Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7
не паспелі вылавіць.

Амаль забылася і здарэнне з лазняй, а потым і лазню злізаў Дняпро.

Палявая дарога нырала ў лагчыны, узбіралася на пагоркі і зноў звівіста падала ўніз.

І заўтра гарэлкі нап’юцца і кум прыйдзе....

І вось, нібы чула яе сэрца, устрывожылася, пайшла і ўбачыла, што ляжыць яе стары лясны казакпа казацкім звычаіупоперак сцежкі і наадрэз не хоча ісці дахаты. Напетрапаўліўся-а.

Мне няма куды ад цябе. Хіба што туды, дзе гвалт, і шыбеніцы, і зверства, якому няма мяжы, і прыбіты народ....

Голас замоўк, але ўсім здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму і паплавы з шолахам дубоў, і Дняпро, што пялёскаўся ля берага.

Распранаючыся, змываючы ў двары праўлення пыл з цела (вада тройчы ставала чорная), выціраючыся суровым ручніком, кідаў:Зараз паедзем на кардон... Ніхто не пазнаў?.. Дзіва што. Дзікуны!.. Вандалы!.. Індзейцы... Знішчаць іх, як сабак!.. Маўчаць або лаюцца... Я ведаю, хаця б хто слязіну выраніў... .

Берагі Палаты і Дзвіны захлыналіся ў бела-ружовай квецені яблынь і вішні.

Вось пагоня, і ён уцякае берагам чорнай балотнай ручаіны.

І вось, калі адкрыўся вачам Дняпро, на страшны адхон процілеглага берага вылецелі коннікі.

Шатры ён сапраўды паставіў. Падчас адной з днёвак вялікага картэжу. Паставіў на высокім беразе Дняпра, адкуль было відаць на трыццаць вёрст, паставіў у сівым пышным палыне і верасе, не крануўшы ані былінкі.

Процілеглы бераг быў нізкі, толькі на ўзвозе, дзе стаяла хатка паромшчыка і адрына, быў высакаваты пясчаны ўзгорак, упрыгожаны дзвюма хвоямі і дзесяткамі чорных вольх.

І імпэтная страла вышкі, узнесеная над затокай, над зеленаватым Дняпром, над дубамі, што шырока растрэслі на процілеглым баку свае зялёныя шапкі.

Таму нікога не здзівіла, што 18 жніўня на кардон прыляцеў улан на ўзмыленым кані, нешта хутка перадаў Пора-Леановічу і быў перапраўлены на той бок ракі.

Вы ж глядзіце, княжыч,сказаў Логвін.Дарога простая, усё берагам. Паромам на той бок, там паплавамі, паплавамі.

Па нешматлікіх галінах, па пацямнелай ад вільгаці белай кары сплываюць алавяныя струмені дажджу.

І надворе, на такі выпадак, стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу.

Леановіч ячшэ хвіліну маўчаў, гледзячы за акно, дзе ў сінім святле маланак буйна скакалі па зямлі густыя вадзяныя бізуны.


Антонімы

Ён як быццам застыў у сваім шчасці і горы.

І было ў яе мове тое, чаго не бывае не ў вясковых людзей: закончаная меладычнасць кожнага сказа, уласцівая для мужыцкай мовы. Як удых і выдых.

Кожны з іх быў непадобны на другіх і ўсё ж няўлоўна падобны.

Усё паўторнае на зямлі, і толькі ты адна непаўторная, – думаў Андрэй.

Гэта быў адначасова чалавек вельмі харошы і вельмі дрэнны.

Уявім сабе, што гэта адбылося, што свет быў бы бядней на аднаго паэта і багацей на доктара багаслоўя.

Спявалі такія песні, што мне хацелася плакаць і смяяцца, а маці ўсёй вялікай сямі са спачуваннем глядзела на мяне, і мне рабілася на сэрцы ўсё лягчэй і лягчэй.

Дні гэтых людзей ідуць у чаргаванні дня і ночы, лета і зімы, працы і адпачынку ніў,і ў гэтым, відаць, і ёсць найвышэйшая мудрасць: есці хлеб з поля, якое ты сам урабіў і якому аддаў угнаенне.

Ды ён,