Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

° ажыццялення Ўстаных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты асноным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзіліся пад поным кантролем акупанта.

Значна большых поспеха дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаства, кансерваторыя, культурна-асветнiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае.

У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны Кiеве, Адэсе, Коне. Яе дыпламаты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты.

Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове.

 

7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР

 

Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць злабадзённыя патрэбы беларускага народа. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх абяднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца Смаленск стала месцам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходняга камітэту РКП(б) і Аблвыкамзаха. Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бежанцы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Белнацком сумесна з секцыямі праводзіў разнастайную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў: адкрываў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Яго друкаваным органам зяўлялася газета "Дзянніца".

Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР прымусіў лідэраў Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б) звярнуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Беларускай вобласці як часовай аўтаномнай палітычнай адзінкі, але станоўчага адказу яны не атрымалі. Такі ж лёс спасціг іх прапанову аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ члены Аблвыкамзаха пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноўтакі Заходняй.

Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяржаўнасці савецкай Беларусі і па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаўленне з боку членаў ПаўночнаЗаходняга камітэта было абумоўлена іх захапленнем інтэрнацыяналісцкімі лозунгамі, на фоне якіх усе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сусветнай рэвалюцыі яўна не своечасовымі.

Новы імпульс у вырашэнне пытання надало заканчэнне сусветнай вайны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Толькі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй незалежнасці, стала выказваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Расіі, беларускія бальшавікі атрымалі магчымасць ажыццявіць сваю даўнішнюю мэту. Так, на пачатку дваццатых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М. Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ даручалася пасля VI Абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі зезд камуністаў і стварыць адзіны цэнтр.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкома, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў аб выніках перамоў з І. Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада стаў З. Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе І. Сталіна з А. Мясніковым і М. Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губ., а Віленская губ. адыходзіла да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі абвясцілі сябе I зездам Камун