Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

істычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Матывацыя такога рашэння заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР.

Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама у сваёй масе зацятых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі два прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала пратэст З. Жылуновіча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пікеля. Толькі пасля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прадстаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха праціўнікаў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.

Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяржаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрымцы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзела ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоскай ССР з тым, каб, абяднашы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б прыкрыла РСФСР з захаду. Незабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыня пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёскай губ. з БССР i уключэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ Гродзенская i Мiнская губ. мусiлi быць абяднанымi з Лiтоскай ССР.

З гэтай нагоды Мiнску 2-3 лютага 1919 г. бы склiканы I Усебеларускi зезд Савета з удзелам 230 дэлегата. Ад iмя Ўсерасiйскага ЦВК уздельнiка вiта яго старшыня Я. Свярдло, якi, акрамя iншага, агучы пастанову значальваемага iм органа Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi. Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыных сувязей з РСФСР i абяднаннi Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву. 3 лютага зезд прыня Канстытуцыю БССР, зацвердзi герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноным законам, адбылiся выбары вышэйшых органа улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiко) увайшло 50 чалавек. У Вялiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ускладалiся функцыi урада, не трапiла нiводнага з былых камiсара-беларусаў. Такiм чынам новае кiранiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiка нацыянальнай дзяржанасцi.

27 лютага Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоскай i Беларускай ССР было пастанолена абяднаць абедзве рэспублiкi у Лiтоска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Абяднаны ЦВК ЛiтБел узначалi К. Цыхоскi, а Савет народных камiсара В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынiку склiканага Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага зезда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося абяднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну Камунiстычную партыю бальшавiко Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савецкага кiранiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса.

Мiж тым прэвентыныя захады ленiнскага i мясцовых бальшавiцкiх урада па мацаваннi сваiх заходнiх межа плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што склад вышэйшых органа Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша лiчыла яе бальшавiцкай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакавіку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася заваяваннем тэрыторыі ЛітБел і ўсталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. дагавору з Літоўскай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем.

Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даводзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчымасць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палiтычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупанта. Паводле казання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвяко), 31 лiпеня рэарганізаванаму Ваенрэком БССР. У склад камiсii па падрыхтоцы Дэкларацыi увайшлi прадстанiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвяко i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Ўсебеларускага зезда Саветаў пераходзіл?/p>