Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г

Вид материалаДокументы

Содержание


Людзям – душа
Лёгка – жыць у славу тваю.
Подобный материал:
1   2   3   4
На экране выявы кніг Уладзіміра Караткевіча

Творчае крэдапісьменніка: "…Мы напішам першую сапраўдную гісторыю беларускага мастацтва. Гэта цяжка. Нам давядзецца аб'ездзіць разам усю Беларусь, адшукваць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць. Гэта будзе сумленная гісторыя. Яна не будзе забываць ні добрага, ні дрэннага… Ты прыкладзеш да гэтай кнігі веды, а я так выкладу яе, каб яна чыталася запоем, як легенда…» Выкананню гэтай праграмы ён і прысвяціў усё сваё жыццё.

78 тамоў марыў напісаць Уладзімір Караткевіч, але не паспеў. Аднак скупы пералік таго, што пакінуў пасля сябе пісьменнік, уражвае:

Зборнікі паэзіі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “”Быў. Ёсць. Буду”.

Зборнікі апавяданняў і аповесцей “Блакіт і золата дня”, “Чазенія”, “Вока тайфуна”.

Раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”), “Чорны замак Альшанскі”.

Аповесці “У снягах драмае вясна”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Для дзяцей выдаў “Казкі” м нарыс “Белавежская пушча”.

П’есы “Млын на Сініх Вірах”, “Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі”, “Калыска чатырох чараўніц”, “Маці ўрагану”.

Зборнік п’ес “Старыя беларускія хронікі”.

Сцэнарыі кароткаметражных фільмаў “Сведкі вечнасці”, “Памяць каменя”, “Будзь шчаслівай, рака”, мастацкіх фільмаў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чырвоны агат”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”.

І гэта не поўны пералік таго, чым мы багатыя.

Засталіся нам і запаветы пісьменніка:

Людзям – душа,

Жыццё – свайму дому,

Сэрца – жанчыне,

Гонар – нікому.


Беларусь мая, ты адзіная,
Перад кім на каленях стаю:


Мне, слузе твайму, цяжка загінуць,

Лёгка – жыць у славу тваю.


...Кожнага чалавека, які сустрэўся з табою па дарозе і ідзе ў той самы бок, што і ты, трэба вельмі-вельмі берагчы і не губляць з вачэй.


Сапраўднаму чалавеку заўжды трэба жыць. Каб множыць дабро.


Гучыць лірычная мелодыя, на экране павольна змяняюцца партрэты пісьменніка розных часоў. Пасля гучыць верш:



Птах

27.7.1984

А самых лепшых – час не беражэ.

Канае лета перапёлкай у жыце.

Наведвайце яго – хто быў бліжэй.

А хто далей – дык светла ўспамяніце.


Упаў. І толькі крылы за спіной

Не хочуць знаць аб чорным дні нічога.

З усіх дарог ён верны быў адной,

Імя якой – народная дарога.


Ён апантана верыў і любіў

І над зямлёй кружыў, падобна птаху,

Запомніце яго – хто блізка быў.

Далёка хто – не варушыце праху.


Вы чуеце: гуркоча ў небе гром,

Але не страшна песеннаму птаху.

...Вам, хлопцы, гнаць да Турава паром.

Як і пры ім не збочвайце са шляху.

Яўгенія Янішчыц