Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

? абставінах. У аповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка намаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.

Твор Ядвігіна Ш. Золата - цікавая з'ява ў беларускай літаратуры і з боку насычанасці канкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых у прозе сур'ёзных спроб псіхалагічнай аповесці.

Восенню 1920 г. зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. У 1921 г. ён выдае тут свае Успаміны, над якімі працаваў яшчэ дома. Успаміны таксама засталіся незакончанымі. Першая частка, якая ўбачыла свет, ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышт і знаходжанне ў Бутырках.

Успаміны - твор мемуарнага жанру. Гэта не проста хроніка даўніх падзей, а мастацкі твор, усхваляванае апавяданне пра тое, што перажыта сэрцам чалавекаграмадзяніна. Студэнцкія хваляванні падаюцца то з лірычнай усхваляванасцю, то з гумарам і жартам, то з непазбыўнай тугой.

лютага 1922 г. у Вільні на бальнічным ложку, у разлуцы з сям'ёй пісьменнік памёр.

Пісьменнікрэаліст, ён у сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаў буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.

лявіцкі беларуская мастацкая проза

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Белорусскнй вестннк. 1905. № 111.

. Купала Я. 36. тв.: У 7 т. Т. 7. Мн., 1976. С. 431432.

. Багдановіч М. Поўн. зб. га: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 217.

. Ядвігін Ш. Апавяданні. С. 51.

. Адраджэнне. 1922. Сш. 1. С. 289.

. Ядвігін Ш. Апавяданні. С. 48.