Прадмет, мэты І задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”
Вид материала | Документы |
- 1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэн ня гісторыі Беларусі, 2185.49kb.
- 1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі, 1183.69kb.
- Тэсты па гiсторыi Беларусi для, 1117.41kb.
- Belarusian bibliography on lichenology, 5271.07kb.
- Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас), 44.84kb.
- Літаратурны турнір па творчасці, 231.8kb.
- Праграма кандыдыцкага мінімума па спецыяльнасці 07. 00. 02 – отечественная история, 471.85kb.
- Мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай, 133.33kb.
- Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, 341.31kb.
23. Пачатак Другой сусветнай вайны і аб'яднанне беларускіх земляў. Заходняя Беларусь у складзе БССР (1939-1941гг.). Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
Прычыны няўдач Чырвонай Арміі.
Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай сітуацыі ў Еўропе 23 жніўня 1939г. быў падпісаны дагавор (пакт) аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, у якім размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР». У адпаведнасці з пратаколам Заходняя Беларусь і частка этнічных польскіх земляў да ўсходу ад рэк Нараў, Вісла і Сан уключалася ў сферу ўплыву СССР.
1 верасня 1939г. нападзеннем нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Нягледзячы на мужны супраціў польскіх войскаў, вырашальным аказалася колькасная і якасная перавага вермахта. На працягу 2 тыдняў германскія войскі нанеслі паражэнне польскім войскам і захапілі вялікую частку польскай тэрыторыі.
17 верасня 1939г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да канца верасня цалкам заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня 1939г. быў падпісаны новы дагавор паміж СССР і Германіяй аб «Дружбе і граніцы», у сакрэтным пратаколе да якога былі зменены межы сфер уплыву ў параўнанні з пактам ад 23.08.1939: сферай уплыву СССР прызнавалася Літва ў абмен на этнічныя польскія землі, якія адышлі да Германіі. У кастрычніку 1939г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленская вобласць.
28-30 верасня 1939г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні на яе тэрыторыі савецкай улады. У выніку ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 10,3 млн. чал. На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі разгарнуліся маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Было ўведзена савецкае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, канфіскаваны памешчыцкія землі, нацыяналізаваны банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова пачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, ад якіх да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі папакутавала больш 125 тыс. чал.
22 чэрвеня 1941г. нацысцкая Германія напала на СССР. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі (фронту), дыслакаванай на тэрыторыі Беларусі, дзейнічала наймоцная германская групоўка армій "Цэнтр", якая наносіла па плане "Барбароса" галоўны ўдар. Нягледзячы на мужны супраціў, войскі Чырвонай Арміі ў Беларусі пацярпелі цяжкае паражэнне. Вялікая частка сіл Заходняга фронту была акружана заходней Мінска, які быў захоплены праціўнікам 28 чэрвеня 1941г. У пачатку ліпеня 1941г. савецкае камандаванне здзейсніла спробу стварыць лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Бабруйска, Оршы, Гомелю, Магілёва, у выніку якіх савецкія войскі затрымалі рух германскіх войскаў на маскоўскім кірунку. Тым не менш, да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупавана захопнікамі.
Галоўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі ў пачатку вайны сталі пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва СССР у ацэнцы прадваеннай сітуацыі, адсутнасць у савецкага камандавання выразна распрацаванай стратэгіі абарончай вайны, недахопы ў планаванні, арганізацыі і баявой вывучцы савецкіх войскаў.
24. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.). Партызанскі і падпольны рух. Калабарацыя.
На працягу ліпеня-жніўня 1941г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нацысцкі акупацыйны рэжым. Асноўнымі яго мэтамі былі татальная эканамічная эксплуатацыя, падаўленне любых формаў супраціву акупантам, паступовая каланізацыя беларускіх земляў. Акупанты правялі тэрытарыяльна-адміністрацыйны перадзел тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з якім асобныя яе часткі былі ўключаны ў склад зоны тылу групоўкі армій "Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята "Украіна", генеральных акруг "Беларусь" і "Літва".
Акупацыйная палітыка ў Беларусі не адрознівалася адзінствам і паслядоўнасцю. В.Кубэ, які ўзначаліў нямецкую грамадзянскую адміністрацыю, імкнуўся выкарыстаць беларускі нацыяналізм, ішоў на пэўныя папулісцкія меры з мэтай памяншэння сацыяльнай базы антыфашысцкага руху і ўмацавання акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Паліцэйскае і ваеннае кіраўніцтва арыентавалася на жорсткае падаўленне супраціву, масавыя рэпрэсіі супраць партызан і мірнага насельніцтва. За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена больш 60 буйных карных аперацый.
Адначасова па ініцыятыве В.Кубэ акупацыйныя ўлады прадпрымалі спробы прыцягнуць частку мясцовага насельніцтва да супрацоўніцтва з акупантамі. Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні - Беларуская народная самапомач (БНС), Беларуская самаахова (БСА), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.
З першых дзён акупацыі значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць захопнікаў. Летам 1941г. ствараюцца першыя партызанскія атрады, падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. У 1942г. адбываецца арганізацыйнае афармленне і колькаснае ўзмацненне руху Супраціву ў Беларусі. У маі 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПД), а ў верасні 1942г. - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПД). На базе груп і атрадаў ствараюцца брыгады і злучэнні, што значна пашырыла магчымасці партызанскага руху.
У 1943-1944гг. партызанскі рух у Беларусі набывае масавы характар. Да канца 1943г. партызаны кантралявалі каля 60 % тэрыторыі рэспублікі. Было створана больш 20 буйных партызанскіх зон. Усяго ў Беларусі ў шэрагах партызан налічвалася 374 тыс. чал., у падполле - звыш 70 тыс. чал.
Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя бедствы. У выніку войны загінула больш 2,2 млн. чал., 380 тыс. чал. было вывезена на працу ў Германію. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945г. склала толькі 6,2 млн. чал.
25. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа
ў перамогу над фашызмам.
У перыяд з верасня 1943г. да ліпеня 1944г. Савецкая Армія правяла шэраг аперацый па вызваленню Беларусі. 28 верасня 1943г. быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г.Камарын. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (лістапад 1943г.) быў вызвалены першы абласны цэнтар – г.Гомель. Потым на працягу снежня 1943 - лютага 1944г. былі вызвалены – Гарадок, Мозыр, Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін. Адна з буйнейшых аперацый вайны – Беларуская наступальная аперацыя – “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944г.), якая адыграла значную ролю ў вызваленні не толькі Беларусі, але і народаў Еўропы ад фашызма. У аперацыі прымалі ўдзел войскі 4 франтоў: 1-га Беларускага (К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (Г.Захараў), 3-га Беларускага (І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (І.Баграмян), Дняпроўская ваенная флатылія, беларускія партызаны. Дзеянні франтоў каардынаваліся маршаламі А. Васілеўскім і Г. Жукавым. Ім супрацьстаяла групоўка нямецкіх войскаў, аснову якой складала група армій “Цэнтр”. Па характару баявых дзеянняў аперацыя падзяляецца на два этапы. На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая аперацыі, было завершана акружэнне стотысячнай групоўкі праціўніка (“Мінскі кацёл”), 3 ліпеня быў вызвалены г.Мінск. Да канца ліпеня 1944г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. На другім этапе (5 ліпеня – 29 жніўня) франты здзейснілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсцкую наступальныя аперацыі. Такім чынам, у выніку аперацыі “Баграціён” амаль цалкам была вызвалена БССР, частка Польшчы, савецкія войскі падышлі да межаў фашысцкай Германіі. У выніку паспяховага наступу савецкіх войскаў летам 1944г. адбылася актывізацыя антыфашысцкага руху ў Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, якія на працягу восені 1944г. – вясны 1945г. былі вызвалены ад фашызму. Вызваленне Прагі супала з падпісаннем Геріаніяй у ноч з 8 на 9 мая 1945г. безагаворачнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая армія правяла шэраг паспяховых аперацый на Далёкім Усходзе супраць Японіі. Адначасова ЗША здзейснілі у пачатку жніўня 1945г. атамную бамбардзіроўку Хірасімы і Нагасакі. У выніку 2 верасня 1945г. Японія таксама падпісала акт аб капітуляцыі, што азнаменавала канец Другой сусветнай вайны.
Значны ўклад зрабілі беларусы ў перамогу над фашызмам. Так, на франтах ВАВ змагаліся 1 300 000 беларусаў, загінуў кожны трэці жыхар БССР. Істотную ролю ў вызваленні гарадоў і вёсак Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі, якія паспяхова здзейснілі і шэраг дыверсійных аперацый (“Рэйкавая вайна”, “Канцэрт”). Гісторыя захавала і шэраг імёнаў герояў, выхадцаў з Беларусі. Сярод іх – Л.Даватар, які здзейсніў першы начны паветраны таран, А.Гаравец, які на Курскай дузе збіў 9 самалётаў, З. Тусналобава, якая вынесла з поля боя 128 цяжкапараненых байцоў і сама засталася інвалідам і іншыя.
26. Культура Беларусі ў пасляваенны перыяд
(другая палова 40-х – першая палова 80-х гадоў).
Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах, бо яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам разбурана. Але аднаўленне адбывалася вельмі хутка, асабліва школьнай адукацыі. Культурнае жыццё рэспублікі ў той час вызначалася камуністычнай ідэалогіяй і адбывалася ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму і культу асобы Сталіна, які суправаджаўся масавымі палітычнымі рэпрэсіямі. Прынцып партыйнасці патрабаваў дакладнага выканання рэкамендацый партыі. У такіх умовах шэраг беларускіх дзеячаў навукі і культуры падвергліся ганенням з боку ўлады (прэзідэнт АН БССР біёлаг А. Жэбрак, паэт Ул. Дубоўка, гісторык М.Улашчык). У літаратуры і мастацтве існаваў метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Таму многія творы тагачаснага мастацтва, якія не адпавядалі метаду сацрэалізму падвяргаліся партыйнай крытыцы ці забараняліся, напрыклад, п’еса Кандрата Крапівы “Мілы чалавек”, раман Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”, опера Я. Цікоцкага “Алеся”. Галоўная тэма літаратуры і мастацтва – паказ гераізму савецкіх людзей у мінулай вайне, іх адданасці камуністычнай партыі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываеццаі адбудова разбураных вайной гарадоў Беларусі, з’яўляецца шэраг манументаў і помнікаў героям ВАВ.
Пасля смерці І.Сталіна ў 1953г. адбываецца пераход да дэмакратызацыі жыцця. Перыяд 1954-1964гг – “Хрушчоўская адліга”, калі актыўна абмяркоўваецца роля інтэлігенцыі ў жыцці грамадства, пераадоленне культу асобы, крытыкуецца метад сацрэалізму. Актыўна развіваецца сістэма адукацыі БССР: у 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя, навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак стала сумесным, у пачатку 60-х з’яўляюцца ПТУ, развіваюцца ВНУ. Адмоўная з’ява д. п. 50-х гадоў - пашырэнне абыякавах адносін да беларускай мовы, абумоўленае кампаніяй па ператварэнню беларускамоўных школ у рускамоўныя. Развіццё навукі было абумоўлена разгортваннем НТР. Вядучам навуковым цэнтрам з’яўлялася АН БССР, беларускімі навукоўцамі былі здзейснены сусветна вядомыя адкрыцці, напрыклад, распрацоўка тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель акадэміка М. Мацэпуры. У культуры істотна павышаецца роля літаратуры. З’яўляюцца праўдзівыя творы аб вайне, напрыклад апавяданні В.Быкава “Альпійская балада”, “Жураўліны крык”. Вядучым жанрам становіцца раман, напрыклад трылогія І. Мележа “Людзі на балоце”, гістарычны раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Перыяд 1965-1982гг – час “застою” ў савецкім грамадстве, калі ўзмацняецца ідэалагізацыя культуры, роля якой - выхаванне чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1977г. адбываецца пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі, павялічваецца колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У мастацтве шырокую вядомасць набыў цыкл карцін М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, на кінастудыі “Беларусьфільм” з’яляецца шэраг ваенных, дзіцячых і гістарычных стужак (рэжысёры У.Нячай, В. Тураў).
27. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (другая палова 1940-х – сярэдзіна 1980-х г.).
БССР на міжнароднай арэне (1945-1990г.г.)
Па канспекту.
Адбываецца паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР: павялічваецца мінімальная зарплата, пенсіі, паляпшаюцца жыллёвыя умовы (“хрушчоўкі”), забеспячэнне таварамі народнага спажывання. Асаблівасці эканомікі БССР перыяду “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс, другараднасць лёгкай прамысловасці, ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР, адсутнасць ўвагі да праблем экалогіі, выкліканых хімізацыяй с/г, страты дзяржаўных сродкаў з-за вялікай розніцы паміж закупачнай і прадажнай цэнамі на с/г прадукцыю. Гэта абумовіла наспяванне крызісных з’яў у гаспадарцы БССР.
28. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1980-х - пачатку 1990-х гг. Абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці БССР. Стварэнне СНД.
Па канспекту.
29. Эканамічныя і палітычныя пераўтарэнні ў Рэспубліцы Беларусь ў 1990-я гг. Прыняцце Канстытуцыі і выбары Прэзідэнта. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
Па канспекту.
30. Культура Беларусі на сучасным этапе.
Па канспекту.
Агульны спіс пытанняў
Пытанні да комплекснай кантрольнай работы па "Гісторыі Беларусі"
- Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы.
- Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне.
- Старажытная Русь. Першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі (IX – XIII стст.).
- Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на этнічныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларусі (IX – XIII ст.).
- Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.
- Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне беларусаў: асноўныя канцэпцыі. Культура Беларусі XIV – XVI ст. Канфесійная сітуацыя ў ВКЛ.
- Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча на Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII стст. Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг. Паўночная вайна.
- Культура Беларусі XVII – XVIII стст.
- Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Рэчы Паспалітай ў другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Паўстанне Т. Касцюшкі.
- Урадавая палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - XIX стст.
- Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. Тайныя студэнцкая і вучнёўскія таварыствы. Беларусь ў час французска-рускай вайны 1812 г. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- Паўстанне 1863 – 1864 гг. на Беларусі, яго вынікі і значэнне. Асноўныя напрамкі ўрадавай палітыкі царызму ў 60 – 90-я гг. XIX ст.
- Буржуазныя рэформы і контррэформы 1860–1880-х гг. і іх правядзенне на Беларусі. Асаблівасці развіцця капіталізму ў Беларусі.
- Фарміраванне беларускай нацыі. Ідэйна-арганізацыйнае самавызначэнне беларускага нацыяльнага руху. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Культура Беларусі XIX – пачатку XX ст.
- Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў 1900–1914 гг. Сталыпінскія рэформы ў Беларусі.
- Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г.
- Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады ўмовах нямецкай акупацыі.
- Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларусь у гады савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг. Рыжскі мір і яго наступствы.
- Дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гг. XX ст. Новая эканамічная палітыка і яе правядзенне ў Беларусі. Палітыка беларусізацыі.
- Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча насельніцтва; нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух.
- Культура беларускага народа ў 20 – 30-я гг. XX ст.
- Пачатак другой сусветнай вайны і аб'яднанне беларускіх зямель. Заходняя Беларусь у складзе БССР (1939 – 1941 гг.). Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Прычыны часовых няўдач Чырвонай Арміі.
- Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі і падпольны рух.
- Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам.
- Культура Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 1940-х - першая палова 1980-х гг.)
- Грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (другая палова 1940-х – сярэдзіна 1980-х). Беларусь на міжнароднай арэне (1945 - 1990 гг.).
- Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1980-х - пачатку 1990-х гг. Абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці БССР. Стварэнне СНД.
- Эканамічныя і палітычныя пераўтарэнні ў Рэспубліцы Беларусь ў 1990-я гг. Прыняцце Канстытуцыі і выбары Прэзідэнта. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
30. Культура Беларусі на сучасным этапе