Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

?асцi плана выражэння, семантычна-эквiвалентных формулах маўленчага этыкету. Нацыянальная спецыфiка праяўляецца ў разнастайнасцi форм маўленчага этыкету, прызначаных для якой-небудзь жыццевай сiтуацыi.

Асноўнай катэгорыяй камунiкацыйнага аспекта ў выкладаннi замежных моў становiцца тым самым маўленчае дзеянне ў яго абумоўленасцi мэтай камунiкацыi. У залежнасцi ад мэты камунiкацыi выдзяляюць розныя тыцы маўленчых дзеянняў. Мэтазгоднай можна лiчыць такую класiфiкацыю:

функцыя маўленчага дзеяння складаецца ў камунiкацыйным кантакце ў тым, каб:

прывiтацца: Добры дзень - Guten Tag!; Добрай ранiцы - Guten Morgen; Здароў, Прывiтанне - Hello! Пака,Да пабачэння - Tschus!

Пазнаемiцца цi пазнаемiць каго-небудзь: Darf ich mich vorstellen?

Адказаць на прадстаўленне: Ich freue mich, Sie kennenzulehrnen, Sich angenehm- Вельмi рад!

Спытаць, як справы: Як чуешся? Як маешся? Як дуж-здароў - Wie gehts?, Was macht die Abeit?

Выказаць пажаданнi агульнага характару: Alles Gute!, Viel Erfolg! Viel SpaB! - Поспехаў!; Mein Got! - Божа мой!; Got sei dank - Дзякуй богу!; Es lebe! - Няхай жыве!

Адказаць на ўдзячнасць - Keine Ursache! - Дзякуй!; Nicht zu danken!, Gern geschehen! - Няма за што!

Развiтацца: Auf Wiedersehen!, Sich verabschiede mich! - Пакуль!, Бывай!, Да спаткання! Да пабачэння!

функцыя маўленчага дзеяння выяўляецца ў арганiзаванай камунiкацыi:

пачаць размову з незнаемымi: Entschuldigung, darf ich Sie fragen? Knnte ich Sie kury sprechen? - Прабачце, Магу я ў Вас запытаць?

папрасiць паўтарыць сказанае: Wie bitte? Wiedercholen Sie bitte! Darf ich Sie bitten die Zahlen nochmal zu nennen? -Што Вы сказалi? Што абазначае гэта слова, выраз?

выказаць свой пункт погляду: Ich bin der Meinung, daB… Es scheint mir, daB… Ich glaube eher, daB… Ich wrde sagen, daB.. - Мне здаецца... На маю думку... Па-мойму

прывесцi прыклад: Als Beispil kann ich sagen… Ein gutes Beispil ist… - Напрыклад, У якасцi прыкладу можна прывесцi...

функцыi маўленчых дзеянняў абмежаваны рамкамi тэарытычнай пазнавальнай дзейнасцi:

папрасiць даць iнфармацыю: Wrden Sie mir bitte sagen…. Sind Sie so nett und sagen Sie… - Скажыце калi ласка, Будзьце ласкавыя сказаць мне...

спытаць чые-небудзь меркаванне: Was wrden Sie sagen? Was glauben Sie dazu? Wie finden Sie? - Як Вы думаеце? Якое Ваша меркаванне?

згадзiцца: Ich bin mit Ihnen einverstanden. Ich bin der gleichen Meinung. Ich glaube, Sie haben Recht - Так, але, вядома! ага! Згодзен! Не пярэчу, безумоўна, несумненна

незгадзiцца: Ich wrde das kaum behaupten, Unsere Meinungen gehen auseinander - Пратэстую! Пярэчу! Нiколi! Адмоўна! Нiяк! Нi ў якiм разе!

выказаць адсутнасць свайго меркавання: Ich kann nicht dazu sagen, Ich weiB gar nicht! - Не ведаю, мабыць.

выказаць няўпэўненасць: Ich bin nicht sicher, Davon bin ich nicht berzeugt - мабыць, здаецца, можа быць, магчыма, вiдаць.

Зразумела, што прапанаваная класiфiкацыя не зяўляецца вычарпальнай. Так, як i немагчыма прдбачыць у прыўладнай класiфiкацыi ўсе рэальныя жыццевыя камунiкацыйныя сiтуацыi. пры гэтым неабходна памятаць, што нормы этыкету неабходна выкарыстоўваць не толькi ў тыповых сiтуацыях, але i з усiмi людзьмi.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

За апошнія гады значна павялічылася цікавасць да Беларусі, услед за гэтым і да беларускай мовы. Беларускую мову вывучаюць у многіх навучальных установах. цікавасць залежыць і ад павелічэння попыту на беларускую мову, таксама з развіццем прафесійнай матывацыі і асабістай зацікаўленасці студэнтай для дасціжэння сваіх прафесійных мэт.

Мэтай дадзенага даследвання сталі германізмы у сучаснай беларускай мове. Германізмы пачалі актыўна пранікаць у беларускую мову з часоў ХII ст., крыжовых паходаў. Германізмы траплялі у беларускія граматы ужо у XII ст. такое пранікненне сведчыла аб цесных сувязях беларусаў з нямецкім насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.Шмат германізмаў трапіла у беларускую праз пасрэдніцтва польскай і яўрэйскай моў.

Нямецкамоўным студэнтам гэты факт шмат у чым палегчыць вывучэнне беларускай мовы. Шматлікія германізмы трапілі у беларускую не змененнымі, але згодна з асаблівасцямі мовы, што запазычвала або мовы-пасрэдніцы. Пад змены мог трапіць не толькі фанетычны, але і семантычны бок лексічных адзінак.

Германізмы трывала замацаваліся у сучаснай беларускай мове. Семантычнае асваенне чужых лексічных элементаў зяуляецца адной з яркіх прыкмет іх трывалага замацавання у лексічнай сістэме мовы. Яны уключаны у у актыўны слоўнікавы запас мовы і здольны нароўні з уласнымі словамі выконваць камунікатыўную функцыю. Часта лекчкмы нямецкага паходжання адлюстраваны цэлымі гнездамі вытворных слоў. Найбольш падыходзячымі для камунікатыўных мэт аказыліся лекскмы, якія вызначаюцца семантынай празрыстасцю, канкрэтнай семантыкай.

Вельмі важнае значэнне ў курсе Беларуская мова як замежная складае фарміраванне вымаўленчых навыкаў. Пры навучанні вымаўленню важнае значэнне надаецца роднай мове навучэнца, бо ен аўтаматычна пераносіць асаблівасці сваей артыкуляцыі на артыкуляцыю вывучаемай мовы.

Немалаважнае значэнне ў вывучэнні любой замежнай мовы мае паняцце маўленчага этыкету. Кожны народ выпрацываў правілы размовы у самых розных жыццевых сітуацыях ветлівасць, пачуцце такту вітаецца у любой краіне свету.

СПIС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

 

1.Акулаў I.М. Аб выкарыстаннi лексiчных запазычанняў пры вывучэннi замежнай мовы. Мн., 1977.

2.Акулаў I.М. Запазычаная лексiка ў сiнанiмiчных радах. Мн., 1973.

.Акулаў I.М. Iншамоўная лексiка ў сучаснай беларускай мове //Зб. Беларуская мова i мовазнаўства Вып. 2. Мн., 1974.

.Акулаў I.М. Узаемадзеянне моў i запазычаннi // Зб. Беларуская мова i мовазнаўства Вып.1. Мн., 1973.

.Баханькоў А.Я. Узбагачэнне беларускай лексiкi ў савецкi час // Жывая спадчына Мн., 1988.

.Буш Лексiческие германизмы в латышском, взаимодействие через славянские языки // Балто-славянские исследования М., 1981.

.Галай І.М. Слов