Прадмет, мэты І задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”
Вид материала | Документы |
- 1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэн ня гісторыі Беларусі, 2185.49kb.
- 1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі, 1183.69kb.
- Тэсты па гiсторыi Беларусi для, 1117.41kb.
- Belarusian bibliography on lichenology, 5271.07kb.
- Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас), 44.84kb.
- Літаратурны турнір па творчасці, 231.8kb.
- Праграма кандыдыцкага мінімума па спецыяльнасці 07. 00. 02 – отечественная история, 471.85kb.
- Мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай, 133.33kb.
- Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, 341.31kb.
1. Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”
(у кантэксце сусветнай цывiлiзацыi). Перыядызацыя гiсторыi Беларусi. Асноўныя крынiцы.
Чалавек iмкнуўся захаваць звесткi аб падзеях, якiя здавалiся яму лёсавызначальнымi. Абапiраючыся на свае мiфы i легенды, старажытныя грэкi ужо ў 6 ст. да н.э. пачалi складаць эпiчныя паэмы аб паходжаннi асобных храмаў i гарадоў i абазначаць iх словам “гiсторыя”, што ў перакладзе на родную мову азначае – звесткі аб мiнулым, аб перажытым.
Ва ўмовах сучаснай цывiлiзацыi тэрмiн “гiсторыя” выкарыстоўваецца ў некалькiх выпадках:
па-першае, калi iдзе размова аб гiсторыi ўсяго свету цi гiсторыі кантынентаў і па-другое, – пра навуку, якая даследуе мінулае асобных краін ці народаў, у тым ліку мінулае нашай Бацькаўшчыны. Таму прадметам гістарычнай навукі з’яўляецца гістарычны працэс, які тычыцца развіцця гаспадаркі, знешняга і ўнутранага жыцця краіны, міжнародных адносін, дзейнасці гістарычных асоб.
Гісторыя адносіцца да грамадазнаўчых, гуманітарных навук, паколькі выконвае важныя сацыяльныя функцыі: пазнавальную і інтэлектуальна-развіццёвую, якія ўласцівы любой навуцы.
Гісторыя – навука шматгаліновая і складаецца з шэрагу самастойных галін гістарычных ведаў: гісторыі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, цывільнай, ваеннай, дзяржавы і права, рэлігіі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Адным словам, гісторыя – гэта фундамент , на якім будуецца жыццё народу і хто не ведае гісторыі, той не мае будучыні.
Мэты і задачы вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” ў ВНУ:
1.Паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў, каб бачыць наша грамадства ў дынаміцы развіцця і свабодна арыентавацца ў сучаснай палітыцы.
2.Ускалыхнуць у іх цікавасць да гістарычных каранёў свайго роду, продкаў, выклікаць нацыянальны гонар за ўклад беларусаў ў скарбонку сусветнай гісторыі.
3.Пашырыць гуманітарную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, зацвердзіць у іх мараль гуманізму і пакланення перад агульначалавечымі каштоўнасцямі.
4.Узброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гераічнай гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высокародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, гонар за сваю Радзіму.
З часу узнікнення і развіцця гісторыі як навукі грамадазнаўцамі, гісторыкамі распрацавана вялікая колькасць падыходаў да яе перыядызацыі. Ёсць дэталёвы падыход і ў перыядызацыі гісторыі Беларусі:
1.Дагістарычны перыяд - ад з’яўлення першага чалавека на беларускай зямлі да 5-6 ст. н.э., калі тут з’явіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.
2.Узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на Беларусі (5-7 ст. да 9 ст.).
3.Знаходжанне беларускіх зямель у складзе Кіеўскай Русі (кан. 10-пач. 12 ст.).
4.Эпоха феадальнай раздробленнасці(12-13 ст.).
5.Узнікненне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага(1306 г.), Жамойцкага(1410 г.) – (1239-1569 гг.).
6.Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай(1569-1795 гг.).
7.Беларусь у складзе Расійскай імперыі(1795-1917 гг.).
8.Савецкі перыяд у гісторыі Беларусі(1917-1990 гг.).
9.Нацыянальнае адраджэнне Беларусi (1990- да нашых дзён).
Усе крыніцы па гісторыі Беларусі падзяляюцца на дзве групы:
1.Да узнікнення пісьменнасці: а) матэрыялы археалагічных раскопак; б) лінгвістычныя матэрыялы, беларуская і стараславянскія мовы і тапаніміка (назвы вёсак, мястэчак, гарадоў, рэк, азёр і г.д.); в) вусная народная творчасць – казкі, быліны, прымаўкі, легенды, песні.
2.Пасля узнікнення пісьменнасці: заканадаўчыя акты, матерыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная, навуковая і публіцыстычная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку, кіна-фота- i фонадакументы.
З пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных крыніц вядома, што Беларусь прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця.
2. Старажытнае грамадства на терыторыi Беларусi.
Гiсторыя засялення. Балты i славяне.
Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету каля 2,5 мiльёнаў гадоў таму назад. На тэрыторыю Еўропы ўпершыню пранiк каля 600 тыс. гадоў таму назад. Мяркуецца, што на беларускай зямлi людзi з’явiлiся значна пазней, таму што яе тэрыторыя была пакрыта ледавіком. Першым вядомым было бярэзiнскае аледзяненне. Яно цягнулася ад 500 да 350 тыс. гадоў таму назад. Пасля адыходу ледавіка тэрыторыя беларускiх зямель у перыяд 350-300 гадоў таму назад пакрылася лясамi, у якiх вадзiлiся розныя вiды жывёлы. З’явiлiся умовы для пражывання чалавека.
Другiм аледзяненнем было дняпроўскае. Яно працягвалася ад 300 да 100 тыс. год да н.э. Пасля адыходу лдавіка зноў з’явiлiся умовы для пражывання чалавека у перыяд ад 100 да 40 тыс. год да н.э. Аб гэтым сведчаць знаходкi асобных мусцьерскiх прылад працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцiлавiчы Веткаўскага, Абiдавiчы Быхаўскага, Клеевiчы Кастюковiчскага і Падлужжа Чэчэрскага раёнаў Гомельскай вобласцi.
Але зноў наступiла аледзяненне – валдайскае, якое цягнулася ад 40 да 26 тыс. год да н.э. Пасля зноў наступiла пацяпленне, расквiтнеў раслiнны i жывёльны свет, з’явiўся першабытны чалавек – неандэрталец. Ён ужо навучыўся вырабляць прымітыўныя прылады працы з адшчэпаў, рабiць пабудовы для жылля, загоны дзiчыны на паляваннi, ямы для захоўвання ежы i палiва. Ад гэтага перыяду археолагi знайшлi дзве стаянкi першабытнага чалавека - каля вёсак Бердыж i Юравiчы ў Гомельскай вобласцi. Знаходкi у гэтых стаянках даюць магчымасць уявiць, як жылi, чым займалiся нашы продкi у тыя часы.
Пазней ледавiк зноў напомнiў аб сябе. Поўнасцю ледавіковы перыяд на Беларусi скончыўся каля 10 тыс. год да н.э. Пачалося iнтэнсiўнае, апошняе засяленне беларускiх зямель першабытным чалавекам. Ад гэтага перыяду знойдзена звыш 120 стаянак.
Усю эпоху ад з’яўлення першабытнага чалавека да трэцяга тысячагоддзя да н.э. гiсторыкi называюць каменным векам. Яго дзеляць на тры перыяды:
1.Палеалiт (2,5 млн. г.- IX тыс. да н.э.), у час якога чалавек пачаў вырабляць прымiтыўнымi спосабамi прылады працы з крэменю, вынайшаў лук i стрэлы, займаўся збiральнiцтвам, паляваннем, рыбалоўствам.
2.Мезалiт (IX-V тыс. г. да н.э.), калi удасканальвалiся прылады працы i шырока выкарыстоўвалiся лук i стрэлы, каменныя сякеры, цеслы, кiркi, коп’і i г.д.
3.Неалiт (V-III тыс. г. да. н.э.), калi распаўсюдзiліся прымiтыўнае земляробства i жывёлагадоўля, з’явiўся глiняны посуд, а у якасцi прылад працы – сякера, матыга, серп, якiя апрацоўвалiся больш дасканалымi спосабамi – пiлаваннем i свiдраваннем.
За каменным пачаўся бронзавы век (канец III -пач. I тыс. г. да н.э.), якi характарызаваўся з’яуленнем медных i бронзавых вырабаў, шырокiм распаўсюджваннем земляробства i жывёлагадоўлi.
Затым жалезны век (пач. I тыс. да н.э. – сяр. I тыс. н.э.), калi людзi навучылiся здабываць i апрацоўваць жалеза.
Агульнагiстарычная перыядызацыя ў асноўным адпавядае археалагiчнай. Каменны век адпавядаў першым двум этапам развiцця першабытнага грамадства - праабшчыне (у раннiм i сярэднiм палеалiце) і ранняму роду (у мезаліце і неалiце). Бронзавы век – час познеродавай патрыярхальнай абшчыны, якая ў жалезным веку ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасцi, пачаў распадацца. У бронзавым веку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат. У бронзавым веку адбываецца пераход ад прысвойваючай (паляванне і збіральніцтва) да вытворчай (жывёлагадоўля і земляробства) гаспадаркі.
У этнiчнай гiсторыi беларусаў, можна выдзялiць два вялiкiх перыяды: даiндаеўрапейскi, якi адпавядаў каменнаму веку (да III тыс. да н.э.), i iндаеўрапейскi ( ад III тыс. да н.э. да нашых дзён), якi ў сваю чаргу гiсторыкi падзяляюць на балцкi (III-II тыс. да н.э. – сярэдзiна I тыс. н.э.) i славянскi (сяр. I тыс. н.э. – наш час).
Iндаеўрапейскi перыяд звязаны з рассяленнем розных народаў, у тым лiку балтаў i славян. Старжытныя iндаеўрапейцы жылi ў Пярэдняй Азii, а затым пачалi рассяляцца на прасторах Еўропы i Азii. Iх мiграцыя суправаджалася змешваннем з мясцовым насельнiцтвам, у вынiку чаго распалася адзiнства i сфармiравалiся непасрэдныя продкi большасцi сучасных еўрапейскiх этнасаў. Iндаеўрапейская сям’я налiчвала звыш 40 народаў, многiя з якiх знiклi ў мiнулым.
У III-II тыс. да н.э. аўтахтоннае насельнiцтва беларускіх зямель было асiмiлявана балтамi, што не прайшло бясследна i для самiх народаў. Яны распалiся на групы сваяцкiх плямён са своеасаблiвымi культурамi. Тэрыторыя Беларусi акрамя Сярэднедняпроўскай увайшла ў склад гiсторыка-археалагiчных культур Шнуравой керамiкi на паўднёвым захадзе, Вiсла-Нёманскай на паўночным захадзе i Паўночна-беларускай. На беларускiх землях пражывалi лацьгалы (латыголы) i земгалы – продкi сучасных латышоў, эсты i герулы – продкi сучасных эстонцаў. Акрамя гэтых балцкiх плямён пражывалi селы, куршы, скалвы (прусы), яцвягi i iнш.
У сярэдзiне I тыс. адбываецца падзея, яка вызначыла лёс беларускiх зямель на увесь пазнейшы перыяд. На тэрыторыю Беларусi прыйшлi славянскiя плямёны – крывiчы, дрыгавiчы і радзiмiчы. На думку прафесара Э.М.Загарульскага, найбольш верагоднымi месцамi, адкуль прыйшлi славяне, былi Вiсла-Одэрская мiжрэчча, Балканскi паўвостраў, паўночна-ўсходняя частка Еўропы i Iндыйскi паўвостраў. На працягу трох перыядаў славянскага засялення тэрыторыi Беларусi, прышэльцы ўступалi ў цесную сувязь з мясцовым балцкiм насельнiцтвам, набывалi нейкiя iхнiя культурна-этнiчныя асаблiвасцi, перадавалi iм свае. Дрыгавiчы аселi на поўднi i сярэдняй паласе i ўтварылi Турава-Пiнскае княства. Радзiмiчы пасялiлiся на ўсходзе памiж Дняпром i Дзясной у бассейне рэк Сож i Iпуцi. Крывiчы занялi тэрыторыю на поўнач ад дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўтварылi Полацкае i Смаленскае княствы. Такiм чынам, у перыяд з V-XI ст. балты адыгралi ролю субстрата (падасновы) у паходжаннi беларусаў i славяне сталi галоўнымi жыхарамi на беларускiх землях.
3. Старажытная Русь. Першыя раннефеадальныя дзяржавы
на тэрыторыі Беларусі (ІХ – ХІІІ ст.)
Дзяржава Кіеўская Русь утварылася ў сярэдзіне ІХ ст. у басейнах рэк, якія з’яўляюцца водным шляхам з Балтыйскага мора ў Чорнае: Нява, Волхаў, Заходняя Дзвіна, Днепр, Нёман, Сож, Прыпяць, Буг і інш. Пераважная большасць насельніцтва Кіеўскай Русі - гэта шматлікія ўсходне-славянскія плямёны: паляне, драўляне, вяцічы, улічы, севяране, наўгародскія славене, крывічы, радзімічы і дрыгавічы. Апошнія тры славянскія плямёны засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. У ІХ ст. ва ўсходнеславянскіх плямёнах распадаўся родаплемянны лад і фарміраваліся феадальныя адносіны. Кожнае ўзгаданае племя ў гэты час ужо ўяўляла сабой раннефеадальную дзяржаву – княства, ў якім былі гарады, развіваліся рамёствы і гандаль, меліся князі і дружыны. У канцы Х - пачатку ХІ ст. кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу ўдалося аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі Кіеўскай Русі, таму з часоў яго праўлення яе можна лічыць адзінай дзяржавай.
Большую частку сучаснай тэрыторыі Баларусі займалі дзве раннефеадальныя дзяржавы - Полацкае і Тураўскае княствы. Полацкае княства ўзгадваецца ўпершыню ў 862 г. У 907 княства ўжо падпарадкоўвалася кіеўскаму князю і выступала саюзнікам Кіева ў войнах з Візантыяй. Пры князях Брачыславе Ізяславічы (1003 – 1044 г.г.) і Усяславе Брачыславічы (1044 – 1101 гг.) Полацкае княства дабілася незалежнасці ад Кіева. Тураўскае княства ўпершыню ўзгадваецца ў 980 г. У гэты час там правіў напаўлегендарны князь Тур. Прыкладна ў гэты ж час кіеўскі князь Уладзімір захапіў Тураўшчыну і далучыў яе да Кіеўскай Русі. З 980 г. па 1158 у Тураве княжылі старэйшыя сыны кіеўскіх князёў, якія потым станавіліся князямі ў Кіеве. У 1158 г. тураўскі князь Юры Яраславіч адваяваў незалежнасць для Тураўскай зямлі. У ХІІ ст. Полацкае і Тураўскае княствы, як і іншыя княствы Кіеўскай Русі ўступілі ў эпоху феадальнай раздробленасці, а ў пачатку 14 ст. яны былі ўключаны ў склад ВКЛ.
Сацыяльнае і эканамічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў было тыповым для ўсіх княстваў Кіеўскай Русі. Князь не быў абсалютным гаспадаром княства і тым больш старажытнага горада. Яго ўладу моцна абмяжоўвала веча - сход усіх паўнапраўных мужчын горада. Веча магло нават выгнаць князя і запрасіць на княжанне іншага. Князь у старажытнарускім княстве ўзначальваў войска, вяршыў суд, збіраў даніну з падначаленых яму тэрыторый. Улада князя абапіралася на дружыну. Старэйшыя дружыннікі называліся баярамі, малодшыя – дзяцьмі баярскімі або отракамі. Старэйшая дружына і частка малодшай за службу ад князя атрымлівала зямельныя ўладанні розных памераў, на якіх жылі і працавалі залежныя ад феадалаў сяляне, якія называліся закупамі і радовічамі. Былі ў князя, дружыннікаў, багатых гараджан і рабы, якія называліся халопамі або чэлядзінамі. Асноўная ж маса насельніцтва Кіеўскай Русі - гэта людзі або людзіны – асабіста вольныя сяляне абшчыннікі, якія плацілі даніну князю.
4. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на этнічныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларусі (ІХ – ХІІІ ст.)
Распаўсюджанне хрысціянства было выклікана тым, што на землях Кіеўскай Русі ўзніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні, пачынала ўсталёўвацца княжацкае адзінаўладдзе, ўзнікала неабходнасць у цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія тады станавіліся хрысціянскімі. Датай хрышчэння Кіеўскай Русі лічыцца 988 г., таму што менавіта ў гэтым годзе вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч прымусіў кіеўлян хрысціцца. Услед за Кіевам былі пахрышчаны іншыя падуладныя Уладзіміру землі. Неабходна адзначыць, што часта хрышчэнне праводзілася з дапамогай агню і мяча, як гэта было на Тураўшчыне. Летапіс узгадвае, што у час хрышчэння Тураўскага княства Прыпяць на некалькі дзён афарбавалася ў чырвоны колер ад крыві. У 992 годзе ў Полацкім княстве ўтварылася Полацкая епархія, а ў 1005 годзе – Тураўская. Менш чым праз 100 год хрысціянства ва ўсходніх славян стала дамінуючай рэлігіяй.
Распаўсюджанне новай рэлігіі мела вельмі істотныя гістарычныя вынікі. Вера ў вечнае жыцце, імкненне трапіць у рай натхнялі людзей рабіць дабро, дапамагаць бедным, цярпліва пераносіць пакуты зямнога жыцця. Хрысціянства паляпшала маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі. З прыходам хрысціянства знікла мнагажэнства. Распаўсюджанне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменства і адукацыі. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. На беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі велічнымі і прыгожымі будынкамі свайго часу.
Пад уплывам хрысціянства на тэрыторыі Беларусі пачалі сваю дзейнасць рэлігійна-асветніцкія дзеячы Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч. Былі пабудаваны сабор Святой Сафіі і Спаская царква ў Полацку, Барысаглебская царква ў Гародні і яшчэ мноства выдатных помнікаў мураванага дойлідства. Хрысціянства давала магчымасць развівацца выяўленчаму мастацтву, распаўсюджваўся іканапіс і фрэскавы жывапіс. Шэдэўрам дэкартыўна-прыкладнога мастацтва стаў крыж Ефрасінні Полацкай, створаны ў сярэдзіне ХІІ ст. На тэрыторыі Беларусі пачалі перапісваць кнігі і пісаць летапісы. Самай ранняй сярод рукапісных кніг, створанай ва ўсходнеславянскіх землях, было Тураўскае евангелле ХІ ст. Шырокія слаі насельніцтва навучыліся чытаць і пісаць, аб чым сведчаць знаходкі берасцяных грамат у Віцебску і Мсціславе і шматлікія прадметы побыту з надпісамі (прасліцы, грэбні, збаны).
Разам з тым царква багацела за кошт вернікаў, набывала землі разам з сялянамі і паступова ператваралася ў феадала, якому насельніцтва плаціла царкоўную дзесяціну.
5. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV-першай палове XVI. Крэўская унія і яе ўплыў на этнакультурную сітуацыю ў Беларусі.
ВКЛ утварылася ў сярэдзіне XIII шляхам аб’ядання балцкіх і славянскіх земляў у выніку 2-х прычын: а) знешняя пагроза (агрэсія з боку крыжакоў і татара-манголаў); б) пераход балцкіх (лета-літоўскіх) плямёнаў ад родавага ладу да феадалізму і неабходнасць для іх стварэння асабістай дзяржавы. Тэрытарыяльным ядром ВКЛ сталі землі сучаснай паўднёвай Літвы (летапіснай Літвы) і Панямоння (Чорнай Русі). Першай сталіцай з’яўляўся Навагрудак, а з 1323 – Вільня. З 1316 па 1572 на чале дзяржавы стаяла дынастыя Гедымінавічаў.
Гісторыя ВКЛ як самастойнай дзяржавы падзяляецца на 3 перыяды:
1. Сяр. 1230-ых - 1295 - Гэта перыяд зараджэння і станаўлення тэрытарыяльнага ядра ВКЛ, час уваходжання першых беларускіх земляў (сучасная Гродзеншчына) у яго склад. Вялікія князі: Міндоўг (1235-1263), Трайнята, Войшалк, Шварн, Трайдэн. У гэты перыяд галоўнымі ворагамі княства з’яўляліся крыжакі (1202 – стварэнне ордэна Мечаносцаў, 1237 – Лівонскага ордэна) і Галіцка-Валынскае княства. Ішла пастаянная міжусобная барацьба за вярхоўную уладу. Міндоўг у палітычнай барацьбе выкарыстоўваў рэлігію (1246 – прыняцце праваслаў’я, 1251 – каталіцтва, у канцы жыцця вяртаецца да язычніцтва). 1253 – Міндоўг каранаваўся як кароль Літвы. Пасля забойства Міндоўга – палітычная анархія, частая гвалтоўная змена ўладароў.
2. 1295-1430 - Перыяд узмацнення ВКЛ, найбольшага пашырэння яго межаў і палітычнага ўплыву. Усе беларускія землі уваходзяць у склад княства (шляхам перамоў, шлюбных адносін ці непасрэднага заваявання). Таксама далучаюцца украінскія і некаторыя рускія землі. Асноўную частку Беларусі далучылі князі Віцень (1295-1316) і Гедымін (1316-1341), у асноўным мірным шляхам, астатнія землі увайшлі пры Альгердзе (1345-1377) шляхам заваёў. У гэты час большасць жыхароў ВКЛ – славяне, што пражывалі на тэрыторыі беларускіх земляў. Дзяржаўная мова – русінская (з элементамі старабеларускай). Галоўнымі ворагамі з’яўляюцца крыжакі (Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), татара-манголы (Залатая Арда, Крымскае Ханства) і Маскоўскае княства.
З часоў Ягайлы (1377-1392) змяняецца знешняя палітыка ВКЛ, яно збліжаецца з Польскім каралеўствам. 1385 – паміж ВКЛ і Польшчай заключаецца Крэўская ўнія, пачынаецца актыўнае распаўсюджванне ў літоўскіх і ўсходнеславянскіх землях каталіцтва, Ягайла становіцца адначасова князем ВКЛ і польскім каралём. Уплыў каталіцкай рэлігіі узмацняецца пасля заключэння ў 1413 Гарадзельскай уніі. Пачынаюцца працэсы апалячвання і акаталічвання беларускага этнасу. Барацьбу за захаванне самастойнасці княства працягвае Вітаўт (1392-1430). У 1410 пад Грунвальдам польска-літоўскае войска разбіла Тэўтонскі ордэн. У процівагу каталіцтву Вітаўт спрабаваў стварыць незалежную праваслаўную Літоўскую мітраполію. Ён умацаваў сваю асабістую ўладу шляхам ліквідацыі удзельных княстваў і стварэння намесніцтваў. ВКЛ пры Вітаўце уключала землі Літвы, Беларусі, Украіны, заходняй і паўночнай Расіі (ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Польшчы да вярхоў’яў Акі).
3. 1430-1569 - Перыяд паступовага аслаблення княства, страты часткі тэрыторый і палітычнай самастойнасці. Пры Казіміры (1440-1492) замацоўваецца прыгонны лад, мясцовыя феадалы атрымліваюць імунітэт (Прывілей 1447, Судзебнік 1468), адбываецца паўстанне праваслаўнай шляхты (змова 1481). Пры Аляксандры (1492-1506) пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам, яны працягваюцца пры Жігімонце I (1506-1548) і Жыгімонце II Аўгусце (1548-1572) і прыводзяць да страты рускіх, часткі беларускіх і украінскіх земляў. У час Лівонскай вайны (1558-1583) заключаецца Люблінская унія (1569) і ВКЛ страчвае палітычную самастойнасць, стаўшы часткай Рэчы Паспалітай.
6. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне беларусаў: асноўныя канцэпцыі. Культура Беларусі XIV-XVI стст. Канфесійная сітуацыя ў ВКЛ. Рэфармацыйны рух на Беларусі. Контррэфармацыя.
Брэсцкая царкоўная унія.
У XIII-XVI адбываецца фарміраванне беларускай народнасці – моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая была характэрна для эпохі феадалізму. Яе асноўнай прыкметай з’яўляецца беларуская мова з характэрнымі рысамі (асаблівае вымаўенне гукаў “г”, “а”, “дз”, “ц”, “р”, наяўнасць асабістай лексікі і вялікай колькасці запазычанняў з польскай, літоўскай, нямецкай моў). Існуе некалькі тэорыяў наконт паходжання беларускага этнасу: 1) у XIX ст. – вялікапольская і вялікаруская тэорыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу і беларускай мовы, лічылі іх часткамі адпаведна польскай ці рускай этнічнай і моўнай супольнасцей – не маюць навуковага абгрунтавання; 2) у пачатку ХХ ст. – крывіцкая (В. Ластоўскі) і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Ул. Пічэта і інш.) – лічылі беларусаў нашчадкамі усходнеславянскіх плямёнаў крывічаў, ці крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў адначасова, аднак гэтыя плямёны зніклі ў сяр. ХІІ ст., а асноўныя рысы беларускай народнасці праявіліся толькі ў XIV-XV стст.; 3) у сяр. ХХ ст. – старажытнаруская тэорыя (С. Токараў, Дз. Ліхачоў, Б. Рыбакоў, Е. Карнейчык і інш.) – лічыла з’яўленне рускай, беларускай і украінскай народнасцяў у XIII-XVI стст. вынікам распаду старажытнарускай народнасці (што скалался у перыяд існавання Кіеўскай Русі) пад уздзеяннем знешніх абставін (крыжацкай і татра-мангольскай навалаў); 4) у ІІ палове ХХ ст. – субстратная (балцкая) тэорыя (В. Сядоў, Г. Штыхаў і інш.) – адносіла з’яўленне ўмоў для зараджэння беларускага этнасу да перыяду славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі ў сяр. І тысячагоддзя н.э. і лічыла беларусаў нашчадкамі адначасова усходнеславянскай і старажытнабалцкай культур, дзе балты выконвалі ролю субстрату (праслойкі).
Культура Беларусі XIII-XVI стст. знаходзілася пад уплывам еўрапейскай культуры, у канцы XV-пачатку XVI стст. пранікаюць рысы Адраджэння (Рэнесансу) з яго гуманістычнай накіраванасцю. Найбольш вядомыя асветнікі таго часу: Ф. Скарына (1490-1551) – першадрукар, навуковец, пісьменнік, перакладчык, выдаў першую друкаваную кнігу кірылічным шрыфтам (“Біблія”, Прага, 1517 г.); М. Гусоўскі– напісаў на лацінскай мове паэму “Песня пра зубра”; С. Будны – выдаў “Катэхізіс” (1562); В. Цяпінскі – на свае сродкі заснаваў друкарню і выдаў тры Евангеллі. Развіваецца летапісанне (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Пахвала Вітаўту”, “Хроніка Быхаўца”), з ІІ паловы XVI ст. гісторыка – мемуарная літаратура (“Лісты Кміты-Чарнобыльскага”, “Дзённік Ф. Еўлашэўскага” і інш.), лацінамоўная паэзія (паэты А. Рымша, Я. Вісліцкі). У архітэктуры спалучаліся раманскі, гатычны і элементы старажытнавізантыйскага стылю. З’яўляецца “беларуская готыка” – абарончыя храмы (Сынкавічы, Мала-Мажэйкава, Супрасль, Заслаўль). З канца XVI ст. усталёўваецца стыль барока (першая пабудова – касцёл езуітаў у Несвіжы, архітэктар Д. Бернардоні). Развіваецца будаўніцтва крэпасцяў і замкаў (Мірскі замак, замкі ў Навагрудку, Лідзе, Гродна, крэве і інш.). У выяўленчым мастацтве развіваецца іканапіс, фрэскавы жывапіс, кніжная мініяцюра, з XV ст. – свецкі пратрэт.
З сярэдзіны XVI ст. на Беларусь пранікае Рэфармацыя – рух за перабудову каталіцкай царквы. У ВКЛ Рэфармацыю падтрымалі магнаты (М. Радзівіл Чорны) для барацьбы за захаванне самастойнасці княства. Тут дзейнічалі пратэстанты – кальвіністы, антытрынітарыі, лютэране. Супраць каталіцызму таксама выступілі праваслаўныя шляхам стварэння брацтваў і на іх аснове – школ, друкарняў. Для барацьбы з рэфарамацыяй ствараецца каталіцкі ордэн езуітаў (з 1569 г. дзейнічае ў ВКЛ і на Беларусі), у ІІ палове XVI ст. пачынаецца працэс Контррэфармацыі. У 1596 г. заключаецца Брэсцкая царкоўная унія (яе аўтары – езуіт П. Скарга, праваслаўны мітрапаліт К. Цярлецкі) і ствараецца новая царква – грэка-рымская (уніяцкая), у якой змешваюцца праваслаўныя і каталіцкія рысы. Узмацняюцца працэсы акаталічвання і паланізацыі беларускага этнасу.
7. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна. Люблінская ўнія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. было складаным. Польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве і яна хатела захапіць беларускія землі. Шляхту ВКЛ прываблівалі польскія шляхецкія вольнасці. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна імкнулася заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як і польская шляхта ў сваёй. У Княстве вялася моцная палітычная прапаганда за зліцце ВКЛ і Польшчы. Ускладняла сітуацыю і тое, што рускі цар Іван ІV пачаў Лівонскую вайну (1558-1583гг) за выхад да Балтыйскага мора. ВКЛ падтрымала ў ёй Лівонію. Вайна падарвала ўсе сілы княства.
У такіх умовах у г.Любліне 1 ліпеня 1569г. была падпісана ўнія – пагадненне аб дзяржаўна – палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якой утварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. На чале дзяржавы стаяў адзіны кароль, які выбіраўся феадаламі Польшчы і ВКЛ. Галоўным органам улады станавіўся агульны сойм.
8. Сацыяльна- эканамічнае і палітычнае становішча на Беларусі ў другой палове XVII – перш.палове XVIII стст. Казацка – сялянская вайна 1648-1651гг. Вайна Расіі з РП 1654-1667гг. Паўночная вайна.
Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага спусташэння зямлі і вывазу палонных ў другой палове XVII – першай палове XVIII стст. прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы. У 1648 пачалася казацка-сялянская вайна (1648-51), для якой былі характэрны масавыя выступленні казацка-сялянскіх атрадаў супраць феадальнага прыгнёту.
Важную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху на Беларусі адыграла украінскае паўстанне пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага. У 1648 паўстанцы атрымалі шэраг перамог над шляхецкім апалчэннем і занялі рад гарадоў на паўднёвым усходзе Беларусі. У пачатку 1649 12-ці тысячнае шляхецкае войска на чале з Я.Радзівілам разграміла Тураў, Петрыкаў і Мазыр. Пагромам падвергліся Чачэрск, Лоеў і інш. гарады. Шмат паўстанцаў загінула пад час Бабруйскай абароны 1649. Войскі Я.Радзівіла занялі ўсю тэрыторыю ўздоўж Прыпяці і Дняпра. А ў ліпені 1649 адбылася вызначальная Лоеўская бітва, ў якой казацкія атрады пад кіраўніцтвам Нябабы, Галошы і інш былі разбіты. У выніку Белацаркоўскага мірнага дагавора 1651 казакі былі выведзены з Беларусі на Украіну. Гэта дало магчымасць пануючаму класу РП падавіць узброеныя выступленні беларускіх сялян і гарадскіх нізоў.
Вайна Расіі з РП 1654-67 прадоўжыла спусташаць край. У маі 1654 тры рускія арміі (80 тыс.чалавек) уварваліся ў межы ВКЛ. Пачалася феадальная захопніцкая вайна рускага самадзяржаўя за землі Смаленшчыны, Беларусі, Літвы і інш. ВКЛ змагло выставіць супраць захопнікаў 12-тыс. апалчэнне. За першы год вайны былі захоплены землі да Дняпра на ўсходзе і Дзвіны на поўначы. Да восені 1655 уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй за выключэннем Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння. З другой паловы 1660 ініцыятыва ў вайне пераходзіць да польска-літоўскага камандавання. У 1661 Вільня была вызвалена, а рускія войскі пачалі адыходзіць на ўсход.
У выніку, пасля працяглых перамоў у 1667 ля вескі Андросава (каля Мсціслава) паміж Расіяй і РП быў падпісаны мірны дагавор, па якому Смаленскае ваяводства, левабярэжная Украіна адыходзілі да Расіі.
У канцы ХVІІІ на поўначы Еўропы склаліся ўмовы для перадзелу тэрыторый паміж вядучымі дзяржавамі рэгіёну. Расія, Саксонія і Данія ўтварылі кааліцыю “Паўночны саюз” (адсюль назва вайны 1700-21), паспрабавалі захапіць частку зямель Швецыі. У жаданні вярнуць Лівонію, страчаную у 1660, РП таксама выступіла супраць Швецыі.
Вайна пачалася няўдала для саюзнікаў. Шведская армія на чале з Карлам ХІІ у 1700- 1701 прымусіла капітуляваць Данію, перамагла рускае войска пад Нарвай і ў пачатку 1702 ўступіла ў ВКЛ. На працягу ўсяго перыяду да Палтаўскай бітвы тэрыторыя Беларусі была асноўным тэатрам ваенных падзей. Усе выдаткі па ўтрыманню ваюючых армій несла на сябе мясцовае насельніцтва. Пасля разгрому шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709) расійскія і польскія войскі ачысцілі ад шведаў Беларусь і Польшчу. Ваенныя дзеянні перакінуліся на тыторыю Швецыі і ішлі пры поўнай перавазе Расіі.
Паўночная вайна эканамічна зруйнавала РП, а ВКЛ было адкінута на дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці.
9. Культура Беларусі XVII-XVIII стст.