Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
кіх і мінскіх рускіх прагрэсіўных газет. Беларускага друкаванага органа тады яшчэ не было. Ядвігін Ш. выступае з апавяданнямі, публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыямі мясцовага характару. ЁН піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, пра беларускага селяніна, знаёміць чытача з беларускім фальклорам, узнімае набалелыя пытанні нацыянальнага жыцця. Адна з карэспандэнцый Ядвіііна Ш. гэтага часу называецца Людзі - людзьмі забытыя3. Пісьменнік гаворыць, што селянінбеларус абуджаецца пасля доўгага сну, пачынае цікавіцца сучаснымі падзеямі, але ён адгароджаны ад ведаў, асветы, літаратуры, бо няма нават перыядычных выданняў на роднай мове. Аўтар звяртае ўвагу грамадскасці на неабходнасць неадкладна арганізаваць выданне на беларускай мове штотыднёвага дадатку да адной з газет, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі.
Пераломнай вяхой у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна Ш. была рэвалюцыя 1905 г. Пісьменніка захапіў той грамадскапалітычны і нацыянальны ўздым, які панаваў на Беларусі. 3 вялікім энтузіязмам бярэцца ён за літаратурную працу, уключаецца ў культурнаасветніцкую рабогу.
У газеце Наша доля (1906, № 3) надрукавана першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове Суд. 3 гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам першых беларускіх легальных газет Наша доля і Наша Ніва. Перыяд з 1906 па 1914 г. быў самым плённым у творчай біяграфіі празаіка. Ён друкуе шмат апавяданняў, цікавых артыкулаў, выступае з успамінамі, піша нататкі з падарожжа па роднаму краю.
Як толькі з'явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арыгінальным празаіку, таленавітым сатырыку і гумарысце. Ён хутка становіцца вядомым за межамі Беларусі. Ужо ў 1910 г. украінская газета Рада надрукавала яго апавяданне Суд у перакладзе на ўкраінскую мову і ў рэцэнзіі на Каляндар Нашай Нівы на 1910 год звяртала ўвагу сваіх чытачоў на творы гэтага пісьменніка.
Ядвігін Ш. пачаў пісаць задоўга да таго, як з'явілася магчымасць друкаваць напісанае на беларускай мове. Яго зборнікі Бярозка (1912) і Васількі (1914), выдадзеныя адзін за другім, з'яўляюцца вынікам працы не аднаго дзесяцігоддзя. Тым не менш відавочна, што яго творчасць развівалася ў агульным рэчышчы ранняй дэмакратычнай беларускай прозы. Гэта проза вырастала непасрэдна з фальклору і па сваіх стылявых якасцях мела шмат агульнага з народнай казкай, а першыя апавяданні Ядвігіна Ш. часта прадстаўлялі сабою проста літаратурную апрацоўку народных паданняў, казак, анекдотаў (Важная фіга, Хлеб, Суд, Чортава ласка і інш.). Пісьменнік пераказвае паданні накшталт мініяцюры Хлеб, апрацоўвае легенды (Чалавек), апісвае камічныя сітуацыі, анекдатычныя выпадкі з жыцця людзей.
Так, у апавяданні Суд расказваецца пра тое, што суддзя немец дрэнна ведае мову, на якой вядзе судовую справу сялянбеларусаў. 3-за гэтага ўзнікаюць непаразуменні, і трошкі дзівакаватыя, запалоханыя афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады мужыкі трапляюць у недарэчнае становішча.
цёмнага, неадукаванага мужыка злосна кпяць пан, бывалы салдат або проста прадпрымальны гарадскі чалавек у цэлым радзе ранніх апавяданняў пісьменніка - Пазыка, Вучоны бык, 3 маленькім білецікам, Заморскі звер. Гэтыя апавяданні з'яўляюцца хутчэй за ўсё апрацоўкай шляхецкіх анекдотаў пра мужыка. Мужык тут выступае вельмі наіўным ці проста дурань дурнем. Адзіная мэта такіх твораў - пасмяшыць чытача, пацешыцца з мужыцкай неадукаванасці.
Але яркі талент Ядвігіна Ш., дэмакратызм яго сацыяльных перакананняў, абстаноўка палітычнага і нацыянальнага ўздыму ў краіне пасля рэвалюцыі 1905 г. дапамаглі пісьменніку ў мастацкай творчасці ўзняцца вышэй звычайнай займальнасці і знайсці сябе як мастакарэаліста ў распрацоўцы актуальнай для свайго часу тэмы: беларускі селянін, яго гаротнае эканамічнае становішча, палітычнае і нацыянальнае бяспраўе.
Дабратворны ўплыў на фарміраванне мастацкага таленту пісьменніка аказала і тое, што з утварэннем беларускіх газет Наша доля і Наша Ніва, вакол якіх згрупаваліся сілы беларускай інтэлігенцыі, пашырыліся літаратурныя сувязі Ядвігіна Ш., устанавіліся яго асабістыя кантакгы з Я. Купалам і Я. Коласам. Па ўспамінах старэйшай дачкі Ядвігіна Ш., Я. Купала папросту наведваў сям'ю Лявіцкіх у Карпілаўцы, падоўгу гутарыў з яе бацькам, яны чыталі адзін аднаму свае творы, спрачаліся.
Я. Купала называе Ядвігіна Ш. у ліку тых пісьменнікаў, што на пачатку літаратурнага шляху заахвочвалі яго да мастацкай творчасці. ЁН успамінае ў адным з пісем: У перыяд 1904-1906 гг. ...я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта была для мяне вялікая падзея, бо я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша пабеларуску. 3 Ядвігіным Ш. я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне да таго часу пісьменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, універсітэта зза рэвалюцыйных спраў не закончыў), прытым вельмі ціКавы і дасціпны субяседнік4.
Як і ўсе беларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасці адчуваў моцны ўшшў народнай творчасці. Ядвігін Ш. - пісьменніксатырык і гумарыст. Яго таленту болын блізкім аказаўся сатырычнагумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. Максім Багдановіч у артыкуле (1912) назваў пісьменніка байкапісцам. I сапраўды,