Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

гэтым на беларускай глебе запазычаныя словы часта змянялi свой знешнi воблiк, прыстасоўваючыся да фанетычнай i марфалагiчнай сiстэм беларускай мовы.Разам з тым яны падпадалi i пад пэўную семантычную асiмiляцыю.

Семантычнае асваенне чужых лексiчных элементаў зяўляецца адной з выразных прыкмет iх трывалага замацавання ў лексiчнай сiстэме мовы,якая запазычвае. Яно, як i фанетычнае i марфалагiчная адаптацыя, сведчаць аб уключэннi гэтых лексiчных адзiнак у актыўны слоўнiкавы запас мовы i аб iх здольнасцi нароўнi з уласнымi словамi выконваць камунiкацыйную функцыю. Здольнасць запазычанняў выкарыстоўвацца ў пісьмовых i вусных зносiнах знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад аўтаномнасцi iх семантыкi i ад трываласцi сувязi з моўнай сiстэмай i ў той перыяд, калi лексiка запазычвалася. Найбольш прыдатнымi для камунiкацыйных мэтаў аказвалiся лексемы, якiя вызначалiся семантычнай празрыстасцю, канкрэтнасцю i былi засвоены значнай часткай беларускага насельнiтва. Пераважная большасць германiзмаў захавала ў беларукай мове значэнне сваiх этымонаў, часта нягледзячы на пасрэднiцтва iншых моў.

Сa значэннямi, уласцiвымi мове-крынiцы, было запазычана вельмi вялiкая колькасць германiзмаў, пераважна тэрмiналагiчнага характару (бавоўна - Baumwolle, f; вага - Wage, f; ванна -Wanne, f; разынкi -Rosinen Pl; цуглi, лiштва, турма i iнш.)

Параўнальна вялiкая колькaсць германiзмаў замацавалася ў беларускай мове са значэннямi, набытымi iмi ў мовах-пасрэднiках. Сярод гэтых лексем выразна вылучаюцца дзве группы. Aдну з iх, даволi значную у колькасных адносiнах, складаюць словы, якiя ўжывалiся ў мове-пасрэднiцы з якiм-небудзь адным значэннем, якое страцiла iншыя значэннi этымона. У першую чаргу гэта мае дачыненне да шматлiкiх полiсемантычных лексiчных адзiнак, якiя прыйшлi да нас праз польскую мову. На працягу ўсей гiсторыi беларусы сутыкалiся i мелi цесныя кантакты з палякамi. Асаблiва пашырылiся гэтыя кантакты ў ХYI ст., калi Беларусь была ўключана ў склад Польскага каралеўства. Таму этапу ў развiццi польска-беларускiх моўных кантактаў i храналагiчна адпавядае пашырэнне слоў намецкага паходжання. Такiя словы па свайму фанетыка-марфалагiчнаму аблiччу больш блiзкiя да адпаведных польскiх слоў, чым да сваiх нямецкiх этымонаў. Да прыкладу можна параўнаць ням. Bogengestell, польск. Bukcztel, старабел. букштэль - дуга з дошак, на якой узводзяць арку. Mеркаванне аб польскiм пасрэднiцтве пранiкнення слоў нямецкага паходжання ў беларускай мове пацвярджае i семантычны крытэрый (ням. Brunat - цемнага колеру матэрыял на сукенку, польск. brunatny - ярка-чырвоны, карычневы, у старабел. брунатны - карычневы)

У гэту групу можна ўключыць словы, якiя набылi ў мове-пасрэднiцы новыя значэннi, невядомыя мове-крынiцы i з гэтым значэннем замацавалiся пазней у беларускай мове.

У гэтым плане пэўны матэрыял дае супастаўленне лексiчных паралеляў: ням.- Bunt - саюз, стужка, павязка, кайданы; польск. - bunt - бунт, мяцеж; старабел. - бунт - мяцеж; ням. - erbe- рэч, дробязь, упрыгожанне, каштоўная рэч, польск. - herb - шляхецкi знак, герб, бел. - герб - шляхецкi знак герб.

Найбольш значную групу запазычаных лексем, якiя семантычна змянiлiся ў беларускай мове, утвараюць словы, што звузiлi свой семантычны абем узорам можна лічыць, напрыклад, нямецкiя па паходжаннi лексемы: штука (Stucke, f), грунт (Grund, m), ганак (Aufgang, m), дзякуючы чаму яны набылi большую празрыстасць i канкрэтнасць. Пры параўнаннi нямецкай лесемы Stucke - частка чаго-небудзь, адрэзак, десятая частка меркi, асобны прадмет, пэўная мера, польск. Scuka - элемент мастацтва, песа, фокус, уменне, бел. штука - фокус, xiтрасць, кавалак, мы бачым, што германiзм набывае ў беларускай мове больш шырокую семантыку, чым у мове-крынiцы.

Звужанымi ў семантычных адносiнах аказалiся ў беларускай мове i такiя германiзмы, як рынак - рынак, базар, тарговае месца i ням. - Ring - кольца, круг, людзi, якiя сядзяць кругам.

Некаторыя запазычаннi пашарылi свой семантычны абем у параўнаннi з семантычным абемам этымонаў або слоў-пасрэднiкаў. Сярод iх перш за ўсе звяртаюць на сябе ўвагу словы, якiя акрамя семантычнай нагрузкi, замацаванай за iмi ў непасрэдных крынiцах запазычання, маюць у беларускай мове i новыя значэннi. Характэрнай у гэтых адносiнах зяўляюцца, напрыклад, лексема haft (гафт), запазычаная праз польскае пасрэднiцтва з сярэдневерхнегерманскiх дыялектаў. У параўнаннi з haft, якое ўжывалася са значэннямi усе тое, што моцна трымае, стужка, вузел, кайданы, арышт, палон, польск. haft - мела больш вузкую семантыку вышыўка, засцежка. З гэтымi ж значэннямi яна перайшла i ў беларускую мову, аб чым сведчаць дэрываты - згафтаваны, гафтар, гафтарскi, гафтавацi (старабел.), што ўжывалiся ў сувязi з апiсаннем дзеянняў, звязаных з шыццем, вышываннем, зашпiльваннем.

Нарэшце, iснавалi ў старабеларускай мове i такiя запазычаннi, якiя наогул змянiлi свае першапачатковае значэнне. У прыватнасцi слова куншт- фокус, жарт, ням. - Kunst - веданне, мудрасць, мастацтва; ням. Mur- каменная або мураваная сцяна, агароджа; польск. - mur - мураваны будынак, горад; бел- мур - гарадская мураваная сцяна, будаўнiчы матэрыял для каменных, цагляных будынкаў; ням. - Spise - прадукты харчавання, сумесь матэрыялаў пры лiццi, польск. - spiza - прадукты харчавання, бронза, старабел. - спiза - прадукты харчавання, падатак жыўнасцю, бронза.

2. ТЫПАЛОГІЯ ГЕРМАНIЗМАЎ

германiзм фразеалагічны адзінак

Словы нямецкага паходжання прыходзiлi ў беларускую мову ў розныя гiстарычныя перыяды, пачынаючы з эпохi Крыжовых паходаў. Згодна з гэтым размяжоўваюцца:

агульнаславянскiя запазычаннi (крама, рыцар);

запазычаннi эпохi беларускай народнасцi (дах, дрот, келiх, коўдра);