Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

кія магнаты захопліваюць рускія гарады і вёскі, рабуюць народ, паводзяць сябе як інтэрвенты. У верасні 1608 г. яны бяруць у аблогу святыню зямлі рускай - Троіца-Сергіевы манастыр. Сапега і Лісоўскі мелі-часам ад 15 да 30 тыс. чалавек. Але ні штурмы, ні аблога, якая працягвалася 16 месяцаў, не маглі зламаць гераічную барацьбу абаронцаў-манахаў і навакольных сялян.

3 канца 1608 г. просты люд пачынае абядноўвацца супраць няпрошаных гасцей. Цар Шуйскі імкнецца скарыстаць народны рух у барацьбе з польска-літоўскімі войскамі. Вясной 1609 г. войска на чале з пляменнікам цара князем М.В. Скопіным-Шуйскім разам з атра-дам шведаў і апалчэнцамі нанесла паражэнне войску тушынцаў. Але Скопін-Шуйскі, лічачы сваю моц недастатковай для барацьбы з галоўнымі сіламі тушынцаў, пакуль што пазбягаў ісці прама да Масквы. Асцярожнасць Скопіна-Шуйскага была выклікана і тым, што ў верасні 1609 г. зяўляецца новы і больш небяспечны вораг, як "тушынскі злодзей", польскі кароль Жыгімонт III, які ў рэшце рэшт распачаў адкрьітую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся ля Дняпра, направіў жыхарам Смаленска грамату, дзе імкнуўся запэўніць іх, што мае намер толькі пазбавіць Расію і рускіх людзей ад непрыемнасцей, якія ім даводзіцца перажываць. Але смаленскія ваяводы - баярын Шэін, князь Гарчакоў, а таксама архіепіскап Сергій рашуча адмовіліся здаць горад палякам.

Армія Жыгімонта несла вялікія страты. Кароль пачаў дасылаць граматы: у в.Тушына, сваім аднапляменнікам, цару Васілію, а таксама патрыярху, духавенству, дваранству і ўсім жыхарам Масквы з абяцаянем вырашыць усе іх беды, калі яны прызнаюць яго вярхоўную ўладу.

Спачатку Сапега хістаўся, не ведаючы, што рабіць. Ражынскі з паплечнікамі абвясцілі сябе канфедэратамі і заявілі аб тым, што за-хопленыя імі северскія землі яны не аддадуць каралю. Але поспехі Скопіна-Шуйскага іх пераканалі лепш за каралеўскія граматы, і яны хутка пацягнуліся да Смаленска. У 1609 г. тушынскі лагер пачаў раскідвацца, а "тушынскі злодзей" уцёк у Калугу.

Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі, які прыйшоў у Маскву ў сакавіку 1610 г., быў атручаны. У заббйстве 23-гадовага князя масквічы абвінавацілі жонку аднаго з братоў цара. Змяніўшы на пасадзе галоўнакамандуючага Скопіна-Шуйскага, князь Дзмітрый Шуйскі не толькі не меў таленту ваеначальніка, але ў першай жа бітве здрадзіў, пакінуўшы армію, казну без прыгляду (шведы забралі) і згубіўшы каня ў балоце.

Цар В. Шуйскі не паў духам і не страціў мужнасці. Ён звярнуўся да народа з адозвай паўстаць на абарону Айчыны. Праўда, дні яго ўжо былі кароткія. Гарады не адгукнуліся на яго адозвы. Цар губляў горад за горадам. Сапега разграбіў багаты Пафнуцьеў манастыр, са-мазванцу здаліся Каломна і Кашыра.

17 ліпеня 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж. Мяцежнікі захапілі цара В. Шуйскага і сілком яго і жонку ягоную пастрыглі ў манахі. Да улады прыйшла група баяр на чале з князем Ф.І. Мсціслаўскім, які Фад націскам тушынцаў прапанаваў народу запрасіць на рускі пра Мол сына Жыгімонта III, каралевіча Уладзіслава. 17 жніўня 1610 г. цаміж баярамі і гетманам Жалкеўскім былі падпісаны пагадненне і ўмовы, на якіх Уладзіслаў мог стаць рускім царом. Вароты Масквы былі адчынены, і ў верасні 1610 г. у Маскву ўвайшоў польскі атрад на чале з Жалкеўскім. Усёй справай у дзяржаве пачынаюць верхаводзіць інтэрвенты. Становішча яшчэ болып ускладняецца, і ў краіне зноў пачынаецца народны рух супраць інтэрвентаў. Да Масквы накіроўваецца алалчэнне, якое не паспявае на дапамогу паўстаўша-му гораду (19 сакавіка 1611 г,). 3 паўстанцамі жорстка распраўляюцца карнікі Гансеўскага. Толькі ў адным Кітай-горадзе яны забілі да 7 тыс. чалавек. Апалчэнцы ж не знайшлі паміж сабой згоды, пасварыліся і ўрэшце разышліся па сваіх гарадах.

3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III парушыў дагавор ад 17 жніўня 1610 г. 1 абвясціў еябе рускім царом.

Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза пазбаўлення яе нацыявальнай незалежнасці. Сталіца была ў руках палякаў, на паўночным захадзе гаспадарнічалі шведы. 3 поўдня ўрываліся татары, англічане планавалі захоп рускай поўначы і Паволжа. У гэту цяжкую часіну народ бярэ лёс Айчыны ў свае рукі. У Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца другое апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным, "рода неславна, но смыслом мудре", і князем Дзмітрыем Пажарскім, таленавітым палкаводцам, які "во нзмене не явнлся".

У лютым 1612 г. апалчэнне накіравалася да Масквы і замацаваяася ў Яраслаўлі, дзе быў створаны часовы орган вышэйшай улады. 8 вясны становішча інтэрвентаў у Маскве пагоршылася. Яны пачалі адчуваць недахоп правіянту (здабываць яго перашкаджалі падмас-коўныя партызаны), хоць польскі гарнізон быў невялікі - 4 тыс. чалавек. Толькі летам кароль паслаў у Маскву войска на чале з гетманам Хадкевічам, які павінен быў даставіць абоз з правіянтам ізброяй.

Сюды, пад Маскву, прыйшлі і алалчэнцы. 22-24 жніўня 1612 г. паміж войскамі Хадкевіча і апалчэнцамі адбылася бітва, у выніку якой Хадкевіч страціў увесь абоз і з рэшткамі войска адышоў да Вязьмы. У Маскве пачаўся голад. 22 кастрычніка 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Кітай-горад, а 26 - здаўся і гарнізон палякаў у крамлі. Кароль паспрабаваў арганізаваць яшчэ адзін паход на Маскву, але ён начаўся няўдала і прымусіў Жыгімонта III вярнуцца ў Полылчу.

Такім чынам, польска-літоўская інтэрвенцыя ў Расію закончылася безвынікова.

У студзені 1613 г. Земскі сабор у складзе вышэйшага духавенства, дваран, пасадскіх людзей, чарнасошных сялян і баярскай думы абралі царом 16-гадовага Міха?/p>