Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ь яму 260 000 талераў і не дапамагаць вора-гам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I.

Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, за-ключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. абявіла вайну Швецыі і накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 - 650 і з захаду на ўсход на 360 - 800-вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Полыпчы, Украіны і амаль усю Беларусь.

Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста II з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл XII, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польска-сак.сонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста II на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляш-чынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр 1 аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншанц, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр 1 вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.

Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з вора-гам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Што датычыць народных мас, то боль-шасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустрэлі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі - ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула па-стаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абмежа-ваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй улічваць саксонскія інтарэсы.

Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На баку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а рускіх-саксонцы і патрыёты-палякі. Абяднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую пёрамогу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы.

Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў. Галоўныя шведскія войскі з Саксойіі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву.

Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII неча-кана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя пе-рамога шведаў у Паўночнай вайне.

Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштур-хнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.

На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левен-гаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэн-не. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр 1 назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".

Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа падманам прывёў да Карла XII 3-4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Скарападскага. Украінскі народ пад-няўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.

3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.

Шведскія генералы раілі адступіць у Полыпчу, Карл XII не згадзіўся.

Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляш-чынскага на дапамогу швед?/p>