзіным месцы, якое ўдалося адваяваць ад лясоў і імшар, стаяў пагранічны кардон, людзям якога было загадана лавіць кантрабандыстаў, калі тыя пойдуць з прускага боку, ды яшчэ не дазваляць мясцовым мужыкам і бабам хадзіць за мяжу, да кумоў, на хрэсьбіны ці вяселле.

Вельмі хацелася кудысьці ў пушчу, дзе лазорава сінеюць беларускія пралескі, дзе ў нетрах такуюць цецерукі.

Сілы яго, як казаў рукапіс, дасягалі ўжо васьмі тысяч коннікаў, якія часткова хаваліся ў пушчы, часткова знаходзіліся пры яго палацы (ДзП, с.65); Не разбіраючы дарогі, імчалася дзікае паляванне па самай жахлівай дрыгве, па лесе, па вадзе межыток.

Ён ездзіў. Пабываў у наваколлі Разані, пераправіўся на чоўне праз Акунаплаўны мост сарвала нечаканай летняй паводкай,тросся ў грузавіках, калаціўся ў брынклівых аўтобусах, плыў у чаўнах, выбіваў аб гасцінічны кут хмары пылу са змятага пінжака, гаварыў з людзьмі на паромах, са старымі вартаўнікамі сенажацяў, з бабамі, якія гаманілі на спявучай мове Ясеніна .

І ў страсным юнацкім голасе гучалі цяга, і журба, і шырокі смутак душы, узгадаванай на гэтых паплавах.

Змрачнаватая, значна большая ў вышыню, чым ў даўжыню і шырыню, будыніна думала аб чымсьці, што не датычылася двох чалавек, што зараз ішлі праз заценены луг да яе дзвярэй, і гэты яе спакой быў спакоем канца.

Паром торкнуўся ў бераг, і адразу лаза на беразе, якая дагэтуль плыла перад вачыма, спынілася, замерла.

Бялелі вялікія рамонкі, раззвоньвалі ліловыя званочкі, спявалі чмялі, упяўшыся ў малінавыя шары канюшыны, і рос, віўся, як хмель, аблытваючы рукі і ногі, бела-ружовы, прагны павой.

Вось я і думаў, што такой вандроўкай табе будзе дарога да дзеда.

Але ты, відаць, не дарос да такога падарожжа.