Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе.

Алегорыі Ядвігіна Ш. складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта невялічкія па памеру апавяданнібайкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, але і па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны то лёгкі гумар, то з'едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.

Ад усёй душы пасмяяўся пісьменнік, напрыклад, у апавяданні Сакатушка (1910) над прыставам, занадта даверлівым чалавекам, які стаў ахвярай легкадумнай і хітрай жонкі. Сакатушка - тыповае гумарыстычнае апавяданне.

Байка Павук (1911) - вострасатырычная алегорыя. Злая сатыра накіравана туг супраць прыгнёту, эксплуатацыі, супраць прыгнятальнікаў, якія жывуць за кошт працоўных. Відаць, штуршком ддя напісання гэтай алегорыі паслужыла знаёмства Ядвігіна Ш. з артыкулам Павукі і мухі вядомага дзеяча нямецкага сацыялдэмакратычнага руху Вільгельма Лібкнехта. Артыкул гэты ў свой час быў вельмі папулярны сярод рускіх рэвалюцыянераўдэмакратаў.

Алегарычныя вобразы павука і мухі ў байцы Ядвігіна Ш. маюць у сваёй аснове той жа рэальны жыццёвы змест, які ўкладваў у іх у сваёй публіцыстычнай брашуры і Лібкнехт: павукі - гэта паны, капіталісты, духавенства, рабаўнікі і паразіты ўсіх ступеней і рангаў; мухі - працоўныя людзі, бязвінныя ахвяры капіталістычнага ладу. Больш таго, алегарычная сцэнка байкі Павук Ядвігіна Ш. амаль поўнасцю паўтарае кампазіцыю сімвалічнага малюнка, які адпавядае асноўнаму зместу брашуры В. Лібкнехта.

Алегорыя Павук зроблена з характэрнай для баек Ядвігіна Ш. мастацкай яркасцю. У сетку з дзіўна і хітра сплеценых павуком нітак трапіла муха. Павук зрабіў і наставіў сетку так, як гэта рабілі яго дзяды і прадзеды. I муха папалася ў сетку такім жа чынам, як траплялі ў падобныя сеткі яе бабкі і прабабкі.

Аднак цяпер, у новы час, нешта змянілася. Калі раней кожная муха, трапіўшы ў сетку, толькі і галасіла на розныя таны: павуккравапіўца, то гэта муха ўжо асмелілася і пагражаць павуку. А ці ведаеш ты, пракляты вісельнік, - пачала муха, - што хоць згіну я, згіне мо яшчэ не адна такая, як я, але як адразу наляціць цэлы рой мух, ударыць у тваю сетку, тады не толькі яна паляціць у ласкуткі, а бадай і ты жывым не выйдзеш?! Здзекваўся ты, пакуль па адной нас перабіраў, але зыкну я толькі: і цэлая хмара...5

Ядвігін Ш. быў цалкам на баку тых, хто гінуў у бязлітасных абдымках крывапіўцаўпавукоў. Ён шчыра спачуваў працоўным. Аднак не бачыў, якім чынам можна змяніць гэта жыццё. 3 энтузіязмам сустрэўшы рэвалюцыю 1905 г., Ядвігін Ш. балюча перажываў яе паражэнне; ён успрыняў гэта паражэнне як крах усялякіх рэвалюцыйных здзяйсненняў. 3 яго (народа. - Рэд.) быццам закпілі, мігнуўшы перад вачыма бляскам вясёлкі, - але як туман расплылася яна6, - пісаў Ядвігін Ш. у 1910 г.

У рэцэнзіі на зборнік Я. Купалы Жалейка пісьменнік характарьізуе перыяд 1905-1907 гг. як час, калі ў нашай спакутаванай радзіме вельмі хутка чаргаваліся то асляпляльныя бляскі, то чорныя цені7. Вось чаму ў алегорыі Павук адчуваецца палеміка з той адкрытай аптымістычнасцю, якая так характэрна для брашуры В. Лібкнехта. Публіцыстычны пафас апошняй заключаецца ў палымяным закліку да працоўных аб'яднацца: Слабыя ў адзіночку, бяссільныя паасобку, мы аб'яднаем свае сілы, каб мець магчымасць разарваць сетку, якая аблытвае нас, якая сплецена на нашу пагібель, хітрым капіталізмам8.

А ў мастацкай алегорыі Ядвігіна Ш. канцоўка зроблена ў іншай танальнасці. Не паспела муха закончыць свае гнеўныя прароцтвы...

Хахаха! - зарагатаў павук і наляцеў ужо на галаву мухі. - Зыкнеш? Ты зыкнеш? Не дачаканне! Не дачаканне тваё!павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і пачаў смактаць з яе кроў9.

Праўда, задумаўся павук над словамі мухі, нават ноч не спаў, а назаўтра зрабіў і паставіў новых яшчэ дзесяць сетак.

Гэтыя новыя сеткі сімвалізуюць панаваўшую ў краіне рэакцыю, узмацненне паліцэйскіх рэпрэсій. Пісьменнік быццам бы гаворыць сваёй байкай: мухі паспрабавалі аб'яднацца ў барацьбе з павуком, але павукі яшчэ ў поўнай моцы і на кожную такую спробу адказваюць бязлітаснымі жорсткасцямі.

У баечным стылі напісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці з асаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычную сцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ен старанна выпісвае харакгары герояў сваіх невялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкай тыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах, аднак не маюць індывідуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнай канкрэтызацыі, псіхалагізм іх у значнай ступені абагульнены. Гэта ў свой час адзначаў М. Багдановіч. Ён пісаў, што Ядвігін Ш. падае явлення жнзнн в внде упроіценном, нгаорнруя тонкостн, нзбегая [пснхологнческнх] мелочей [многое выкндывая, рнсуя почтн нсключнтельно крупнымн штрнхамн]10.

Талент Ядвігіна Ш. як сатырыкабайкапісца ярка праявіўся ў алегорыі Падласенькі (1910). Па сугаасці гэта невялічкая сатырычная камедыя, у якой надзвычай каларытна выпісаны характары.

Алегорыя складаецца з чатырох маленькіх сцэн, у кожнай з якіх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка, якая валодае галоўным героем: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок, абы з бычаняці зрабіць чалавека.ў кожнай сцэне раскрываюцца ў адпаведнасці з магчымасцямі баечнага жанру характар героя,