Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°ваў з маскоўскім царом з-за зямель. Разам з тым частка ўплывовых і найболып дальнабачных палітыкаў, менавіта такіх як К. Астрожскі, каронны гетман Я. Замойскі, разглядалі падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.

Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак, які абапіраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзіча біскупа Б. Маціеўскага. Мнішак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Льва Сапегі, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангоні атры-маў аўдыенцыю ў Жыгімонта III і абяцанне падтрымкі пры адпа-ведных умовах: пераходу самазванца ў каталіцызм, дапамогі Жыгімонту III у яго барацьбе са шведамі за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыі ў ІЦвецыі, укаранення каталіцызму на Русі і, зра-зумела, зацікавіла б каталіцкія колы Кракава і Рыма.

13 сакавіка 1604 г. кароль звярнуўся да кароннага гетмана з прапановай узначаліць паход на Маскву. Гетман рашуча адхіліў гэту прапанову, што прымусіла Жыгімонта III у той час устрымацца ад адкрытай інтэрвенцыі. Але абяцанне Лжэдзмітрыя падзяліць паміж каралём і Мнішкам Смаленскую і Чарнігаўска-Северскую землі, а будучай рускай царыцы Марыне Мнішак перадаць на правах удзела Наўгародскую і Пскоўскую землі прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць намаганні авантурыста захапіць царскі прастол.

13 кастрычніка 1604 г. войска Лжэдзмітрыя ўварвалася ў Чарнігава-Северскую зямлю, дзе на мяжы з Рэччу Паспалітай назбіралася шмат беднага і галоднага люду. Прыход "сапраўднага і законнага" цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Рыльску, Курс-ку і іншых гарадах. Затым падняліся Арлоўшчына і Браншчына. Спачатку цар Барыс Гадуноў пасылаў супраць самазванца невялікія атрады, але хутка мусіў абвясціць скліканне дваранскага апалчэння. Восеньскае бездарожжа зацягвала мабілізацыю. Толькі праз два месяцы, у снежні 1604 г., адбылася бітва паміж войскамі самазванца і царскай арміяй на чале з князем Мсціслаўскім.

Бітва пад Ноўгарад-Северскім неадназначна ацэньваецца ў навуковай літаратуры. Адны даследчыкі лічаць, што войска самазванца па-цярпела сакрушальнае паражэнне, другія - што поспех быў на баку інтэрвентаў. Тым не менш вядома, што пасля бітвы большасць наёмнікаў пакінулі Лжэдзмітрыя і накіраваліся да мяжы Рэчы Паспалітай. Адехаў да Рэчы Паспалітай і галоўны натхняльнік інтэрвенцыі сенатар Мнішак. 3 самазванцам засталіся езуіты, якія прынялі ўдзел у інтэрвенцыі з самага яе пачатку. Але разбітая армія самазванца пачала папаўняцца простым рускім людам, што наіўна паверыў у байку пра цудам уцалеўшага царэвіча Дзмітрыя.

Чарговая бітва, якая адбылася паміж войскамі цара і самазванца, 21 студзеня 1605 г. ля в. Дабрынічы Камарыцкай воласці, прынесла бясспрэчную перамогу царскай арміі над 23-тысячнай арміяй Лжэдзмітрыя. Тут самазванец страціў амаль усю пяхоту. Паводле свед-чанняў сучаснікаў, на полі бою засталося больш за 11 тыс. чалавек. У рукі-пераможцаў трапілі 15 сцягоў і штандараў, уся артылерыя -30 пушак. Але Лжэдзмітрый зноў знайшоў падтрымку насельніцтва, якое жадала мець "сапраўднага, законнага" цара, а абяцанні лепшага жыцця ўспрымаліся галодным народам велыяі прыхільна.

Новы штуршок "смуты" надалі ралтоўная смерць Барыса Гадунова (1605) і абранне царом яго сына Фёдара Барысавіча. Пры маладым цару паднялі галовы незадаволеныя і пакрыўджаныя Барысам баяры, некаторыя з іх былі вернуты з ссылкі. Фёдару ў гэтых умовах цяжка было стабілізаваць палітычнае становішча. На бок "царэвіча Дзмітрыя" пачалі пераходзіць дваране, што адкрыла самазванцу цілях на Маскву. Паўстанне простага люду адчыніла маскоўскія вароты. Цар Фёдар і царыца Марыя былі звергнуты і ўзяты пад варту. 20 чэрвёня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз месяц, 21 ліпеня, ён вянчаўся ва Успенскім саборы на прастол "продкаў сваіх" як цар і вялікі князь усёй Русі. Але толькі год цярпелі масквічы самазванца. Падман пачаў выкрывацца, і паўстаўшыя масквічы гэтак жа хутка зверглі Лжэдзмітрыя, як хутка прынялі ка царства.

У гэтых умовах баяры паспяшаліся ўзяць сітуацыю пад кантроль і абвясцілі царом В.І. Шуйскага. Ён і яго прыхільнікі пачалі праводзіць курс аднаўлення старых парадкаў, з чым не захацелі мірыцца нізы. 3 аднаго боку, пачынаецца паўстанне на чале з Іванам Балотнікавым, з.другога - узнімаецца новы вал руху пад сцягам "добрага цара" царэвіча Дзмітрыя, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Лжэдзмітрыем II становіцца паплечнік першага самазванца дваранін Міхаіл Малчанаў.

Дзесяткі гарадоў прысягаюць цару "Дзмітрыю", пад яго сцягі збіраюцца масы народа. На яго бок пераходзіць частка дваран і нават баяр, па розных прычынах незадаволеных царом Васіліем Шуйскім. Цікава, што ў абставінах Сялянскай вайны, на сцягу якой было нашсана імя царэвіча Дзмітрыя, урад цара Васілія Шуйскага кананізуе "невннно убненного отрока", тым самым перакрэсліваючы вывады ледчай камісіі 1591 г., якую ўзначальваў учарашні баярын, а сённяшні цар Васілій Шуйскі.

На дапамогу Лжэдзмітрыю II прыходзяць атрады польскіх магнатаў Лісоўскага і Ражынскага, а пазней Яна Сапегі, аднаго з буйных магнатаў ВКЛ. У в.Тушына ля Масквы, дзе размясціўся самазванец, прыязджае і прызнае яго за сапраўднага царэвіча Марына Мнішак, якая тайна вянчаецца з новым самазванцам. Ен атрымлівае падтрымку ад папы рымскага, католікаў, якіх не пакідаюць мары прывесці Расію дауніі.

Польскія і літоўс