Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі
Вид материала | Документы |
СодержаниеЗмітрок Марозаў Возможный вариант 3-я страница журнала – 4-я страница журнала – |
- Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі, 218.78kb.
- Аддел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі, 540.16kb.
- Т. М. Санько Развіццё лагічнага мыслення, 289.6kb.
- Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Шаркаўшчынскага, 373.8kb.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя, 2253.64kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
- Міерскі раенны миорский районный выканаўчы камітэт исполнительный комитет аддзел адукацыі, 184.33kb.
- Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна, 420.83kb.
- План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны, 1690.4kb.
Змітрок Марозаў
Сэрца вёскі маёй –
Студня з чыстай вадой,
Ты дазволь мне з дарогі
Табе пакланіцца,
Каб з крыніцы жывой
Жураўлінай рукой
Зачарпнуць мёд зямны
І са смакам напіцца.
Мне спасцігнуць дазволь
Твой нязведаны боль,
Ты дазволь мне трывогай
Тваёй прычасціцца.
Сэрца вёскі маёй –
Студня з чыстай вадой.
Хай ніколі твая
Не знямее крыніца.
Анатоль Вярцінскі. “Статак вяртаецца з поля”
Статак вяртаецца з поля.
У цішыні вечаровай
бягуць авечкі і козы,
спаважна ідуць каровы.
Статак вяртаецца з поля.
Што трэба вёсцы болей?
Вёска святкуе надзею.
Выйшла ўся насустрач –
ад гаспадынь руплівых
да дзетвары шустрай.
Бляюць авечкі і козы,
ціха мычаць каровы.
Людзі ўздоўж пасталі–
як каравул ганаровы.
Людзі рады жывёле.
Ціха каровы рыкаюць.
Знаюць, што іх чакаюць,
рады, што іх сустракаюць.
Статак вяртаецца з поля
доўгаю чарадою.
Над вёскаю пах духмяны,
пах густы сырадою.
Статак вяртаецца з поля...
За полем тым, за лесам,
недзе горад вялікі
ляскае жалезам.
Недзе спяшаць на дыспут.
Недзе спяшаць на прэм’еру.
Недзе прэм’ер-міністр
дае абед ці вячэру.
Нехта робіць адкрыццё,
нехта рыхтуе прамову,
нехта гаворыць тайна
па проваду прамому.
А ў вёсцы свая надзея.
А ў вёсцы шуміць таполя.
А ў вёсцы свая падзея –
статак вяртаецца з поля.
ВЕДУЩИЙ: А теперь я предлагаю представителям каждого отдела посовещаться и заполнить нашу технологическую карту со словом “Деревня” или “Вёска”.
Возможный вариант:
Д – дорогая, древняя, далёкая;
Е – естественная;
Р – русская, родная;
Е – единственная;
В – величественная;
Н – надёжная, ненаглядная;
Я – ясноглазая.
В – вечна жывая, вольная;
Ё – ёлачная;
С – свабодная, свяшчэнная, сонечная, спакойная;
К – квітнеючая;
А – адвечная, агняцветная, адноўленая, азёрная.
ВЕДУЩИЙ: А какая же деревня без просторных полей? Тугие золотистые колосья пшеницы склоняются к земле. Здесь рождается хлеб. А хлеб – всему голова. А что мы знаем о слове хлеб?
- Хлеб – это слово, родственное для всех славянских языков: русского, украинского, белорусского, болгарского, польского. Считается, что оно пришло к нам из германских языков и обозначало продукт питания из зерна, перемолотого в муку. Однако есть и другое мнение, что это слово только общеславянское. Хлеб – основа жизни. И этот смысл заложен во многих русских и белорусских пословицах. А кто знает такие пословицы?
(Учащиеся называют известные им пословицы о хлебе, ведущие помогают, дополняют):
- Хлеб в пути не в тягость.
- Хлеб дорогой, но не дороже нас с тобой.
- Хлеб наш насущный, хоть чёрный, а вкусный.
- Хлеб-соль ешь, а правду режь.
- Хлебу – мера, деньгам – счёт.
- Галоднаму чорны хлеб здаецца белым.
- Хлеб і на ногі паставіць, і з ног зваліць.
- Людзі ядуць хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
- Без хлеба няма абеда.
- Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
ВЕДУЩИЙ: А теперь я предлагаю каждому отделу заполнить технологическую карту со словом “Хлеб”. Затем обменяемся своими мнениями.
Возможный вариант:
Х – хороший;
Л – любимый, лакомый;
Е – еда;
Б – богатство.
ВЯДУЧЫ: Хутка лета – цудоўная пара, калі ўсё навокал красуе і радуе вока сваёй пышнай зелянінай і яркімі фарбамі. Давайце ў думках прагуляемся па летнім лузе і назбіраем цудоўны букет летніх красак (паказвае на букеты жывых або штучных кветак, на кампазіцыі з кветак, вырабленыя дзяўчынкамі з бісеру на ўроках працоўнага навучання).
– Адкуль з’явілася ў нашай мове слова букет?
– Слова букет прыйшло ў нашу мову з французскай . У французскай мове яно азначае “гай”, літаральна – “група дрэў” або “лес”. Уявіце сабе, калі б я назбірала і прынесла ў клас 15 асінак або 21 елачку. Побач з формай “букет” першапачаткова ўжывалася і форма “пукет”, што абазначала “пук” або “пучок”.
ВЯДУЧЫ: Мы – даўно ўжо школьнікі, мы – сямікласнікі. Час праляціць хутка. Не за гарамі той дзень, калі мы скончым школу. Жадаю вам усім пасля яе заканчэння атрымаць вось такія ўзнагароды – залатыя медалі. Гэты медаль атрымаў мой старшы брат Максім за выдатную вучобу. Такой узнагародай ганарыцца не толькі ён сам, але і ўся наша сям’я. А гэты медаль атрымала пасля заканчэння школы наша настаўніца Алена Пятроўна.
– А што ж такое медаль? Адкуль гэта слова ўзнікла? Перагорнем некалькі старонак этымалагічнага слоўніка.
– Слова медаль паходзіць з французскай мовы, ужываецца ў італьянскай і англійскай. Медалі ўзніклі ў XVIII ст. у часы Напалеона. Літаральна слова азначае “металічная манета на вяровачцы”. Медалямі ўзнагароджвалі воінаў, якія вызначаліся падчас бітваў і паядынкаў. Значна пазней медалі сталі атрымліваць спартсмены і вучні-выдатнікі.
Папросім нашу настаўніцу расказаць, ці лёгка было стаць “медалісткай”. Пры якіх абставінах вам уручалі ўзнагароду?
(Настаўніца паказвае дзецям свой медаль, атрыманы пасля заканчэння школы ў 1986 г., вучні параўноўваюць абедзве медалі, знаходзяць адрозненні. Вучань класа паказвае медаль свайго бацькі “За асабістую мужнасць”, атрыманы падчас службы ў атрадзе МНС, расказвае пра яго гісторыю.)
3-я страница журнала –
“Сакрэты паэзіі” (аддзел лірыкі)
ВЯДУЧЫ: Сёння на нашым пасяджэнні мы прапануем вам адно цікавае знаёмства. Давайце зазірнем у свет Старажытнай Грэцыі, адкуль у літаратуру народаў свету прыйшла новая для нас форма паэзіі – акраверш (расказ суправаджаецца слайдамі, усе прапанаваныя вершы таксама выводзяцца на экран для зрокавага ўспрыняцця).
ВЯДУЧЫ: Акраверш – незвычайны від паэзіі, бо ён разлічаны на зрокавае ўспрыманне. Пачатковыя літары такіх вершаў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць словы ці словазлучэнні. Паглядзіце, як цікава:
Васіль Жуковіч. “Дар”
Пятрарка, Пушкін, Багдановіч…
Ад Бога – несмяротны дар.
Эмоцый, думак рух у Слове,
Заўсёдная прысутнасць чар.
І вечная загадка-таямніца :
Як можа ў вершы цэлы свет змясціцца?
ВЯДУЧЫ: Я думаю, што вы адгадалі загадку гэтага акраверша – гэта слова “паэзія”.
ВЯДУЧЫ: А я раней, аказваецца, сустракалася з акравершамі. Праўда, не ведала, як такія вершы называюцца. Не вельмі даўно ў мой дзённік трапіла нейкім фантастычным чынам запіска. Паслухайце, што ў ёй было напісана, толькі не ўспрыміце, калі ласка, усур’ёз.
Ты хочешь знать, кого люблю я?
Его нетрудно отгадать!
Будь повнимательней немного –
Яснее не могу сказаць…
ВЯДУЧЫ: Гэта ж прызнанне ў каханні! Я рады за цябе, Аксана!
ВЯДУЧЫ: Не трэба іроніі! Есць вялікая колькасць вершаў, прысвечаных каханню, у выглядзе завуаліраваных прызнанняў. Яны, як правіла, раскрываць сакрэт таго, хто з’яўляецца выбранніцай паэта. Паслухайце верш Максіма Багдановіча на рускай мове.
Ах, как умеете Вы, Анна,
Не замечать, что я влюблён,
Но всё же шлю я вам не стон,
А возглас радостный: осанна!
ВЯДУЧЫ: Безумоўна, паэт прызнаўся ў каханні, прычым двойчы, бо імя Анна чытаецца ў ім два разы – па пачатковых і па апошніх літарах верша.
ВЯДУЧЫ: Акраверш можа раскрыць не толькі імя каханай, але і падказаць мянушку хатняга любімца, як у вершы Сержа Мінскевіча “Мой кот”.
Я чую подых твайго сэрца
Шырокай хваляй кончыка хваста,
Калі душа мая імкнецца
Адчуць на смак рыбінкі хараства!
ВЯДУЧЫ: Як вы здагадаліся, хатняга любімца завуць Яшка.
ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Думаю, на гэтым можна спыніць размову пра акравершы, але развітвацца з імі не будзем спяшацца. Да наступнага пасяджэння рэдкалегіі прапаную ўсім жадаючым паспрабаваць сілы ў напісанні акравершаў на рускай або беларускай мове і падрыхтаваць нам сваё бачанне тэмы “Мама”, “Зямля” або ўзяць за аснову ўласнае імя. Жадаю поспехаў у вашых паэтычных спробах!
4-я страница журнала –
віктарына «Падумай і адкажы!» (аддзел эрудытаў)
ВЯДУЧЫ: Я ўпэўнена ў тым, што сярод нас ёсць нямала кемлівых і эрудыраваных вучняў. А пераканацца ў гэтым дапаможа наступная старонка нашага вуснага часопіса. Вам будуць прапанаваны самыя розныя пытанні – і жартоўныя, і сур’ёзныя. За правільны адказ вы атрымаеце наш умоўны значок-сімвал. Той, хто набярэ найбольшую колькасць, і стане пераможцам нашай віктарыны.
А цяпер – увага! – загадкі-жарты :
1. Пад імі блытаюцца, калі замінаюць, іх бяруць у рукі, калі хутка уцякаюць; іх не чуюць пад сабою тыя, хто бяжыць.(ногі)
2. У няўмелага, нязграбнага чалавека яны дзіравыя; у таго, хто схільны да крадзяжу, – доўгія; у майстра – залатыя; імі нават можна заграбаць жар, калі яны чужыя. (рукі)
3. Ён гладка ходзіць у таго, хто ўмее лёгка і прыгожа гаварыць, і заплятаецца ў чалавека, які невыразна гаворыць.(язык)
4. За яго можна вадзіць, з ім можна застацца, ім можна кляваць.(нос)
5.Ёю можна біцца аб сцяну, яна можа ісці кругам, без яе можна застацца. (галава)
6.Іх можна не паказваць, іх можна замазваць, імі можна акінуць, з іх могуць сыпацца іскры.(вочы)
7.Яе можна малоць у ступе, па ёй можна пісаць віламі, з яе можна выйсці сухім. (вада)
8. Іх можна аб’есці, яны могуць завянуць, за імі можа трашчаць, міма іх можна ўсё прапускаць. ( вушы)
А зараз – больш сур’ёзныя пытанні:
1. Что за животное выводит детёнышей из яиц, а кормит их молоком? (ехидна, утконос)
2.Выберете правильное определение к слову «библиотека »:
а) собрание печатных и рукописных материалов;
б) учреждение, в котором осуществляется общественное использование печатных и рукописных материалов;
в) книгохранение;
(а,б,в)
3.Почему профессия « библиотекарь» пишется и произносится в мужском роде:
а) с древнейших времён профессия считалась мужской;
б) в женском роде звучит некрасиво;
в) можно произносить и писать как хочешь.
(а)
4. Что означает «фуршет» по-французски? («на вилку»)
5. Что означает по-гречески «храм муз»? (музей)
6. Что означает по-русски «хризантема»? (золотой цветок)
7.Что означает велосипед по-русски? (длинная нога)
8.Что означает слово «кенгуру»? ( Я вас не понимаю)
9. Скажите по-латински « звезда»? (астра)
10. Почему «Красная книга» имеет такой цвет? (кровь животных)
11.Кто из животных « вылазит из кожи вон»? (змея при линьке)
12Какое насекомое называют « зубами ветра»? (пустынную саранчу)
13.Что означает по-русски слово « ковбой»? (конный пастух)
14. Скажите по-японски – «гигантские волны на поверхности океана». (цунами)
15.Что означает слово «смокинг»? (пиджак, в котором курят)
16. Что означает слово «саквояж»? (мешок для путешествия)
17. Что такое кумыс? (напиток из кобыльего молока)
18. Что такое айсберг? (плавающая в море огромная ледяная глыба)
19. Что такое оазис? (участок пустыни, имеющий водоёмы)
20.Что такое изюм? (высушенный виноград)
21. Что такое летописи? (Старинные рукописные книги, рассказывающие о жизни наших предков)
22.Что такое каравелла? (Быстроходный лёгкий парусный корабль)
23.Назовите одну из древнейших профессий человечества. (журналистика)
24. Что обозначает по-японски « яма»? (гора)
25. Что означает термин «справочная литература»:
а) справочники; б) словари; в) энциклопедии?
(а, б, в)
26.Адкуль дайшлі да нас звесткі пра жыццё і асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай:
а) з Полацкага летапісу; б) з “Жыція Еўфрасінні Полацкай; в) з “Аповесці мінулых гадоў?
(б)
27.Назавіце свецкае імя Ефрасінні Полацкай? (Прадслава)
28.Кім была Ефрасіння Полацкая?
а) дачкой князя Усяслава Чарадзея ; б) унучкай Усяслава Чарадзея;
в) дачкой Рагвалода?
(б)
29.Назавіце аўтара копіі крыжа Ефрасінні Полацкай. (М.Кузьміч)
30.Калі святкуюць дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай:
а) 5 чэрвеня; б) 19 чэрвеня; в) 28 красавіка?
(а)
31.У якім горадзе нарадзіўся Францыск Скарына? (у Полацку)
32.Як з грэчаскай мовы перакладаецца на беларускую слова Біблія? (кнігі)
33.Колькі кніг Бібліі выдаў Ф.Скарына:
а) 20 б) 23 в) 27?
(б)
34.Дзе правёў апошнія гады жыцця Ф. Скарына:
а) у Вільні б) у Празе в) у Полацку?
(б)
35.Скажите по-русски Европа и Азия. (запад, восток)
36.Когда мы видим «2», а говорим «10»? (в часах – десять минут)
37.У греков – гидра, а у русских? (Змей Горыныч)
А сейчас давайте подсчитаем ваши баллы-кружочки и определим победителя нашей викторины. (Вручается приз)
ВЕДУЩИЙ: Да, велик и могуч русский язык.
ВЕДУЩИЙ: А беларуская мова – наша родная.
ВЕДУЩИЙ: И каждый язык – это великая кладовая слов.
ВЕДУЩИЙ: Займальны гэта занятак – вывучаць паходжанне слоў, знаёміцца з таямніцамі мовы, спасцігаць сакрэты паэзіі! Сябры, цікаўцеся гісторыяй слоў, сябруйце са слоўнікамі, любіце сваю мову!
ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: А як жа яе не любіць!? Вось што напісаў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч: “ Наша мова вечная, бо яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлка ў жыце – мякка, а за тры вярсты чуваць!”
Я ўдзячна калектыву часопіса за добрую падрыхтоўку да пасяджэння. Падводзячы вынікі, хачу адзначыць работу … аддзела за….
Запрашаю ўсіх у круг і прашу памяняцца месцамі тых, хто
- задаволены сваёй работай;
- не задаволены работай;
- хто даведаўся аб нечым новым;
- хто высока ацэньвае змест мерапрыемства;
- хто задаволены зносінамі;
- хто працаваў творча, а не па шаблоне;
- хто стаміўся;
- хто хоча і найдалей працягваць сумесную працу.