Войны Беларусі другой палове XVI ст.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ла Раманава, сына патрыярха Філарэта, які быў сваяком па жаночай лініі Івана Грознага.Але сталы каралевіч Уладзіслаў не жадаў мірыцца з абраннем на рускі прастол Міхаіла Раманава і ў 1618 г. прывёў польскае войска да сцен Масквы. Пацярпеўшы няўдачу, ён вымушаны быў у снежні 1618 г. заключыць пагадненне аб перамірі на 14 з паловай гадоў у в. Дзеўліна паблізу Троіца-Сергіева манастыра. Гэта пагадненне за-вяршыла 14-гадовы перыяд скрытай і адкрытай польскай інтэрвенцыі, у якой прынялі ўдзел і беларускія магнаты. Паводле Дзеўлінскага дагавора, да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.
У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб абранні маскоўскімі баярамі Уладзіслава на рускі прастол.
Вайна 1654 - 1667 гг. у гісторыі Беларусі расцэньваецца як нацы-янальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў за ўзяднанне з Расіяй. 3 пераходам болыпасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцызм і паступовым яе апалячваннем беларускі і ўкраінскі народы не мелі дастатковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польска-каталіцкай экспансіяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму уніяцтва. Украінскі і беларускі народы, якія ўпэўніліся ў сваіх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльніцкага, у асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў усё часцей і часцей сталі звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлігійны аргумент - просьба абараніць аднаверцаў - праваслаўных хрысціян, зневажа-емых у Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у красавіку 1651 г. у Маскву прыбыў ігумен Дзісенскага манастыра Афінаген Крыжаноўскі, які абявіў сябе паслом ад усяго беларускага насельніцтва і расказаў аб становішчы на Беларусі і чутках аб прысязе Б.Хмяльніцкага маскоў-скаму цару. Ён прасіў ад імя беларусаў праваслаўнай веры прыняць і іх пад царскую абарону.
У 1648 - 1653 гг. царскі ўрад, нягледзячы на гэтыя пажаданні, устрымліваўся ад умяшання ў справы Рэчы Паспалітай. Тым не менш просьбы гэтыя не прыпыняліся. Б.Хмяльніцкі запэўніваў рускага цара Аляксея Міхайлавіча, што не толькі ўкраінскі, але і беларускі народ падтрымае царскае войска і стане з ляхамі біцца і будзе іх 200 тысяч, калі цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўзяднання Украіны з Расіяй.
Напярэдадні вайны цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што жыхары многіх гарадоў Беларусі "біці чалом лрысылаюць... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскім саборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.
У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел болыпасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напра-мак, тут дзейнічалі асноўныя сілы - больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. 3 боку Украіны планавалася аказваць казао.кую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск.
На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетма-нам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэат-рам ваенных дзеянняў.
Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі за-няты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.
Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на права-слаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі - ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.
Па-другое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д.
Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ - беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.
Такім чынам, адносіны да насельніцтва былі неаднолькавыя. Былі тыя, каго мілавалі, і тыя, каго дазвалялася грабіць, - ворагі царскай арміі і часцей за ўсё - ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля ар