Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
Многа думак выказаў пісьменнік аб роднай мове. 3 горыччу гаворыць ён пра тых беларусаў, што за апошнія бацькоўскія крывавыя грошы прыждалі надзець модныя курткі з бліскучымі гузікамі і пачалі цурацца роднай мовы. Мова - гэта душа нацыянальная народа: калі ёсць такая душа, то ёсць і гаспадар яе - гэта сам народ... Дык не чурацца, не заракацца трэба гэтага народа, а ісці на сустрэчу яго жаданням, яго думкам... Хай кожны святлейшы чалавек ідзе паміж гэтага народа і запальвае паміж яго светач навукі, свядомасці, справядлівасці і гэткім парадкам сплачвае хоць частку таго доўгу, які ён зацягауў перад роднай сваёй старонкай, каторая ўскалыхала і ўзгадавала яго....
Пісьменніка заўсёды хвалявала праблема народнай асветы. У Лістах з дарогі Ядвігін Ш. закранае гэту праблему з усёй публіцыстычнай палкасцю. Да прасветы моладзь, праўда, шчыра горнецца, - піша ў нататках аўтар, - але вядомая наша прасвета: чытаць, пісаць навучаць, а далей - хоць у вір галавой: няма за што, дый няма куды дзецца19.
Няма за што - гэта адзін бок справы. Пісьменнік выступае яшчэ і супраць казённай сістэмы адукацыі. Яго непакоіць тое, што вучаць у школах, гімназіях і семінарыях не на роднай мове і што наогул рамкі, у якія ўціснута цяпер навука нашых школ, даюць столькі карысці, колькі можа мець яе галодны чалавек, калі яму вымазаць вусны салам20. Асноўную віну за тое, што беларус, мужыцкі сын, ледзь толькі трошкі вывучыцца, пачне цурацца роднай мовы, пісьменнік ускладае на сістэму асветы, русіфікатарскую палітыку.
Ядвігін Ш. быў пісьменнікам ліберальнага напрамку. П. Бадунова ў сваіх успамінах аб Ядвігіне Ш. зазначае, што пісьменнік не спадзяваўся, што так скора просты беларускі селянін і работнік, забіты і загнаны панамі і чыноўнікамі, абдураны папамі і ксяндзамі, пакінуты сваёй уласнай інтэлігенцыяй, зможа нарэшце разбіць ланцугі няволі і зразумець сваю адвечную нацыянальную крыўду. Ён ненавідзеў стары парадак, але не верылася яму, штр новае жыццё пабудуецца разумна. Нямала спрачаўся ён з намі, маладым пакаленнем, шмат чаго чорнага казалі мы адзін другому. А толькі наступаў час шырокай працы, і ён, стары, смела ішоў з намі, гарачымі і маладымі галавамі.
У мастацкай спадчыне Ядвігіна Ш. ёсць алегорыя Дачэсныя (1912). Даўнейшы спакойны звер, добры сябра і памочнік чалавека, аднойчы быў моцна пакрыўджаны: нейкая скупая гаспадыня аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую раніцу гаспадарскую стадніну, прыбег на снеданне дахаты, замест цёплага хлеба кінула яму горача напалены камень. Выракшыся службы, пайшлі ваўкі грамадой са скаргай да цара свайго льва і сталі з яго дазволу (усё жывое павінна есці і піць) рабаўнікамі. На выпадак жа голаду цар даў ваўкам даўгавечную карову.
Са спачуваннем расказаўшы пра тыя аб'ектыўныя абставіны, якія вымусілі ваўка зрабіцца драпежнікам, каб не загінуць ад голаду, пісьменнік у другой частцы алегорыі з'еддіва сатырычна малюе парадкі, якія хутка ўзніклі ў воўчай грамадзе. Паміж згоднай даўней воўчай сям'і пачаліся звадкі, завялося шальмоўства; харчаваць карову ўсім разам прыходзілася, а як пойдзе дзяліцьба малака, дык адзін так набухаецца яго, што ледзь адпаўзе, а іншы зусім з пустым жыватом пасунецца22. Каб пазбавіцца ад такога ашуканства, вырашылі на сходзе: кожны дзень прызначаць чароднага ваўка, які б даглядаў карову і ўвесь удой забіраў сабе.
Цешыліся ваўкі з такога мудрахітрага свайго пастанаўлення, але нядоўга. Кожны воўк, як толькі падойдзе яго чародны дзень, разважае сам сабе: На якое ліха мне карміць гэтую карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму; хай жа сабе той важдаецца з ёй, а я што выдаю - то і маё. Як сталі гэтак даглядаць сваю кароўку дачэсныя гаспадары, дык калі не пажывяцца на старане баранчыкам ці так чымколечы, зубамі ляскаць прыходзіцца.
...Але карову ўсё ж такі дояць! Не толькі малако дачыста сцягнуць, але ціснуць, ажно пакуль да крыві не дабяруцца, ды, апрача таго, кожны гэткі гаспадар няўзнак - ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай жывёлы ўрве2л
Алегорыя непазбежна выклікае аналогіі з грамадскага жыцця і прыводзіць да раскрыцця некаторых сацыяльных поглядаў аўтара: у беларускага селяніна, заўсёды галоднага, цёмнага, прыгнечанага панамі, запалоханага царскімі чыноўнікамі, абдуранага папамі і ксяндзамі, стагодцзямі выхоўваліся недавер і грамадзянская інертнасць. Гэты селянін йсіхалагічна не падрыхтаваны для ўспрыняцця прасцейшых норм калектыўнага ці, па тэрміналогіі Ядвігіна Ш., хаўруснага гаспадарання. Вось чаму пісьменнік думаў, што селянін не так хутка здолее разбіць ланцугі сваёй няволі і разумна пабудаваць новае жыццё.
Але сам ён выступаў за розныя формы сялянскага хаўруса, бачыў у ім нейкае, няхай сабе частковае, выйсце з няспыннай бясхлебіцы пры тым крытычным малазямеллі, у якім знаходзіўся селянін. У 1905 г. ён выступіў у газеце Белорусскнй вестннк (№ 150) з карэспандэнцыяй Нарывы. Каму ж невядома, - піша аўтар, - што наш селянінбеларус звыкся з галадоўкай? ...Была б бульба, а хлеб - рэч святочная.
Зусім іншая справа, калі не хапае корму для жывёлы, коней...
Хто хаця аднойчы ў жыцці чуў рыканне галоднай жывёлы - не забудзе яго! Ніякія нервы не вытрымліваюць гэтага роспачнага малення нямых! Не вытрымліваюць нервы нават і нашага да ўсяго апатычнага беларуса.
Усім зместам карэспандэнцыі Ядвігін Ш. даводзіць неабходнасць стварыць склад запаснога корму для жывёлы накшталт запасных сялянскі?/p>