Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

УВОДЗІНЫ

 

Спецыяльнасць Беларуская мова як замежная узнiкла параўнальна нядаўна - канец ХХ ст. Пачынальнiкамі ў гэтай яшчэ новай галiне былi супрацоўнiкi кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ Л.I. Сямешка, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, З.I. Бадзевiч.

снежня 1999 г. Вучоным саветам беларускага савета была распрацавана праграма па спецыялiзацыi Беларускай мовы як замежнай. Курс разлiчаны на навучэцаў,якiя вывучаюць беларускую мову з нуля, а таксама тых, якiя знаемы з некаторымi славянскiмi мовамi.

Асноўная задача курса - азнаямленне з беларускай культурай, беларускай фанетыкай, правiлы iнтанавання, больш грунтоўнае i глыбокае вывучэнне лексiкi i граматыкi.

Дысцыплiна Беларуская мова як замежная, нягледзячы на неспрыяльныя абставiны, пачынае трывала займаць свае месца сярод iншых дысцыплiн у розных навучальных установах Беларусi, а перадусiм на фiлалагiчным факультэце БДУ. I гэта вельмi станоўчы i паказальны факт: у замежных грамадзян есць непадробная цiкавасць да Беларусi. Вядома, цiкавасць гэта можа быць абумоўлена рознымi прычынамi. Немалую ролю тут адыгрывае той факт, што беларуская мова выкладаецца ў замежжы: Польшчы, Лiтве, Украiне, Славакii, Германii i iншых краінах.

Курс забяспечвае фармiраванне ў студэнтаў-беларусiстаў - будучых выкладчыкаў - прафесiянальнай кампетэнцыi - здольнасцi да навучання мовы ў выпадку азнаямлення з прыемамi i метадамi яе выкладання - i камунiкацыйнай кампетэнцыi ў iх будучых навучэнцаў (здольнасцi да практычнага прымянення замежнай для iх мовы). Авалоданне iншамоўнай лексiкай - самы складаны i асноўны аспект вывучэння той цi iншай замежнай мовы. На лексiцы як доля ажыццяўлення прадуктыўнай маўленчай дзейнасцi, якая ўключае гаварэнне i пiсьмо, так i для рэцэптыўнай маўленчай дзейнасцi.

1. МЕТАДЫЧНЫ АСПЕКТ НАВУЧАННЯ

 

Авалоданне iншамоўнай лексiкай уключае наступныя вiды дзейнасцi:

запамiнанне значэння i формы, прадугледжанай вучэбнай праграмай мiнiмуму лексiчных адзiнак

навучанне выкарыстанню гэтых адзiнак у розных вiдах маўленчай дзейнасцi

навучанне разуменню лексiчных адзiнак на слых пры чытаннi тэксту.

Авалоданне iншамоўнай лексiкай звязана са шматлiкiмi цяжкасцямi. Галоўнымi з iх зяўляюцца:

вялiкi абем слоўнiкава складу беларускай мовы

складанасць лексiчных адзiнак (амонiмы i мнагазначныя словы)

рознiца ў значэннi слоў беларускай i роднай мовы навучэнцаў

Асноўнай мэтай работы над лексiкай зяўляецца фармiраванне лексiчных навыкаў, якiя могуць быць як прадуктыўнымi, так i рэцэптыўнымi. Прадуктыўныя лексiчныя навыкi ўзнiкаюць у адпаведнасцi з сiтуацыяй зносiн i мэтамi камунiкацыi. Рэцэптыўныя - гэта навыкi распазнавання i разумення лексiкi падчас аўдзiравання, чытання (рэцэптыўны вiд маўленчай дзейнасцi).

Прэзентацыя новай лексiкi - метадычны працэс, зместам якога зяўляецца прадяўленне навучэнцам невядомых лексiчных адзiнак i iх iнтэрпрэтацыя.

Усе моўныя адзiнкi валодаюць формай i зместам. Тое, што слова абазначае, гэта не прадмет,не зява, а лексiчнае паняцце, г.зн.набор прыкмет, пры дапамозе якiх людзi вызначаюць, цi можна дадзены прадмет назваць дадзеным словам. Лексiчнае паняцце можа быць мiжмоўным, калi яно прысутнiчае ў дзвюх-трох этнакультурных i моўных супольнасцях. Без страты iнфармацыi яно адэкватна перадаецца на гэтых мовах. Словы, лексiчныя паняццi якiх зяўляюцца мiжмоўнымi, называюцца эквiвалентнымi (кнiга - das Buch). Такiя словы легка перакладаюцца i пры iх засваеннi дапускаецца семантычны перанос. Словы, план зместу якiх не магчыма супаставiць з якiм-небудзь iншамоўным лексiчным паняццем, называецца безэквiвалентным. Безэквiвалентная лексiка звычайна запазычваецца з мовы ў мовы. Такая лексiка не перакладаецца.

Характэрнай прыкметай слоў, запазычаных з нямецкай мовы, зяўляецца спалучэннi шт-, шп- у пачатку слова (штык, шпоры); хт- - у сярэдзiне слова (вахта, шахта); а таксама частка -майстар у канцы слова (хормайстар). Часта германiзмы выкарыстоўваюцца пры апiсаннi звычаяў, аасаблiвасцей быцця i побыта германскiх народаў, для надання мясцовага моўнага каларыту.

Нямецкамоўным студэнтам, якiя вывучаюць беларускую мову, лягчэй засвоiць тую лексiку,што па нейкiх прычынах трапiла ў вывучаемую мову з iх роднай. Безумоўна, лягчэйшымi будуць словы, што не змянiлi свае фанетычанае аблiчча, альбо змянiлi нязначна. Таксама лепш запомняцца словы, значэнне якiх будзе супадаць з iх роднай.

Такiя словы называюцца германiзмамi (ад лац. Germanus- германскi) - словы або выразы, запазычаныя з нямецкай. Германiзмы трапляюцца ў беларускiх граматах 13-14 ст., якiя адлюстроўваюць гандлевыя зносiны паўночных гарадоў Беларусi з нямецкiм насельнiцтвам Рыгi i Гоцкага берага. Вялiкая колькасць слоў нямецкага паходжання пранiкла ў беларускую мову праз польскую i яўрэйскую мовы, у меншай меры на працягу 15-17 ст. непасрэдна з нямецкай.Такiя германiзмы асiмiляваны беларускай мовай у фанетычных адносiнах, трывала ўвайшлi ў яе слоўнiкавы склад i не адрознiваюцца ад спрадвечных беларускiх слоў,iх iншамоўнае паходжанне ўстанаўлiваецца спецыяльным этымалагiчным аналiзам, даследваннямi.

Запазычанне iншамоўнай лексiкi зяўляецца адным з найбольш атыўных працэсаў, якiя садзейнiчалi развiццю слоўнiка беларускай лiтaратурнай мовы сярэдневяковага перыяду. Aрганiчна ўлiваючыся ў старабеларускую лексiчную сiстэму, iншамоўныя словы выконвалi значную ролю ва ўзбагачэннi яе тэрмiнамi, паняццямi, неабходнымi для намiнaцыi новых рэалiй i зяў у матэрыяльным,грамадскiм i культурным жыццi беларусаў, а таксама для замены ўстарэлых найменняў.Пры