Прадмет, мэты І задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”
Вид материала | Документы |
- 1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэн ня гісторыі Беларусі, 2185.49kb.
- 1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі, 1183.69kb.
- Тэсты па гiсторыi Беларусi для, 1117.41kb.
- Belarusian bibliography on lichenology, 5271.07kb.
- Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас), 44.84kb.
- Літаратурны турнір па творчасці, 231.8kb.
- Праграма кандыдыцкага мінімума па спецыяльнасці 07. 00. 02 – отечественная история, 471.85kb.
- Мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай, 133.33kb.
- Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, 341.31kb.
17.Беларусь у гады 1-й сусветнай вайны.Абвастрэнне крызісу. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г.
1-я сусветная вайна пачалася 19 ліпеня ( 1 жніўня) 1914 г. паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія) з-за барацьбы за сферы ўплыву.Да восені 1915 г. заходняя частка Беларусі да Баранавіч была акупіравана немцамі. Там быў усталяваны акупацыйны рэжым. У гэтых умовах пасля няўдалай спробы стварэння ў снежні 1915 г. Канфедэрацыі ВКЛ нацыянальна-вызваленчы рух узначаліў Беларускі народны камітэт у Вільні. Акрамя беларускіх школ было наладжана выданне газеты “Гоман”. Усходняя Беларусь аказалася ў прыфрантавой зоне. Прамысловасць да 1917 г. скарацілася у 5 разоў, аб’ёмы пасяўных плошчаў, колькасць жывёлы-на трэць. Каля паловы мужчын мабілізаваны у армію, на абарончыя работы. Змяншэнне вытворчасці, рэквізіцыі, 2-мільённая колькасць бежанцаў, павялічэнне цэн прывялі да вострага недахопу прадуктаў харчавання, пагаршэння ўмоў жыцця.У 1915-1916 гг. узрос сялянскі і рабочы рух, пачаліся хваляванні сярод салдат. 22 кастр.1916 г. паўсталі 4 тыс.салдат у Гомелі.
27 лютага 1917 ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Склалася двоеўладдзе: з аднаго боку, Часовы ўрад, з другога, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У Беларусі таксама былі створаны 4 сакавіка “Часовы грамадскі камітэт парадку”, які падтрымаў Часовы ўрад, і да 8 сакавіка – Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў,у якім пераважалі меншавікі і бундаўцы. Органамі ўлады на месцах сталі камісары Часовага урада і, з другога боку, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Большасць Саветаў, стаўка і штаб Заходняга фронту таксама падтрымалі Часовы урад. Пасля рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць партыі эсераў, РСДРП, Бунд, БСГ. Узніклі салдацкія камітэты на фронце. Утворана каля 20 нацыянальных камітэтаў і арганізацый. За выключэннем бальшавікоў, усе яны падтрымалі Часовы ўрад, але былі адрозненні ў падыходах да нацыянальнага пытання. 25-27 сакавіка 1917 г. ў Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які падтрымаў Часовы ўрад, ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі і стварыў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з памешчыкам Р.Скірмунтам. Але працяг вайны, паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызісу, нерашучасць Часовага ўрада ў ажыццяўленні радыкальных рэформ выклікалі нездавальненне мас і прывялі да палітычнага крызісу. 8-12 ліпеня БНК быў пераўтвораны ў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый, больш левую па складу і кіраўніцтву ( з кастрычніка 1917 г. у Вялікую Беларускую раду). У ліпені адбыліся буйныя выступленні рабочых, актывізаваўся сялянскі рух. У Петраградзе 500-тысячная дэманстрацыя была растраляна Часовым урадам. Перыяд двоеўладдзя закончыўся. Бальшавікі пачалі рыхтаваць паўстанне, актывізавалі прапаганду сярод насельніцтва і салдат. Пачалася бальшавізацыя Саветаў і армій Заходняга фронту. 25 кастрычніка (7лістапада) ў Петраградзе перамагла рэвалюцыя. 26 кастрычніка Мінскі Савет аб’явіў аб пераходзе ўлады ў свае рукі,вызваліў палітычных вязняў, сфарміраваў з іх 1-ы рэвалюцыйны полк.У працівавагу яму быў створаны камітэт выратавання рэвалюцыі, які абапіраўся на каўказскую дывізію.Пры падтрымцы войск Заходняга фронту бальшавікі распусцілі камітэт і ўсталявалі сваю ўладу на Беларусі, а таксама ліквідавалі Стаўку ў г.Магілёве. На працягу лістапада былі праведзены з’езды рабочых,сялянскіх, салдацкіх дэпутатаў. З іх прадстаўнікоў 26 лістапада быў створаны Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці.
18. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.
Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтыя граматы былі выдадзены ў умовах германскай акупацыі. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Улічваючы яе нерэальнасць на акупіраванай тэрыторыі, а таксама лаяльнасць БНР да нямецкіх улад, з аднаго боку, і умовы Брэсцкага міру ад 3 сакавіка 1918 г, па якім тэрыторыя, на якую прэтэндавала БНР, лічылася належачай РСФСР або Польшчы, Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з пажаданнем устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і вышла з Рады, адбыўся раскол БСГ. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, паколькі адсутнічалі рэальная сістэма ўлады, армія, межы, але яна мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
19. Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларусь у гады Савецка-польскай вайны 1919-1920 г.г. Рыжскі мір і яго наступствы.
Абвяшчэнне БССР праходзіла ў спрыяльных для гэтага ўмовах. У лютым 1919г. войскі Чырвонай арміі вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міра былі скасаваны ў выніку лістападаўскай 1918 г. рэвалюцыі ў Германіі . Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918г. на VI Паўночна-заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) у Смаленску. 30 снежня 1918г. канференцыя абвясціла сябе першым з’ездам камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919г. быў абвешчаны Маніфест аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. 2-3 лютага 1919г. на 1 Усебеларускім з’езде Саветаў было прынята рашэнне аб аб’яднанні Беларусі і Літвы і утварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР), якая праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі.
У лютым 1919 г. началася Савецка-польская война. Урад Польшчы на чале з Ю.Пілсудскім пасля аднаўлення незалежнай Польскай Рэспублікі (лістапад 1918) паставіў сваёй мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай, а гэта азначала захоп беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. З гэтай нагоды і пачалося наступленне польскіх войск і да вясны 1920 г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана палякамі. У выніку ўсталяваўся жорсткі акупацыйны рэжым. 31 ліпеня 1920 г., пасля вызвалення Чырвонай арміяй тэррыторыі ўсходняй Беларусі, адбылося другое абвяшчэнне ССРБ. Савецкі урад быў вымушаны пайсці на мірныя перамовы з Польшчай, якія закончыліся падпісаннем Рыжскага міру 18 сакавіка 1921г. Па яго ўмавах да Польшчы адыйшла Заходняя Беларусь - 113 тыс. кв.км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. За ССРБ захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Беларуская нацыя і яе этнічная тэрыторыя аказаліся на доўгі час раздзеленымі.
20. Дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гады ХХст. Новая эканамічная палітыка і яе правядзенне ў Беларусі. Палытіка беларусізацыі.
Вызначальнай умовай станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 20-я гады ХХ ст. стала ўваходжанне БССР ў склад СССР. 30 снежня 1922г. на 1 Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычнах Рэспублік - СССР. На гэты час БССР існавала ў межах 6 паветаў Мінскай губерні. Нацыянальныя, эканамічныя і дзяржаўныя інтарэсы патрабавалі пашырэння яе тэрыторыі. Таму згодна рашэння ЦК РКП(б) да Беларусі былі далучаны раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерній, у якіх пераважала беларуская насельніцтва. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. кв.км., а колькасць насельніцтва перавысіла 4 млн. чалавек. У снежні 1926г. адбылося другое тэрытарыяльнае пашырэнне БССР за кошт далучэння да яе г.г. Гомель і Рэчыца з іх паветамі. У выніку чаго плошча рэспублікі павялічылася яшчэ на 15,8 тыс. кв.км. і насельніцтва – на 679,5 тыс. чалавек. Пашырэнне тэрыторыі патрабавала змен яе адміністрацыйнага дзялення. Існуючае дзяленне рэспублікі на паветы і воласці было скасавана, створаны акругі, раёны і сельсаветы. Да канца 20-х гадоў БССР была ў складзе 12 акруг, 118 раёнаў, 66 гарадскіх пасяленняў, 1661 сельсавета. Яе тэрыторыя была 125,7 тыс кв.км., насельніцтва – 4,98 млн. чалавек. Адначасова з дзяржаўным будаўніцтвам рашаліся задачы аднаўлення разбуранай войнамі эканомікі. Х з’езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) абвясціў “новую эканамічную палітыку” (НЭП) (1921 – 1928 г.г.). Асноўным прынцыпам НЭПа з’яўлася выкарастанне таварна-грашовых адносін. Галоўныя мерапрыемствы НЭПа:
1. Харчразвёрстка замяналася харчпадаткам; 2 Натуральны падатак замяняўся грашовым; 3. Уводзілася свабода гандлю і свабода прадпрымальніцтва; 4. Пашырылася кааперацыя; 5. Ліквідавалася цэнтралізацыя кіравання гаспадаркай; 6. Рэарганізавалася кіраванне прадпрыемствамі; 7. Аднаўляліся грашовыя адносіны, ліквідавалася “ўраўнілаўка” ў зарплаце; 8. Былі дазволены розныя формы карыстання зямлёй.
Ажыццяўленне НЭПа ў Беларусі мела свае асаблівасці: 1. Калі ў РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб’ядналіся ў дзяржаўныя трэсты, то на Беларусі пераважваючая дробная прамысловасць не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы. Каля 300 здадзены ў арэнду. 2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР меўся арганізаваны прыватна – гандлёвы апарат, які пры НЭПе пачаў хуткае развіццё. 3. Беларускае селянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Хутарская форма землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі. Набіралі сілу кааператыўныя аб’яданні сялян, якімі было ахоплена 60% насельніцтва вёскі. Да 1927г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны ўзровень развіцця. У сувязі з пераходам к канцу 1920-х г.г. да камандна – адміністратыйных метадаў кіравання народнай гаспадаркай “новая эканамічная палітыка” была згорнута.
Наступнай важнай лёсавызначальнай для Беларусі задачай, якая ажыццяўлялася ў 20-я г.г. ХХ ст., з’явілася палітыка беларусізацыі – шэраг мерапрыемстваў на адраджэнню беларускай мовы і культуры: перавод дзяржаўнага апарату і справаводства на беларускую мову; вылучэнне беларусаў на дзяржаўныя пасады і ў кіруючыя органы; стварэнне навучальных устаноў на беларускай мове; развіццё беларускай нацыянальнай культуры; навукова-даследчая праца на вывучэнню Беларусі, выданне беларускіх газет, часопісаў, кніг. Да 1927г. былі дасягнуты наступныя вынікі: да 80% школ былі пераведзены на беларускую мову; большасць дзяржаўных устаноў у справаводстве перайшлі на беларускую мову; павялічылася колькасць беларусаў на дзяржаўных і партыйных пасадах; актыўна выдаваліся беларускія кнігі. Ішло развіццё беларускай літаратуры, беларускіх тэатраў і музычных устаноў; беларуская армія на 70 % складалася з беларусаў, быў праведзены навуковы аналіз гісторыі і культуры Беларусі. Але росквіт беларусізацыі быў нядоўгім. Камандна-адміністрацыйная сістэма, якая ўкаранілася ў канцы 20-х г.г., адмоўна ставілася да развіцця нацыянальных культур, таму беларусізацыя была аб’яўлена завершанай і скасавана.
21. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча насельніцтва; нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух.
У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай каля 100000 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.
У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80% прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін і інш.). Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў. Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 – 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая).
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове.
Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных.
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921– 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" Браніслаў Тарашкевіч.
У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
22. Культура беларускага народа ў 20-30-я гг. ХХ ст.
У 20-я гг. разам з палітыкай беларусізацыі праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. - Акадэмія навук). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб'яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Пазней фарсіраваная індустрыялізацыя 30-х гг. і патрэба ў кадрах вымусіла ўрад яшчэ больш уважліва ставіцца да адукацыі.
З поспехам працавалі Беларускі драматычны тэатр (БДТ), які ў 1921 г. ўзначаліў Я. Міровіч, і трупа У. Галубка. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У Гомелі і Магілёве з'явіліся сімфанічныя аркестры. У 1926 г. ў Ленінградзе на студыі "Савецкая Беларусь" быў зняты першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" Ю. Тарыча.
Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Аднак сталінскія рэпрэсіі, якія закранулі амаль усіх дзеячаў культуры (арыштоўваліся нават Я. Купала і Я. Колас) не садзейнічалі імкліваму развіццю літаратуры, навукі і мастацтва.
Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва.
Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.
У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.
У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.