Распутье православная Церковь в Республике Беларусь



СодержаниеЛеанід Акаловіч: “Буду працягваць за праўду сьвятую змагацца” (Радыё Свабода, 18.06.2008)
Подобный материал:

1   ...   32   33   34   35   36   37   38   39   ...   72

Леанід Акаловіч: “Буду працягваць за праўду сьвятую змагацца” (Радыё Свабода, 18.06.2008)



17 чэрвеня Старадароскі раённы суд аштрафаваў сьвятара Леаніда Акаловіча на 30 базавых велічыняў – больш за мільён рублёў. Амаль два месяцы таму ў вёсцы Дражна ён правёў набажэнства ў памяць аб бязьвінна загінулых мірных жыхарах і асьвяціў крыж. Гэта палічылі несанкцыянаванай масавай акцыяй.

Айцец Леанід Акаловіч – сьвятар, мовазнаўца, пэдагог, генэоляг, грамадзкі дзяяч. З адукацыі філёляг, у 1967–2005 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце выкладчыкам беларускай мовы. Займаецца дасьледаваньнем беларускай царкоўнай гісторыі, сам пачаў адраджаць практыку беларускага набажэнства, стаўшы сьвятаром Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Карэспандэнтка Іна Студзінская: “Айцец Леанід , памятаю, у 2006 годзе, калі вы спрабавалі ўшанаваць памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, міліцыянты затрымалі крыж...”

“Так, затрымалі крыж, які вёз Анатоль Белы, а ўжо нас затрымалі пасьля акцыі. Увесь аўтобус, усіх удзельнікаў, пэнсіянэраў завезьлі ў пастарунак, пратрымалі дацямна, усё высьвятлялі асобы”.

Карэспандэнтка: “А цяпер наагул за асьвячэньне крыжа аштрафавалі. Вось як гэта стасуецца – здавалася б, рэчы духоўныя?”

“Ну якая там духоўнасьць? Гэты маёр Флоцкі (які мяне затрымліваў са сваёй хеўрай а сёмай раніцы ля хаты, як я выходзіў, прывезьлі за казённы кошт у Старыя Дарогі), я высьвятляў – хрышчаны. Я пытаюся: “Як жа так? Я рабіў сьвятую справу, крыж асьвячаў, і ніякага мітынгу не было, ніякага сходу. Я толькі рабіў асьвячэньне крыжа, і кароценькі малебен – 5 хвілін – за памерлых адслужыў, і асьвяціў магілы. Хіба за гэта трэба штрафаваць?” Ён круціўся-муціўся: “Ну, знаеце, знаеце...” Другі, судзьдзя Епіхаў, не чытаў нават паказаньняў… Гэты маёр Флоцкі – не беларус, яму напляваць на беларускую гісторыю, таму ён так і выслугоўваецца перад кімсьці...”

Карэспандэнтка: “Часьцяком чытаем мы ў прэсе пра вандалізм. Вось і ў сёньняшняй ранішняй праграме сюжэт пра тое, як падлетак у Смалявічах краў крыжы з могілак і спрабаваў прадаць на мэтал; у Берасьці быў прыкры выпадак, калі маладзёны здымалі мэмарыяльныя дошкі, у Менску амбасадар Нямеччыны выкупляў мэмарыяльную дошку, скрадзеную з гета, у Бабруйску, Барысаве – вандалізм на габрэйскіх могілках. Улады гэтага быццам не заўважаюць. Чаму туды яны не глядзяць, не расьсьледуюць справаў, калі сьвятое разбураюць?”

“Сьвятое ў іх аднабокае, тое, што зьвязанае з Масквою, з саветамі, з Савецкай Арміяй, з партызанамі – гэта недатыкальная тэма. Партызаны быццам бы сьвятыя былі, яны быццам бы не палілі, не душылі, не губілі людзей, як гэта рабілі і немцы. А тут дзейнасьць нейкіх сатанінскіх сілаў, і прамаскоўскіх сілаў, якія ўсё нішчаць беларускае. Забараняюць ужо нават і асьвячэньне магіл. Яны не гавораць нават пра асьвячэньне, нідзе ня згадваюць пра гэта. Яны лічаць, што гэта масавы сход, які арганізаваў Акаловіч на Дражні. Таму што ніхто там не выступаў, адзін я малітвы чытаў. Усё – я галоўны закапёршчык, арганізатар гэтага. Дзякуй Богу, быў там беларус, намесьнік начальніка міліцыі Юры Лось, які сказаў праўду – што я асьвячаў крыж, ніякіх там выказваньняў. Але ўсё гэта ў разьлік ня бралася”.

Карэспандэнтка: “Такія выпадкі з вамі здараюцца – то затрымлівалі, вось цяпер аштрафавалі. Можа, спыніцеся?”

“Дасталося перш за ўсё маім родным, сынам маім-інвалідам, маёй жонцы. Але я буду працягваць за праўду сьвятую змагацца. Працягваць сваю сьвятарскую дзейнасьць, беларусізацыю царквы буду”.

Філёзаф Валянцін Акудовіч, даведаўшыся пра тое, што сьвятара аштрафавалі за асьвячэньне крыжа, сказаў, што ня трэба шукаць у гэтым філязофскага сэнсу:

“Хутчэй за ўсё тут прычына ў тым, што дзяржава і яе ўладныя інстытуцыі папросту не жадаюць хоць якіх прыватных ініцыятываў, нават калі яны паходзяць ад сьвятароў, вернікаў. Сытуацыя выглядае досыць проста: усё, што робіцца без узгадненьня зь дзяржавай, усё гэта лічыцца крамолай, незалежна ад таго, ці гэта звычайнае рабаўніцтва, ці гэта сьвяты чын. Сумна...”

Из доклада митрополита Филарета (Вахромеева) «Христианско-иудейский диалог: религиозные ценности как основа взаимоуважения в гражданском обществе в условиях глобального экономического кризиса» (Труды МинДА, № 7, 2008).



В ХХ веке христианское богословие освободилось от абстрактного восприятия Ветхого Завета. Ныне оно указывает на единство Ветхого и Нового Заветов в понимании Бога и человека. Ветхий Завет уже не интерпретируется лишь как аллегория Нового Завета. Надежда на грядущее эсхатологическое Царство Божие осознается многими христианскими богословами как мост между христианским и иудейским образами веры.

…Христианское богословие и воспринимает иудаизм диалектически. Благодать Божия может оправдать и спасти христиан, подобно тому как иудеев, и спасти иудеев, подобно тому как христиан. …Израиль остаётся свидетелем Живого Бога, и потому христиане должны вступать в направленный на взаимопонимание диалог с ветхозаветным народом Божиим. Со стороны апостола Павла этот диалог не был закрыт: он доселе остаётся открытым. У Израиля и Церкви есть общая основа: обоих ведет сквозь историю с её «синайскими пустынями», «вавилонами» и «ханаанами» Один и Тот же Бог. Сегодня нам нужны не теоретические дебаты, а живой диалог веры, свидетельствующий о духовном основании нашей надежды на спасение.

Замечание



В ХХ веке «христианское богословие» не «освобождалось» от «абстрактного восприятия Ветхого Завета» а Ветхий Завет в Православной Церкви вообще-то не интерпретируется «лишь как аллегория Нового Завета.

О диалектических восприятиях (или, точнее, фантазиях) митрополита Филарета заметим, что диалектическое богословие – плод немецкой «евангелической» (реформаторско-лютеранской) теологии, возникшей под влиянием философии экзистенциализма. Библия диалектических богословов «напоминает своего рода «каменоломню», из которой по необходимости вырубается то, что может подтвердить уже сформированные мысли. Многие из последователей Барта, следуя примеру своего учителя, дробят связные отрывки библейского текста для того, чтобы сконцентрировать проповедь на одном предложении» (Велькер М. Христианство и плюрализм).