Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Шаркаўшчынскага раёну”

Вид материалаДокументы

Содержание


Мэты, задачы праекта
Арганізатары праекта
Чакаемыя вынікі
План рэалізацыі праекта
Я руплівы і ўмелы гаспадар”
“Я адкрываю свет”
2-і вучань
3-і вучань
4-ы вучань
Усе разам
5-ы вучань
Усе разам
Усе разам
Усе разам
Усе разам
3-і вучань
Усе разам
Игра адресована учителям биологии, классным руководителям.
Спортивный марафон
Практический турнир
...
Полное содержание
Подобный материал:

Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная базавая школа

Шаркаўшчынскага раёну”











Аўтары: Бобіч Сафія Іванаўна, 9 клас,

Краснадубская Крысціна Аляксандраўна, 9 клас.

Кіраўнік: Зубовіч Святлана Генадзьеўна




Абгрунтаванне праекта


Згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі, адным з актуальных аспектаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных установах з’яўляецца фарміраванне ў вучняў беражлівых адносін да выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Спалучэнне інавацыйных і традыцыйных форм арганізацыі вольнага часу магчыма праз выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе адукацыйнай установы творчых праектаў.

Праект экалагічнай дзейнасці “Стварай дабрыню” накіраваны на стварэнне ўмоў для самарэалізацыі асобы падлетка праз пазнавальную, практычную, даследчую экалагічную дзейнасць.

Праблемы экалогіі ўсведамляюцца грамадствам. Шмат робіцца ў гэтай галіне дзяржавай. Але экалагічны стан краіны залежыць і ад узроўню сфарміраванасці экалагічнага мыслення кожнага грамадзяніна, у тым ліку школьнікаў. Ад таго, наколькі яно будзе сфарміравана ў падрастаючага пакалення, будзе залежыць у большай ступені стан акаляючага асяроддзя рэгіёна.


Мэты, задачы праекта:

- павышэнне ў вучняў узроўню экалагічнай граматнасці;
  • пашырыць і паглыбіць веды вучняў аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету;
  • арганізацыя мерапрыемстваў і акцый, накіраваных на падтрымку і рэалізацыю праекта;
  • збор і вывучэнне інфармацыі аб экалагічным стане свайго раёна;
  • выхаванне патрэбы вучняў у практычнай прыродаахоўнай дзейнасці;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем аховы прыроды;
  • развіваць творчыя здольнасці вучняў;
  • фарміраванне разумення прыгажосці і каштоўнасці прыроды.


Удзельнікі праекта: вучні 7-9 класаў, “Атрад беражлівых”, “Зялёны патруль”, гурток “Хатняе кветкаводства”.


Арганізатары праекта: педагог – арганізатар, настаўнік біялогіі, класныя кіраўнікі, лідэры БРПА, БРСМ школы.

Працягласць праекта: 2009-2011 г.г.


Аўтары: Бобіч Сафія Іванаўна, 9 клас, 15 год, 211917, п/а Ручей,

в.Зачысцікі, тэл. 3-39-33.

Краснадубская Крысціна Аляксандраўна, 9 клас, 16 год,

п/а Ручей, в.Гуркі, тэл. 3-39-64.

Кіраўнік: Зубовіч Святлана Генадзьеўна.


Апісанне праекта

I этап. Падрыхтоўчы.
  1. Вывучэнне творчых інтарэсаў і патрэб дзяцей (анкетаванне).
  2. Вывучэнне індывідуальных здольнасцей школьнікаў (тэст).
  3. Анкетаванне бацькоў з мэтай высвятлення іх адносін да ўдзелу дзяцей у дадзеным праекце.
  4. Правядзенне круглага стала з мэтай зацвярджэння праекта.

II этап. Выкананне праекта.

На гэтым этапе здзяйсняецца практычная дзейнасць па рэалізацыі праекта ў трох напрамках:
  1. “Зялёны сябар”(пазнавальная, агітацыйная дзейнасць).
  2. “Я руплівы і ўмелы гаспадар” (практычная працоўная, сацыяльна – значная дзейнасць).
  3. “Я адкрываю свет” (даследчая, эколага-краязнаўчая дзейнасць).

III этап. Заключны.
  1. Правядзенне пасяджэння арганізатараў праекта, на якім будуць падведзены вынікі работы кожнага з удзельнікаў праекта, вызначаны поспехі і недахопы праекта, ступень яго рэалізацыі.
  2. Узнагароджванне актыўных арганізатараў і ўдзельнікаў праекта граматамі і сувенірамі.
  3. Стварэнне “банка вопыту” па выніках рэалізацыі праекта.
  4. Публікацыя ў перыядычным друку.
Чакаемыя вынікі

Мы чакаем, што рэалізацыя праекта прывядзе да наступных рэзультатаў:
  • палепшыцца экалагічны стан школы, вёскі;
  • вучні атрымаюць веды, практычныя экалагічныя навыкі;
  • сфарміруюцца нормы экалагічна бяспечных паводзін вучняў.

Праект дасць магчымасць кожнаму ўдзельніку рэалізаваць сябе, “ствараць дабрыню”, гэта значыць ствараць каштоўнасці, накіраваныя на паляпшэнне стану прыроднага асяроддзя.

План рэалізацыі праекта



Зялёны сябар”

(пазнавальная і агітацыйная дзейнасць)

Задачы :
  • узбагачэнне вучняў ведамі ў галіне экалогіі, біялогіі, геаграфіі;
  • зацікавіць прыродаахоўнай дзейнасцю падчас пазакласнай работы;
  • прапаганда беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя;






Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Конкурс экалагічных фотаздымкаў “Дзівосны свет прыроды”

Верасень

2

Конкурс экалагічных плакатаў “Мая планета”

Кастрычнік

3

Конкурс малюнкаў “Свет, які нас акаляе”

Лістапад

4

Выпуск газеты “Экалагічны веснік”

Кожны месяц

5

Агітбрыгада “ПЭК”

Сакавік

6

Пазнавальныя экалагічныя гульні: “Свая гульня”, “Павуціна” і інш.

4-ая субота месяца

7

Экалагічныя конкурсы: “Знатакі прыроды”, “Лепшы кветкавод”,

4-ая субота месяца

8

Інтэлектуальны марафон “Экалагічнае асарці”, “Разнабой”

Прадметны тыдзень

9

Сустрэча са спецыялістамі раённай інспекцыі прыродных рысурсаў, “Агратэхсервіса”

Снежань

10

Конкурс экапраектаў: “Экалагічны светлафор”, “Экалагічная пошта”

Люты,

Студзень

11

Свята “Баль кветак”

верасень



Я руплівы і ўмелы гаспадар”

(працоўная, сацыяльна-значная экалагічная дзейнасць)

Задачы:
  • эканомнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;
  • добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі школы і вёскі;
  • збор другаснай сыравіны;
  • фарміраванне ўменняў, навыкаў экалагічна абгрунтаванага ўзаемадзеяння з акаляючым асяроддзем, пазітыўнага ўзаемадзеяння з прыродай.






Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Культурна-экалагічная акцыі:

“Зялёнае ўбранне школы”,

“Дапамажы птушкам”,

“Зберажом зялёную елку”,

“Дзень Зямлі”


Студзень-кастрычнік,

верасень-красавік,

верасень-снежань,

красавік

2

Валанцёрская акцыя “Вясенні тыдзень дабрыні”

Красавік

3

Конкурс праектаў “Школьны двор”

2009 год

4

Аперацыі: “Пасадзі лес”, “Кармушка”, “Мурашнік”, “БУНТ”

На працягу года

5

Суботнік “Добраўпарадкаванне і азеляненне”

Красавік-май

6

Агляд-конкурс зялёных куткоў

Лістапад, сакавік

7

Работа “Атрада беражлівых”, “Зялёнага патруля”

На працягу года

8

Турпаходы (3 маршруты па Шаркаўшчынскаму раёну)

Май-жнівень

9

Эколага-геаграфічныя паходы (стварэнне банка дадзеных аб відавай разнастайнасці Шаркаўшчынскага раёна)

Май-жнівень

10

Стварэнне і экскурсія па экалагічнай сцежцы школы

На працягу года

11

Выставы творчых работ з прыроднага матэрыялу, з другаснай сыравіны

На працягу года



“Я адкрываю свет”


(даследчая, эколага-краязнаўчая дзейнасць)

Задачы:
  • актывізацыя форм экалагічнай дхзейнасці;
  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў сістэмы навуковых ведаў, даследчых уменняў;
  • выхаванне любві да акаляючага свету, разуменне прыгажосці і каштоўнасці прыроды.






Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Стварэнне “Банка экалагічнай інфармацыі”

На працягу года

2

Састаўленне “Чырвонага сшытка сваёй мясцовасці”

Верасень, студзень

3

Стварэнне каталага “Рэдкія віды жывёл і раслін краю”

Кастрычнік


4

Састаўленне карты зон экалагічнага бедства

Лістапад

5

Састаўленне календара народных прыкмет

Снежань

6

Распрацоўка экалагічнай сцежкі

Красавік

7

Даследчая работа на тэму: “Кветка дабрыні, працы і чысціні”

2010 год









Агітбрыгада “ПЭК” прадстаўляе сабой цікавую форму арганізацыі вольнага часу, стварае ўмовы для самарэалізацыі асобы падлетка. Мэта агітбрыгады – пашырыць і прапагандаваць экалагічныя веды, фарміраваць разуменне адказнасці за стан акаляючага асяроддзя, выхоўваць маральнасць і асмысленне экалагічных праблем.

Удзельнікі агітбрыгады - вучні 8-9 класаў.

Абсталяванне:

Эмблемы, гальштукі, плакаты, выявы дрэў, прыродаахоўныя знакі


Афармленне:

Выяўленчае (плакаты, дрэвы, знакі)

Музычнае (фон, фанаграмы песень)

Гука – ўзмацняльныя (мікрафон)


1 вучань Як усё добра вакол зеляніць,

Карані ўсё добра пусціла.

Ясень, бярозка, рабіна і сасна

Сэрцу і воку – так міла.


Ведаюць людзі, што школьнікі тут

Сажалку ўсю абсадзілі,

Дрэвы прынеслі, прынеслі кусты

Смецейка ўсё папалілі.


2-і вучань:

Прыгажосць! Як ты патрэбна

Нам усім без выключэння,

Адпачыць з задавальненнем –

Час патраціць не дарэмна!


Усе разам – на мелодыю песні “Ромашки спрятались…”(муз.Е.Птичкина )


Не рвём рамонак мы,

Растуць і люцікі,

І ландыш пад кустом, як цвік, стаіць;

Прыйдзе дзіця ў лес

Або дарослы хто –

І пасля нас няхай на іх глядзіць.


3-і вучань:

Лес, нам патрэбны твае крыніцы,

Пах маліны, грыбоў, сасны;

Лес, ты пакліч да сябе ў суніцы,

Ты прыходзіш да нас і ў сны.

4-ы вучань:

Будзь уважлівы ў лесе:

На дарозе, без дарогі,

Не лічы варон у небе –

Паглядзі сабе пад ногі!


Усе разам на мелодыю песні “Миллион алых роз” (муз.Р. Паулса)


Мільён, мільён, мільён мурашоў

Па зямлі, па зямлі, па зямлі поўзаюць,

Нам з табой, нам з табой, нам з табой, дружа мой,

У кут сумленне загнаць

Не даюць.


Вядучы:

Стой! Апусці галаву,

Глянь, каго можаш згубіць;

Ведай, ён не ўмее крычаць,

Той, каму моцна баліць.


Усе разам – на мелодыю песні “Айсберг”(муз.Р.Паулса)

А ты пра ўсё на свеце

У лесе забываеш;

Чаго ты сам каштуеш,

Прыйшоў чаго сюды?

А ты такі вялікі,

Як айсберг у акіяне,

А ён такі маленькі,

Патрэбны ён такі.

5-ы вучань:

Вось праблема мне, вось задача:

Ні адной лісіцы я не бачу,

Вынеслі грыбы камерсанты –

Стогне бедны лес ад акупантаў.


Носам да зямлі прыпадаю,

Ці ёсць тут грыбы, я гадаю;

Вынеслі грыбы, нават дрэвы.

Добра гэта? Не! Вельмі дрэнна!


Усе разам:

За пялёстачкі і галінкі

Ведай! Лес адпомсціць за ўчынкі,

Нават, як дзіцём лес папсуеш,

Ведай, і старым пашкадуеш!


1-ы вучань:

Бог людзям розум даў,

Але не ўсім, напэўна,

Бо кепскіх не рабілі спраў

І дрэвы не гінулі дарэмна.

Усе разам – на мелодыю песні “Во поле берёзонька стояла” (муз. народная)

А ў полі бярозка стаяла,

А ў полі кудравая стаяла,

Люлі, люлі стаяла,

А цяпер амаль што прапала.

Напіліся соку тут дарэмна

Ды пакінулі загінуць дрэва,

Як цяпер бярозцы расціці!

Што цяпер усім нам рабіці?

Усе разам – на мелодыю песні “Не рубите, мужики, не рубите”(“Любэ”)

Не сячыце, людзі, дрэў, не сячыце,

Вы лясам сваім заўжды дапамажыце!


2-і вучань:

Што стаіш, рабіна, голле апусціла?

Ці ты мне не рада, ці вясна не міла?


Усе разам - на мелодыю песні “Что стоишь, качаясь, тонкая рябина”(муз. народная)


Як жа мне, рабіне, ды не сумаваці?

Далі людзі рады вецце абламаці,

Дзе цяпер мне, беднай, сілы той набрацца?

Зноў вясна і , значыць, трэба распускацца.

Ой, не плач, рабіна,

Усё не так і дрэнна,

Не чапалі ж людзі

Шчэ твайго карэння.

3-і вучань:

Птушак – верных себрукоў

Усе чакаюць, усе ім рады,

Каб такіх вартаўнікоў

Больш садам, лясам і гарадам!

Усе разам – на мелодыю песні “Колькі ў небе зор”(муз.А.Шыдлоўскага)


Колькі птушачак – цяжка палічыць,

І за кожную сэрца нам баліць;

Гэта не сакрэт- цяжка ім зімой,

Трэба іх карміць, міленькі ты мой.

На мелодыю песні Э. Ханка “Вы шуміце, бярозы”

Вы шануйце, шануйце

Родны край, беларусы,

Беражыце крыніцы,

Ачышчайце лясы,

Каб не страх быў напіцца,

Каб зямля не хварэла,

Каб Айчына квітнела

І цвілі верасы!

Усе разам (радкі верша М. Дудзіна)

Берегите Землю!

Берегите

Жаворонка в голубом зените,

Бабочку на стеблях повилики,

На тропинке солнечные блики,

На камнях играющего краба,

Над пустыней тень от баобаба,

Ястреба, парящего над полем,

Ясный месяц над речным покоем,

Ласточку, мелькающую в жите…

Берегите Землю!

Берегите…

Літаратура: Кашлеў С.С. Дыягностыка экалагічнай культуры,- Мн., 2003;

Конюшко В.С. Экалагічныя прагулкі, - Мн., 2005;

Левітман М.Х. Экалогія – прадмет: цікава ці не? – СПб., 1998.








Мэта стварэння экалагічнай сцежкі.

Народная мудрасць кажа: адзін чалавек пакідае ў лесе след, сто - сцежку, тысяча - пустыню. Для папярэджвання празмернага вытоптвання лясоў і іншых экалагічных аб'ектаў арганізавана экалагічная сцежка -пастаянны маршрут па цікавых аб'ектах прыроды. Экалагічная сцежка -унікальная форма сумяшчэння адпачынку і прыродаахоўнай прапаганды.

Школьнікі праходзяць па экалагічнай сцежцы з хуткасцю свайго кроку. Інфармацыю яны атрымліваюць ад экскурсавода і інфармацыйных таблічак. Працягласць сцежкі 1 - 1,5 км. Час праходжання - 45 - 60 мін.

Сцежка праходзіць па розных ландшафтах, тыповых для дадзенага раёна: насаджэнні дрэў (парк), вадаём (канал, рачулка), поле, луг.

Назвы прыпынкаў.

1. Прырода - наш дом.

2. Запаведныя тэрыторыі Беларусі.

3. "Жыхары" Чырвонай Кнігі.

4. Прыпынак дзікага чалавека.

5. Наш зялёны сябар.

6. Пярнатыя памочнікі.

7. Жыццё вадаёма.

8. Дзьмухавец.

9. Хто лепшы знаўца прыроды?


1 прыпынак

Прырода- наш дом.

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,

Жытнёвае поле, шаўковы мурог,

У промнях рабіны заход вечаровы,

Што клёкат буслоў - ручаёў перамовы

I ў шумных прысадах істужкі дарог.

Такія словы прысвяціў нашай радзіме Пятрусь Броўка.

... Наш родны кут!.. Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I калі гамоняць маладым лісцём дрэвы, і калі ў кожнай красцы на густатравых лугах клапатліва і заюшана працуюць пчолы, і калі пад нагамі шамаціць апалае лісцё, і калі зямля робіцца белаю-белаю. Наш родны край - наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Так, спадчына. Неацэнная. За ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, хто калі задумаўся, колькі ж на душу насельніцтва, на душу кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы, занятыя вечным клопатам, працаю, часцей за ўсё не заўважаем. Мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забываемся, што прырода - не толькі для нас адных, што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць усё, што ім трэба.

Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі - рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. Таму беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы - аддаваць.

Не люблю я слова "пакарыцель",

Не люблю я слова "уладар",

Вось зямля зялёная - бярыце,

Для жыцця, і працы, і для мар.

Хто ўладарыць, той і ўдарыць раптам -

Па надзеі, па душы жывой.

Пакарэнне пахне трохі рабствам,

Карай, і рабункам, і крывёй.

Пакарэнне - гэта не карэнне

Будучых прасветленых эпох.

Для стварэння лепшых пакаленняў

Трэба помніць гора ўсіх дарог.

Акіян і космас вывучайце

3 добрым сэрцам,

А яшчэ прашу:

Пакідайце і буслу, і чайцы

Больш вады і неба на душу.

Пімен Панчанка

Народная мудрасць кажа: адзін чалавек пакідае ў лесе след, сто -сцежку, тысяча - пустыню. Для папярэджвання празмернага вытоптвання лясоў і іншых экалагічных аб'ектаў арганізавана экалагічная сцежка -пастаянны маршрут па цікавых аб'ектах прыроды.

2 прыпынак

Запаведныя тэрыторыі Беларусі

Вучоныя розных краін з трывогай заўважаюць, што раслінны і жывёльны свет на нашай планеце становіцца бяднейшым. На Зямлі ўжо зніклі многія віды раслін і жывёл. Для захавання відаў усіх раслін і жывёл праводзяцца розныя мерапрыемствы, ствараюцца запаведныя тэрыторыі. На Беларусі створаны нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", Прыпяцкі, Нарачанскі; два запаведнікі: Бярэзінскі міжнародны біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны, а таксама восем заказнікаў. Аб заказніках, створаных на тэрыторыі нашага раёна, можна даведацца са стэнда "Ахоўваемыя аб'екты Беларусі".

Гідралагічны заказнік "Ельня" на тэрыторыі Міёрскага і часткова Шаркаўшчынскага раёнаў быў заснаваны ў 1968 годзе для захавання ў натуральным выглядзе балотнага масіву Ельня з яго непаўторным раслінным і жывёльным светам. Сёння ён займае плошчу 23,2 тыс. га. Тэрыторыя складаецца з балот, паросшых сасняком і сухадольных астравоў. Азёры -Чорнае, Белае, Плоскае, Бярэжа, Яжгіна, Бліжняе і самае вялікае (5 км2) Ельня - сапраўднае ўпрыгожанне заказніка. У водах азёр жывуць шчупак і шмат акунёў. Вясной і восенню на пралётах тут бывае каля 5 тысяч гусей і дзве тысячы шэрых жураўлёў. Гняздзяцца тут і рэдкія птушкі: белая курапатка, шэры журавель, дзербнік, філін, змеяед. 3 млекакормячых звычайныя тут ласі і казулі, дзікі і лісы, барсукі і ваўкі, куніцы, бабры, выдры, сустракаюцца мядзведзі і рысі. 3 раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, растуць марошка, карлікавая бяроза, чарамша, дзераза. Вельмі многа на балотах расце журавін.


3 прыпынак

"Жыхары" Чырвонай Кнігі

Берегите эти земли, эти воды,

Даже малую былиночку любя.

Берегите всех зверей внутри природы,

Убивайте лишь зверей внутри себя.

Е. Евтушенко

Удумайцеся ў радкі верша С. Астравога "Чырвоная кніга"

Как зто страшно - умиранье рода,

Всех поголовно, всех до одного,

Когда опустошённая природа

Уже не в силах сделать ничего.

И поползёт проказа запустенья.

И пересохнут ниточки воды.

И птицы вымрут. И падут растенья.

И зверь не обойдёт своей беды.

И сколько тут корысти не ищи ты,

Какой ты отговоркой ни владей,

Земля защиты требует. Защиты …

Она спасенья просит у людей.

Чырвоная кніга - гэта афіцыйны дакумент, які ўгрымлівае сістэматызаваныя даныя пра рэдкія і што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды раслін і жывёл. Так, флора Беларусі, якая налічвае каля 1800 відаў, за апошнія 100 - 150 гадоў скарацілася амаль на 100 відаў. Знікла значная колькасць відаў жывел, якія раней сустракаліся на тэрыторыі нашай рэспублікі. Сярод іх: млекакормячыя - сярэднееўрапейскі лясны кот, выхухаль; птушкі - вялікі баклан, ружовы пелікан; рыбы - бялуга, асятры, ласось і інш.

У 1979 годзе заснавана Чырвоная кнІга Беларусі. У другое выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь занесены 182 віды жывёл, 177 - раслін, 17 - грыбоў, 17 - лішайнікаў, 2 - пратыстаў, і 1 - цыянабактэрый.

Усе мы павінны не толькі ведаць "жыхароў" Чырвонай кнігі, але і прымаць удзел у прапагандзе ідэй аховы ўсяго жывога, і аказваць магчымую дапамогу ў справе захавання і памнажэння колькасці відаў.

3 некаторымі прадстаўнікамі раслін і жывёл, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі, вы можаце азнаёміцца са стэнда "Яны занесены ў Чырвоную кнігу", а таксама ўзяць матэрыял з "Чырвонага сшытка школы".

Чорны бусел - адзін з рэдкіх відаў, аднак яго гнёзды знаходзілі ў лясах ля вёскі Якубова. Падобны па памерах і форме цела на белага, але адрозіваецца ад яго афарбоўкай пёраў: на брушку і падхвосці яно белае, на астатніх частках цела чорнае, бывае з металічным адлівам. Гэтыя птушкі не любяць пярнатых кампаній і селяцца часцей усяго дзе-небудзь у глушы.

Зімуюць на берагах Ніла. На радзіме гняздуюцца на старых раскідзістых дрэвах у цяжкадаступных месцах. Адно гняздо ад другога на адлегласці 1-1,5 км. Ловяць чорныя буслы жаб, трытонаў, жукоў-плывунцоў, насякомых, рэдка ловяць рыбу. Перад адлётам збіраюцца стаямі. Калі знайшлі гняздо -не чапайце яго, не турбуйце дарослых птушак, бо чорны бусел - дзіковінка нашай прыроды.

Гарлачык белы - рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу. Гэта - самая вялікая (да 15 см у дыяметры) і адна з самых прыгожых кветак у нашай флоры. Асляпляльна-белыя пялёсткі, шырокія звонку кветкі, да сярэдзіны звужаюцца; а ў цэнтры кветкі - плоскі жоўты дыск, акаймаваны недаразвітымі тычынкамі. На вадзе плаваюць вялікія круглыя лісты. Расліна размнажаецца насеннем і карэнішчамі. Любуйцеся цудоўнымі кветкамі ў прыродзе, не рвіце іх на букеты, бо яны, вынятыя з вады, хутка вянуць.

Каб не застацца ў даўгу перад прыродай, трэба ведаць рэдкія віды, і перш чым пайсці ў лес, на луг, запомніць іх знешні выгляд, каб незнарок не зрабіць зло.

Перш чым адправіцца на экскурсію, трэба ўспомніць, як сябе весці ў прыродзе.


4 прыпынак

"Прыпынак дзікага чалавека"

(аб парушэннях у прыродзе і правілах паводзін)

(Экскурсавод паказвае картачкі са знакамі, якія нагадваюць правілы паводзін у прыродзе, і прапануе вучням сказаць, што азначае кожны знак) Знакі:

1 - не разбурай мурашнікі;

2 - не лаві прыгожых насякомых;

3 - не рві павуцінне і не знішчай павукоў, яны карысныя;

4 - не чапай птушыных гнёздаў, не падыходзь да іх блізка;

5 - не чапай птушанят у гняздзе ці на зямлі;

6 - не лаві дзікіх жывёл і не нясі іх дадому;

7 - не забівай жаб, змей: яны карысныя;

8 - не рубі дрэвы;

9 - не ламай галінкі;

10 - не пашкоджвай кару дрэў;

11 - не пашкоджвай ягадныя кусцікі і не вырывай іх з корнем;

12 - 13 - не рві кветак у прыродзе для букетаў;

14 - не збівай нагамі неядомыя грыбы, яны патрэбны ў лесе;

15 - хадзі па сцяжынках ціха і асцярожна;

16 - на прыродзе трэба слухаць цішыню і гукі прыроды, а не магнітафон;

17 - не палі касцёр;

18 - не бяры сабаку ў лес вясной і ў пачатку лета, калі размнажаюцца жывёлы: сабакі разбураюць гнёзды;

19 - не пакідай ў лесе смецце. Не будзь падобны на гэтую жывёліну;

20 - "Ёж пыхтит и морщится:

Что я вам уборщица?

Лес никак не подмету.

Соблюдайте чистоту!"

21 - не кідайце ў вадаёмы смецце і хлам;

22 - не знішчайце птушак;

23 - не пакідайце надпісаў на аб'ектах прыроды;

24 - "Бережливым будь с водой и, как только воду взял, хорошенько кран закрой!"

А зараз мы адпраўляемся на экскурсію ў прыроду.


5 прыпынак

Наш зялёны сябар

Прырода ў цэлым, зялёныя расліны, ствараюць у чалавека пэўны настрой.

В сосновом бору,

В берёзовой роще,

Где так многогранно желание

Жить,

Мне, сильному, только добрей

И проще

И человечней хочется быть.

А. Яшин

Дрэвы з раскідзістымі кронамі ўражваюць багаццем сваёй пластыкі, від ніцай вярбы настройвае на сумны лад. Мяккія абрысы сасны заспакойваюць, схіляюць да роздуму. У бярозавым гаі вы адчуваеце сябе радасна, весела, ельнік навявае сумны настрой. Зялёныя расліны, лес могуць прэтэндаваць на званне самага ўмелага лекара, і не толькі таму, што там растуць лекавыя расліны. Вядома, што зялёны і блакітны колеры заспакойваюць нервовую сістэму, ствараюць адчуванне прахалоды. I гэтае хараство трэба берагчы.

У нашай мясцовасці вы часта сустракаеце прыгожае стройнае дрэва з ізумрудным лісцем. Гэта - бяроза. У Беларусі вядома 4 віды: бяроза павіслая (барадаўчатая), пушыстая, нізкая і карлікавая, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Найбольш распаўсюджана бяроза павіслая або нізкая. Белы колер ствала дрэва абумоўлены наяўнасцю ў кары рэчыва, якое называецца «бэтулінам» - ад навуковай назвы бярозы.

Здаўна гэта дрэва дапамагала чалавеку: у хаду быў берасцяны посуд, на берасце пісалі пісьмы і летапіс, бярозавыя дровы - добрае паліва, у лазні бярозавы венік лічылі цудадзейным сродкам; а хто з вас не спрабаваў «бярозавай кашы»? Бярозу можна смела назваць «зялёнай аптэкай», так як усе часткі гэтага дрэва валодаюць лекавымі ўласцівасцямі: лісце дапамагае пры рэўматызме і хваробах нырак, чай з пупышак п'юць пры прастудзе, бярозавы сок - асвяжаючы і ўмацоўваючы сродак , а з яго можна атрымаць сіроп і квас. Толькі памятайце: каб атрымаць сок, дастаткова зрабіць невялікую насечку, а пасля збору соку заляпіць ранку пластылінам або глінай.

6 прыпынак

Пярнатыя памочнікі

3 раслінамі цесна звязана жыццё' розных жывёл.

Птушкі насяляюць усе куточкі на нашай планеце. Людзі здаўна прывыклі да суседства з імі. Птушкі прывабліваюць сваімі меладычнымі спевамі, яркай прыгожай афарбоўкай, здольнасцю лётаць. Многія птушкі карыстаюцца павагай і сімпатыяй чалавека. 3 даўніх часоў лічыцца, што калі забіць бусла белага або разбурыць яго гняздо - у дом прыйдзе гора.

Чадавек звязаны з птушкамі сотнямі нябачных ніцей; птушкі даюць чалавеку мяса, яйцы, пух, пяро, дапамагаюць знішчаць шкоднікаў -насякомых, грызуноў. Неабходнасць клопату аб нашых пярнатых сябрах выклікаецца вялікай станоўчай роляй птушак у прыродзе і карысцю іх для чалавека.

Кожны раз вясна прыходзіць да нас з прылётам птушак. Яны прылятаюць, не баючыся апошніх снегападаў і частых начных маразоў.

Яны - гэта шпакі. Нягледзячы на надвор'е, шпакі спяваюць, прышчоўкваючы жоўтымі дзюбамі і адліваюць на сонцы пурпурна-фіялетавым, зялёным і сінім радужным бляскам чорных пёраў і рэдкімі белаватымі крапінкамі. Сваю знакамітасць шпак заслужыў спевамі як адзін з лепшых перасмешнікаў з добрым музычным слыхам і памяццю. Падражаючы чужым голасам і гукам, ён забаўляе слухача, здзіўляе майстэрствам, уводзіць у зман. У кожнага шпака свой рэпертуар, і прытым у кожнай птушкі асаблівы: то свіст івалгі, то курынае кудахтанне, а то і звяканне жалезнай спружыны аб дно пустога вядра.

Чалавек даў магчымасць гэтай лясной птушцы гняздзіцца ў шпакоўнях, але яны не адмаўляюцца і ад дуплянак, гняздоўяў іншых птушак. Шпак можа прывесці за лета два вывадкі птушанят.

Шпак не ўсяядны, але з кормам у яго бяды няма; у яго рацыёне многае: і дажджавыя чэрві, і слізні, жукі, вусені, і. плады вішні. Дзейнасць шпакоў нярэдка выклікае папрок у іх адрас. Аднак яго роля ў абароне саду ад вусеняў вялікая: за дзень адна птушка з'ядае корму, па масе роўную 12% іх асабістай масы. Каб спужаць шпака ў садзе, дастаткова развешаць кавалачкі фальгі, бліскучыя металічныя бляшанкі. Шпак - не толысі абаронца саду, але і маральны памочнік. Спяваючы свае забаўныя песні, ён стварае стомленаму чалавеку асаблівую ўтульнасць. Так што давайце не забудзем пра вывешванне шпакоўняў.


7 прыпынак

Жыццё вадаёма

Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,

Чыстай вадзе з невялікай крыніцы,

Лесу зялёнаму,

Сіняму небу,

Светлай рачулцы, што ў полі бруіцца.

П. Броўка

У водным асяроддзі жывуць сотні тысяч розных жывёл: рыбы і звяры,

насякомыя і малюскі. Адны з іх жывуць на паверхні вадаёмаў, другія - ў тоўшчы вады, трэція - на дне, у донных адкладаннях. Большасць жывяцца расліннай ежай, астатнія - раслінаеднымі жывёламі.

На дне рэк, азёр, сажалак, у своеасаблівых доміках жывуць лічынкі ручайнікаў -"шыцікі”. Дарослыя ручайнікі - гэта бурыя насякомыя невялікіх памераў. Яны адкладваюць у ваду камячкамі яйцы, з якіх выводзяцца лічынкі. Як толькі выведуцца, пачынаюць будаваць домік, паколькі цела іх далікатнае, яго лёгка параніць. Ды і небяспечна - вельмі смачная ежа для рыб.

Сустракаюцца малюскі: балацянікі, катушкі, бяззубкі. Цела ў іх мяккае, схаванае ў цвёрдую ракавіну. 3 ракавіны можа выступаць "нага", пры дапамозе якой малюск поўзае па дне, па раслінах і іншых прадметах. Малюскамі харчуюцца буслы, кулікі, качкі.

А цяпер пазнаёмімся з жабамі і трытонамі. Гэтыя жывёлы непрыгожыя, шкодныя, іх патрэбна знішчаць", - так лічаць некаторыя, не ведаючы карысці, якую яны прыносяць для чалавека і прыроды.

Вясной па берагах розных вадаёмаў можна ўбачыць жаб, пачуць іх кваканне. Яны ўсю зіму праспалі на дне ручаёў, рэк, азёр. I вясной у неглыбокіх канавах, сажалках, рачулках у іх пачынаецца выметванне ікры. Тысячы празрыстых ікрынак зліпліся ў камячкі і плаваюць у вадзе. У цэнтры кожнай ікрынкі чорная кропачка - будучае жабаня. Але спачатку з ікры з'явяцца маленысія галавасцікі, якія затым ператворацца ў жабянят.

Харчуюцца жабы насякомымі, павукамі. Убачыўшы здабычу, жаба адчыняе рот і, выкідваючы ліпкі язык, б'е ім па насякомаму. Яно прыліпае да языка і адпраўляецца ў рот. За гэта жаб называюць сябрамі поля, саду і агароду. Галавасцікамі харчуюцца рыбы, а жабамі - птушкі. Знішчаць жаб і рапух нельга, так як наша прырода збяднее і не стане ежы гэтым жывёлам.

У такіх жа сажалках можна злавіць вясной і трытона, дзе ён адкладвае ікру. У гэту пару года ў трытонаў развіваецца ўздоўж спіны хвалісты грэбень, які служыць для ўзмацнення скурнага дыхання. Асабліва высокі ен у самцоў. Потым трытоны выходзяць на сушу і вядуць скрытны вобраз жыцця недалёка ад вадаёмаў (у старых пнях, ямах). У перыяд наземнага жыцця грэбень у трытона не развіты.

8 прыпынак

Дзьмухавец

Давай пройдёмся медленно по лугу

И "здравствуй" скажем каждому цветку.

Я должен над цветками наклониться

Не для того, чтоб рвать или срезать,

А чтоб увидеть добрые их лица

И доброе лицо нм показать.

С. Вургун

Разнастайны свет лутавых раслін! Але луг - гэта не толькі расліны, а і насякомыя, апыляючыя кветкі і жывучыя сярод траў.

Нават каровы абыходзяць расліны з яркімі кветкамі, як бы разумеючы, што яны для пчол і матылёў, што ім патрэбна адцвісці і пакінуць насенне. Жывёлы больш любяць непрыкметныя травы, мелкія кветкі якіх апыляе вецер. Гэта цімафееўка, лісахвост, мятлік, аўсяніца, пырнік, палявіца, каласок душысты, якіх заўсёды шмат на лугах.

Цвітучых раслін вельмі многа на лугах! Нельга не любавацца іх прыгажосцю. У канцы мая тут можна ўбачыць кветкі адуванчыка.

Одуванчик молодой

Был, как солнце золотой,

Не боялся никого,

Даже ветра самого.

Одуванчик золотой .

Постарел и стал седой.

А как только поседел,

Вместе с ветром улетел.

3. Александрова

А вось У. Раждзественскі назваў канюшыну "чмялінай кашкай". Чаму? Ды таму, што гэта важнейшая кармавая расліна і апыляюць яе чмялі. Пчолы не дастаюць нектар з яе глыбокіх вяночкаў. Гнёзды чмялі будуюць прама на зямлі, выкарыстоўваючы мьппыныя норкі або невялікія паглыбленні. Іх васковыя соты ў беспарадку размешчаны ў адзін слой на дне гнязда. Чмялі, як і пчолы,, харчуюцца нектарам розных кветак. Яны павольныя і дружалюбныя. Чмялі карысныя. Іх гнёзды трэба ахоўваць.

Прыгажосць квітнеючага луга абумоўлена галоўным прызначэннем кветак - прывабліваць насякомых. Іх тут вялікая колькасць: гудзяць пчолы, пархаюць матылі, пералятаюць з кветкі на кветку мухі-журчалкі.

Гукі, колеры, пахі луга ствараюць незвычайную прыгажосць, пакідаючы на ўсё жыццё ўспаміны аб радасці.

9 прыпынак

Конкурс знаўцаў прыроды

Есть просто храм,

Есть храм науки,

А есть ещё природы храм

С лесами, тянущими руки

Навстречу солнцу и ветрам.

Он свят в любое время суток,

Открыт для нас в жару и стынь.

Входи сюда,

Будь сердцем чуток,

Не оскверняй его святынь.

С. Смирнов

Прайшоўшы з намі па экалагічнай сцежцы, вы напэўна заўважылі, што паміж раслінным светам, жывёльным светам і чалавекам існуе цесная сувязь. Мы не можам жыць адзін без аднаго. I гэта магчыма толькі тады, калі чалавек зразумее, што жыццё працягнецца толькі тады, калі мы будзем берагчы і ахоўваць нашу родную прыроду.

А зараз віктарына, якая дапаможа нам высветліць, хто з'яўляецца лепшым знатаком прыроды.

Віктарына

1. Назваць 5 відаў раслін і жывел, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

2. Якія запаведныя тэрыторыі вы ведаеце?

3. Назваць 3 віды водных раслін.

4. Назваць 5 відаў дрэў і кустарнікаў.

5. Якую першую дапамогу можна аказаць дрэву пры механічным пашкоджанні?

6. Раскажыце, як размножыць традэсканцыю, елку, вярбу, парэчкі, канюшыну.

7. Якое значэнне маюць жабы ў прыродзе?

8. Назваць 5 відаў птушак, указаць, дзе яны жывуць.

9. Расказаць, як змайстраваць і павешаць шпакоўню. Назваць 10 відаў лекавых раслін.

11 .Якія птушкі застаюцца ў нас зімаваць?

12.Назваць 3 віды насякомых. Якую карысць або шкоду яны прыносяць? Падвядзенне вынікаў віктарыны, узнагароджванне пераможцаў.











Игра “Экологический эрудицион” рекомендуется для учеников средних классов. Представляет собой разнообразные конкурсы экологического направления. Игра является интересной формой внеклассной работы, где дети имеют возможность проверить свои знания по экологии, расширить свой кругозор.

Игра адресована учителям биологии, классным руководителям.




Цель: расширение кругозора учащихся, создание условий для формирования умений работать в коллективе, повышение интереса к биологических знаниям.

Подготовка к игре. В игре принимают участие две команды, в состав которых входят учащиеся 6, 7и 8 классов, знания по биологии у которых шире программного материала. Команды выбирают себе названия, капитанов. Продумывают защиту названия. На протяжении игры вопросы обсуждаются в командах (в зависимости от конкурса), а затем один участник отвечает.


Ход игры.
  1. Выбор жюри.
  2. Объявление названия команд и капитанов.

Продолжительность игры- 2 ч. за подсказки можно снимать баллы.
  1. Блицтурнир:

а) экологическая викторина;

б) спортивный марафон;
  1. Конкурсы:

а) «Ромашка»;

б) «Юные художники»;
  1. Загадки.
  2. Практический турнир (работа с микроскопом).
  3. Турнир капитанов.

Блицтурнир


Экологическая викторина. Команды отвечают по очереди. За правильный ответ – 1 балл.
  1. Это слово из двух частей. Первая- голос коровьей души, вторая- то, что стремятся вывести селекционеры, но без буквы «т». Соединив эти части, получишь то, от чего мы не можем избавиться. (му- сорт, мусор.)
  2. В 1557г. отец Шекспира женился и переехал в город Стаффорд, где на него наложили штраф 12 пенсов. Как вы думаете за что был наложен штраф? (За мусор в доме. )
  3. Кого пришлось завести в Австралию после завоза туда коров, овец и лошадей? (Жуков – навозников.)
  4. Доктор Джексон, работающий в лаборатории Боулинг- Грин (США), так говорит об этих любителях мусорных куч: «… следует помнить, что мы имеем дело с самыми многочисленными и наиболее преуспевающими млекопитающими на планете Земля, за исключением самого человека». О ком идёт речь? (О крысах).
  5. Штат в США, где дороги постоянно поливают, чтобы тундра « не запылялась». (Аляска.)
  6. Что является причиной уменьшения количества воробьёв в Скандинавии? (Увеличение количества автомобилей.)
  7. опасность при потреблении овощей, которую не знали наши деды. (Нитраты.)
  8. Материал для вторсырья, который серая ворона иногда применяет в строительстве своего гнезда. (Алюминий.)
  9. Двадцать снарядов по человеческому организму в одной упаковке. (Пачка сигарет.)
  10. Как Шарик из Простоквашино объяснял своё желание покупать мясо не на рынке, а в магазине? (Там костей больше.)
  11. я совместил новое и старое – экологически чистое топливо и дистанционное управление. Получил транспорт. Что я использую в качестве двигателя? (Лошадь.)
  12. В медицинских картах некоторых больных в Японии есть графа, где данные записываются в метрах. Что это означает? (Удалённость от эпицентра ядерного взрыва 1945 г., Хиросима и Нагасаки.)
  13. Евклида спросили, чтобы он выбрал – одно целое яблоко или две половинки, равные одному яблоку? Что он выбрал? (Две половинки, иначе как узнать, червивое ли яблоко.)
  14. Какой стиль в архитектуре сложился из осколков камней и раковин? (Рококо.)
  15. Что получилось, когда жители одного из островов к дыму прибавили туман? (Смог.)
  16. Это « изобретение для ленивых» Томаса Салливана сначала утопало в шелках, потом переоделось в чистый хлопок, а потом в бумагу. Его содержимое получило своё название в Китае.(Одноразовый пакетик чая.)
  17. Из этого в средневековой Европе делали окна в рыцарских замках. Изобрели в Китае. (Бумага)
  18. Город, чей символ – яблоко. (Нью- Йорк)
  19. Роберт Фрост говорил: «Разница между взрослыми и детьми заключается в стоимости их». Я добавляю: «Они должны быть безопасными, долговечными и простыми».( Игрушки)
  20. Чукчи называют это так: «Мягкая еда белого человека, сделанная из белой пыли». (Хлеб.)
  21. Это сплавляется по реке Ирвин в Англии на завод, чтобы не тратить средства на транспорт. Завод производит винный напиток. Оно связывает садовода, «физика», лидера русского движения и первого человека. (Яблоко.)
  22. Тассомания – наука гадания на кофейной гуще. Что означает в переводе слово «тасс»? (Чашка.)

Спортивный марафон

  1. Самый большой цветок на свете.(Раффлезия Арнольди. Найден впервые в 1918 году на о. Суматра. Цветок до 1 метра в поперечнике. )
  2. Самые крупные семена. (У сейшельской пальмы: 35 см. в диаметре, длина 50см , вес 18 кг. )
  3. Самая крупная рыба. (Китовая акула.)
  4. самое крупное в природе травоядное животное. (Слон )
  5. Самое крупное хищное животное. (Белый медведь.)
  6. У кого язык длиннее тела? (Хамелеон.)
  7. Кто ныряет глубже всех? (Кашалот.)
  8. Кто быстрее всех бегает? (Гепард.)
  9. Самое толстое дерево? (Баобаб.)
  10. Кто полгода живёт без обеда? (Барсук, ёж, медведь, летучая мышь.)



Конкурсы


«Ромашка ». На лепестках большой склеенный из бумаги ромашки написаны вопросы на тему «Легенды о растениях». Команды по очереди открывают лепестки и отвечают на вопрос. (За каждый правильный ответ – 0,5 балла)
  1. Римляне добавляют цветы этого растения в так называемый весенний напиток, а в Германии в честь его проводили праздники – День весны. (Фиалка.)
  2. В одной из сказок братьев Гримм принцесса заснула на сто лет, так как уколола пальчик шипами этого цветка. (Шиповник.)
  3. Согласно украинской легенде, в этот цветок превращён юноша с ярко-синими глазами. (Василёк.)
  4. По преданию когда-то из этого растения готовили волшебный напиток. Это растения расцветает в сентябре. В Беларуси даже месяц назван так же, как и это растение. (Вереск. Месяц «верасень».). Название этого красивого крупного цветка переводится с латинского как «меч». По легенде он вырос на месте гибели двух друзей-гладиаторов. (Гладиолус.)
  5. Легенда гласит, что этот цветок ночью беседует со звёздами. Не случайно и его название переводится как «звезда». (Астра).
  6. Утверждают, что эти полевые цветы служили зонтиками для гномов. (Ромашки.)
  7. Древнегреческая легенда гласит, что этот цветок назван по имени врача Пеона, который лечил людей отварами цветов. (Пеон.)

«Юные художники». По три члена от команд по очереди с закрытыми глазами рисуют аиста. Рисунок можно исправлять или дополнять- снять повязку и посмотреть – и снова, закрыв глаза, рисовать. Победит та команда, которая быстрее и правильнее нарисует. Конкурс оценивается в 5 баллов.
Загадки

Приглашаются по два человека от каждой команды (младших учеников). Загадка загадывается по очереди представителям от команд, они советуются и дают один ответ, если правильный – 1 балл.
  1. Рос ребенок, не знал пеленок, а как стал стариком, сто пелёнок на нем.(Капуста.)
  2. Хоть я сахарной зовусь, но дождя я не боюсь.(Сахарная свекла.)
  3. Прежде чем его мы съели, все наплакаться успели.(Лук.)
  4. Зверь я горбатый, а нравлюсь ребятам. (Верблюд.)
  5. В воде купался, а сух остался.(Гусь.)
  6. Этот зверь какой- то странный: шея, как стрела у крана, чтобы ртом достать до трав…(Жираф.)
  7. С бородой, а не старик, с рогами, а не бык. Доят, а не корова.(Коза.)
  8. Хозяин лесной просыпается весной, а зимой под вьюжный вой спит в избушке снеговой.(Медведь.)
  9. Не моторы, а шумят, не пилоты, а летят. Не змеи, а жалят.(Осы.)
  10. Кто в лесу тоннели роет, из ветвей плотины строит, зубы – точно топоры? Это трудятся…(Бобры.)

11. Есть у родственницы елки неколючие иголки, но в отличие от елки опадают те иголки.(Лиственница.)

12.Шевелились у листка все четыре лепестка. Я сорвать его хотел, он вспорхнул и улетел.(Бабочка.)

13. Солнце жжёт мою макушку, хочет сделать погремушку.(Мак.)

14. На кустах белеют чашки, а в них нитки и рубашки.(Хлопок.)

15. Эх, звоночки, синий цвет, с язычком, а звона нет. (Колокольчик.)

16. По реке плывет бревно, ох и злющее оно? Тем, кто в речку угодил, нос откусит…(крокодил).

Практический турнир


(работа с микроскопом)

Приглашаются по одному представителю от каждой команды, владеющими навыками работы с микроскопом. Они выбирают микроскоп и любой из предложенных микропрепаратов. Затем они (на время и качество) готовят препарат к просмотру и показывают его другим для оценки. Этот конкурс оценивается в 5 баллов.

Турнир капитанов


Вопросы для капитанов на знание рыб и птиц. Они задаются по очереди, за правильный ответ – 1 балл.
  1. Какое отношение к рыбе может иметь спил дерева с хорошего заметными годичными кольцами? (Возраст рыбы можно определить по годичным кольцам на чешуе, как у дерева на спиле.)
  2. Почему рыба скользкая? ( Выделяется кожей слизь.)
  3. С какой птицей одни говорят, другие ее едят? (Попугай.)
  4. В Китае гнезда этих птиц едят? (Ласточки.)
  5. Отгадай метограммы (заменить или добавить одну букву в слове):

Река – птица (Волга – иволга.)

Парода собаки – птица (Лайка – чайка.)

Рыба – птица (Сазан- фазан.)
  1. Какие рыбы носят оружие «на носу»? ( Меч-рыба, рыба-пила.)
  2. Почему рыбы спят с открытыми глазами? (У них нет век.)
  3. Какое отношение тычинки и лепестки имеют к жизни рыб? (Тычинки и лепестки – части жаберной дуги: тычинки образуют цедильный аппарат, а лепестки – орган газообмена.)
  4. Перья какой птицы, кроме гуся, использовали для письма? (Ястреба.)
  5. Какая птица дарит своей избраннице камушек? (Пингвин.)
  6. Самец этой птицы перед своей избранницей «падает на колени», крутит шеей, трётся головой и поёт, у него чаще бывает не одна, а три подруги и общая кладка. (Страус.)
  7. Какие рыбы «сами с усами»? (Осетровые, усач, сом, сазан.)
  8. Как называлась харчевня в сказке А. Толстого «Золотой ключик»? (Три пескаря.)
  9. Что такое газовая железа у рыб? (Плавательный пузырь, который может накапливать в кровеносных капиллярах газы.)
  10. Какое животное похоже на птицу, но не является ей? (Утконос.)
  11. Бывает ли птичье молоко? (Да, похожее на жидкий творог, образуется в зобу у голубей и пингвинов, когда они выводят птенцов.)
  12. Название какого итальянского города надо прочитать налево, чтобы получить название рыбы? (Милан – Налим.)
  13. Всегда ли горбуша «горбатая» рыба? (Горбуша «горбатая» в период нереста (самцы).)
  14. Почему акулы и скаты должны всё время плавать? (Плавают, чтобы не утонуть – у них нет плавательного пузыря.)
  15. Назовите рыб – долгожителей. (Белуга – 100-150 лет, карп – 50-70 лет, щука – от 200 до 300 лет, осетр – 50 лет, угорь – 25 лет.)
  16. Если отнять от названия паукоподобного животного одну букву, то появится название рыбы. Какой? (Клещ – лещ.)

Подведение итогов игры.

Литература: Биология: проблемы преподавания. №1, 2008

Полякова Н.Г. Экологическая копилка. Мн., 20003

Літаратура:

Букоўская Г.В. Гульні, заняткі па фарміраванню экалагічнай культуры малодшых школьнікаў. – М., 2002;

Дзерабка С.Д. Экалагічная педагогіка і псіхалогія. - / Растоў-на-Дану, 1996;

Каропа Г.Н. Тэарэтычныя асновы экалагічнай адукацыі школьнікаў. – Мн., 1999;

Самерсава Н.В. Выхаванне ў працэсе экалагічнай дзейнасці. – Мн., 2005

Мураўёў А.В. Арганізацыя педагагічнага працэса агульнаадукацыйнай школы з экалагічным ухілам. – Мн., 2000

Прырода і мы. – Мн., 2004


Змест:
  1. Абгрунтаванне праекта ……………………………………………. 2
  2. Апісанне праекта …………………………………………………… 4
  3. План рэалізацыі праекта ……………………………………………5
  4. Сцэнарны план агітбрыгады “ПЭК” …………………………… 8
  5. Экскурсія па экалагічнай сцежцы ……………………………… 15
  6. Гульня “Экалагічны эрудыцыён”……………………………….. 29
  7. Літаратура ………………………………………………………. 38