Пытан н І да экзаменацыйных білетаў

Вид материалаДокументы

Пытанні да экзаменацыйных білетаў

па гісторыі і культуры Беларусі на 2011/2012 навучальны год


1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.

2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі. Знакамітыя беларускія гісторыкі.

3. Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі.

4. Старажытныя цывілізацыі. Першабытнае насельніцтва Беларусі.

5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенэзу.

6. Этнічныя адметнасці беларусаў, іх антрапалагічны склад, асаблівасці характару, імены і прозвішчы.

7. Этнічныя меншасці і міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі.

8. Вытокі беларускай дзяржаўнасці. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.

9. Сацыяльна-эканамічнае становішча і грамадска-палітычны лад першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

10. Культура Беларусі, як частка сусветнай культуры, яе паняцце, сутнасць і структура.

11. Асаблівасці культуры старажытнай Беларусі.

12. Пісьменнасць, кніжная асвета і літаратура ў Х – ХІІІ ст.ст. Духоўная і асветніцкая дзейнасць Е. Полацкай і К. Тураўскага.

13. Прадумовы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў ХІІІ – ХV ст.ст.

14. Грамадска-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Федэратыўная структура ВКЛ.

15. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Вялікага княства Літоўскага. Аграрная рэформа ХVІ ст. і яе наступствы.

16. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ– ХVІ ст.ст.)

17. Вядучая роля беларускай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім.

18. Адраджэнне і Рэфармацыя на Беларусі, іх асаблівасці.

19. Палітычная і прававая культура беларускага народа. Статуты ВКЛ – выдатныя помнікі прававой і палітычнай культуры.

20. Пачатак беларускага кнігадрукавання. Грамадская думка, асвета, адукацыя. Дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага і іншых асветнікаў.

21. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.

22. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

23. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.

24. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.

25. Люблінская ўнія і яе наступствы для культуры беларусаў. Контррэфармацыя на Беларусі, яе змест, мэты і вынікі.

26. Асветніцтва на Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі і яе значэнне.

27. Беларуская літаратура і мастацтва ў XVII–XVIII ст.ст. С. Полацкі і І. Капіевіч – праваднікі беларускай культуры ў Маскве.

28. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі і палітычная мадэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы і Беларусі.

29. Палітыка царскай Расіі на Беларусі з канца XVIII– пачатку XX ст.ст.

30. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у ХІХ– пачатку ХХ ст.ст. Аграрныя рэформы ХІХ ст.

31. Грамадска-палітычнае становішча і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі з канца XVІІІ– пачатку ХХ ст.ст.

32. Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларускага народа.

33. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі з канца XVІІІ-пачатку ХХ ст.ст.

34. Стан адукацыі на Беларусі з канца ХVІІІ ст., яе развіцце і рэформы.

35. Архітэктура, скульптура і мастацтва на Беларусі. Мастацкія стылі Х1Х-пачатку ХХ стагоддзя.

36. Музычна-тэатральнае жыцце Беларусі (канец ХVІІІ–пачатак ХХ ст.ст.).

37. Станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры і мовы (ХІХ–пач.ХХ ст.ст.).

38. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1917 годзе. Прадумовы беларускага дзяржаўнага аднаўлення.

39. БНР, яе дзейнасць, лёс і значэнне.

40. Утварэнне і развіцце БССР – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам.

41. Новая эканамічная палітыка і яе асаблівасці ў Беларусі.

42. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў Беларусі ў 20-30 гады ХХ ст.

43. Фарміраванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 20-30 гады ХХ ст.

44. Асаблівасці культурнага развіцця беларускага народа ў паслякастрычнінскі перыяд і перабудова адукацыі.

45. Беларусізацыя 20-30-х гг., яе сутнасць і змест. Моўная палітыка.

46. Развіцце архітэктуры, скульптуры і жывапісу на Беларусі ў 20-30-х гады ХХ ст.

47. Развіцце літаратуры, тэатра і музыкі беларускага народа (20-30-я гг. ХХ ст.).

48. Культурнае развіцце ў Заходняй Беларусі. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

49. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў беларускай культуры (20-30-я гг. ХХ ст.).

50. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Дагавор паміж фашыцкай Германіяй і Савецкім Саюзам аб ненападзе.

51. Пачатак Другой сусветнай вайны і палітыка Савецкага Саюза. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

52. Вялікая Айчынная вайна, яе характар і асаблівасці.

53. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

54. Усталяванне і дзейнасць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Эканамічная, сацыяльная і ідэялагічная палітыка фашыстаў. Беларускія калабаранты.

55. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Армія Краёва.

56. Стратэгічная аперацыя “Баграціён” і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

57. Вызваленне еўрапейскіх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны і яе вынікі.

58. Культурнае жыцце беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

59. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг. у пасляваенным жыцці і ў сучаснай культуры Беларусі.

60. Беларусь ў пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.

61. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах хрушчоўскай адлігі і адыходу ад яе, БССР у гады т.зв.застоя.

62. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 50-80-я гг.ХХ ст. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-80-я гг.

63. Развіцце культуры Беларусі з другой паловы 40-х–80-я гады ХХ ст.

64. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і канстытуцыйнае замацаванне яе суверэнітэту.

65. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Рэспублікі Беларусь у 90-я гады ХХ ст.

66. Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 годы.

67. Знешняя палітыка суверэннай Беларусі.

68. Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.

69. Фарміраванне беларускай дыяспары за мяжой і асноўныя этапы яе фарміравання.

70. Дахрысціянскія вераванні нашых продкаў. Язычніцтва на Беларусі.

71. Хрысціянства, яго сутнасць і прычыны ўзнікнення. Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель.

72. Асноўныя плыні хрысціянства і іх асаблівасці ва ўмовах Беларусі (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва).

73. Дзейнасць нехрысціянскіх канфесій на Беларусі (іўдаізм, іслам, рэлігійнае сектанцтва).

74. Сучасная культура Беларусі. Пашырэнне “масавай культуры”. Праблемы захавання беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

75. Славутасці Беларусі: грамадска-палітычныя і вайсковыя дзеячы ( Х – ХХ ст.ст.).

76. Славутасці Беларусі:сусветна вядомыя навукоўцы і вынаходнікі Беларусі.

77. Славутасці Беларусі: сусветна вядомыя літаратары і філосафы беларускага паходжання.

78. Славутасці Беларусі: мастакі і музыканты.