Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі

Вид материалаДокументы

Содержание


«любі, шануй, ведай роднае слова!»
Эпіграф да ўрока
Конкурс “Прывітанне”
Каманда “Слова”
Каманда “Сказ”
Зварот да журы
Слова : штотыднёвік.
6. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум”
8. Конкурс “Аматары беларускага фальклору”
Журы падводзіць вынікі апошняга конкурсу і агульныя вынікі. У гэты час прадстаўнікі каманд чытаюць вершы аб Радзіме і роднай мов
Прадстаўленне журы.
Конкурс “гасцініца”
Конкурс “дамашняе заданне”
“мудрыя дарадцы”
Пяты конкурс
Шосты конкурс
Сёмы конкурс
Восьмы конкурс “чыё гэта?”
Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”
Ход мерапрыемства
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3

Заключэнне


Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках і ў пазакласнай рабоце з’яўляецца не мэтай, а сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Падчас такой дзейнасці вучань атрымлівае новыя веды, здабытыя ў працэсе ўзаемадзеяння. Такія веды будуць больш трывалымі, свядомымі, а гэта значыць, больш якаснымі. Як паказвае вопыт, пры арганізацыі на ўроках інтэрактыўнага ўзаемадзеяння рэзка памяншаецца колькасць часу, які неабходна патраціць на тое, каб атрымаць “якасны адукацыйны прадукт”. На ўроках абагульнення і сістэматызацыі ведаў і спосабаў дзейнасці ў старшых класах, калі ў сістэму прыводзяцца ўсе веды, выкарыстанне інтэрактыўных метадаў за кароткі прамежак часу дазваляе ўцягнуць у сур’ёзную аналітычную і практычную дзейнасць увесь клас, “перавярнуць” цэлыя пласты матэрыялу, убачыць у дзеянні кожнага вучня. У школьнікаў з’яўляюцца новыя матывацыйныя ўстаноўкі: яны прызнаюцца, што многіх з іх падштурхоўвае да актыўнасці на ўроку нетрадыцыйная форма іх правядзення, да таго ж “сорамна не ведаць таго, што з цікавасцю вывучае ўвесь клас”. Вынікам інтэрактыўнага ўзаемадзеяння заўсёды бывае сітуацыя поспеху, таму што праз сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў дасягаюцца мэты ўрока, знікаюць канфліктныя сітуацыі, вучні ўзбагачаюць свой камунікатыўны вопыт і пашыраюць матывацыйна-каштоўнасную сферу.

У сваёй педагагічнай дзейнасці на працягу 5-ці гадоў я імкнулася рэалізаваць на практыцы шматлікія інтэрактыўныя метады. Прыйшла да пераканання, што цэлы ўрок ад арганізацыйнага этапа да рэфлексіі “зрэжысіраваць” і якасна правесці толькі на адным інтэрактыўным узаемадзеянні немагчыма, і на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. Па-першае, выкарыстанне на ўроку толькі інтэратыўных метадаў (пры ўсёй іх разнастайнасці ў выбары і класіфікацыях) ўсё ж такі стамляе і педагога, і вучняў. Неабходна арганізоўваць і франтальную работу, і індывідуальную, і самастойную (нагадаю, што інтэрактыўнае навучанне грунтуецца на парнай і групавой формах работы). Па-другое, шматлікія перамяшчэнні па класе, гульні, выхады да дошкі, пастаянны абмен думкамі, сэнсамі, меркаваннямі на працягу цэлага ўрока ствараюць мітусню, часта расхаладжваюць асобных вучняў да такой ступені, што яны забываюцца пра тое, дзе знаходзяцца. Існуюць цяжкасці і з ацэньваннем дасягненняў вучняў. Аднак названыя праблемы ні ў якай меры не могуць перашкодзіць перакананню ў бясспрэчна важнай ролі інтэрактыўных метадаў у актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў.

Кожны настаўнік-практык пры жаданні знойдзе мноства спосабаў зрабіць інтэрактыўныя метады эфектыўнымі ў канкрэтным класе. Невыпадковым з’яўляецца ўкараненне такого роду метадаў у разнастайныя сферы жыцця. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі прапануюць нам мноства інтэрактыўных ток-шоу. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках часопісаў і газет. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнай папулярнасці з’яўляецца Інтэрнет.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання падштурхнула мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з тым або іншым метадам, думаю, пры вывучэнні якой тэмы яго можна выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і сваіх вучняў. Такі творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і пацвярджае той факт, што інтэрактыўныя метады навучання з’яўляюцца дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай развіцця самога педагога.


Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие. Мотивация, креативность, исследовательский компонент // Народная асвета. 2006. №7.
  2. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. С.І. Цыбульскай. Мінск: “Сэр-Вит”, 2006.
  3. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ М.В. Жуковіч. Мінск: “Сэр-Вит”, 2007.
  4. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике / С.С. Кашлев. Минск: «Вышэйшая школа», 2004.
  5. Кашлев, С.С. Современные технологии педагогического процесса/ С.С. Кашлев. Минск: Университетское, 2000.
  6. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока// Роднае слова. 2005. №1.
  7. Можар, Е.Н. Учебно-познавательная активность учащихся старших классов и её стимулирование в процессе изучения естественнонаучных дисциплин // Веснік адукацыі. 2006. №7.
  8. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии / Г.К. Селевко. М., 1998.
  9. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в современной школе/ И.С. Якиманская. М.: Сентябрь, 1996.



Дадатак 1

Прыклады запаўнення тэхналагічных карт метаду “АЛФАВІТ”

9 клас

Тэма “Бацькі і дзеці ў трагікамедыі А. Макаёнка “Зацюканы апостал”

А – адкрытасць, аднолькавасць, адзінства,

Б – блізкія людзі, бацька,

В – выхаванне, вучаць, вернасць, “выбрыкі”, вопыт,

Г – гонар, гульня, гумар,

Д – давер, дапамога, дараванне, добразычлівасць, дружба, дом,

Е – еднасць,

Ж – жыццялюбства,

З – запавет, здрада, забыццё,

І – індывідуальнасць,

К – клопат, крывадушнасць,

Л – любоў,

М – маці, міласэрнасць, мудрасць,

Н – настаўнікі, надзейнасць, “непаслушэнства”, неабходнасць адно аднаму,

П падтрымка, падабенства, падман, павага,

Р – родныя, разуменне, разам,

С – сваякі, сяброўства, спагада, спадчына, спачуванне, сардэчнасць, сям’я, старасць, сорам, сварка,

Т – таварыскія адносіны, тактоўнасць,

У узаемаразуменне, удзячнасць, утульнасць, упэўненасць,

Ф – фанабэрыстасць,

Х – “хуткая дапамога”,

Ц – цярплівасць, цеплыня, “цвердалобасць”,

Ч – чуласць,

Ш – шчырасць, шчасце, школа жыцця,

Э – эгаізм, этычныя ўзаемаадносіны,

Ю – юнацтва,

Я – ячэйка.

(Падкрэслены тыя сэнсы, якія вучні палічылі найбольш важнымі, бо яны вызначаюць сутнасць паняцця “Бацькі і дзеці”)

Тэма “Мова і мовазнаўства” (11 клас)

А – аснова, аднародныя члены сказа, адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, афіцыйна-дзелавы стыль, алфавіт, арфаэпія, арфаграфія, апостраф, агульныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, адушаўлёныя назоўнікі, адносныя прыметнікі, адзіночныя злучнікі, асабовыя, азначальныя, адмоўныя, адносныя займеннікі, абвесны лад дзеяслова, адваротны парадак слоў, апавядальны сказ, аднасастаўны сказ, абагульляльнае слова, адасобленыя члены сказа, аднароднае сузалежнае падпарадкаванне, асіміляцыя,

Б – бяззлучнікавы сказ, безасабовы сказ, безасабовы дзеяслоў, будучы час,

В – выклічнік, выказнік, вытворныя прыназоўнікі і злучнікі, волевыяўленчыя выклічнікі,

Г – граматыка, граматычная аснова, гутарковы стыль, гук, галосныя гукі, гукаперайманне, граматычная сувязь, галоўныя члены сказа, галоўны сказ,

Д – дзеяслоў, дзейнік, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дапасаванне, двухсастаўны сказ, даданыя члены сказа, дапаўненне, дапасаванае азначэнне, даданы сказ, дыялог,

З – злучнік, займеннік, запазычаныя словы, зычныя гукі, знамянальныя часціны мовы, зборныя назоўнікі, зваротны займеннік, зваротныя дзеясловы, залежны стан, закончанае трыванне, загадны лад, злучальныя злучнікі, зваротак, злучнікавы сказ, злучальнае слова, змешанае падпарадкаванне,

І – інфінітыў, іменнае словазлучэнне,

К – кантэкстуальныя сінонімы, кніжныя стылі, канчатак, корань, кіраванне, клічны сказ, канкрэтны назоўнік, кароткая форма якасных прыметнікаў, колькасныя лічэбнікі,камбінаваныя сказы,

Л – лексіка, лічэбнік, літара, лік (адзіночны і множны), лагічны націск,

М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія, марфалагічны прынцып правапісу, марфема, марфалогія, мадальная часціца,

Н – назоўнік, неалагізмы, навуковы стыль, неадушаўлёныя назоўнікі, нескланяльныя назоўнікі, няпэўныя займеннікі, неспрагальныя дзеясловы, непераходныя дзеясловы, незваротныя дзеясловы, незалежны стан, незакончанае трыванне, невытворныя прыназоўнікі і злучнікі, няклічныя сказы, неразвітыя сказы, недапасаванае азначэнне, няпэўна-асабовы сказ, назыўны сказ, няпоўны сказ, неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне,

П – прыметнік, прыслоўе, прамое і пераноснае значэнне слова, публіцыстычны стыль, прыстаўныя гукі, прыстаўка, прыназоўнік, прыналежны прыметнік, поўная форма якасных прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі, прыналежныя і пытальныя займеннікі, пераходныя дзеясловы, прошлы час дзеяслова, прэдыкатыўныя прыслоўі, простыя прыназоўнікі і злучнікі, падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, прымыканне, прамы парадак слоў, пытальныя сказы, пабуджальныя сказы, простыя сказы, прамое дапаўненне, прыдатак, пэўна-асабовы сказ, поўны сказ, пабочнае слова, паслядоўнае падпарадкаванне, простая мова,

Р – развіты сказ, размеркавальныя злучнікі, род (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), рэчыўныя назоўнікі, рознаскланяльныя назоўнікі,

С – слова, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечна беларускія словы, суфікс, словаўтварэнне, службовыя часціны мовы, скланенне, склон, спражэнне, ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў, складаныя і састаўныя прыназоўнікі і лічэбнікі, састаўныя злучнікі, сэнсавыя часціцы, словазлучэнне, сказ, спалучальныя злучнікі, супраціўныя злучнікі, словы-сказы, складаназалежны сказ, складаназлучаны сказ, сузалежнае падпарадкаванне,

У – устарэлыя словы, ускоснае дапаўненне, удакладняльныя члены сказа, указальныя словы, ускосная мова, уласная мова, указальныя займеннікі, умоўны лад дзеяслова,

Ф – фразеалагізм, фанетычны прынцып арфаграфіі, формаўтваральныя часціцы,

Ц –цытаты, цяперашні час дзеяслова,

Ч –часціны мовы, часціца, члены сказа, чужая мова,

Э – эмацыянальныя часціцы і выклічнікі,

Я – якасныя прыметнікі.

Тэма “Лексіка” (11 клас)

А – адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, архаізмы, арго, агульнаўжывальныя словы,

Г – гістарызмы,

Д – дакладнасць словаўжывання, дыялектызмы,

Ж – жарганізмы,

З – запазычаныя словы,

К – кантэкстуальныя сінонімы,

Л – лексіка, лексічная спалучальнасць, лексічнае значэнне слова,

М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія,

Н – неалагізмы,

П – прамое і пераноснае значэнне слова, паронімы, перыфраза,

С –слова, слоўнікі, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечнабеларускія словы, словы абмежаванага ўжывання,

Т – тлумачальны слоўнік, тэрміны,

У – устарэлыя словы, устойлівыя выразы,

Ф – фразеалагізмы.

Тэма “Марфалогія”( 11 клас)

А – агульныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, адушаўлёныя назоўнікі, адносныя прыметнікі, адзіночныя злучнікі, асабовыя, азначальныя, адмоўныя, адносныя займеннікі, абвесны лад дзеяслова,

Б – безасабовыя дзеясловы, будучы час,

В – выклічнік, вытворныя прыназоўнікі і злучнікі,

Д – дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе,

З – злучнік, займеннік, зборныя назоўнікі, зваротны займеннік, зваротныя дзеясловы, залежны стан, закончанае трыванне, загадны лад, злучальныя злучнікі,

І – інфінітыў,

К – канкрэтны назоўнік, кароткая форма якасных прыметнікаў, колькасныя лічэбнікі,

Л – лічэбнік, лік (адзіночны і множны),

М – марфалогія, мадальная часціца,

Н – назоўнік, неадушаўлёныя назоўнікі, нескланяльныя назоўнікі, няпэўныя займеннікі, неспрагальныя дзеясловы, непераходныя дзеясловы, незваротныя дзеясловы, незалежны стан, незакончанае трыванне, невытворныя прыназоўнікі і злучнікі,

П – прыметнік, прыслоўе, прыназоўнік, прыналежны прыметнік, поўная форма якасных прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі, прыналежныя і пытальныя займеннікі, пераходныя дзеясловы, прошлы час дзеяслова, прэдыкатыўныя прыслоўі, простыя прыназоўнікі і злучнікі, падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі,

Р – размеркавальныя злучнікі, род (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), рэчыўныя назоўнікі, рознаскланяльныя назоўнікі,

С – службовыя часціны мовы, самастойныя часціны мовы, скланенне, склон, спражэнне, ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў, складаныя і састаўныя прыназоўнікі і лічэбнікі, састаўныя злучнікі, сэнсавыя часціцы,

У – указальныя займеннікі, умоўны лад дзеяслова,

Ф – формаўтваральныя часціцы,

Ц – цяперашні час дзеяслова,

Ч – часціны мовы, часціца,

Э – эмацыянальныя часціцы і выклічнікі,

Я – якасныя прыметнікі.


Тэма “Сінтаксіс”

А – аднародныя члены сказа, адваротны парадак слоў, апавядальны сказ, аднасастаўны сказ, абагульляльнае слова, адасобленыя члены сказа, аднароднае сузалежнае падпарадкаванне,

Б – бяззлучнікавы сказ, безасабовы сказ,

В – выказнік,

Г – граматычная аснова, граматычная сувязь, галоўныя члены сказа, галоўны сказ,

Д – дзейнік, дапасаванне, двухсастаўны сказ, даданыя члены сказа, дапаўненне, дапасаванае азначэнне, даданы сказ, дыялог,

З – зваротак, злучнікавы сказ, злучальнае слова, змешанае падпарадкаванне,

І – іменнае словазлучэнне,

К– камбінаваныя сказы,

Л – лагічны націск,

Н – няклічныя сказы, неразвітыя сказы, недапасаванае азначэнне, няпэўна-асабовы сказ, назыўны сказ, няпоўны сказ, неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне,

П – падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, прымыканне, прамы парадак слоў, пытальныя сказы, пабуджальныя сказы, простыя сказы, прамое дапаўненне, прыдатак, пэўна-асабовы сказ, поўны сказ, пабочнае слова, паслядоўнае падпарадкаванне, простая мова,

Р – развіты сказ, размеркавальныя злучнікі,

С – словазлучэнне, сказ, спалучальныя злучнікі, супраціўныя злучнікі, словы-сказы, складаназалежны сказ, складаназлучаны сказ, сузалежнае падпарадкаванне,

У – ускоснае дапаўненне, удакладняльныя члены сказа, указальныя словы, ускосная мова, уласная мова,

Ц – цытаты,

Ч – члены сказа, чужая мова.

Тэма “Раман Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”

А – ачышчэнне, авантурысты, акупанты, антонаўкі, Акаловіч,

Б – боль, Бог, боязь, Бацькаўшчына, будаўніцтва, будучыня, бацькі і дзеці,

В – Волечка, вечнасць, вайна, вораг, ваеннапалонны, вера, выгнанец.

Г – грамадзянская вайна, гаспадар, гняздо, граф, госць, Гертруда Шрэдэр, Густаў Шрэдэр, гуманізм,

Д – дачка, дарога, душа,

Е – ежа,

Ж – жыццё, жонка, Жалезны звер,

З – злодзей, золата, зямля, здраднік, заваёўнікі, “звярыная” філасофія, згода,

І – інтэлігенцыя, ідэалы,

К – крыж, канцлагер, клопаты, куток, кроў, каманда, Кастусь, каханне,

Л – лёс, лагер, людзі, Ліза Ракуцька, Ліза Лукашэвіч,

М – мінулае, мір, малітва, мары, маналог,

Н – Нявада, немец, надзея, нелюдзі,

П – палон, праца, пісьмо, Паліводскі, пошукі, прырода, пярсцёнак, праваслаўе, пакуты,

Р – Ракуцька, рух, радасць, родныя, Радзіма, розум, ратаванне, ружжо,

С – скрыжаванне, сімвал, смерць, Сымон Ракуцька, Сумлічы, свет, сям’я, слёзы, салдат, спагадлівасць,

Т – Тамаш, танк, трагедыя,

Уупэўненасць, украдзенае маленства,

Ф – фурманка, фельчар, фашысты, філасофія.

Х – хлебароб, хворы, хцівасць,

Ц – цяжар,

Ч – чужак, час,

Ш – шаша, шчасце,

Э – эгаізм.

(Падкрэслены сэнсы, якія з’яўляюцца вызначальнымі ў паняцці “Будучыня”)


Дадатак 2

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

па беларускай мове ў 5 класе

«ЛЮБІ, ШАНУЙ, ВЕДАЙ РОДНАЕ СЛОВА!»

Форма правядзення: КВіЗ (клуб вясёлых і знаходлівых)

Мэты:стварыць умовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў за курс 5-га класа; удасканальваць навыкі групавой работы; выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа; выхоўваць у школьнікаў прагу да пошуку (у тым ліку калектыўнага) трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.

У мерапрыемстве прымаюць удзел 2 каманды. Колькасць удзельнікаў адной каманды – 6 чалавек. Гэта могуць быць вучні аднаго класа або каманды паралельных класаў. У якасці вядучых запрашаю вучняў старэйшых класаў (яны дапамагаюць настаўніку ў падборы заданняў, рыхтуюць неабходнае абсталяванне для правядзення конкурсаў, падбіраюць музычныя застаўкі). Члены журы – таксама вучні-старшакласнікі,запрашаю і калег-філолагаў.

Эпіграф да ўрока:

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”...

Пімен Панчанка

Гучаць пазыўныя КВЗ. Выходзяць вядучыя.

1-ы вядучы:

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае

“мама”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

2-гі вядучы:

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

І буквар для мяне быў жыцця

палавінай.

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз: “Беларусь мая –

сонца краіна!”

1-ы вядучы:

І цяпер для мяне ты ўсіх прыгажэй,

Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала.

І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй

Роднай мовы пясняр – неўміручы

Купала.

2-гі вядучы:

А задумае вораг з далёкага краю

Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю –

Не дазволю.

Не дам.

Не прадам.

Не змяняю.

І да смерці за волю сваю пастаю!

Вядучы:

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой разаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і незвычайная.

Настаўнік:

Незвычайнай будзе і наша сённяшняя сустрэча, яна адбудзецца ў форме КВЗ, які называецца “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Я вітаю ўдзельнікаў каманд, балельшчыкаў і шаноўнае журы! Усіх удзельнікаў каманд запрашаю ў круг!

(Для стварэння спрыяльнай атмасферы і арганізацыі камунікацыі прапаную метад “Камплімент”).

Прадстаўленне журы.
  1. Конкурс “Прывітанне”

Вядучы:

Перад намі дзве каманды – каманда “Слова” і каманда “Сказ”. Журы павінна ацаніць эмблемы кожнай каманды і прывітанні.

Каманда “Слова”:

Не паражэнне, а перамогу ў гэты раз

Жадаем мы камандзе “Сказ”!

Хай весялосць і розум дапамогуць вам,

Нашым дасціпным, вынаходлівым сябрам!


Каманда “Сказ”:

Прывітанне ўжо гатова

Для дзяцей з каманды “Слова”!

Дзень добры, моцны наш сапернік,

Да перамогі шлях цяжкі!

Хай дапаможа нам вязенне,

А вам – уласныя мазгі!


Зварот да журы:

Вядзі ачкоў падлік сумленна,

Крыштальна чыстае журы!

Камусьці будзе непрыемна,

Ды толькі праўду гавары!


Каманды ўручаюць павялічаныя копіі сваіх эмблем. Журы абмяркоўвае прывітанне і эмблемы, налічвае балы.
  1. Конкурс “Словы-змейкі”

Вядучы:

Сябры, умовы гэтага конкурсу такія: капітан каманды запісвае на лісце паперы любое слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? Затым перадае лісток наступнаму члену каманды, які прыдумвае слова, што пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца на конкурс 3 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.

Падчас правядзення конкурсу гучаць запісы кампазіцый на беларускай мове ў выкананні сучасных эстрадных спевакоў і груп. Пасля конкурсу журы падводзіць вынікі 1 этапа – “Прывітання”, называе балы.
  1. Конкурс капітанаў “Канструяванне слоў”

Вядучы:

Капітаны выклікаюцца да дошкі. Даецца слова, і капітан з яго літар павінен прыдумаць і на адваротным баку дошкі за тры хвіліны напісаць як мага больш слоў, у склад якіх павінны ўваходзіць толькі тыя літары, якія ёсць у зыходным слове. Напрыклад : машына ( наш, Маша, шына, мыш і г.д.). Можна браць на апошняй хвіліне дапамогу каманды.

Слова : штотыднёвік.

4. Конкурс “Вам слова, юныя паэты!”

Вядучы :

Кожнай каманде даецца лісток паперы з апошнімі словамі верша. У вершы дзве страфы. Неабходна як мага хутчэй прыдумаць і запісаць верш з прапанаванай рыфмай.

.............не спяшаюся,

.............стараюся.

.............у здабытку,

............у сшытку.

..........Якуб Колас.

..........голас.

..........чытач,

..........чытаць.


Пасля конкурсу каманды (капітаны) агучваюць свае варыянты і аддаюць журы для азнаямлення і вызначэння пераможцы.
  1. Конкурс балельшчыкаў

Вядучы:

Пакуль каманды прыдумваюць вершы, мы адгадаем загадкі. За правільны адказ – кляновы лісток. Аб тым, дзе яго можна прымяніць, скажу пасля.

1.Нішто не ляцела,

Нішто не спужала,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.(Асіна)

2.Уздоўж дарогі сталі ў рад

Сёстры, нібы на парад,

У спаднічках белых, вузкіх,

У зялёных пышных блузках.(Бярозкі)

3.Маленькая паненачка

Схавалася ў цянёк.

Чырвоная сукеначка

Ўсё просіцца ў раток. (Суніцы)

4. Усіх возіць, а сам пехотаю ходзіць. (Конь)

5.Цэлы дзень у вадзе,а выходзіць сухім. (Гусь)

6.Мы рэзкім голасам крычым

І кавыляем так камічна,

Уставім “Л” – і загучым

Тады на дзіва меладычна. (Гусі – гуслі)

7. Пасажыраў поўна хата

Удалячынь імчыць.

“В” на “П” змяні – у салдата

Убачыш на плячы. (Вагон – пагон)

8. З “п” я над тваёй пятою,

Паскараю табе шлях.

З “М” зазвычай ў героя

Горда ззяю на грудзях. (Педаль – медаль)

9. З літарай “к” – даю малака

Дарослым і дзеткам.

“В” калі маю – стол аздабляю,

Захоўваю кветкі. (Каза – ваза)

10.У бацькоў і дзетак усё адзенне з манетак. (Рыбы)

11. У вадзе нарадзілася, а вады баіцца. (Соль)

12.Кішэні не мае, а сонца хавае, страху не мае,але ад ветру ўцякае, вачэй не мае, а слёзы пралівае.(Хмара)

13. Не есць, не п`е, ходзіць і б`е. (Гадзіннік)

14. Хто над намі дагары нагамі. (Муха)


Вядучы:

А зараз балельшчыкі аддадуць свае заробленыя ў конкурсе кляновыя лісточкі тым камандам, за якія яны балеюць.Тая каманда, якой падаруюць найбольшую колькасць лісточкаў, атрымае дадатковы бал ад журы.

6. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум”

Вядучы:

Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры ў шарыках – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Тая каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай, і будзе пераможцай.

Заданне: адгадайце загадку:

Пакаціўся збанок, рассыпаўся гарох,

пачало світаць –

не было чаго збіраць.”

Адгадка: месяц і зоркі на небе.

7. Конкурс “Папацей, грамацей!”

Вядучы:

Не сумняваюся ў тым, што члены каманды “Слова” і каманды “Сказ” – вельмі граматныя вучні, і ім нічога не каштуе атрымаць “10” за дыктоўку. Аднак наша дыктоўка незвычайная. Яна – камандная. Кожны член каманды піша толькі 1 сказ і перадае лісток наступнаму свайму таварышу. Пачынае пісаць тэкст капітан, і ў канцы ў яго будзе 30 секунд, каб праверыць напісанае і здать дыктоўку журы. Пачынаем.

Вядучы дыктуе:

Зубр

Самы вялікі звер Белавежскай пушчы – зубр. Гэта магутная жывёла. Грудзі ў яго шырокія, шыя кароткая і тоўстая. Поўсць густая, бурая. Зубр у жыцці вельмі спокойны. Няма ў яго ворагаў, ды і чалавек аберагае яго.

Капітаны правяраюць і аддаюць журы.

8. Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

Вядучы:

У мяне ёсць 2 канверты, аднак пісьмаў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але, я думаю, для нас гэта не праблема.

Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак. А іх тут схавана роўна 10.
  1. Са свайго языка спусціш –/ на чужым не зловіш.
  2. Слухай многа, /а гавары мала.
  3. У добрую часіну сказаць,/ а ў ліхую прамаўчаць.
  4. Адною рукою/ і вузла не завяжаш.
  5. Дзе розумам не дайду, /дык у кніжцы знайду.
  6. Новых сяброў нажывай, /але старых не забывай.
  7. Ладзь калёсы зімой, /а сані летам.
  8. Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым арла на суку.
  9. Не раскусіўшы арэх, /зерня не з’ясі.
  10. Госць на парог – /гаспадыня за пірог.

Праз 3 хвіліны час спыняецца. Члены журы чытаюць складзеныя прыказкі, правяраюць іх правільнасць і падлічваюць колькасць. Налічваюцца балы.
    1. Конкурс “ Пазнай фразеалагізм!”

Вядучы:

Кожны ўдзельнік каманды выходзіць да стала, за якім знаходзіцца журы, і выцягвае са стоса картку з фразеалагізмам. Яго задача – з дапамогай мімікі, жэстаў і тых рэчаў, якія ляжаць на стале, растлумачыць фразеалагізм. Задача членаў каманды – пазнаць гэты фразеалагізм.

Фразеалагізмы: з кута ў кут, абвесці вакол пальца, закінуць вуды, іграць першую скрыпку, закасаўшы рукавы, матаць на вус, па галоўцы гладзіць, насіць на руках, падпілаваць рогі, брацца за жывот, кляваць носам, хоць касой касі, зарубіць на носе, рукой напаць.

Журы падводзіць вынікі апошняга конкурсу і агульныя вынікі. У гэты час прадстаўнікі каманд чытаюць вершы аб Радзіме і роднай мове.


Слова журы. Падвядзенне вынікаў.


Словы настаўніка на развітанне:

Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна

Мовай народа валодаць свабодна.

І ў жыцці каб было вам лягчэй,

Мову сваю вывучайце хутчэй.


А сёння, мае хлапчукі і дзяўчыны,

Узнагароджу я вас за ўдзел у віктарыне –

Прызы атрымайце за веданне мовы.

Любіце, шануйце роднае слова!


(уручэнне прызоў, “салодкі стол”)


Дадатак 3

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

для вучняў 9-х класаў

Краязнаўчы калейдаскоп”

Мэты:стварыць умовы для абуджэння цікавасці да роднай гісторыі і літаратуры і развіцця пазнавальнай актыўнасці праз арганізацыю інтэрактыўнага ўзаемадзеяння; выхоўваць гонар і адказнасць за родны край; удасканальваць навыкі групавой работы.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі, манекены ў беларускім нацыянальным адзенні, аформленыя вучнямі падчас выканання дамашняга задання. Да мерапрыемства кожная каманда рыхтуе нумар мастацкай самадзейнасці.

У мерапрыемстве прымаюць удзел 2 каманды. Колькасць удзельнікаў адной каманды – 6-7 чалавек. Яны прыдумваюць назву і эмблему. Астатнія вучні класа – балельшчыкі. У якасці вядучых запрашаю вучняў старэйшых класаў. Члены журы – таксама вучні-старшакласнікі, настаўнік гісторыі, геаграфии, бібліятэкар. Усе заданні і правільныя адказы на іх афішуюцца пры дамамозе мультымедыйнага праектара.


Эпіграф:

Я не ганю землi чужыя –

Хай iх сонца не абмiне.

Толькi дзе б за морам ні жыў я,

Беларусь мая снiлася мне.


Так карцела – сляза закiпала,

Каб да сэрца хаця б здалек

Прыплывалi жалейка Купалы,

Багдановiчаў васiлек...

Генадзь Бураўкін

Вядучы:

«Жывелы, якiя ходзяць у пустынi, ведаюць ямы свае, птушкi, якiя лятаюць у паветры, ведаюць гнезды свае, рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэках, чуюць вiры свае, пчолы i iм падобныя бароняць вуллi свае. Таксама i людзi, дзе нарадзiлiся i ўскормлены былi, да таго месца вялікую ласку маюць». Гэта словы нашага вядомага зямляка, знакамітага беларуса Францыска Скарыны. Безумоўна, мы павiнны ведаць свой родны край, яго прыроду, мову, гiсторыю, традыцыі. Наш край – гэта кладзезь дабрынi i пяшчоты, легендаў i казак, таленавітых, добрых, шчырых людзей. Наш урок пройдзе ў незвычайнай форме – у форме конкурсу. Яго назва – “Краязнаўчы калейдаскоп”. А для таго, каб настроіцца на сумесную работу, стварыць добрую атмасферу ў зале, прапаную згуляць у гульню “Алітэрацыя імені”. Умовы гульні такія: усе садзяцца ў адзін круг. Неабходна назваць імя свайго суседа і даць яму характарыстыку на тую ж літару, з якой пачынаецца імя суседа. Напрыклад, Сяргей – смелы, Маша – мілая, Аксана – акуратная, Света – сур’ёзная, Таня – таленавітая і г.д.

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ЖУРЫ.

Журы таксама гуляе ў гульню “Алітэрацыя імені”.


ПЕРШЫ КОНКУРС “ВЕДАЙ СВАЮ ГІСТОРЫЮ!”

Каманды атрымлiваюць пытаннi па гiсторыi Беларусi:
  1. Якiя народныя святы дайшлi да нас з язычнiцкага часу?
  2. Назваць гарады Беларусi, якiя ўзнiклi да 12 стагоддзя?
  3. Якім быў дзяржаўны лад у Вялікім княстве Літоўскім у 16 стагоддзi?
  4. Калі ўпершыню ў гістарычных помніках узгадваецца першапачатковая назва нашага горада?


Пакуль каманды пiсьмова адказваюць на пытаннi, прапануецца заданне для балельшчыкаў:
    • Якiя эпiтэты вы можаце падабраць да назвы нашай краiны? Працягніце ланцужок:

Беларусь – … (велічная, гордая, дарагая, мілая, родная, пяшчотная, баявая, мужная, сiнявокая, зямля пад белымі крыламі, край дзівосаў і цудаў, азерны край, святая зямля, старажытная, шчаслівая, прасторная …)

ДРУГI КОНКУРС “ГАСЦІНІЦА”

Неабходна пазнаць па партрэтах і рассяліць у “Гасцініцы” знакамiтых людзей Беларусi. Прапанаваны адзін 3-месны нумар і чатыры 2-месныя.

На экране праектара і на сталах у каманд – партрэты Якуба Коласа, Міхася Савіцкага, Максіма Багдановіча, Цёткі, Станіслава Шушкевіча, Артура Вольскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Васіля Быкава, Янкі Купалы, Еўфрасінні Полацкай. Партрэты пададзены пад нумарамі. Неабходна падпісаць побач з нумарам, чый партрэт.

Варыянт рассялення: 2-месны нумар – Янка Купала і Якуб Колас – класікі беларускай літаратуры, народныя паэты, у жыцці сябравалі; 3-месны нумар – Максім Багдановіч, Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі – патрыёты, якія самааддана любілі і праславілі свой край, але доўгі час жылі за межамі Радзімы і памерлі на чужыне. 2-месны нумар – Станіслаў Шушкевіч і Артур Вольскі – нашы землякі, нарадзіліся на Дзяржыншчыне. 2-месны нумар – мастак Міхась Савіцкі і пісьменнік Васіль Быкаў былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, вайна стала асноўвай тэмай іх творчасці. 2-месны нумар – Цётка і Еўфрасіння Полацкая – па-першае, гэта жанчыны, і таму з мужчынамі іх нельга пасяліць. Па-другое, абедзве былі асветніцамі, імкнуліся даць адукацыю дзцям беларусаў.

Пакуль выконваецца заданне – пытаннi для балельшчыкаў пра сталiцу Беларусі: назваць вядомыя музеi, тэатры, плошчы.

Пакуль журы правярае і ацэньвае адказы, каманды і балельшчыкі гуляюць у гульню “Алфавіт” : прыдумаць словы, якія б характарызавалі нашу сталіцу. Напрыклад,

М – метро

І – інстытуты

Н – Няміга

С – Свіслач, скверы

К – Камароўка, Курасоўшчына

ТРЭЦI КОНКУРС “ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ”

Камандам неабходна прадставiць беларускі нацыянальны касцюм i расказаць пра яго састаўныя элементы.

ЧАЦВЕРТЫ КОНКУРС “МУДРЫЯ ДАРАДЦЫ”

Члены каманд выходзяць на сярэдзіну класа і становяцца праз аднаго. Па чарзе вядучы задае пытанні. Калі член каманды дае правільны адказ, ён застаецца стаяць на месцы, калі адказу няма альбо ён няправільны, сядае на месца. Перамагае тая каманда, найбольшая колькасць удзельнікаў якой засталася стаяць.
  1. Якiя птушкi выседжваюць птушанят зiмой? (Крыжадзюб)
  2. След якога звера падобен на след чалавека? (Мядзведзя)
  3. Як адрознць вужа ад гадзюкi? ( Па жоўтай палосцы)
  4. На гару – бягом, а з гары – кувырком. (Заяц)
  5. Невялікi, рыжаваты, а хвост доўгi i калматы. (Ваверка)
  6. Якi звер пакiдае птушыныя сляды? (Выдра)
  7. Пад соснамi, пад елкамi ляжыць клубок з iголкамi. (Вожык)
  8. Даўганосы, даўганогi прыляцеў з далекай дарогi. (Бусел)
  9. Плача баба на ўвесь лес, а за ёю – нейкі бес. (Пугач)
  10. На паляне сiняй пасецца конь сiвы. (Месяц)
  11. Распластала птушка крылы, ажно сонца засланiла. (Хмара)
  12. Прыйшла чорная мацi, усiх паклала спацi. (Ноч)
  13. Стаіць у лазе на адной назе. (Грыб)
  14. Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква)
  15. Кругленькi, маленькi, а за хвост не ўзнімеш. (Клубок)
  16. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
  17. На адным паваду сто коней павяду. (Плот)
  18. Цягнецца нiтка, а на клубок не наматаць. (Дарога)
  19. Што нас кормiць, а есцi не просiць? (Зямля)
  20. Чорны колер, вiнны смак, каменнае сэрца. (Вiшня)
  21. Гаршчок разумны, хоць сем дзiрак мае. (Галава)

ПЯТЫ КОНКУРС “ПАДАРОЖЖА ПА КАРЦЕ РАДЗІМЫ”

Капітаны каманды выходзяць па чарзе да экрана, на якім змешчана контурная карта Беларусі. Заданне для 1 каманды – назваць як мага больш беларускіх рэк і паказаць іх на карце, для 2 каманды – назваць беларускія азёры і паказаць іх на карце. Можна браць дапамогу каманды, прычым дапамагаць можа толькі 1 член каманды.

ШОСТЫ КОНКУРС “САМЫЯ-САМЫЯ”
  1. Самы старажытны горад Беларусi – Полацк (862)
  2. Самая буйная драпежная птушка – грыф
  3. Самая высокая кропка краiны – Дзяржынская гара (346м.)
  4. Самае глыбокае возера – Доўгае (537м.)
  5. Самае вялiкае возера – Нарач
  6. Самая доўгая рака – Бярэзiна (613км.)
  7. Самая транзiтная рака – Днепр (700км.)
  8. Самы першы трамвай быў пушчаны ў… – Вiцебску у 1898г.
  9. Самая буйная жывела – зубр (да 1т.)
  10. Самы вялікi нацыянальны парк – Белавежская пушча (87,6 га)
  11. Самыя вялiкiя дрэвы – елка, сасна (да 50м.)
  12. Самая вялiкая птушка – лебедзь (да 10 кг.)
  13. Самая малая птушка – жаўтароты каралек (6гр.)
  14. Самая першая лiнiя метро ў Мінску пушчана ў…– 1984г.
  15. Самы першы касманаўт-беларус – Петр Клiмук (1973г.)

СЁМЫ КОНКУРС “ЛІТАРАТУРНЫ”

З якiх твораў узятыя наступныя радкі?

1 “...Самае каштоўнае, што есць у кабана, але i самае цяжкое для дзяльбы – гэта кумпяк. Два кумпякi, а кучак – чатыры. Пасячэш – папсуеш. Мацi ўзяла ў рукi адзiн, паважыла, не ўтрымаўшы, апусцiла сабе на каленi.

– Во...падняць не магу.– А думала, вядома, не пра рукi, не пра сябе, думала: што рабiць з кумпяком, каму аддаць?

– Бяры яго ты, Коля, а то я не падыму...”

Вiктар Карамазаў. «Дзяльба кабанчыка»
  1. Цямнее край зубчаты бору...

I тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персiдскага ўзору

Цвяток радзiмы васiлька.

Максiм Багдановiч. «Слуцкiя ткачыхi»
  1. З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаць.

Цiхiм каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Максiм Багдановiч. «Раманс»
  1. Яны разышлiся на крайнi след.

– Па першаму крыку кнiгаўкi! – крыкнуў Леановiч.

За дваццаць крокаў, зусiм блiзка, Гораў бачыў постаць ворага з пiсталетам у апушчанай руцэ. Бачыў страшныя блакiтныя вочы, рот, сцiснуты ў змрочнай жорсткай усмешцы, ведаў, што, як бы нi хацелася жыць, ен, Гораў, не стане на бар’еры бокам да ворага, не захiліць грудзей пiсталетам, хоць правiлы дуэлi i дазваляюць гэта. Бо было нешта большае за страх, якi жыў у iм...

У. Караткевiч. «Паром на бурнай рацэ»
  1. Бывае, праўда вочы коле...

Раз гнаў пастух свiней у поле…

К.Крапiва. «Ганарысты парсюк»

6. Бацька сына выбiў пасам...

Выбiў пасам, выбiў пасам...

А сын бацьку ў лоб абцасам,

Ў лоб абцасам – бэнц!...

Гэта што такое? Ага, стрэмя. Стрэмя, стрэмя, стрэмя, стрэмя! Гм... Тут, вiдаць, рымар жыве, а ен мне якраз i патрэбен. Гэй, дзе тут майстра?

Вiталь Вольскi. «Несцерка»


ВОСЬМЫ КОНКУРС “ЧЫЁ ГЭТА?”

Камандам прапануецца аднолькавы набор прадметаў: цацачны аўтамабіль, карта Італіі, гліняны збанок, медыцынскі даведнік “Лекавыя сродкі”, фотаздымак сабора св. Паўла ў Ватыкане, Біблія, малюнак ільва, гліняная выява зубра.

Заданне: пры дапамозе прапанаваных прадметаў вызначыць, пра якого аўтара і які мастацкі твор ідзе размова? Расказаць гісторыю напісання гэтага твора і яго асаблівасці, абапіраючыся на прапанаваныя прадметы. Улічыць, што сярод прапанаваных прадметаў ёсць лішнія, якія не адпавядаюць правільнаму адказу, а маюць на мэце вас заблытаць. Пераможа тая каманда, якая хутчэй дасць правiльны і поўны адказ.

Адказ: размова ідзе пра паэму Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (выява зубра), напісаную ў Рыме (карта Італіі) на лацінскай мове, якая цяпер лічыцца мёртвай і выкарыстоўваецца толькі ў медыцыне і батаніцы (медыцынскі даведнік), па просьбе Папы Рымскага Льва Х (малюнак ільва). У гэта час Гусоўскі знаходзіўся ў складзе дыполаматычнай місіі ў Ватыкане (фотаздымак сабора св. Паўла ў Ватыкане).

Лішнія прадметы – цацачны аўтамабіль, Біблія, гліняны збанок.

Журы падводзіць вынікі конкуру. Пераможцы ўзнагароджваюцца, адзначаюцца самыя актыўныя члены каманд.

Рэфлексія. “Завяршы фразу”:
    • Беларусь для мяне – гэта…
    • Літаратуру і гісторыю трэба ведаць, таму што…
    • Сярод конкурсаў мне найбольш спадабаўся…
    • У час гульні я даведаўся…
    • Гульня прымусіла мяне задумацца пра…
    • Па адносінах чалавека да Радзімы можна меркаваць пра…



Дадатак 4

Сцэнарый вуснага часопіса для вучняў 7-х класаў

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”

Мэты:стварыць умовы для абуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці шляхам уключэння ў інтэрактыўнае ўзаемадзеянне; выхоўваць паважлівыя адносіны да моўнай і літаратурнай спадчыны беларускага і рускага народаў; удасканальваць навыкі работы ў групах.

Аглядны вусны часопіс рыхтуецца сумесна з настаўнікам рускай мовы і літаратуры і прыўрочваецца да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. За тыдзень да мерапрыемства клас дзеліцца на аддзелы (як і ў сапраўдным часопісе!), усе міні-калектывы атрымліваюць заданні: “даследчыкі-мовазнаўцы” працуюць з этымалагічнымі слоўнікамі, падбіраюць словы для тлумачэння іх значэння і паходжання, “эрудыты”выбіраюць заданні на кемлівасць, “літаратуразнаўцы” знаходзяць вершы і вучаць іх на памяць, “лірыкі” знаходзяць акравершы, рыхтуюць пра іх інфармацыю. Вучні рыхтуюць музычнае афармленне, падбіраюць слайды. “Рэдактары” з дапамогай настаўніка распрацоўваюць сцэнарый, “дыктары” выконваюць функцыі вядучых. Арганізуецца імправізаваная выстава прадметаў, пра паходжанне назваў якіх будзе ісці размова (хлеб, медалі, букеты.). Падчас правядзення вуснага часопіса вучні размяшчаюцца па «аддзелах», але разам уяўляюць сабой рэдкалегію. Размова ідзе на дзвюх мовах у залежнасці ад тэмы гаворкі. У якасці галоўнага рэдактара вуснага часопіса выступае настаўнік.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, этымалагічны слоўнік беларускай мовы, этимологический словарь русского языка, запісы лірычных музычных кампазіцый беларускіх аўтараў, букеты жывых або штучных кветак, хлеб, вясковыя пейзажы, сігнальныя кружочкі, тэхналагічныя карты.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Вітаю шаноўную рэдкалегію часопіса і запрашаю на чарговае пасяджэнне, якое пройдзе пад дэвізам “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”. Запрашаю ўсіх у круг, для таго каб настроіцца на супрацоўніцтва і адчуць камандны дух. Давайце памяняемся месцамі тыя, хто
    • сёння раней, чым звычайна, прачнуўся;
    • прагне дзейнасці;
    • піў на сняданак чай;
    • піў на сняданак каву;
    • дабіраўся да школы пешшу;
    • дабіраўся да школы на аўтобусе альбо на аўтамабілі;
    • у каго добры настрой;
    • у каго ёсць што-небудзь шэрае ў адзенні;
    • у каго чорны абутак;
    • хоча даведацца што-небудзь новае.

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Усім дзякуй! Пачынаем пасяджэнне.

1-я страница журнала – “Языки-братья” (аддзел літаратуразнаўства)

ВЕДУЩИЙ: Русский и белорусский языки – языки славянских народов. Это – языки-братья.

ВЕДУЩИЙ: Когда-то, в 11 веке, они были едины, это был язык Древней Руси. Хотя прошло немало лет, между русским и белорусским языками есть много общего.

ВЕДУЩИЙ: И сегодня по Конституции Республики Беларусь государственными считаются как белорусский, так и русский языки. Мы изучаем их в школе, одинаково любим и уважаем.

ВЕДУЩИЙ: Вольга Іпатава напісала:

(чытаюцца вершы ў суправаджэнні музыкі)

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку,

У сэрца ўпляліся назаўжды.

Гучала калыханка – песня маткі –

Празрыстым звонам нёманскай вады,

Пявучым словам беларускіх вёсак.

А бацька – сын шырокае Акі –

Прынёс мне ў дар, як водгук сваіх вёснаў,

Расійскай мовы гучныя радкі.


Зліваюцца славянскія вытокі

У рэчышчы адным, як і спрадвек,

Аднолькава ў Гродне і ў Растове

Гучаць : хлеб, соль, чалавек.


Валянцін Тарас

Дзве мовы ў мяне.

Абедзве – чараўніцы.

Как в двух родных сестёр.

В обеих я влюблён.

Дзве мовы ў мяне –

Как два крыла у птицы,

Дзве мовы ў мяне –

Как свет из двух окон.


Дзве мовы ў мяне –

Дзве родныя дубровы.

Источники мои

Крыніца

и родник.

Родная речь звучит,

Як рэха роднай мовы,

І рэхам роднай мовы

Звучит родной язык.


Дзве мовы ў мяне –

Жыцця майго асновы.

Мне іх не раз’яднаць,

Як рэчыва крыві.

Они слились во мне

ў паток адзінай мовы –

Адзінай мовы

Братства и любви.

ВЕДУЩИЙ: Язык состоит из слов. А какие слова без своей истории? Оказывается, у каждого слова есть своя родословная.

ВЕДУЩИЙ: В любом языке есть слова “свои” и “чужие” – те, которые пришли из других языков. Например, слова дом, ехать, белый для русских – свои, исконные, а слова монумент, курсировать, оранжевый – чужие, заимствованные.

ВЕДУЩИЙ: Монумент – из латинского, курсировать – из немецкого, оранжевый – из французского.

ВЕДУЩИЙ: Откуда пришло в русский или белорусский язык то или иное слово? Где его родина? Когда оно родилось? Хотите узнать?

ВЕДУЩИЙ: Тогда вам придётся заглянуть в этимологический словарь (показывает словари – русский и белорусский). Этимология – наука, занимающаяся изучением происхождения слов. Предлагаю перелистать следующую станицу нашего журнала.

2-я страница журнала «Расскажем о словах»

(аддзел мовазнаўства)

ВЕДУЩИЙ: Катя, ты родилась и выросла в деревне. А что можно узнать о слове «деревня» из этимологического словаря?

- Деревня – это слово только русское. Оно незаимствованное, значит, собственно-русское. Впервые это слово упоминается в литературных памятниках в 14 веке.

В некоторых говорах русских местностей, т.е. диалектах, это слово значило “земля”, “пашня”. Деревня – существительное, образовано от слова “дерево” – место, очищенное от леса.

О деревне написано множество замечательных стихов и песен. Наши ребята из отдела лирики прочитают нам некоторые из понравившихся стихотворений.

(Звучат стихи о деревне на русском и белорусском языках в музыкальном сопровождении с демонстрацией слайдов с видами деревни и сельскими пейзажами):

Некрасов Н. А. “В деревне”

Весело видеть семью поселян,

В землю бросающих горсти семян;

Дорого-любо, кормилица-нива,

Видеть, как ты колосишься красиво,

Как ты янтарным зерном налита,

Гордо стоишь, высока и густа!

Но веселей нет поры обмолота:

Лёгкая дружно спорится работа;

Вторит ей эхо лесов и полей,

Словно кричит: «Поскорей! Поскорей!»

Звук благодатный! Кого он разбудит

Верно, весь день тому весело будет!

Саша проснётся – бежит на гумно.

Солнышка нет – ни светло, ни темно,

Только что шумное стадо прогнали.

Как на обмёрзлой грязи натоптали

Лошади, овцы!.. парным молоком

В воздухе пахнет. Мотая хвостом,

За нагружённой снопами телегой

Чинно идёт жеребёночек пегий…


А. С. Пушкин. “Деревня”

Приветствую тебя, пустынный уголок,

Приют спокойствия, трудов и вдохновенья,

Где льётся дней моих невидимый поток

На лоне счастья и забвенья.

Я твой: люблю сей тёмный сад

С его прохладой и цветами.

Сей луг, уставленный душистыми скирдами,

Где светлые ручьи в кустарниках шумят.

Везде передо мной подвижные картины:

Здесь вижу двух озёр лазурные равнины,

Где парус рыбаря белеет иногда,

За ними ряд холмов и нивы полосаты,

Вдали рассыпанные хаты,

На влажных берегах бродящие стада,

Овины дымные и мельницы крылаты;

Везде следы довольства и труда.