Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

>запазычаннi часоў Вялiкай Айчыннай вайны (рэйхстаг, блiцкрыг, гаўляйтар, зондэрфюрэр, вальтэр, ахтунг);

новыя запазычаннi (ландшафт, акрэдэтыў).

Германiзмы зяўляюцца:

агульнаўжывальнымi (правiянт, эрзац);

тэрмiналагiчныя (бiльдапарат, клопфэр);

экзатызмы (штамдсамт, рангер);

гiстарызмы (фронт, шуцбунд).

Нямецкiя запазычаннi ў сучаснай беларускай мове складаюць наступныя лексiка-семантычныя группы:

палiтычныя тэрмiны (абсалют, гегемон, манiст);

эканамiчныя (авансаваць, акрэдэтыў);

хiмiчныя (алкалоiд, рэнтген);

ваенныя:

назвы спецыяльнасцi (адютант,гаўляйтэр);

акупацыйныя ўстановы (зондэркаманда, магiстрат, фельдкамендатура);

зброя (вальтэр, шмайсер);

вайсковыя каманды (ахтунг! Ком! Цурук!);

мiнералагiчныя (базальт, кварц);

геаграфiчныя (атлас, архiпелаг, ландшафт);

Германiзмы могуць абазначаць таксама прадметы дамашняга ўжытку (будынак, касцел, крыж, марац, млын, будаваць, ратуша, рубiн, стадола, цыбуля, чынш, штык i г.д.); вытворча-тэхнiчнымi, спартыўнымi (штанга), бытавымi (абцугi, цвiк, гiльза, штанга, гальштук); назвы людзей па пасадзе, занятку, светапоглядзе, сацыяльнаму становiшчу (бiскуп, бурмiстр, войт, канцлер, кашталян, кухарка, фурман, маршалак).

Гэта пераважна словы, што зафiксаваны ў помнiках дзелавой пiсьменнасцi ХYI ст., што дайшлi пераважна праз польскае пасрэднiцтва.

Значную группу складаюць германiзмы, звязаныя з гандлевымi адносiнамi людзей, назвамi твораў (вага, важыць, замша, каштаваць, лот, пенязь, рахунак, тузiн, ярмарка).

 

2.1 Германiзмы ў старабеларускай мове

 

Частка лексем нямецкага паходжання адлюстравана з цэлымi гнездамi вытворных слоў, што сведчыць аб iх трывалым замацаваннi i вялiкай ужывальнасцi ў беларускай мове. У якасцi такiх гнездаў, утвораных на аснове нямецкiх лексем, можна адзначыць: гвалт-гвалтаваць-гвалтоўны-гвалтам; мардаваць-марадзерства-змардаванне-змардаваць; радзiць-рада-радца-парада; шкода-шкодзiць-зашкодзiць-пашкодзiць-пашкоджаны, а таксама лексiчнае гняздо, утворанае ад лесемы шляхта-шляхетны-шляхцiч-шляхцянка-шляхетны.

Асобна вылучаюцца группа назоўнiкаў з суффiксам ар, якi быў запазычаны з латынi [arius] яшчэ у агульнаславянскую эпоху. Пры дапамозе гэтага суфiкса ўтваралiся назоўнiкi мужчынскага роду, якiя абазначалi асоб па роду iх дзейнасцi. Сюды адносяцца такiя лексемы, як: млынар, пушкар, шынкар, крамар, гафтар. З iх захавалася ў сучаснай беларускай мове толькi першая лексема.

У помнiках старабеларускай пiсьменнасцi сустракаюцца i такiя назоўнiкi з суфiксам ар (асабовыя i неасабовыя), якiя пранiклi непасрэдна з нямецкай мовы, дзе яны ўжывалiся з суффiксам ер, або праз пасрэднiцтва польскай мовы. Так, напрыклад, слова лiхтар узнiкла з нямецкай мовы праз пасрэднiцтва польскай [польск. lichtarz -ням. Lichter]; загарак (гадзiннiк)- [польск. zegar, ням. Seiger]; друкар [польск. drukarz, ням. Drucker].

Ад назоўнiкаў на ар з суфiксам славянскага паходжання - -ск, якi абазначаў адносiны да асобы або групы асоб звычайна як прыналежнасць: малярскi, гарбарскi. Для выражэння прыналежнасцi маглi выкарыстоўвацца таксама суфiксы прыметнiкаў -н-, -ов-: лентварны, браварны i iнш.

Сустракалiся назоўнiкi з вядомым яшчэ агульнаўсходнеславянскай мове суфiкс -нiк-, якi служыў для абазначэння асобы паводле дзеяння, занятку: вугальнiк, рыштаваннiк, гантаўнiк. Гэты суфiкс мог ужывацца для ўтварэння назоўнiкай у форме -овнiк-: крайцовнiк, тынкоўнiк. Сучасная беларуская мова не захавала назвы асоб мужскога роду з гэтымi суфiксамi, суфiкс -нiк- быў заменены на -шчык-: вугальшчык.

У старабеларускай мове сустракалася вялiкая колькасць слоў з эмацыянальна-ацэначнымi суфiксамi ка, шк, ок,ечк,очк. Назiраюцца ўтварэннi з гэтым суфiксам ад неасабовых назоўнiкаў жаночага i нiякага роду. Параўн., старабел.- талер, бел. талерка; футро-футерко; флеша-флежка; панва-паневка, панчоха-панчошка, форта-фортка. Частка слоў з такiмi суфiксамi захавалася у былой дэмiнатыўнай форме ў сучаснай беларускай мове, iх ранейшая форма страчана i цяпер не ўжываецца.

Словы могуць захоўваць старыя нормы, але выкарыстоўвацца з новым значэннем, i таму ўспрымаюцца як семантычныя новатворы. Прычынамi змены слоў маглi быць метафарычныя, метанiмiчныя, функцыянальныя пераносы назваў. Пры метафарычным пераносе часцей за ўсе выступае знешняе падабенства, аднолькавасць формы, будовы.

У сучаснай беларускай мове такiя суфiксы - непрадуктыўныя цi малапрадуктыўныя. Прадуктыўнымi зяўляюцца: суфiкс -атар-: вентылятар, мадулятар; суфiкс -ат: агрэгат; суфiкс -iя-: армiя; суфiксы -ак-, -ачка-: мастак,; суфiкс -ант-: спекулянт.

У сучаснай беларускай мове суфiкс -ар- малапрадуктыўны, выка-рыстоўваецца пераважна для абазначэння асоб мужскога роду ў адносiнах да роду дзейнасцi: бондар, ганчар, гарбар.

3. ЛIНГВАМЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫКЛАДАННЯ ЛЕКСІКІ

 

.1 Вымаўленчыя навыкi.

 

Вельмi важнае значэнне ў курсе Беларуская мова як замежная мае фармiраванне вымаўленчых навыкаў. Вымаўленчыя навыкi могуць быць артыкуляцыйнымi, прасадычнымi, iнтанацыйнымi. Мала правiльна ўмець артыкуляваць беларускiя гукi, трэба забяспечваць правiльнае спалучэнне гукаў у маўленнi (т.зв. фанатактыка). Акрамя гэтага важна забяспечваць правiльнае чляненне маўлення на вымаўленчыя адзiнкі, расстаноўку паўз. Пры навучаннi вымаўленню важнае значэннне надаецца роднай мове навучэнца, бо ў дзяцiнстве ен засвойвае гукi сваей мовы, аўтаматычна пераносiць iх на беларускiя словы. снуюць два вiды кiравання iншамоўнай артыкуляцыяй: скрытае i адкрытае (з апорай на яе адчувальныя мосанты - зрока?/p>