Войны Беларусі другой палове XVI ст.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
кую унію (1569). 3 гэтага часу вайна за Лівонію павінна была стаць вайной Рэчы Паспалітай.
Уступленне ў вайну Швецыі і крымскіх татар, а таксама апрычніна яшчэ болып знясілілі Расію і адкрылі Рэчы Паспалітай добрыя перспектывы ў вайне. Але зноў яна не змагла выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкія гады бескаралеўя. Расія першая актывізавала свае ваенныя дзеянні ў Лівоніі і здолела захапіць нека-торыя крэпасці, у тым ліку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехі дазволілі маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскім імператарам Максімільянам аб прызнанні права Расіі на Прыбалты-ку. Атрымаўшы адмову, рускі ўрад пачаў новую ваенную кампанію. Ваенныя поспехі Расіі насцярожылі не толькі Рэч Паспалітую, але і Рым.
Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнас-тупленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк,. вызва-ляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэ-рыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэфан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 - 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі ў в.Ківерава Гара паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А.Пасевіна. Згодна з перамірем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як Ям-Заполь-скае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады - Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зя-мель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Мэта, якую ставіла Расія: знайсці выхад да Балтыйскага мора, не была дасягнута.
У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Венгерскія наёмнікі, якія ўварваліся першымі ў Полацк, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсё. Менавіта ў час рабавання горада наёмнікамі Стэфана Баторыя загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокі раскол беларускага грамадства на рэлігійнай глебе.
Аднак адна мэта, якую ставіў Ватыкан у Лівонскан ванне, фінансуючы паход Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаў-сюджванне каталіцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расіі папу рымскаму. Місія Пасевіна схіліць Івана Грознага да уніі праваслаў-най і каталіцкай цэркваў правалілася, але ідэя не памерла.
Хутка для рэалізацыі гэтай ідэі трапіўся зручны выпадак. На пачатку XVII ст. Расію напаткала бядаліха. На працягу трох гадоў (1600 -1602) вясной і летам ішлі праліўныя дажджы, а ўвосень яны змяняліся раннімі замаразкамі. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не карміць халопаў, феадалы выганялі іх тысячаш са сваіх двароў. Дзесяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскіх людзей пнулі ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных і халодных людзей блукалі па дарогах Расіі. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў - цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, яш прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" -барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.
"Смута" ў Расіі падштурхнула польскіх і літоўскіх феадалаў да актыўнай рускай палітыкі, для якой склаліся спрыяльныя ўмовы. Справа ў тым, што яшчэ пры Фёдару Іванавічу 15 мая 1591 г. ва ўдзельным Углічы пры загадкавых абставінах памёр брат цара васьмігадовы царэвіч Дзмітрый - фактычны наследнік рускага пра-стола. Адразу пасля смерці царэвіча ўзніклі дзве версіі аб яе пры-чынах. Згодна з адной, Дзмітрый накалоўся на ножык ў час прыпад-ку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забіты падасланымі Га-дуновым асобамі. Маці царэвіча сведчыла аб забойстве і адразу ж пасля смерці сына назвала імёны забойцаў, якія разам з некалькімі пасадскімі людзьмі былі забіты разюшаным натоўпам.
Камісія ў складзе В. Шуйскага, А. Клешніна і Е. Валузгіна прыншла да высновы, што царэвіч Дзмітрый па нядбайнасці маці закалоўся ножыкам у час падучкі. Па распараджэнні ўрада Барыса Гадунове маці Дзмітрыя сілком пастрыглі ў манашкі, а сотні углічан, удзельнікаў хваляванняў, былі сасланы ў Сібір.
У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрыь выратаваўся. Неўзабаве "царэвіч" слушна заявіў аб сваіх прэтэнзіяі на маскоўскі прастол. Паводле афіцыйнай версіі рускага ўрада, у рол: самазванца выступіў Грыгорый (Грышка) Атрэпеў, беглы манах, як перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.
Пасля пераходу мяжы Атрэпеў са сваімі спадарожнікамі тры тыдн жыў у Кіева-Пячэрскім манастыры, а затым у Астрогу і Дзермане Пакінуўшы Дзерманскі манастыр, Атрэпеў скінуў з сябе манаска адзенне і падаўся да антытрынітарыяў. Ён стаў выконваць іх абрадь і здабыў іх прыхільнасць. Але антытрынітарый не мог разлічваць ні маскоўскі прастол. Ад антытрынітарыяў Атрэпеў накіроўваецца да казакаў, а потым шукае падтрымку ў прыхільніка праваслаўя і далёкага родзіча Івана Грознага Адама Вішнявецкага, які вараг?/p>