Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ВОЙНЫ БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ст.

 

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі зяўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і гер-манскага імператара.

3 сярэдзіны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабілі крыжакоў, што ў нейкім сэнсе садзейнічала перамозе абяднаных славянскіх сіл у 1410 г. пры Грунвальдзе і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў зявіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку руска-польскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.

Ва ўнутрыпалітычным жыцці Лівоніі пачынаюць барацьбу прыхільнікі і праціўнікі збліжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магістр ордэна В.Фюрстэнберг як праціўнік польскага ўплы-ву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заклю-чае з Польшчай абаронча-наступальны саюз супраць Масквы. Пару-шэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).

Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі - Эстляндыя - перайшла пад патранат Швецыі. Па-чынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэ-чак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г. Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала Вялікае княства Літоўскае.

Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай спадчыны было невыпадко-вым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўля-лася аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад Расіі да Бал-тыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства - Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.

Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад. Оршай.

Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павелічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Але самае галоў-нае заключалася ў тым, што вайна зусім не карысталася папуляр-насцю не толькі сярод працоўных, але і дробнай і нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталічанай і паланізаванай. Папскі пасол, які быў сведкам падзей, пісаў, што насельніцтва Беларусі публічна моліцца Богу, каб ён дараваў маскавітам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасці Лівонскай вайны сярод беларускага насельніцтва была няўдалая спроба склікаць апалчэнне і правесці ваенную аперацыю ў 1567 г.

Магчыма, паражэнні, а таксама выступленні крымскіх татар, уцёкі князя Курбскага ў Літву прывялі Івана Грознага да думкі аб баярскай здрадзе і паклалі пачатак апрычніне. Унутраныя справы адсунулі на нейкі час праблемы Лівонскай вайны.

Не здолела і Вялікае княства Літоўскае скарыстаць расійскія цяжкасці. Само княства апынулася перад яшчэ больш небяспечнымі праблемамі. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Польскае каралеўства аднавіла свае інкарпаратарскія намаганні, палітыку, якую вяло ў адносінах да ВКЛ з часоў Крэўскай уніі. Розніца палітыкі Расіі і Полыпчы для ўрада ВКЛ была відавочнай: Расія імкнулася да выхаду да Балтыйскага мора і цікавілася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лівоніі. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мірную", без абяўлення вайны і ваенных дзеянняў анексію ўсяго Вялікага княства Літоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палітыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расіяй. У чэрвені 1566 г. у Маскву было накіравана пасольства ВКЛ у складзе Ю. Хадкевіча, Ю. Тышкевіча і М. Гарабурды, якое прапанавала Івану IV правесці падзел Лівоніі на падставе існуючага на той час становішча. Але цар не прыслухаўся да парады. Мабыць, перакананы ворагамі Расіі і Вялікага княства Літоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне працягваць вайну. Яго падтрымаў Земскі сабор 1566 г.

Такая пазіцыя Расіі паставіла ВКЛ у яшчэ болып цяжкае становішча ў выніку ўзмацнення інкарпаратарскай хвалі польскіх магнатаў. У такіх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сейме пасля анексіі болыпай часткі княства ў Польскае каралеўства мусіла падпісаць ганебную Люблінс