Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас)

Вид материалаДокументы

Содержание


Перакладзіце на беларускую мову наступныя спалучэнні слоў.
Подобный материал:
Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас)

Мэты: 1) узгадаць і абагульніць веды пра самастойную часціну мовы займеннік, асаблівасці яго ўжывання ў беларускай мове;

2) удасканальваць уменні выдзяляць займеннік сярод іншых часцін мовы, характарызаваць яго віды, марфалагічныя асаблівасці, ужываць у кантэксце;

3) выхоўваць пачуццё ўважлівых адносін да моўнага матэрыялу, да мудрасці народа, увасобленай у прыказках і прымаўках.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення

Матэрыялы і абсталяванне: апорныя канспекты па тэме “Скланенне займеннікаў”

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока

- На мінулых уроках мы разглядалі такія іменныя часціны мовы, як … (вучні называюць назоўнік, прыметнік, лічэбнік). А сёння асэнсуем часціну мовы, што можа замяняць усе раней згаданыя, хоць яна прадстаўлена адносна невялікай колькасцю слоў. Здагадаліся, якая гэта часціна мовы? (Школьнікі гавораць, што займеннік.)

На дошцы запісаны асноўныя віды работ па нашай тэме, а вы паспрабуйце вызначыць іх узровень складанасці, каб пасля высветліць бал за работу на ўроку: узгадванне вывучанага, тэставая работа (1 узр.), змяненне займеннікавых форм роду, ліку, склону (2 узр.), угадванне займеннікавай формы (3 узр.), пераклад (4 узр.), выпраўленне памылак (5 узр.). Аднак спачатку праверым дамашняе заданне.

3. Праверка дамашняга задання

4. Уступнае слова настаўніка

- У народзе гавораць: лысая карова лысае цяля прывядзе; сава не родзіць сакала, а такога ж чарта, як сама; на вялікія ногі малых ботаў не нацягнеш. Калі ж мець на ўвазе мову, то таксама трэба адзначыць: кожнае слова ў ёй выконвае сваю строга вызначаную ролю. Іначай не можа быць. Праўда, у некаторых выпадках слова можна замяніць іншым, блізкім па значэнні. Падумайце, навошта гэта рабіць.

5. Паглыбленае паўтарэнне, замацаванне на практыцы

Заданне 1.Замяніце самастойныя часціны мовы на займеннікі

1. Мяне завуць Віктар. Віктар любіць чытаць дэтэктывы.

2. Каці прапанавалі працаваць дыспетчарам, хоць Каця толькі нядаўна прыйшла на фабрыку.

3. Дзіця было вясёлае. Вясёлым дзіця зрабіў падарунак маці.

4. На 8 Сакавіка я ўручу такую колькасць падарункаў, каб блізкім мне людзям было прыемна.

Замена неабходна, адказваюць вучні, каб пазбегнуць паўтору, зрабіць сказ больш прыгожым. Замена адбываецца ў прадметных, якасных і колькасных адносінах.

Заданне 2. Паважаныя вучні, віншую вас з тым, што большая частка класа актыўна працавала і справілася з нашым першым заданнем па тэме. А цяпер давайце вызначым, хто будзе працаваць з заданнем на 3 узровень, а хто – адразу на 4. Запішыце адпаведную форму роду, ліку ці склону займенніка


1. Увесь (мн. лік)

11. Самы (Д. склон)

2. Што (М. склон)

12. Гэтулькі (Д. склон)

3. Колькі (Т. склон)

13. Чый (ніякі род)

4. Усякі (Р. склон)

14. Твой (мн. лік)

5. Свой (ж. род)

15. Штосьці (Т. склон)

6. Нехта (Д. склон)

16. Гэтакі (мн. лік)

7. Некаторы (М. склон)

17. Іншы (Р. склон)

8. Сябе (Т. склон)

18. Іх (мн. лік)

9. Вы (адз. лік)

19. Яны (адз. лік)

10. Сам (Д. склон)

20. Самы (мн. лік)

Вучні мяняюцца працамі (перадаюць таму, хто сядзіць перад ім, і наадварот), за кожныя 2 правільныя адказы ставяць 1 бал. Хто набраў 5-6 балаў, выконвае заданне 3 узроўню (усе сказы ўзяты з тэстаў ЦТ), астатнія – 4.

Фізкультхвілінка

Заданне на 3 узровень. Падбярыце неабходны займеннік, вызначце яго род, лік, склон (калі магчыма).

1. Мой нізкі паклон … , мая зямля, най якой я з’явіўся на свет.

2. Колькі ні званю … - ніколі няма дома.

3. Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам … нашкодзіш.

4. Сашка сам … і радасць, і гора.

5. Каб … ад маці – мудрай веры, ад мяне – маўклівай праваты.

6. Хваліць … - далёка не сціпла.

7. Самога … трэба вінаваціць у тым, што здарылася.

8. “Забірайце … такое дабро”, - з усмешкай сказала бабуля.

9. … наперад не знае, што каго чакае.

10. З нас … нахлебнікам у прыроды не жадае быць.

Заданне на 4 узровень.

Выпраўце ў сказах памылкі, (калі яны ёсць).

1. Праз ніякі час угору паплыў, як туман, пахучы дымок.

2. Кожны ў сваёй хаце пан.

3. Святыя самыя ідуць у хаты.

4. Не ідзі туды, куды табе не просяць.

5. Няхай не будзе ні мне, ні цябе.

6. Не капай ямы нікому, каб не ўпасці самому.

7. Любі другога, як сабе самога.

8. Не судзі некага – не будзеш сам суджаны.

9. Не сорам маўчаць, калі нечага сказаць.

10. Не з кім пагаварыць.

Перакладзіце на беларускую мову наступныя спалучэнні слоў.

Нечего делать, некому послать письмо, кое-кто из почтальонов, кое-какие новости, не на чем ехать, ждать было некого, кое-кому не понравиться, не с кем заговорить, кое с кем поссорился, нечему верить, в чём-то сомневаться.

На выкананне задання вучням адводзіцца хвілін 5-6, пасля настаўнік з класам аналізуе заданне на 4 узровень, а яго памочнікі (найбольш падрыхтаваныя вучні, ім даюцца ключы да практыкавання) правяраюць заданне на 3 узровень, паведамляюць пра поспехі і памылкі сваіх таварышаў.

Затым усе выконваюць заданне на 5 узровень.

Перакладзіце на беларускую мову наступныя спалучэнні слоў.

Нечего делать, некому послать письмо, кое-кто из почтальонов, кое-какие новости, не на чем ехать, ждать было некого, кое-кому не понравиться, не с кем заговорить, кое с кем поссорился, нечему верить, в чём-то сомневаться.

Працы дзяцей правяраюцца франтальна ці выбарачна (па рашэнні настаўніка).

6. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Вучні называюць асноўныя пытанні, якія разглядаліся на ўроку, узгадваюць прыказкі, прымаўкі, што выкарыстоўваліся пры рабоце, у якіх ужываюцца займеннікі пэўных разрадаў (па меркаванні саміх школьнікаў).

7. Дамашняе заданне: скласці заданне на выкарыстанне займеннікаў сам, самы, сябе ў прыказках і прымаўках, паўтарыць тэму “Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў”.