Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Змест

 

1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г.

2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе

3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі

4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага зезда

5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.

6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР

7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР

8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г.

 

Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.

23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на перамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.

Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць зяўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых цвёрдых, нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.

Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі зезд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на зезд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заўважаў, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не зездамі, хаця б нават зездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас. 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.

Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

 

2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе

 

У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты ма