Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?СР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў парадак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Канчатковае зацвярджэнне прынятых дакументаў павінна было адбыцца на Другім зездзе Саветаў СССР. Дэлегаты абралі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд паміж зездамі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР 270, УССР 88, ЗСФСР 26, БССР 7 членаў. Старшынямі ЦВК былі абраны: М. Калінін ад РСФСР, Р. Пятроўскі ад УССР, Н. Нарыманаў ад ЗСФСР, А. Чарвякоў ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.

 

Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава СССР, пабудаваная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя прадугледжвала арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Абяднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных наркаматаў.

Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы станоўчы сэнс таму, што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прыняло пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губ., большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губ.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 паветы Смаленскай губ. У выніку гэтага так званага першага ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва з 1 554 570 да 4 171 886 чал.

26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.

Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны зезд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж зездамі ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган СНК у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР.

Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Ўсебеларускім зездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы дыктатуры пралетарыяту і замацавала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вайсковых фарміраванняў.

Дзейнасць ЦВК БССР, як і зездаў Саветаў, накіроўвалася зездамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспублікі.

Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. Мн., 1992.

2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Беларус. Энцыкл., Нац. Арх. Рэсп. Беларусь; Пер. З рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая, Е.П. Фешчанкаю Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

3. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. Минск, 2005. 235 с.

4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык Мн., 2009 г.

5. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. Мн., 1994.