Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

° да ВРК БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губ. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкома. Падпісаная 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў Мінскай і Гродзенскай.

Такім чынам, створаная на рэвалюцыйна-класавай аснове БССР адстаяла ў баях сваё права на існаванне. Беларускі народ, у тым ліку былыя праціўнікі Савецкай улады з ліку рэвалюцыйнай дэмакратыі, набывалі моцны стымул для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў.

 

8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР

 

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народы былой Расійскай імперыі атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб абяднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны.

Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі абяднанне дзяржаўных органаў. Так, падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне 7 абяднаных наркаматаў. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР.

Яшчэ адна форма абяднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агульным кіраўніцтвам Саюзнага Савета.

Летам 1922 г. бальшавікі Ўкраіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага абяднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, В. Молатава, А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чарвякова і інш. Праект аўтанамізацыі, прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Беларускім бальшавікам была даспадобы гэтая мадэль дзяржаўнага абяднання.

Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект аўтанамізацыі быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пленум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі Ў. Леніна, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суверэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Правадыр прапанаваў форму федэратыўнага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага абяднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і абектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх зездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю. На IV Усебеларускім зездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты яго Канстытуцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік супраць адзінага фронту сусветнага капіталу. Такое абяднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час забяспечваць самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага зезда Саветаў за заканадаўчае афармленне ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік было падтрымана на партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных зездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць зезд Саветаў СССР.

У Маскву на Ўсерасійскі зезд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР у складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну 364, Закаўказскую федэрацыю 91.

30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы зезд Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, Б?/p>