Войны Беларусі другой палове XVI ст.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
°м і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.
Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр 1 і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаванні-рэдуты, артылерыю і ўрэш-це так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так велыді праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлівага падпа-радкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".
Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Полыпчу і Пры-балтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўд-ным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.
Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI - XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба бела-рускага народа ў сярэдзіне XVII ст., узяднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызва-лення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.
- Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999.
- Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003.
- Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000.
- Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.
- Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998.
- История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000.
- Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999.
- К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988.
- Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003.
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994.
- Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.
- Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Мн.: Университетское, 1988. 240 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001.