Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

міі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 - 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала піэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Бела-русь была занята рускімі войскамі.

Летам 1655 г. у вайну з Полыпчай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. Польскія феадалы-здраднікі пачалі пераходзіць на бок шведскіх акупантаў.

У рускім урадзе перамог пункт гледжання кіраўніка Пасольскага прыказа А.Л.Ардын-Нашчокіна, які лічьгў першачаргован задачай знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора. Ен прапанаваў пакуль што прыпыніць вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыць мірнае пагадненне з Полыпчай і пачаць вайну супраць Швецыі. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заклю-чэння пагаднення з Полыпчай (перагаворы пачаліся ў жніўні 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў.арміі супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй і выклікала падём нацы-. янальна-вызваленчай барацьбы супраць шведскіх захопнікаў.

1657 год прынёс Расіі дрэнную навіну. Памёр Б.Хмяльніцкі, а на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы (Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш.), якія былі прыхільнікамі Полыпчы, імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагор-шылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступ-ленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі пераміре на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскім перамірем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Полылча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамірем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым. "Вечны мір" гарантаваў сва-боду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часоў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі - Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы - Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.

У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 - 1718), які болыпую частку свайго часу аддае забавам, пацехам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяр-жаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі кур-фюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай - з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. ПІвецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Францыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапа-могай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспек-тыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спа-чатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу - гальштынскаму герца-гу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Галыптыніі лрыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаці?/p>