Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

?рынцыпу - адэкватнасць семантызацыі. Асноўныя прыёмы семантызацыі:

выкарысіанне сродкаў нагляднасці

пераклад на мову навучэнцаў

падбор сінонімаў, антонімаў, родавага паняцця да відавага, выкарыстанне кантэксту, указанне на унутраную форму (матывацыю)

На першым этапе навучання нагляднасць можа быць некалкіх відаў. Рэчыўная нагляднасць - напр., растлумачыць паняцце аловак, дошка; выяўленчую нагляднасць можна арганізаваць з дапамогай малюнкаў, схем, слайдаў (возера, парк, цягнік). Маторная нагляднасць звязана з пэўнымі рухамі, перамяшчэннем у прасторы (стаяць, сядзець, падысці)

Пераклад на мову навучэнцаў не павінен ператварацца ў самамэту. Пераклад будзе карысным пры перакладзе абстрактных слоў. Пераклад мэтазгодна выкарыстоўваць, калі значэнне беларускага слова і яго эквівалента не супадаюць. Тады можна зрабіць пераклад з дадатковым тлумачэннем (я люблю цябе - Ich liebe dich).

Выкарысіанне сінонімаў дапамагае растлумачыць як слова, так і словазлучэнне. Карысна перадача інтэрнацыянальных эквівалентаў да беларускага слова (падабенства - das Analogie)

Выкарыстанне антонімаў мае сэнс, калі навучэнцы маюць слоўнікавы запас і антонімы ім вядомы, але словы-антонімы павінны быць у аднолькавым кантэксце.

Падбор родавага паняцця да відавага выкарыстоўваецца радзей. Навучэнцы павінны валодаць для гэтага досыць багатым слоўнікавым запасам (агурок - гародніна, канапа - мэбля)

Выкарыстанне кантэксту ў адных выпадках можа быць мінімальным і слова становіцца зразумелым.

Выкарыстанне апісання мае свае асаблівасці:

семантызацыя на аснове дэфініцыі, выкарыстоўваецца больш для тлумачэння навуковых паняццяў

семантызацыя пры дапамозе тлумачэння (школа - месца, дзе навучаюцца дзеці)

Мэтазгодна даваць лексічныя адзінкі для запісу ў слоўнікавыя сшыткі, уключаць словы ў разнастайныя лексічныя групы, кожнае слова павінна ўваходзіць у як мага больш лексічных груп, вывучаныя словы ўключаць ва ўсе тыпы лексічных практыкаванняў, змяшчаць новыя словы ў паўтаральных элементах урока.

Каб не стварылася ўражанне разрозненасці моўных фактаў, можна ўвесці этап сістэматызаванае абагульненне. Пасля некалькіх тэм павінен быць урок абагульненняпапярэдняга матэрыялу.

Вылучаюцца два асноўныя этапы апрацоўкі лексікі: прэзентацыя і інтэрпрэтацыя.

Прэзентацыя - прадяўленне. Навучэнцы ўсведамляюць значэнне слова, правілы выкарыстання слова, адпаведна выконваюць практыкаванні. Слова павінна быць абавязкова ўведзена ў кантэкст.

Прэзентацыя слова павіна адпавядаць уяўленням, якія склаліся пра яго ў носьбітаў беларускай мовы. Могуць выкарыстоўвацца розныя кантэксты, якія раскрываюць якасці слова.

Улічваючы другі шлях слова можа быць прэзентавана ізалявана, але з уімі тлумачэннямі і прыкладамі.

Неабходна ўлічваць не толькі лексіка-семантычныя варыянты значэння, але і граматычнае значэнне, а таксама шляхі фарміравання патэнцыяльнага слоўніка. (напр., чытаць - што?, чытане - каго?).

Вывучэнне лексікі - гэта не проста завучванне на памяць, але і ўсведамленне фанетычных, граматычных, семантычных сувязей.

Фразеалагiчны аспект

Сапраўднае валоданне замежнай мовай мае на мэце ўменне размаўляць, карыстаючыся характэрнымi для гэтай мовы выразамi, фразеалагiчнымi зваротамi. Багацце слоўнiкавага запасу i ўмелае выкарыстанне маўленчых адзiнак зяўляецца адным з галоўных паказчыкаў валодання роднай мовай. Да фразеалагiчных выразаў адносяцца такiя ўстойлiвыя ў сваiм складзе i ўжываннi фразеалагiчныя звароты, якiя цалкам складаюцца з слоў з свабодным намінатыўным значэннем i семантычна падзяляюцца (№32 стар. 76). Iх адзiная асаблiвасць - узнаўляльнасць: яны выкарыстоўваюцца як гатовыя маўленчыя адзiнкi з пастаянным лексiчным складам i своеасаблiвай семантыкай.

Параўнанне фразеалогii розных народаў паказвае, што iснуе нямала жыццевых сiтуацый, якiя б былi ўбачаны i асэнсаваны многiмi народамi аднолькава, але зафiксаваны ў мовах пры дапамозе розных вобразаў.

Выкарыстанне фразеалагiзмаў у маўленнi патрабуе вялiкай папярэдняй работы па iх адборы, семантызацыi, арганiзацыi адэкватнага ўспрымання ў розных сiтуацыях, экстралiнгвiстычных i моўных кантактах.

Прыемы семантызацыi фразеалагiзмаў залежаць ад самога ўстойлiвага словазлучэння. Гэта можа быць:

пераклад на родную мову, пошук адэкватнага выраза;

семантызацыя пры дапамозе кантэксту;

пры дапамозе сiнанiмiчных адпаведнiкаў;

пры дапамозе апiсання.

Пры гэтым неабходна ўлiчваць, што фразеалагiзмы могуць у мовах перакладацца аднолькава i даслоўна (напр., рабiць з мухi слана - aus einer Mucke einen Elefanten machen; быць галодным як воўк - Hunger haben wie ein Wolf; шукаць шiголку ў стозе сена - eine Stecknadel im Heuhaufen suchen; быць чырвоным як рак - rot sein wie ein Krebs; адчуваць сябе як рыба ў вадзе - sich fuhlen wie ein Fisch im Wasser), так i не даслоўна (народжаныя поўзаць, летаць не ўмеюць - aus einer Gans wird kein Adler; плаваць як сякера - wie eine bleierne Ente schwimmen).

 

3.3 Пераклад фразеалагiчных адзiнак

 

Перадача на нямецкай мове фразеалагiчных адзiнак - вельмi складаная справа. З прычыны свайго семантычнага багацця, вобразнасці, сцісласці і выразнасці фразеалогія адыгрывае ў мове вельмі важную ролю (№9 стар. 19). Яна надае мове выразнасць i арыгiнальнасць. Асаблiва шырока фразеалагiзмы выкарыстоўваюцца ў вуснай мове, у мастацкай i публіцыстычнай лiтiратуры.

Пры перакладзе фразеалагiзма неабходна перакласцi яго сэнс i адлюстраваць вобразнасць фразеалагiзма, знайсці аналагiчны выраз у нямецкай мове i не страціць пры г