Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Вид материалаДокументы

Содержание


Выяўленне адораных (здольных) вучняў
Памятка настаўніку-прадметніку па рабоце з вучнямі, якія праявілі здольнасці
Удзел у абласным літаратурным
Подобный материал:
1   2   3   4

2.6. Работа з вучнямі, якія праявілі здольнасці
да вывучэння беларускай мовы і літаратуры



Выяўленне адораных (здольных) вучняў


1. Знаёмства з навуковымі дадзенымі пра псіхалагічныя асаблівасці і метадычныя прыёмы, эфектыўныя пры рабоце з адоранымі вучнямі, праз:
*правядзенне педагагічных саветаў з запрашэннем спецыялістаў;

*навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі;

*падбор і назапашванне літаратуры, неабходнай для самаадукацыі;

*навукова-метадычную работу па дадзеным накірунку.

2. Правядзенне мэтанакіраваных назіранняў за навучальнай і пазаўрочнай дзейнасцю для выяўлення дзяцей, якія маюць здольнасці і паказваюць высокія вынікі ў розных формах дзейнасці шляхам:
*абмеркавання паказчыкаў, якія дазваляюць зрабіць выснову пра наяўнасць адоранасці;

*знаёмства з прыёмамі мэтанакіраванага педагагічнага назірання;

*выяўлення меркавання бацькоў пра схільнасці, вобласці найбольшай паспяховасці, асаблівасцях асабістага развіцця іх дзіцяці;
*перыядычнага збора звестак сярод настаўнікаў-прадметнікаў і класных кіраўнікоў пра наяўнасць адораных вучняў у іх класах.

3. Падбор матэрыялаў і правядзенне спецыяльных тэстаў, якія дазваляюць вызначыць наяўнасць адоранасці, у адзінстве з такімі відамі дзейнасці, як:

*знаёмства з вядомым практычным вопытам работы па дадзенаму
накірунку;
*працяглае назіранне за поспехамі, аналіз дзейнасці вучня;
*правядзенне пазаўрочных конкурсаў, алімпіяд, якія дазваляюць дзіцяці праявіць здольнасці.


Памятка настаўніку-прадметніку
па рабоце з вучнямі, якія праявілі здольнасці


да вывучэння прадмета


1. Азнаямленне з дадзенымі псіхалагічнага даследавання:
*тып памяці;

*мысленне, увага;

*кола інтарэсаў;

*прафесійная накіраванасць.

2. Кансультацыя з класным кіраўніком па пытаннях:
*паспяховасці;
*узроўню складанасці заданняў;

*індывідуальных асаблівасцяў школьнікаў;

*арганізацыі навучальнага працэсу.

3. Арганізацыя індывідуальнай работы на ўроку:

* вызначыць ступень цяжкасці задання;

*распрацаваць індывідуальны план работы на ўроку;

*вызначыць сістэму творчых практыкаванняў;

*распрацаваць сістэму зваротнай сувязі.

4. Арганізацыя маніторынгу якасці ведаў, уменняў, навыкаў.

5. Узаеманаведванне ўрокаў з мэтай назірання за дзейнасцю вучняў, якія праявілі здольнасці да вывучэння прадмета.

6. Правядзенне рэфлексіі ўласнага ўрока, аналіз яго выніковасці.

7. Кансультацыі для бацькоў.


Праграма работы з вучнямі, якія праявілі здольнасці
да вывучэння беларускай мовы і літаратуры:



1. Арганізацыя і правядзенне заняткаў з вучнямі.

2. Арганізацыя індывідуальнай работы.

3. Арганізацыя ўнутрышкольных алімпіяд па беларускай мове і

літаратуры.
4. Падрыхтоўка да раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

5. Падрыхтоўка і арганізацыя ўдзелу школьнікаў у рэспубліканскім

конкурсе па беларускай мове ,,Буслік”.

6. Развіццё вучэбных і творчых здольнасцяў вучняў на дадатковых занятках, на курсах па выбары, на факультатыўных занятках.

7. Маніторынг рэзультатыўнасці ведаў вучняў.

8. Абагульненне і сістэматызацыя матэрыялаў і вынікаў работы з дзецьмі.
9. Планаванне работы на наступны перыяд.


Індывідуальныя планы работы з вучнямі, якія
праявілі здольнасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры

Індывідуальны план работы з Трахімік Алёнай, вучаніцай 8 класа
(І паўгоддзе)



Тэма занятка

Колькасць
гадзін

1

Пуцявінамі ,,Бусліка”.

1

2

Алімпіядныя заданні па праграме 7 класа.

1

3

Фанетыка і арфаэпія. Фанетычныя законы беларускай мовы. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі.

1

4

Лінгвістычныя заданні па тэме “Фанетыка і арфаэпія”.

1

5

Арфаграфія. Некаторыя правілы правапісу.

1

6

Каменціраваны дыктант.

1

7

Лексіка і фразеалогія. Прамое і пераноснае значэнне слова. Амонімы. Сінонімы.

1

8

Антонімы. Паронімы. Словы іншамоўнага паходжання і сінанімічныя ім словы беларускай мовы.

1

9

Фразеалагізмы. Крылатыя выразы.

1

10

Алімпіядныя заданні па тэме “Лексіка і фразеалогія”.

1

11

Лінгвістычныя заданні па літаратуры. Мастацкія тропы.

1

12

Марфемны склад слова. Словаўтварэнне.

1

13

Лінгвістычныя заданні па тэме “Марфемны склад слова. Словаўтварэнне.”

1

14

Марфалогія і арфаграфія. Назоўнік. Разрады назоўнікаў.

1

15

Правапіс назоўнікаў.

1

16

Прыметнік. Правапіс прыметнікаў.

1

17

Алімпіядныя заданні па пройдзеным матэрыяле.

1


Індывідуальны план работы з Данільчык Вольгай, вучаніцай 9 класа
( І паўгоддзе)



Тэма занятка

Колькасць

гадзін

1

Пуцявінамі ,,Бусліка”.

1

2

Алімпіядныя заданні па праграме 8 класа.

1

3

Навучанне напісанню водгука. Кампазіцыя і моўныя сродкі.

1

4

Аўтарская пазіцыя ў творы. Асноўная тэматыка і праблематыка твораў.

1

5

Выражэнне асобасных адносін да прачытанага. ,,Плынь свядомасці”.

1

6

Напісанне водгука на твор. Яго аналіз.

2

7

Лінгвістычныя заданні па літаратуры

1

8

Вуснае выказванне. Агульныя патрабаванні, структура.

1

9

Знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання. Тыповыя памылкі.

1

10

Засваенне тэарэтычнага матэрыяла па вуснаму выказванню. Праца над блокамі вуснага выказвання.

2

11

Тэмы вусных выказванняў. Культура маўлення.

1

12

Выпрацоўка выканаўчага майстэрства.

1

13

Вуснае выказванне на тэму.

1

14

Фанетыка і арфаэпія. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі

1

15

Лінгвістычныя заданні па тэме “Фанетыка і арфаэпія”

1

16

Графіка і арфаграфія

1

17

Каменціраваны дыктант

1


Індывідуальны план работы з Ваўкавыцкай Святланай,
вучаніцай 11 класа
(І паўгоддзе)



Тэма занятка

Колькасць

гадзін

1

Тэкст. Сродкі сувязі сказаў у тэксце. Стылі маўлення.

1

2

Алімпіядныя заданні (па праграме 10 класа, паўтарэнне).

1

3

Структура слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Лінгвістычныя заданні па тэме “Словаўтварэнне і арфаграфія”.

1

4

Фанетыка і арфаэпія. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі. Лінгвістычныя заданні па тэме.

1

5

Арфаграфія. Некаторыя правілы правапісу.

1

6

Лексіка і фразеалогія.

1

7

Лінгвістычныя заданні па тэме “ Лексіка і фразеалогія”.

1

8

Навучанне напісанню водгука. Кампазіцыя і моўныя сродкі.

2

9

Марфалогія. Назоўнік. Род і лік назоўнікаў (лінгвістычныя заданні, пераклад словазлучэнняў). Правапіс назоўнікаў.

1

10

Прыметнік. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі .Займеннік, ужыванне і правапіс. Лічэбнік, ужыванне і правапіс.

1

11

Дзеяслоў, формы дзеяслова

1

12

Асноўныя правілы арфаграфіі. Каменціраваны дыктант.

1

13

Лінгвістычныя заданні па літаратуры.

1

14

Службовыячасціны мовы. Іх ужыванне і правапіс.

1

15

Лінгвістычныя заданні па тэме “Марфалогія”.

1

16

Навучанне вуснаму выказванню. Спосабы раскрыцця тэмы.

2

17

Асноўныя правілы сінтаксісу.

1

18

Алімпіядныя заданні па пройдзеным матэрыяле

1


Удзел у раённых конкурсах

Творчыя работы вучняў


Выратавальнікі вачыма дзяцей

Выратавальнікі – гэта людзі самай складанай прафесіі на зямлі.
Яны кожны дзень рызыкуюць сваім жыццём, каб выратаваць наша.
У наш час вялікая колькасць людзей памірае ад няшчасных выпадкаў, і таму выратавальнікі – гэта людзі, якія першыя прыйдуць на дапамогу ў любое надвор’е, у любы час сутак, у любое неабходнае месца. І нават у самым цяжкім выпадку яны не пакінуць чалавека ў бядзе, для іх самае галоўнае – дапамагчы чалавеку, выратаваць, часам не шкадуючы свайго жыцця.
Для людзей, жыццё якіх было выратавана, яны ўяўляюцца анёламі, якія зышлі з нябёсаў і падаравалі ім надзею на будучыню.
Часам здараецца так, што, каб выратаваць чалавека, кожная хвіліна мае значэнне, і таму для выратавальніка самае галоўнае – не спазніцца. Але, на жаль, бывае, што выратавальнік бяссільны перад абставінамі і не можа дапамагчы, і ў такія моманты нам цяжка нават уявіць, што робіцца ў яго на душы… Тады, калі на яго вачах абрываецца чалавечае жыццё… Такое выпрабаванне можа вытрымаць не кожны чалавек, таму выратавальнікамі становяцца толькі моцныя, мужныя, вынослівыя людзі.
Спасатель – звучит очень гордо.

Быть спасателем сможет не каждый.

В любой беде он поможет,

Спасателя имя – ОТВАЖНЫЙ!

В любую погоду, и ночью, и днём

Спасатель рискует собой,

Он вступает в борьбу и с водой, и с огнём,

Чтоб беда обошла нас с тобой.

Вучаніца 8 класа Ваўкавыцкая Святлана.


Бацькаўшчына светлая мая….

Бацькаўшчына, Радзіма, якія цудоўныя, мілагучныя і такія блізкія для кожнага з нас словы. Бацькаўшчына – гэта самы дарагі скарб для чалавека, страціўшы які чалавек страчвае самога сябе. Магчыма, многія з нас гэтага не разумеюць, але з узростам, мне здаецца, людзі пачынаюць задумвацца над сваімі ўчынкамі, над сваім жыццём і многае для іх становіцца зразумелым. Канешне, мой узрост не такі ўжо і сталы, але на сённяшні дзень я добра разумею, што чалавек не можа існаваць без Радзімы. Бацькаўшчына для нас нібы паветра, месца, якое назаўжды застаецца ў нашым сэрцы і сагравае нас сваёй любоўю, дзе б ты ні быў.
Менавіта тут, на Бацькаўшчыне, мы робім першыя крокі, пазнаем свет ва ўсіх яго праявах. Тут мы перажываем нашы радасці і няўзгоды. Толькі на Радзіме мы заўжды атрымліваем падтрымку і чуем так патрэбныя нам родныя словы. Але, калі звярнуцца да сённяшняга пакалення, то лёгка можна заўважыць, што ўсё большая колькасць нашых землякоў імкнецца выехаць за межы Радзімы. Па іх словах, робяць яны гэта ў пошуках лепшага жыцця. Пасля гэтых слоў міжволі ўзнікаюць пытанні: “А ці знойдуць яны гэта лепшае жыццё? Ці існуе яно ўвогуле?” На мой погляд, ні адзін з нашых землякоў не будзе поўнасцю шчаслівы на чужыне. Вядома, я не адмаўляю таго факту, што існуюць высакаразвітыя краіны, у якіх умовы жыцця значна лепшыя, чым у нас на Радзіме. Але ці толькі ў гэтым і заключаецца шчасце? На мой погляд, душэўны спакой і душэўнае шчасце не заменяць ні якія матэрыяльныя каштоўнасці. А поўнасцю спакойны душою, я лічу, чалавек можа быць толькі на Радзіме.

Канешне, нельга не пагадзіцца з тым, што ў нашым жыцці ўсё больш і больш маральныя каштоўнасці саступаюць месца матэрыяльным. Матэрыяльная забяспечанасць важная, але нішто матэрыяльнае не вечна….

Таму мне вельмі хацелася б, каб людзі задумаліся над сваім жыццём, што яны перададуць сваім нашчадкам. Не забывайце сваю Бацькаўшчыну, пранясіце любоў да Радзімы ў сэрцы, нягледзячы на ўсе няўзгоды…. Менавіта з Радзімай звязаны самыя яскравыя ўспаміны. На мой погляд, толькі на Радзіме чалавек можа жыць па-сапраўднаму шчасліва.
Мая Бацькаўшчына - Беларусь, і хоць яна не з’яўляецца адной з самых багатых краін свету, я ганаруся сваёй краінай, я ганаруся тым, што я беларуска. Гэта і з’яўляецца для мяне сапраўдным шчасцем, і другога мне не трэба.

Вучаніца 11' класа Акудовіч Аксана


Вайна ў маім жыцці


Агонь, стральба, жудасныя крыкі людзей, мальба аб дапамозе - усё гэта ў мяне асацыіруецца з вайной. Хоць мяне не было ў тыя гады, калі наша зямля дрыжала ад выбухаў, але па апявяданнях бабуль і дзядуль я ўсё разумею. Гляджу ў вочы, якія напаўняюцца брыльянцістай слязой, і разумею…

З такім усхваляваннем нашы родныя і знаёмыя расказваюць нам пра тое, што мы бачым толькі ў кіно, сэрцам адчуваем іх боль, а розумам не можам паверыць, як гэта магло адбывацца з маімі роднымі і землякамі. Як такія падзеі маглі адбывацца ў жыцці гэтага чалавека, які зараз сядзіць тут, перада мной? Але ж яны былі, і хочаш не хочаш, а ўсё - праўда.
Гэтыя гісторыі пераносяць нас у той час, і ты быццам сам становішся ўдзельнікам розных ваенных падзей. Уяўляеш сябе партызанам, героем, які страляе ў ворага аж да апошняй кулі. І гінеш, але памяць пра цябе застанецца назаўсёды, і будуць гаварыць, захапляцца тваім подзвігам родныя і знаёмыя, нават тыя, хто цябе не ведаў. І гэтыя думкі становяцца такімі рэальнымі… Пасля такіх расказаў нават маленькаму хлопчыку захочацца змагацца, як раней дзядулі, змагацца за сваю Радзіму, за сваю сям’ю, за ўсіх людзей.

Але ўсё роўна мары – гэта не рэальнасць. Нашаму пакаленню вельмі пашанцавала, што мы не ведаем голаду, як нашы бабулі і дзядулі. Не баімся наступнага дня і будучыні, якая прыйдзе. Не баімся нічога, бо верым, што наша блакітнае неба застанецца такім назаўсёды. Гулы гармат не будуць перашкаджаць спеву салаўя ў вішнёвым садзе, а замест куль рознакаляровымі агеньчыкамі заззяюць крылы матылёў. Мы будзем жыць у мірным свеце, бо ведаем, што за нас у бога ўжо папрасілі. Папрасілі нашы продкі, нашы родныя. Папрасілі тое, чаго ім так не хапала, - мірнага існавання.

Прайшло ўжо 65 гадоў пасля вайны. Мы ўсе ўспамінаем зараз Дзень Перамогі. Дзень, калі мара кожнага чалавека, які жыў у той час, здзейснілася. Слёзы радасці і шчасця дачакаліся свабоды, далі сабе волю. І гэтыя слёзы ветэраны збераглі ў сваім сэрцы. Незразумелае пачуццё знаходзіць месца ў маёй душы, калі я бачу мокрыя вочы нашых дзядуль. Навошта ўжо плакаць, калі ўсё прайшло? А потым разумею, што гэта слёзы душэўнага болю, якія з’яўляюцца ў хвіліну, калі думкі пераносяцца ў тыя жудасныя гады вайны.

Мы шануем памяць пра загінуўшых. Мы будзем рабіць усё, каб слёзы радасці не знікалі з вачэй ветэранаў у Дзень Перамогі яшчэ доўгі час.

Вучаніца 10 класа Ваўкавыцкая Наталля

Удзел у абласным літаратурным

конкурсе ,, Бацькаўшчына светлая мая”,
прысвечаным 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча



Для ўдзелу ў абласным конкурсе былі адабраны і адасланы работы:
1. Верш ,,Белавежская пушча” Ваўкавыцкай Святланы і Акудовіч Паліны, вучаніц 10 класа;

Белавежская пушча

Здаўна адчыняе нам дзверы свае

І пушчай ласкава завецца.

Дубровы й бары, нібыта ў сне,

І казкай усё тут здаецца.

Застаўся ад продкаў нам скарб дарагі,

І мы ім за гэта ўдзячны.

Бо помнікам лічыцца ён даўніны

І гэта – сапраўднае шчасце!

І мы абяцаем цябе берагчы,

Бо ў сэрцы ты нашым заўсёды.

Ты- гонар усёй беларускай зямлі,

Хай славяць цябе ўсе народы!
  1. Верш ,, Прырода роднай зямлі” Ваўкавыцкай Святланы, вучаніцы

10 класа.

Твае лугі – зялёныя нябёсы,

Твае палі – бяскрайні шар зямны.

Лясы твае – пушыстыя пялёсткі,

Блакітнай мары подых у жыцці

Для Беларусі ты – святло, святыня.

Ты – тайна непражытага жыцця,

Загадка, як душа дзяўчыны,

І на спатканні думкі хлапчука.

Зірні ў глыб яе, святыні Беларусі,

Даведайся пра сэнс яе быцця.

І зразумееш ты, чаму не адракуся

Я ад таго,што ў свеце ўжо няма.

Прыгледзься толькі да адной травінкі,

Зірні вачыма ты душы сваёй.

І ўбачыш, што яна - часцінка

З асобнай марай, думкай і душой.

Ты зразумей, што чалавек – усяго пушынка

У бясконцым воблаку празрыстых мар.

А ў прыродзе ўсё, нават сцяблінка,

Жыве сваім жыццём, і гэта – божы дар.


,, На старонках ,, Свіслацкай газеты”

Беларусь-краіна маёй будучыні

Вось і наступіў новы навучальны год. Год новых адкрыццяў, новых знаёмстваў. Для школьнікаў пачнуцца такія ж вясёлыя, працоўныя будні, а для нас, вучняў выпускнога класа, хутка адчыняцца дзверы ў новае , цікавае, таямнічае будучае.

Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны першы ўрок 11 класа Грынкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы: ,, Беларусь – краіна маёй будучыні “. Нельга сказаць, што гэта быў проста ўрок з пытаннямі настаўніка і адказамі вучняў. Хутчэй ён нагадваў сяброўскую бяседу, дзе кожны мог выказаць све думкі, меркаванні.

Час не стаіць на месцы… Гэты навучальны год для нас будзе апошнім годам нашага дзяцінства. Зусім хутка нас назавуць выпускнікамі і мы пойдзем у дарослае жыццё, якое адрозніваецца ад свету дзяцінства. І перш за ўсё – нашай поўнай і свядомай адказнасцю за кожны зроблены крок.

У час гутаркі для нас адкрылася новая мяжа будучыні. Мы зразумелі, што ў гэтым новым, дарослым жыцці мы будзем адказваць не толькі за сябе. У нашых руках будучае ўсяго нашага грамадства. І для нас яно заключаецца не толькі ў атрыманні прэстыжнай прафесіі і ў шчаслівай сям’і, а перш за ўсё ў свабодным і мірным жыцці нашай краіны.
,, Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”,-пісаў Якуб Колас. У нашай дзяржаве маладому чалавеку створаны спрыяльныя ўмовы найлепшым чынам выкарыстаць свой розум і энергію на набыццё неабходных ведаў, навыкаў і ўменняў, каб дастойна ўвайсці ў самастойнае жыццё.

На ўроку мы як сапраўдныя дарослыя абмяркоўвалі жыццё Беларусі ў будучым, уносілі свае прапановы ў далейшае развіццё нашай краіны. Мы высвечвалі праблемы, якія існуюць у нашым грамадстве, і прапаноўвалі шляхі іх вырашэння. Мы марылі аб тым, каб Беларусь назаўсёды засталася моцнай і незалежнай, квітнеючай і багатай. І ва ўсім гэтым нам дапамагала наш класны кіраўнік Парамонава Наталля Іванаўна. З дапамогай яе мы зразумелі, што не трэба баяцца будучага, што чалавек сам творца свайго лёсу.

,, Сапраўдная каштоўнасць у адносінах да будучага заключаецца ў тым, каб усё аддаваць сучаснаму”,- сцвярджаў Альбер Камю.
На нашым занятку мы былі не адны. Госці, якія прысутнічалі на ўроку, унеслі ў калектыў своеасаблівы настрой. Я спадзяюся, што наш занятак ім спадабаўся і яны, як і мы, тыя, хто апошні год вучыцца ў школе, змаглі ўпэўніцца: будучае ў надзейных руках. Сама ж я зразумела, што маё будучае і будучае маёй краіны маюць цесную ўзаемасувязь. І напрыканцы я хачу звярнуцца да ўсіхвыпускнікоў. Не палохайцеся таго, што чакае вас наперадзе. Верце ў свае сілы. Будучае ў вашых руках! Толькі вы павінны самі пабудаваць свой ,,дом” у шырокім сэнсе слова. І будзе гэты замак з пяску або сучасная, надзейная пабудова з якаснага матэрыялу – залежыць ад кожнага з вас. Толькі помніце: мы ў адказе за нашу Радзіму – Беларусь, за яе непаўторную прыгажосць, за багацейшую спадчыну, за экалагічны і эканамічны дабрабыт, за яе шчасце!

Вучаніца 11 класа Ваўкавыцкая Святлана


Удзел вучняў у раённых алімпіядах

па беларускай мове і літаратуры


2006-2007 навучальны год

1.Акудовіч Аксана 8 клас - 1 месца


2007-2008 навучальны год

1.Ваўкавыцкая Святлана 8 клас - 1 месца


2008-2009 навучальны год

1.Ваўкавыцкая Святлана 9 клас - 3 месца

2.Данільчык Вольга 7 клас - 3 месца


2009-2010 навучальны год

1.Акудовіч Аксана 11’ клас - 3 месца

2.Ваўкавыцкая Святлана 10 клас - 2 вынік


Літаратура


  1. Жуковіч, М. В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры /М. В. Жуковіч. Мінск: ,,Аверсэв”, 2007.
  2. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд.С. І. Цыбульскай. Мінск: ,,Сэр-Вит”, 2006.



Змест


Уводзіны………………………………………………………………… 3
Раздзел 1. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на
ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай
дзейнасці ……………………………………………………. 4
Раздзел 2. Практычная частка …………………………………………. 8
2.1. План-канспект урока беларускай мовы ў 10 класе ………. 8
2.2. План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе …. 12
2.3. Факультатыўны занятак у 10 класе ……………………… . 18
2.4. Пазакласная дзейнасць. Этнаграфічны турнір…………… 21
2.5. Час зносін…………………………………………………… 26
2.6. Работа з вучнямі, якія праявілі здольнасці да вывучэння
беларускай мовы і літаратуры …………………………….. 31
Літаратура ……………………………………………………………….. 41