Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

этым стылiстычную функцыю фразеалагiзма. Пры адсутнасцi ў нямецкай мове iдэнтычнага вобраза навучэнец павiнен звярнуцца да пошуку прыблізнага адпаведніка (№11 стар. 51).

Фразеалагiчныя эквiваленты могуць быць поўнымi i частковымi.

Поўнымi фразеалагiчнымi эквiвалентамi зяўляюцца тыя гатовыя нямецкiя эквiваленты, якiя супадаюць з беларускiмi (славянскімі) па значэнню, лексiчнаму складу, вобразнасцi, стылiстычнай афарбоўцы i граматiчнай структуры; напрыклад: Einen BinnenfleiB entwieckeln - працаваць як пчала.

Пераклад на аснове частковых фразеалагiчных эквiвалентаў не азначае, што пры гэтым у перакладзе значэнне i вобразнасць фразеалагiзма перадаюцца не цалкам; пад гэтым тэрмiнам неабходна маць на ўвазе тое, што ў папануемым на нямецкай мове эквiваленце могуць назірацца некаторыя разыходжаннi з беларускай. Iншымi словамi, для перакладчыка пры перакладзе фразеалагічнай адзінкі перадусім трэба перадаць вобраз фразеалагизма, а не яго моўную структуру (№21 стар. 28). Частковыя фразеалагiчныя эквiваленты можна падзяліць на тры групы.

Да першай групы адносяцца фразеалагiзмы, што супадаюць па значэнні, стылiстычнай афарбоўцы i блiзкiя па вобразнасцi, але разыходзяцца па лексiчным складзе: Die Binde von den Augen nehmen - адкрыць вочы.

Некаторыя з гэтых зваротаў перакладаюцца з дапамогай антанiмiчнага перакладу, г.зн. адмоўнае значэнне перадаецца з дапамогай сцвярджальнай канструкцыi або, наадварот, даданае значэнне перадаецца з дапамогай адмоўнай канструкцыi:Bei der Sache bleiben - не адхіляцца ад тэмы.

Да другой групы можна аднесці фразеалагiзмы, якія супадаюць па значэнні, вобразнасці, лексiчным складзе i стылістычнай афарбоўцы; але адрозніваюцца па такiх фармальных прыметах, як кольскасць і парадак слоў, напрыклад: Sein Herz erleictern -аблегцыць душу.

Да трэцяй группы адносяцца фразеалагiзмы, якiя супадаюць па ўсiх прыкметах, за выключэннем вобразнасцi: Auf der Nase herumtanzen - садзіцца на шыю.

Фразеалагiзм можна прывесці не цалкам, а захаваўшы толькі некаторыя кампаненты: Ein Vogel im Gebsche - пустыя абяцанні.

Для таго, каб дасягнуць максiмальнай адэкватнасцi пры перакладзе фразеалагiзмаў перакладчык павінен умець карыстацца рознымi вiдамi перакладу (№8 стар. 80):

. Эквiвалент - наяўны ў мове адэкватны фразеалагiчны зварот, які супадае з арыгінальным і па сэнсе, i вобразна, напрыклад:Im siebente Himmel sein - быць на сёмым небе.

. Аналаг - такі ўстойлівы зварот, які па семантычна адпавядае арыгіналу, але вобразна адрозніваецца ад яго цалкам або часткова. Напрыклад: Das Herz fallt in die Hesen - душа у пяткі ідзе

. Апiсальны пераклад - пераклад пры дапамозе перадачы сэнсу арыгіналу свабодным словазлучэннем. Прымяняецца тады, калі адсутнічаюць эквiваленты i аналагi, напрыклад: Wie ein Spatz - як веабейчык (як кот наплакаў)

. Антанiмiчны пераклад - передача негатыўнага значэння пры дапамозе сцвярджальнай пры дапамозе сцвярджальнай канструкцыi або наадварот, напрыклад: Nicht alle Tassen im Schrank haben - зехаць з глузду.

. Калькаванне. Метад прымяняецца ў тых выпадках, калі перакладчык хоча вылучыць вобразнае ядро фразеалагiзма, або калі арыгінальны зварот нельга перакласці пры дапамозе іншых вiдаў перакладу, напрыклад: Auf dem Korn haben - мець некага на прыкмеце.

. Камбiнаваный пераклад. У тых выпадках, калі пераклад не цалкам перадае значэнне фразеалагiзма-арыгінала або мае iншы спецыфiчны каларыт месца i часу, прыводзіцца калькаваный пераклад, а затем iдзе апісальны пераклад i беларускі аналаг для параўнання: Das Holz in den Wald tagen - вазіць дровы у лес,г.зн. вазiць што-небудзь туды, где гэтага i так хапае.

4. МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ

 

На працягу гiсторыi кожны народ выпрацаваў не толькi пэўныя правiлы паводзiн людзей у грамадстве, але i правiлы вядзення размовы ў самых розных сiтуацыях. Сiтуацыйнае выкарыстанне мовы патрабуе пры гэтым выкананне дзвюх асноўных функцый: змястоўнай i ўласна камунiкацыйнай. Найбольш складанай зяўляецца для навучэнцаў камунiкацыйная функцыя. Навучанне маўленчай дзейнасцi патрабуе спецыяльнай тэмы, што характэрнымi шэрагу моўных сiтуацый: рэстаран, пошта, крама i г.д. пры гэтым па-за ўвагай навучэнцаў застаецца той факт, што адны i тыя ж моўныя дзеяннi ўласна камунiкацыйнага характару можна прымянiць ва ўсiх цi большасцi маўленчых сiтуацый. Iншымi словамi, камунiкацыйная функцыя мовы даволi ўнiверсальная ў параўнаннi з яе змястоўнай функцыяй. Напрыклад, мы выказваем просьбу, iмкнемся атрымаць якую-небудзь iнфармвцыю, выказваем свой пункт погляду, не згаджаемся i г.д. у самых розных сiтуацыях.

Гэты факт можна ў значнай ступенi аблегчыць навучанне студэнтаў маўленчым навыкам на беларускай (замежнай) мове ў розных сацыяльных сiтуацыях. У такiм выпадку ў цэнтр увагi неабходна паставiць не зместавы бок сiтуацыi маўлення, а камунiкацыйную, г.зн. маўленчую рэакцыю на камунiкацыйную сiтуацыю цi на неабходнасць стварэння камунiкацыйнай сiтуацыi.

У маўленчую сiтуацыю з мэтай сiтуацыi зносiн неабходна прытрымлiвацца норм маўленчага этыкету (првiлы выкарыстання ў маўленнi самых пашыраных ва ўжываннi выразаў (формы прыцягнення ўвагi, прывiтання, развiтання, падзякi). Этыкетныя формы не ствараюцца ў маўленнi, бо для кожнай сiтуацыi ўжо iснуе набор гатовых выразаў - формул маўленчага этыкету. Пры гэтым неабходна ўлiчваць сiтуацыю зносiн (афiцыйнасць-неафiцыйнасць), танальнальнасць зносiн (павышана ветлiвы тон, нейтральлны, знiжаны), характар адносiн з суразмоўцам (пры гэтым улiчваецца ступень знаемства, узрост суразмоўцы, сацыяльны статус, уравень адукацыi). Варта ўлiчваць i нацыянальную спецыфiку маўленчага этыкету, што праяўецца ў своеасаблi?/p>