Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Антон Іванавіч Лявіцкі (18681922) - адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

 

Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) - адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы - жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань ДунінаМарцінкевіча, ён быў паплечнікам Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам Цішкі Гартнага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі. Своеасаблівым і складаным быў яго жыццёвы шлях, нялёгкай была яго творчая біяграфія.

Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) у 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), дзе ў той час яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям'я пераехала на Міншчыну.

Дзевяцігадовага Антося адцаюць вучыцца ў прыватную школу, арганізаваную дачкой В. ДунінаМарцінкевіча ў фальварку Люцынка. Скончыўшы затым Мінскую гімназію, Лявіцкі паступіў вучыцца ў Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт. Гэта былі 80я гады, вядомыя ў гісторыі Расіі як перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, выкліканай падзеямі 1 сакавіка 1881 г. - забойствам цара Аляксандра II.

Тым не менш перадавая частка студэнцтва і ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій падавала аб сабе голас. Буйныя студэнцкія беспарадкі адбыліся ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Пецярбурга якраз у той час, калі ў Маскоўскім універсітэце вучыўся Ядвігін Ш. У сваіх Успамінах1 пісьменнік перадае гэту атмасферу студэнцкіх выступленняў, з уласцівым яму пачуццём гумару расказвае, як часам выратоўвала студэнцкая вынаходлівасць там, дзе адкрыта дзейнічаць было сурова забаронена. Ён, напрыклад, апавядае пра тое, як студэнты арганізавалі дэманстрацыю з прычыны смерці М. Г. Чарнышэўскага.

Трапіўшы ў асяродцзе рэвалюцыйна настроенай моладзі, Ядвігін Ш. адразу стаў на бок тых, хто быў незадаволены існуючым ладам. Калі аднойчы ўспыхнуў бунт сярод студэнтаў ПятроўскаРазумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі, універсітэцкія студэнты падтрымалі яго. Студэнцкія хваляванні хутка былі падаўлены, і ў ліку арышгаваных аказаўся студэнтмедык Антон Іванавіч Лявіцкі. Гэта здарылася 8 сакавіка 1890 г.

Расказваючы ва Успамінах пра арышты студэнтаў і жыццё ў Бутырках, Ядвігін Ш. нічога не гаворыць пра сваю асабістую ролю ў студэнцкім руху. На 63 старонках кніжкі няма ніводнага займенніка я. Мы - гаворыць аўтар пра групу арыштаваных студэнтаў, расказвае пра асобных сваіх таварышаў. Але якой бы сціплай ні была роля будучага пісьменніка ў студэнцім руху, яго ўдзел у гэтым руху свядомы, а адносіны да ўнутранай палітыкі царскага ўрада, як аб'ектыўна вынікае з апавядання, рззка адмоўныя.

Некаторы час арыштаваныя студэнты знаходзіліся ў Бутырках у так званай агульнай камеры, і часам бывала тужліва зза невядомасці лёсу, але ўвогуле настрой быў бадзёры, бо ва ўсіх было чыстае сумленне і вера ў будучыню. Студэнты выпускалі рукапісную газету, жартавалі над турэмным начальствам. Аднойчы наладзілі канцэрт, на якім са сваімі нацыянальнымі песнямі і танцамі выступілі рускія, украінцы, літоўцы, латышы, каўказцы, палякі. Пасля канцэрта члены Мінскага зямляцтва доўга не спалі. Размова ў іх ішла пра Беларусь, пра яе долю, яе цудоўныя песні, якіх не пачулі на канцэрце. Тут жа, у Бутырках, было вырашана заснаваць першы беларускі гурток моладзі ў Маскве і любымі сродкамі - легальнымі ці нелегальнымі - адраджаць беларускую культуру, узнімаць нацыянальную самасвядомасць народа.

Пасля вызвалення з турмы Ядвігіну Ш. не давялося вярнуцца ва універсітэт, бо вышэйшыя навучальныя ўстановы старанна ачышчаліся ад асоб, якія знаходзіліся на падазрэнні паліцыі. Ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта, прайшоў практыку ў адной з маскоўскіх аптэк, выехаў у Беларусь і стаў працаваць памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы, недалёка ад якога знаходзіўся фальварак Лявіцкіх Карпілаўка, дзе жыла заўдавелая ўжо маці пісьменніка.

У Радашковічах падабраўся дружны гурток мясцовых беларусаўінтэлігентаў. Ядвігін III. становіцца адным з актыўных членаў гэтага гуртка, на літаратурных вечарах выступае з дэкламацыяй вершаў Багушэвіча, ДунінаМарцінкевіча.

Літаратурную дзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме. Там ён пераклаў на беларускую мову апавяданне Гаршына Сігнал, якое было выдадзена ў Маскве ў 1891 г.

У 1892 г. Ядвігін Ш. напісаў камедыю Злодзей. Гурток рыхтаваў гэту п'есу да пастаноўкі. Па ініцыятыве аднаго з членаў гуртка Яна Офенберга2 меркавалася даць спектакль на платнай маёўцы і ўвесь збор перадаць на адкрыццё бальніцы ў Радашковічах. Але справа дайшла толькі да генеральнай рэпетыцыі. Павятовы пракурор даведаўся пра пастаноўку п'есы, якая не прайшла цэнзуру, да таго ж напісана на забароненай мове, папярэдзіў следчага, і спектакль не адбыўся. П'еса не была ў свой час надрукавана і прапала ў рукапісу.

Забарона спектакля была балюча ўспрынята Ядвігіным Ш. і выклікала доўгае творчае маўчанне. Неўзабаве па стану здароўя Ядвігін Ш. вымушан быў адмовіцца ад работы ў аптэцы. Некаторы час ён загадваў магазінам запаснога насення землеўласнікаў, а ў 1897 г. перабраўся з сям'ёй у свой фальварак Карпілаўку і заняўся садоўніцтвам. Тут ён працягвае пісаць, аднак доўгі час не робіць спробы надрукаваць напісанае. Творы яго, закончаныя і незакончаныя, адлежваюцца ў шуфлядзе.толькі ў 1903-1904 гт. прозвішча пісьменніка з'яўляецца на старонках віленс