Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
? магазінаў збожжа.
Аднак у гэтым жа годзе пісьменнік друкуе другую частку Нарываў24, дзе з горыччу канстатуе, што адной з прычын нізкай ураджайнасці сялянскіх палёў з'яўляюцца менавіта гэтыя магазіны запаснога збожжа. Узяўшы збожжа на насенне, селянін затым вяртае магазіну доўг і працэнты з яго часцей за ўсё збожжам, якое вельмі засмечана пяском, ці, яшчэ горш, проста пустазеллем, змешана са збожжам другога гатунку. К вясне гэтае насенне пераўтвараецца ў цвёрдыя глыбы, якія даводзіцца разбіваць молатам ці сякераю.
Можна меркаваць, што гэтыя факты, якія ўзяты, хутчэй за ўсё, з уласнага вопыту работы ў падобным магазіне, прывялі Ядвігіна Ш. да даволі песімістычных сацыяльных абагульненняў і стварэння алегорыі Дачэсныя. Тым не менш заслугоўваюць увагі грамадзянская шчырасць і вялікая заклапочанасць народным лёсам, якімі прасякнута наогул уся праца Ядвігіна Ш. на ніве культурнага асветніцтва і публіцыстычны нарыс Лісты з дарогі ў прыватнасці.
Амаль адначасова з алегарычнымі творамі Ядвігін Ш. піша псіхалагічнабытавыя апавяданні: Зарабіў, Шчаслівая, Гаротная, 3 бальнічнага жыцця, Зарабляюць, Жывы нябожчык.
Пісьменнік свабодна і ўпэўнена адчуваў сябе ў жанры празаічнай байкі. Дднак псіхалагічнае апавяданне ўвесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстраваць сучасную рэчаіснасць, багатую складанымі грамадскімі ўзаемаадносінамі, вострымі праблемамі маральнага, сацыяльнага і нацыянальнага парадку. I ён спрабуе свае сілы ў жанры ўласна апавядання.
Пісьменнікгуманіст шчыра спачувае бедам народным, і ў яго апавяданнях гучыць вялікая павага да чалавека працы і пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці. Голас пісьменніка становіцца гнеўным, калі ён расказвае пра абяздоленых людзей.
Апавяданне 3 бальнічнага жыцця (1909) з'яўляецца адным з лепшых рэалістычных твораў Ядвігіна Ш. Тут пісьменнік выяўляе майстэрства псіхалагічнага аналізу. Чытач знаёміцца з героем, калі той у непрытомнасці ляжыць на бальнічным ложку. Увесь трагізм становішча гэтага чалавека, прыгнечанасць яго псіхічнага стану адчуваюцца вельмі выразна. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый, а чалавечыя настроі, адчуванні застаюцца недзе ў падтэксце.
Нумар семнаццаты - так называюць чалавека, які канае на бальнічным ложку. Начны служачы нават вылаяўся, калі яго разбудзілі з той прычыны, што хворы памірае: Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць! А тыя з хворых, што былі на выздараўленні, паджартоўвалі: Проціў ночы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва25. I ніводнага слова спачування, увагі. Крыху надгарэўшая свечка - увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека. Жорсткае, бязлітаснае жыццё заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэта ж жыццёвая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі, раўнадушнымі да чужой трагедыі.
Не менш трагічная гісторыя расказана Ядвігіным Ш. у апавяданні Гаротная (1911). На долю гераіні Тамашыхі выпалі цяжкія выпрабаванні лёсу: сірочае дзяцінства, пастаянная нястача, голад, цяжкая праца і, нарэшце, самае страшнае - смерць дзяцей, знясіленых паўгалодным жыццём і недзіцячай працай.
Пісьменнік, хоць яшчэ і нясмела, выкарыстоўвае форму няўласнапрамой мовы. Ён ад свайго імя апавядае пра жыццё Тамашыхі, але ў аўтарскае апавяданне часам уліваецца моўная плынь з не ўласцівымі яму размоўнымі інтанацыямі. Гэта апісанне падзей і чалавечых настрояў з пункту погляду гераіні, выяўленне светаразумення гаротнай вясковай жанчыны, непісьменнай, забітай і бяспраўнай.
Такім чынам, вобраз Тамашыхі аказваецца асветленым знутр - у няўласнапрамой мове самой гераіні, якая мяркуе і аб сваіх учынках, і аб розных праявах вясковага жыцця, зыходзячы з уласнага вопыту, вузкага кола ўзаемаадносін з блізкімі ёй людзьмі, з аднавяскоўцамі; і як быццам бы збоку - у характарыстыках пісьменніка, які бачыць падзеі шырэй і прад'яўляе патрабаванні да жыцця, да грамадства, зыходзячы з высокіх ідэалаў гуманізму, сацыяльнай справядлівасці. Гэта і ёсць пачатак, зародкі аб'ёмнасці ў паказе чалавека.
Апавяданне Гаротная не багата на знешнія падзеі, але драматызм гэтых падзей глыбокі і хвалюючы. Цёмная, энясіленая горам і адчаем жанчына адважваецца на небяспечныя сродкі, змагаючыся за жыццё сына, і не толькі не выратоўвае яго, але паскарае смерць. Праўда, і тут замалёўка таго ці іншага псіхалагічнага стану яшчэ не стварае цэласнага літаратурнага характару. Сюжэт апавядання буцуецца не на сутыкненні характараў (іх у творы яшчэ няма), а на апісанні падзей. Але на тым этапе, калі псіхалагічнае апавяданне знаходзілася ў працэсе станаўлення, дасягненнем для прозы былі і псіхалагічныя эцюды, эмацыянальна яркія і праўдзівыя, якімі напоўнена большасць рэалістычных твораў Ядвігіна Ш. Апісаныя ў такіх апавяданнях, як Зарабляюць, Шчаслівая, Зарабіў, жыццёвыя гісторыі сваім аб'ектыўным зместам выклікаюць пратэст супраць той сацыяльнай рэчаіснасці, у якой столькі жорсткасці, бесчалавечнасці, столькі слёз і гора.
Сям'я Юркі Сухавея з апавядання Шчаслівая бедная па той прычыне, што над ёю вісіць нейкі злы лёс. Вёска, у якой жыве Юрка, вялікая, зямля ўдалася, усе жывуць заможна, адзін Юрка канец з канцом ледзь звяжа. I сям'я ў яго не занадта вялікая, і не гультай ён, і да чортава зелля не дужа ласы, але як ні завіхаецца, як ні кідаецца, - усюды прамахне. Нажыве парсюка карміць - не есць;