Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

?ыя, датыкальныя). Адчувальнымi момантамi артыкуляцыi беларускiх гукаў зяўляюцца наступныя:

форма вуснаў (акруглыя, выцягнутыя, расцягнутыя);

артыкуляцыя языка (становiшча кончыка языка, месца перашкоды, рух языка ўперад-назад);

напружанне органаў маўлення;

ступень адкрытасцi ротавай поласці (адлегласць памiж верхнiмi i нiжнiмi зубамi);

работа галасавых звязак;

сiла, характар паветранага струменя.

У сiстэме навучання вымаўленчых навыкаў пры вывучэннi беларускай мовы актуальнымi зяўляюцца i пытанні асваення вывучаемай мовай слоў-запазычанняў. Навучэнамi будуць лепш успрымацца i засвойвацца словы, якiя па сваiм гукавым афармленнi падобныя да лексiкi іх роднай мовы.

Фанетычнае асваенне запазычанняў непасрэдна звязана са зявай варыянтнасцi слоў. Паняцце варыянта так цi iнакш залежыць ад паняцця тоеснасцi слова. Фанетычнае варiраванне слова - гэта вiдазмяненне яго гукавой абалонкi без страты iм яго тоеснасцi. [О.С. Ахманова. Очерки по общей и русской лексикологии. М., 1957]

Трапляючы з адной мовы ў другую, словы падлягаюць у першую чаргу знешняй апрацоўцы: гукавому i граматычнаму афармленню па законах той мовы, што запазычвае, але пэўны час запазычанае слова застаецца чужым для мовы, якая яго прыняла, пра сваім матэрыяле i будове; гiсторыi сваiх складнікаў [Булич С. Заимствованные слова и их значение для развития языка, Варшава, 1986]. Гэта выклiкае зяўленне як фанетычных, так i марфалагiчных варыянтаў. Фанетычнае пераўтварэнне запазычанага матэрыялу заключаецца перш за ўсе ў замене чужых гукаў найбольш блiзкiмi iм па якасцi гукамi той мовы, што запазычвае. Неабходна ўлiчваць таксама i фанетычныя законы, якiя прыводзяць да зяўлення варыянтнасцi слоў. Не без увагi застаецца i экстралiнгвiстычны фактар, такi, як узаемаўплывы i шматкантактнасць моў. У некаторых выпадках варыянтныя рады маглi павялiчыцца за кошт непаслядоўнасцi ў графiка-арфаграфiчным афармленнi норм у пэўны перыяд развiцця мовы-рэцыпiента.

Варыянты ўзнiклi ў двух выпадках: пад уплывам мовы-крынiцы i мовы-пасрэднiцы i пад уплывам беларускай мовы. Разгледзiм першы выпадак. Гэта група фанетычных мадыфiкацый зяўляецца даволi вялiкай. Утварэнню фанетычных варыянтаў аднаго i таго ж слоў у гэтым выпадку садзейнiчаў такi фактар, як моўная шматкантактнасць беларусаў з немцамi, палякамi, чэхамi i яўрэямi на працягу ХY-ХYII стст. Параўн, напрыклад, разынкi< яўр.Rozinkes< свн. Rozine< польск. rodzynken

У гэту групу адносяць таксама i варыянтнасць з чаргаваннем с:ш, напрыклад, бел. Шнур< польск. scnur< свн. Schnur/

Прычынай зяўлення той цi iншай славаформы часам служылi таксама фанетычныя асаблiвасцi мовы-крынiцы. Тут маецца на ўвазе варiраванне пад уплывам паўмяккага вымаўлення заходнееўрапейскага l: ням. Lampen > бел. лямпа

Зяўленне некаторых фанетычных варыянтаў тлумачыцца яшчэ i характэрнасцю такiх жа варыянтаў i для мовы-пасрэднiцы: мунштук < польск. monsztuk< ням. Mundstuck.

У другiм выпадку - варыянты, якія ўзнiклі пад уплывам беларускай мовы.

Нязвыклы для народнай мовы гук [ф] у запазычаных словах часта замяняўся блiзкiмi да яго ў акустычных адносiнах гукамi [х], [п] або спалучэннем [хв]: ням. Harfe- бел. арфа (дыялектнае -архва; ням. Flasche - бел. фляша, фляга; ням Futter - бел. футра.

Адной з самых прыкметных рыс вакалiзму беларускай мовы зяўляецца аканне, якое наклала адбiтак i на запазычаныя словы, прывеўшы да ўзнiкнення арфаграфiчных варыянтаў: ням. Korallen - бел. каралi

У вынiку зацвярдзення [р] зявiлiся варыянты: ням. Kriegen - бел. крыга.

Зацвярдзенне шыпячых [ц] i [ш]: ням. Scheibe - шкло ў акне; бел.шыба, ням. Zwibel - бел.цыбуля ням. Zirkel - бел. цыркуль

Варыянты, якiя тлумачацца зявай метатэзы, што выклiканы неабходнасцю аблегчыць вымаўленне запазычанага слова: ням. Teller - стбел. тарель- бел. талерка.

Актыўны працэс запазычання суправаджаецца i такiмi фактарамi варiравання, якiя не вынікалi нi з фанетычнага аблічча слова-прататыпа, нi з фанетычных асаблiвасцей асяроддзя-рэцыпіента. Такiя варыянты абумоўлiвалiся неадрозненнем акустычнага, гукавога комплексу незнаемага слова, успрыманнем на слых (напрыклад, стбел. кгмах - дмах).

Фанетычныя мадыфiкацыi ў межах слова ў працэсе яго паступовай адаптацыi дапамагаюць у некаторых выпадках вызначыць перадатачнае моўнае асяроддзе, факт пасрэднiцтва таго цi iншага запазычанага слова.

3.2 Навучанне асваенню новай лексiкi

 

У апошнi час стала практыкай вывучаць семантыку слоў у складзе розных лексiка-семантычных груп. Такi падыход да вывучэння лексiкi дае магчымасць гдыбей i дакладней асэнсаваць семантычны абем слоў, зразумець асаблiвасцi семантычнай структуры той цi iншай мовы. Можна прасочваць асаблiвасцi ўжывання некаторых запазычанняў у сiнанiмiчных радах беларускай мовы, пры гэтым лепш браць словы для абазначэння аднаго i таго ж прадмета, зявы.

На працягу доўгага часу словы не могуць ужывацца як абсалютныя сiнонiмы. Звычайна адно з iх выходзiць з ужытку або набывае iншыя значэнне цi адрознiваецца ў стылiстычных адносiнах. Прычына пераходу такiх слоў з актыўнага слоўнiкавага запасу ў пасiуны можа быць абумоўлена як лiнгвiстычнымi, так i экстралiнгвiстычнымi фактарамi.

Вырашальнае значэнне належыць экстралiнгвiстычным фактарам. Яны звычайна звязаны з устарэласцю паняця, прадмета, з прнiкненнем слоў з другой мовы. Факт наяўнасцi слоў iншамоўнага паходжання мае вялiкае значэнне пры вывучэннi замежнай мовы. Для навучэнцаў неабходна раскрываць сувязi памiж словамi, аднаго кораня роднай мовы i вывучаемай беларускай. Тумачэнне этымалогii мае вялiкае практычнае значэнне ў тых адносiна?/p>