Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

?кай форме пісьменнік найбольш поўна праявіў свой сатырычны талент.

Сярод алегарычных твораў Ядвігіна Ш. своеасаблівасцю формы вылучаюцца Дубдзядуля (1909) і Бярозка (1910).

У алегорыі Бярозка расказваецца пра горкую жаночую долю, пра людскую жорсткасць, але расказваецца своеасабліва, як у народнай сумнай песні, - лірычнаўзнёсла, жаласліва, з мноствам паэтычных параўнанняў, паўтораў, з інверсіямі і без так неабходнай у рэалістычнай прозе канкрэтызацыі чалавечага харакгару.

Мастацкая дэталь не адыгрывае тут той ролі, якую яна павінна мець у рэалістычным апавяданні, а псіхалагічная абмалёўка вобразаў занадта агульная.

Гераіня гэтага апавядання Марыська не знайішіа сярод людзей таго, каму можна паскардзіцца на цяжкое жыццё. Яна паскардзілася бярозцы. I бярозка пасля таго счарнела сярод лета, здрабнелі, пакорчыліся яе лісточкі. Дрэва і тое спалохалася такой горкай жаночай долі і спарахнела, памерла без пары, затое гаротная жанчына, калі прыходзіла да бярозкі скардзіцца, мела хвіліны, падобныя да шчасця...

У гэтым творы пісьменнік мысліць алегарычнымі, сімвалічнымі вобразамі. Яго не цікавяць дробязі жыцця - хто крыўдзіў Марыську, як яна жыла замужам, якія людзі яе акружалі. Гаротная жаночая доля выступае тут як адвечная катэгорыя.

Такімі ж адвечнымі катэгорыямі з'яўляюцца Праца, Бяда і Цярпенне селяніна ў апавяданні Дубдзядуля. Па мастацкіх асаблівасцях - сентыментальны тон апавядання, рытм фразы, шырокія сімвалічныя абагульненні - гэта апавяданне вельмі нагадвае папярэдняе - Бярозку. Абодва творы прадстаўляюць нешта пераходнае паміж алегорыяй і рэалістычным, псіхалагічным апавяданнем - гэта свайго роду сінтэз традыцыйных фальклорных і ўласна індывідуальных аўтарскіх мастацкіх прыёмаў творчасці, прычым перавага пакуль ІІІто зусім відавочна на баку першых. I песеннарамантычны вобраз бярозкі, і казачны вобраз дубаволата, і прыўзняты лірычнасентыментальны стыль, і сама пабудова вобразаў, і перапляценне рэалістычных і фантастычных элементаў у сюжэце бяруць свае вытокі з народнай паэзіі.

У 1910 г. Ядвігін Ш. здзейсніў сваю даўнюю мару - зрабіў падарожжа па родным краі. 27 мая ён выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнулася да канца верасня. Шсьменнік прайшоў больш за 400 вёрст, наведаў шмат вёсак, мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.

Свае пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна ён выклаў у нататках Лісты з дарогі14. Гэта твор маладога ў беларускай прозе жанру - публіцыстычны нарыс.

У час падарожжа Ядвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканамічнае становішча вёскі, краю. Вельмі засмучае аўтара беднасць беларускіх вёсак. Прычыну гэтай беднасці ён бачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. I кожны раз прыходзіць у захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцю селяніна, прапагандуе яе, сам дае парады. Шсьменнік ад усяго сэрца радуецца, што сяляне вёскі Трабы, якія раней перад Калядамі пачыналі ўжо купляць хлеб, сталі сеяць лубін на сваіх неўрадлівых землях, і цяпер хлеба не толькі хапае на ўвесь год, але які пудзік калі і застанецца ў запасе.

Аднак чым далей ідзе пісьменнік па дарогах роднага краю, тым лепш ён разумее, што вельмі цяжка растлумачыць усе беды сялянскія толькі нядбайнасцю, п'янствам мужыка ці неўрадлівасцю зямлі. У яго нататках з'яўляецца такі вокліч: Зямлі мала, пашы для жывёлы мала - таму горка жыць! У вёсцы Заберазь - беднасць, безгаспадарлівасць. Ён пачынае даваць парады, як лепш арганізаваць гаспадарку, але раптам перарывае апавяданне: Не ў лістох аб гэтым месцы гаварыць, што і як трэба ўзяцца каля гэтага, дый пакуль не будзе паміж сялян згоды, еднасці, хаўрусаў, пакуль не пазбудуцца няволі сваёй - шнуровай гаспадаркі, - датуль трудна што колечы і зрабіць15.

Бяда селяніна ў беззямеллі і бяспраўі - да такога вываду прыходзіць Ядвігін Ш. Ён піша: Мужыку ж выбіраць няма з чаго: скрабе ён ад мяжы да мяжы: хіба ўжо якую нетру толькі пакідае. I ўсё ж такі пры сваёй цяжкай працы, пры найлепшым ураджаі выжыць сямейнаму селяніну з сваёй гаспадаркі - без заработкаў са стараны - нельга, бо сам варштат яго працы цесны. Некаторыя дабрадзеі і апекуны нашы кажуць, што зямлі мужыку хіба хватае, калі і гэтай, якую мае, не мржа як належыць выкарыстаць. Але каб падняць даходнасць зямлі, трэба перакуліць варункі не толькі гаспадаркі, але і варункі самога жыцця нашага мужыка. А на гэта трэба працы і часу. Працы - пакуль мужык не стане добра свядомым; часу - пакуль мужык не стане свабодным.

Ва ўзорных памешчыцкіх гаспадарках ёсць добры слуга, які завецца Капітал; сам ён няскора яшчэ, бадай, пяройдзе на бок селяніна, а без яго не дадуць рады ніякія ўпраўляючыя - з цвёрдай упэўненасцю заяўляе аўгар Лістоў з дарогі.

А ў апошнім лісце (Думкі з падарожжа) пісьменнік робіць зусім рашучыя вывады: Народ паспеў: не такімі вачамі глядзіць ужо ён на свет, якімі глядзеў гадоў 10-15 таму назад. Праўда, з яго быццам закпілі, мігнуўшы перад вачамі бляскам вясёлкі, - але як туман расплылася яна, і без таго асцярожны беларус зрабіўся яшчэ больш непрыступным да сваёй душы, да сваіх думак... Адно зразумеў ён, што так жыць, як жыў дагэтуль, - нельга; ён шукае новых дарог і гатоў пайсці па іх, але трэба не толькі паказаць, кудой выхад, але і разам - побач пратаптываць гэтую новую дарогу, бо вера на словы страціла свой крэдыт....