Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

дэпутата узя на сябе ладныя функцыi.

Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбы у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не Савеце, а ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).

4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сваёй лаяльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла адхіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэта. Так, ужо першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэта у II i Х армiях i улада понасцю сканцэнтравалася ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiся, паколькi армейскi зезд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а выказася за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства.

КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплы i распадалiся. А пераход улады да ВРК ствары магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады маштабе губерня i нават усёй Паночна-Заходняй вобласцi. Так, 18

20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага зезда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрымку СНК i яго дэкрэта, i абралi новы Выканком Савета лiку 35 чал.

Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II зезд Савета Паночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснавашых Савета, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя сёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэта i абралi Выканком з 35 чал.

II Франтавы зезд, якi адбыся 20-25 лiстапада Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне члена выканкома трох зезда, на якiм бы створаны вышэйшы орган улады Абласны выканачы камiтэт Савета рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутата Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканачы орган Савет Народных Камiсара Заходняй вобласцi i фронту (старшыня К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распасюджвалася не на сю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.

У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла лада горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi зяўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi зезд Савета выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады асобе губернскага Савета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.

На Магiлёшчыне стварэнне органа Савецкай улады зацягвалася з прычыны слабай апоры бальшавiко у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правядзення рабоча-салдацкага і сялянскага зездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.

На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэры. Але большасць выбаршчыка па ўсёй краіне (58%) аддала свае галасы менавіта за эсэраскi спiс 58 %, выказашы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,

В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на караненне рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад буржуазным парламентам. І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за Дэкларацыю право працонага i эксплуатуемага народа і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то бальшавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.

Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.

 

4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага зезда

 

Узброенае паўстанне Петраградзе выклікала непакой беларускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля абвешчанага Дэкрэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застацца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў Грамаце да Беларускага Народу і звароце Да сяго Народа Беларускага выканкомы ВБР, ЦВБР i вайскоца-беларуса Заходняга фронту выступiлi з заклiкам узяць у свае рукi упраленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы. З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага зезда для абвяшчэння Беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi, і абрання ўласнага органа ўлады Краёвай Рады.

Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыся ў Петраградзе, дзе група беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых н?/p>