Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г
Вид материала | Документы |
- Агульныя палажэнні, 503.73kb.
- Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі, 218.78kb.
- Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі, 573.28kb.
- Міерскі раенны миорский районный выканаўчы камітэт исполнительный комитет аддзел адукацыі, 184.33kb.
- План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны, 1690.4kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Аддел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі, 540.16kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
На экране партрэт маці і бацькі пісьменніка.
Вядучы: У аўтабіяграфіі “Дарога, якую прайшоў” У.Караткевіч пісаў: “Маці мая, Надзея Васілеўна, нарадзілася ў 1893 годзе, у дзяцінстве засталася без маці, скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, некаторы час, кінуўшы дом, працавала вясковай настаўніцай у вёсцы Збароў, ля Рагачова, а пасля пазнаёмілася з маім бацькам, Караткевічам Сымонам Цімафеевічам, і ў 1917 годзе выйшла за яго замуж (бацька нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1959)”.
Адзін з сяброў пісьменніка, Рыгор Барадулін, успамінае: “Пра Надзею Васільеўну трэба пісаць асобную кнігу. Выпускніца гімназіі, прыроджана панавітая і тонкая ў веданні людзей, яна была рэхам, адгалоссем былое годнасці і велічы старадаўняга беларускага роду. Яна была нейкім чынам прататыпам інтэлектуальна-велічных натур у творах сына. Недзе ў 60-я гады Павел Кабзарэўскі прывёз мне з Пецярбурга (тады Ленінграда) фотакартку свайго здымання Анны Ахматавай. Я быў уражаны, так бы мовіць, двайніковасцю. Шляхетнасць. Велікасвецкасць. I вонкавае падабенства.
…Любіла Надзея Васільеўна дарагія, тонкага густу рэчы, фамільныя рэліквіі. Гэта і сыну перадалося. Пра рэвалюцыю, пра паслярэвалюцыйную мітусню казала з ноткамі ўсмешкі”.
Бацька пісьменніка скончыў пачатковую школу, потым, відаць, гарадское вучылішча. Ягонае дзяцінства было цяжкім, даводзілася самому зарабляць грошы. Хлопчык меў добры голас і спяваў у царкоўным хоры. У яго быў прыгожы почырк, таму ў арміі ён служыў пісарам. Просты па паходжанні, Сымон быў унутрана інтэлігентным. Да службы ў войску, прыблізна з 1910 г. ці крыху раней, працаваў у Рагачоўскім казначэйстве, дзе і пазнаёміўся са сваёю будучай жонкай.
Бацька пісьменніка працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці пасля замужжа стала хатняй гаспадыняй (у Арэнбургу пад час эвакуацыі ў вайну працавала ў дзіцячым садку). Як згадвае Наталля Сымонаўна (сястра пісьменніка), бацька быў стрыманым, памяркоўным, ураўнаважаным. Да дзяцей ставіўся строга: яны мелі ўсё, але нічога лішняга. Калі трэба было, сам шыў дзецям абутак. У хатняй бібліятэцы Караткевічаў пераважала руская класіка, а з беларускай літаратуры трапляліся адзінкавыя асобнікі, напрыклад, аповесць "Салавей" З. Бядулі. Шмат куплялі твораў дзіцячай літаратуры, кніг па гісторыі, прыродзе.
Для У. Караткевіча маці з'яўлялася эталонам жанчыны: добрая гаспадыня, цудоўная выхавацелька сваіх дзяцей, нястомная захавальніца сямейнага ачага. Яна ўмела шыць, вышываць, гатаваць смачныя стравы. Адзін са сваіх першых твораў, апавяданне "Багун-трава", У. Караткевіч прысвяціў сваёй маці. Галоўная гераіня апавядання Каваліха ў многім падобная да яе.
Моцнае ўздзеянне на хлопчыка зрабіў дзед, матчын бацька Васіль Юллянавіч Грынкевіч, які “даслужыўся да павятовага казначэя і прытым быў атэіст і спачуваў марксістам. Гэты чалавек, “уладны. разумны і з’едлівы”, які валодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”, стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.
Сам пісьменнік так пісаў пра свайго дзеда: “Які гэта быў цікавы чалавек!. Не ведаю, што яму перашкодзіла стаць сапраўдным паэтам, можа, доля сына – “дзяржаўнага зллачынца”, можа, яшчэ што. Праваслаўны, які быў замешаны ў мецяжы, – гэта ж было вельмі падазрона. Але яго мова – гэта быў каскад досціпаў, прыказак, старых пахучых анекдотаў, яскравых, як вёсялка, жартаў... Трэба было паслухаць, як ён распавядае байкі пра нашых пашахонцаў – Маркавічан. Публіка рагатала да рэзі ў жываце. Больш за ўсё я шкадую, што ён так рана памёр (не стала дзеда ў ліпені 1945 года, пахаваны ён у мястэчку Карма Гомельскай вобласці), што я быў малы і мала памятаю, што не запісаў гэткага цуду. Але менавіта ад яго я палюбіў прыроду, гісторыю (ён калісь рабіў раскопкі курганоў і шмат чаго цікавага распавядаў), навучыўся лацівь самоў “на квок”, палюбіў бадзяцця і іншае.
А якія ён распавядаў легенды... Пра вужыную каралеву, пра чорную курыцу волатаў, пра караля мятлушкаў, пра вялікую змяю “Дзебраў” пра Яна Прыгожага і князя Ладымяра, пра лебядзіны скіт, пра скарб адлнавокага народа, пра дрэва смерці, пра явар і каліну – мужа і жонку, пра звон, які патануў, пра горад на дне возера. І яшчэ многае-многае”. А яшчэ дзед пісьменніка быў нашчадкам удзельнікаў паўстання на чале з К.Каліноўскім.
Караткевіч ганарыўся сваім радаводам, асабліва сувязямі матчыных блізкіх з вызваленчым рухам 1863 года на Беларусі, трымаў перад вачыма і блізка каля сэрца партрэт Кастуся Каліноўскага, старанна вывучаў гісторыю паўстання і сплаціў доўг нашчадка нашым продкам сваімі неўміручымі “Каласамі...”.
Неяк у сваім дзённіку Уладзімір Сямёнавіч зрабіў запіс: Уласна кажучы, мне трэба было б так і застацца кавалерам. Так было б сумленна. Таму што я любіў у жыцці толькі адну жанчыну, Беларусь. Напэўна, ён усё ж такі крыху пакрывіў душой. Была ў яго жыцці і яшчэ адна каханая жанчына.