Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

яго псіхалогія і нават у некаторай ступені грамадскія ўзаемаадносіны (вельмі харакгэрная сцэна размовы са скуралупам, якому Падласы прапанаваў сваю скуру).

Развязка канфлікту - у апошняй сцэне. Перш чым прадаць на сынаву вучобу апошнюю скуру, бацькі - Падласы і яго жонка Красуля - вырашылі паклікаць сына дадому, паглядзець, як ён на чалавека рыхтуецца. Прыехаў Падласенькі. Бацькі ...глянулі і абамлелі: сынто, сын, - і Падласенькі, толькі морда свінячая і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усцешыў: Гэта я, - кажа, - толькі так, - да часу, а калі хочаце, каб зусім стаўся чалавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусціце....

За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары. Падласы - алегарычны вобраз таго беднага беларускага селяніна, цягавітага, самаахвярнага, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку пазбавіцца ад цемры і галечы. Гэты селянін гатовы на любыя ахвяры, абы толькі вывучыць, вывесці ў людзі сваіх дзяцей. Аднак абставіны аказваюцца мацней за самыя рашучыя дзеянні селяніна ў яго імкненні да чалавечага жыцця.

Асвета, навука, лічыць Ядвігін Ш., - адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа. Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым - такая, на думку пісьменніка, бліжэйшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. I ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнік накіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя Ірамадскія з'явы, ствараюць свайго роду зачараванае кола - каб выбіцца з галечы, селяніну трэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай на шляху да адукацыі стаіць тая самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.

Аднак ідэйная задума алегорыі Падласенькі не абмяжоўваецца толькі гэтым. Шсьменнік выстаўляе на суд рэнегацтва некаторых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, з'яву, якая балюча і востра паўстала перад грамадскай думкай у пачатку стагоддзя, у перыяд нацыянальнавызваленчага ўздыму на Беларусі. У алегорыі асуджаюцца тыя беларускія інтэлігенты, якія, атрымаўшы адукацыю на горкія бацькоўскія грошы, пачынаюць цурацца і працоўнага асяроддзя, і бацькоў, і роднай мовы. Болыы шырока пра рэнегацтва інтэлігенцыі і пра яе прычьшы Ядвігін Ш. скажа некалькі пазней у сваіх публіцыстычных нарысах.

Апавяданні байкі Ядвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкай сатыры. Сатырычнагумарыстычная афарбаванасць апавядання ў Ядвігіна Ш. ствараецца і трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючых асоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з'явы праз раскрыццё яе знешніх супярэчнасцей.

Ядвігін Ш. - майстар моўных характарыстык. Яго апегарычныя апавяданні - жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яе тропаў.

У свінарніку сярод ночы адбылася незвычайная падзея: у паважанай маткі нарадзіўся рабы парсючок (алегорыя Рабы). Важная вестка перадаецца па інстанцыі з захаваннем належнай субардынацыі. Пісьменнік падбірае такія трапныя сінонімы, якія ўносяць у слоўны малюнак дадатковыя фарбы, тыя паўтоны, што так неабходны ў аб'ёмным жывапісе, дапамагаюць адчуць настроі людзей, іх узаемаадносіны.

Вартаўнік, які прачнуўся ад гармідара, узнятага жыхарамі свінарніка, падняўся (ён спаў не распранаючыся на саломе ў баковачцы, прыбудаванай да свінарніка) і пайшоў будзіць аканома. Пан аканом спаў у цёплым ложку і не вельмі быў рады гэтай начной трывозе, але служба ёсць служба, таму ён устаў, апрануўся і пацягнуўся будзіць ахмістрыню. Тоўстая, прысадзістая ахмістрыня не проста паднялася, нават не ўстала з ложка, а выпаўзла з пярыны і не разбудзіла, а сваімі пухлымі, чырвонымі кулакамі як бач падняла на ногі дзвюх дзевакспадручніц сваіх, і ўсёй грамадой сунуліся на месца важнага здарэння12. Або яшчэ: аканом, падышоўшы пад акно, стаў спярша далікатна барабаніць па ім костачкай зложанага ў кручок пальца, пасля ляпаць усёй пяцярнёй, урэшце, як пачаў пражыць кулаком у аконную раму.

Пісьменнік памайстэрску выкарыстоўвае экспрэсіўныя магчымасці слова. Такія алегорыі яго, як Варона, Вяселле, цікавы тым, што эмацыянальная афарбоўка, сатырычнагумарыстычная інтанацыя іх ствараюцца не столькі камізмам сюжэтных сітуацый, колькі з дапамогай экспрэсіўных сродкаў мовы. Тут няма непасрэдных аўтарскіх характарыстык. Героі самі сябе характарызуюць у энергічных дыялогах, у тых ці іншых учынках, якія вельмі трапна і дасціпна каменціруе аўтар.самаўладарная каршуніха ў алегорыі Вяселле, і ліслівая, беспрынцыповая сініца, і баязлівая дробязная птаха, якая хоць мае прашпаргы, аднак не мае ніякіх гарантый ад небяспекі, - усё выпісана надзвычай ярка. Алегорыя Вяселле - празрыстая сатыра на ўяўнасць дараваных царскай уладай свабод і грамадзянскіх правоў, сатыра на рускую рэчаіснасць часоў рэакцыі. Апавяданне складаецца з дзвюх сцэндыялогаў - размова каршуніхі з дачкой, калі яны абмяркоўваюць, каго запрасіць на вяселле, і размова каршуніхі з сініцай, якая вярнулася ад дробязнай птахі. Мноства яркіх эпітэтаў, удалых метафар і звароткаў, скупыя і разам з тым трапныя аўтарскія рэмаркі - усё гэта тыя моўныя сродкі, якія пісьменнік чэрпаў з жывой народнай гаворкі, з фальклорных крыніц, апрацоўваў, рабіў іх здабыткам літаратурнай мовы.

Алегарычныя апавяданні - лепшая частка літаратурнай спадчыны Ядвігіна Ш. Іменна ў гэтай маста?/p>