Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

° ІІ Ўсерасійскі зезд сялянскіх дэпутатаў, абядналася Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатонасцi узяць на сябе арганiзацыю руху ў мэтах стварэння гарантыi захавання i цэласнасцi атаномнай Беларусi. Кіраўніцтва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на патрэбы Ўсебеларускага зезда 50 000 руб.

У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі зязджацца ў Мінск. 14 снежня на зездзе сабралася самае вялiкае з часу Лютаскай рэвалюцыi прадстанiцтва ад арганiзацый i устано Беларусi усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi права рашаючага голасу. Асноная маса дэлегата складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).

Выказаная арганізатарамі зезда патрэба ў нацыянальным самавызначэнні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўтаноміі (з уласным органам улады Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутата) належала склiкаць Беларускi Устаночы сход i паслаць дэлегата на мiрную канферэнцыю.

Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць зезд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон зезда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзеячы патлумачылі гэтую акцыю жаданнем беларускага зезда стварыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ладу i непадпарадкаваннем iснуючай уладзе Савета.

Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народа на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім зездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi зялялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актынасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатына. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага зезда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс абяднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але былі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай нацыянальна-дэмакратычнай аснове

 

5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.

 

Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарадкаваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй маёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпуса на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі памешчыкаў-палякаў.

Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад штабу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнараваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.

Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянерамі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-першае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў. Па-другое, часці І Польскага корпуса пазбаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя кіруючага цэнтра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгарнулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як панскай польскай армiі, якая стала на бок буржуазii.

12 студзеня генерал І. Добар-Муснiцкi накiрава А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў сацыялістычную Чырвоную Армію. Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвяшчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса зменшыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак нават пасля колькаснага змяншэння яго баяздольнасць заставалася даволі высокай, таму савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем пераміря германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзей