Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт
Вид материала | Документы |
- Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi, 1199.93kb.
- Belarusian bibliography on lichenology, 5271.07kb.
- Прадмет, мэты І задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”, 583.44kb.
- Kиєво-Могилянська Академія- перша вища школа України, 197.6kb.
- План-конспект лекции для горной школы бу на тему: «Снаряжение для горных походов 1-2, 141.44kb.
- Протягом всієї історії український народ не мав іншої інституції, яка б справила більший, 194.82kb.
- Программа для подготовки к зачету теоретическая часть, 166.97kb.
- Игра ) Имя известного ученого, в честь которого названа самая популярная программа, 21.91kb.
- Метод позитивной перспективы (мпп) простой и эффективный способ избавления от депрессий, 302.21kb.
- ru, 2783.89kb.
4) Германія аб’явіла вайну Францыі і захапіла Бельгію
Партыя бальшавікоў у пачатку першай сусветнай вайны заклікала да:
1) грамадзянскага міру
2) пераўтварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую
3) абароны Айчыны ад германскага нашэсця
4) працягу вайны “да пабеднага канца”
На тэрыторыі Беларусі пад час першай сусветнай вайны германскія войскі правялі наступальную аперацыю ў раёне:
1) возера Нарач 3) населенага пункта Свянцяны
2) горада Баранавічы 4) населенага пункта Дрыса
Лінія фронту, якая ўсталявалася восенню 1915 г. заставалася нязменнай да:
1) лютага 1916 г. 3) кастрычніка 1917 г.
2) лютага 1917 г. 4) лютага 1918 г.
Ініцыятарам стварэння нелегальнай арганізацыі “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” быў:
1) А.Луцкевіч 3) І.Луцкевіч
2) А.Бурбіс 4) В.Ластоўскі
Германскія акупацыйныя ўлады абвесцілі беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай ў:
1) 1915 г. 3) 1917 г.
2) 1916 г. 4) 1918 г.
Да Лютаўскай рэвалюцыі адносіцца:
1) палітыка “ваеннага камунізму” 3) дваеўладдзе
2) рэстаўрацыя манархіі 4) “паліцэйскі сацыялізм”
Манархія ў Расіі перастала існаваць з:
1) 23 лютага 1917 г. 3) 25 кастрычніка 1917 г.
2) 2 сакавіка 1917 г. 4) 26 кастрычніка 1917 г.
Мясцовымі органамі Часовага ўрада ў Беларусі з’яўляліся:
1) Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў
2) грамадскія камітэты парадку
3) салдацкія камітэты
4) прафесійныя саюзы
Найбольш уплывовай пасля ліквідацыі карнілаўскага мяцежа стала партыя:
1) сацыялістаў-рэвалюцыянераў 3) канстытуцыйна-дэмакратычная партыя
2) Бунд 4) РСДРП(б)
26 кастрычніка 1917 г. уладай у Мінску абвясціў сябе:
1) Савет Народных Камісараў
2) Камітэт выратавання рэвалюцыі
3) Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў
4) Аблвыканкамзах
Процідзеянне бальшавікам ў кастрычніку 1917 г. у Мінску аказала арганізацыя, якая называлася:
1) Аблвыканкамзах
2) Камітэт выратавання рэвалюцыі
3) Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту
4) абласны Савет Народных Камісараў
Брэсцкі мірны дагавор быў заключаны паміж урадамі:
1) Германіі і Польшчы 3) Германіі і Савецкай Расіі
2) Савецкай Расіі і Польшы 4) Германіі і БНР
Горад, у якім Часовы рабоча-сялянскі Савецкі ўрад Беларусі абвясціў стварэнне БССР, гэта:
1) Мінск 3) Віцебск
2) Смаленск 4) Масква
Мінск стаў сталіцай БССР з:
1) 25 сакавіка 1918 г. 3) 5 студзеня 1919 г.
2) 1 студзеня 1919 г. 4) 2 лютага 1919 г.
Польская акупацыя тэрыторыі Беларусі працягвалася:
1) з лютага 1918 г. па лістапад 1918 г.
2) з сакавіка 1919 г. па ліпень 1920 г.
3) са студзеня 1919 па жнівень 1919 г.
4) з сакавіка 1919 г. па сакавік 1921 г.
Да палітыкі “ваеннага камунізму” адносіцца:
1) дазвол на свабодны гандаль хлебам
2) дазвол на арэнду зямлі і выкарыстанне наёмных работнікаў
3) увядзенне харчразвёрсткі
4) увядзенне харчпадатка
Да новай эканамічнай палітыкі адносяцца паняцці:
1) харчразвёрстка 3) харчпадатак
2) працоўная павиннасць 4) нацыяналізацыя
Першым мерапрыемствам НЭП было:
1) увядзенне савецкага чырвонца
2) стварэнне дзяржаўнай падатковай службы
3) замена харчразвёрсткі харчпадаткам
4) аднаўленне платы за камунальныя паслугі
Вызначце асаблівасць правядзення НЭП у БССР:
1) дазвол прыватнага гандлю 3) увядзенне харчпадатку
2) правядзенне хутарызацыі 4) з’яўленне бірж працы
Да зместу Канстытуцыі БССР 1927 г. адносіцца:
1) зацвярджэнне ваенна-палітычнага саюзу паміж БССР і РСФСР
2) зацвярджэнне Дзяржаўнага герба і сцяга Беларускай ССР
3) зацвярджэнне беларусізацыі ў якасці дзяржаўнай палітыкі
4) замацаванне змен у адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі
Першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук з’яўляўся:
1) З.Жылуновіч
2) У.Ігнатоўскі
3) Я.Купала
4) Я.Колас
Беларуская Акадэмія навук пачала дзейнічаць ў:
1) 1927 г.
2) 1928 г.
3) 1929 г.
4) 1930 г.
Першы беларускі мастацкі фільм называўся:
1) “Салавей”
2) “Лясная быль”
3) “Першы ўзвод”
4) “Кастусь Каліноўскі”
Беларускі дзяржаўны універсітэт адкрыўся ў:
1) 1920 г.
2) 1921 г.
3) 1922 г.
4) 1923 г.
Аўтарам паэмы “Новая зямля” з’яўляецца:
1) Я.Купала
2) Я.Колас
3) М.Чарот
4) Зм. Бядуля
БССР увайшла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у:
1) 1919 г.
2) 1920 г.
3) 1921 г.
4) 1922 г.
Першае ўзбуйненне БССР адбылося ў:
1) 1920 г.
2) 1921 г.
3) 1924 г.
4) 1926 г.
Другі Беларускі драматычны тэатр быў адкрыты ў:
1) Мінску
2) Віцебску
3) Гомелі
4) Магілёве
Уладзіслаў Галубок з’яўляўся кіраўніком:
1) Першага Дзяржаўнага драматычнага тэатра
2) Другога Дзяржаўнага драматычнага тэатра
3) Дзяржаўнага вандроўнага тэатра
4) Дзяржаўнага тэатра кукал
Да перыяду індустрыялізацыі ў СССР адносіцца паняцце:
1) сіндыкат 3) гаспадарчы разлік
2) мануфактура 4) пяцігодка
Курс на правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў СССР быў прыняты ў:
1) 1926 г. 3) 1929 г.
2) 1927 г. 4) 1930 г.
Назва “год вялікага пералому” адносіцца да:
1) пачатку індустрыялізацыі
2) пачатку палітыкі суцэльнай калектывізацыі
3) заканчэння першай пяцігодкі
4) прыняцця “Канстытуцыі перамогшага сацыялізму”
Рашэнне калектывізаваць 75 – 80% сялянскіх гаспадарак у БССР было прынята ў:
1) снежні 1927 г. 3) лютым 1930 г.
2) лістападзе 1929 г. 4) красавіку 1930 г.
Трэццяя Канстытуцыя БССР была прынята ў:
1) 1922 г. 3) 1936 г.
2) 1927 г. 4) 1937 г.
Вышэйшым заканадаўчым органам дзяржаўнай улады ў БССР з’яўляўся:
1) Вярхоўны Савет БСР
2) Савет Народнай Гаспадаркі БССР
3) Савет народных Камісараў БССР
4) Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі
Аўтарам паэмы “Над ракой Арэсай” з’яўляецца:
1) Я.Колас
2) Я.Купала
3) М.Лынькоў
4) М.Танк
Прозвішча аўтара архітэктурнага праекта Дома ўрада ў Мінску і Дома Саветаў ў Магілёве:
1) Я.Цікоцкі
2) І.Лангбард
3) А.Воінаў
4) З.Азгур
Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору:
1) тэрыторыя Заходняй Беларусь адыходзіла да Германіі
2) стваралася БССР
3) тэрыторыя Беларусі падзялялася паміж Польшчай і Расіяй
4) Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы
1924 г. , 1926 г. , 1939 г. у гісторыі Беларусі – гэта даты:
1) прыняцця новых Канстытуцый БССР
2) перамоў з Польшчай па тэрытарыяльных пытаннях
3) змены межаў БССР
4) змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле БССР
Рыжскі мірны дагавор быў заключаны ў:
1) 1918 г.
2) 1921 г.
3) 1922 г.
4) 1939 г.
Таварыства беларускай школы (ТБШ) пачало дзейнічаць у:
1) 1921 г. 3) 1926 г.
2) 1923 г. 4) 1927 г.
КПЗБ была створана ў:
1) 1921 г. 3) 1925 г.
2) 1923 г. 4) 1926 г.
Адным са стваральнікаў і старшынёй БСРГ з’яўляўся:
1) С.Прытыцкі 3) К.Арлоўскі
2) М.Танк 4) Б.Тарашкевіч
Парцэляцыя – гэта:
1) ліквідацыя церазпалосіцы і масавае, часам прымусовае, высяленне на хутары
2) карныя паліцэйскія экспедыцыі
3) мерапрыемства па ліквідацыі сервітутаў
4) продаж праз дзяржаўны банк невялікімі ўчасткамі часткі дзяржаўных і памешчыцкіх зямель
Інстытут ваенных і грамадзянскіх каланістаў, якім польскі урад на ільготных умовах даваў зямлю ў “крэсах усходніх”, з мэтай пашырэння тут польскага эканамічнага, палітычнага і культурнага ўплыву, гэта:
1) “пацыфікацыя”
2) камасацыя
3) “санацыя”
4) асадніцтва
Прозвішча палітычнага дзеяча, вучонага, аднаго са стваральнікаў БСРГ, аўтара першай “Беларускай граматыкі для школ”:
1) І.К.Лагіновіч
2) Я.І.Скурко
3) Б.А.Тарашкевіч
4) С.В.Прытыцкі
Нелегальная палітычная партыя, якая выступала за канфіскацыю памешчыцкіх зямель, усталяванне рабоча-сялянскай улады, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, гэта:
1) Камуністычная партыя Заходня Беларусі (КПЗБ)
2) Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД)
3) Таварыства беларускай школы (ТБШ)
4) Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ)
Народны сход Заходняй Беларусі адбыўся ў горадзе:
1) Мінск 3) Вільна
2) Беласток 4) Гродна
“Лінія Керзона” – гэта:
1) комплекс абарончых збудаванняў у Заходняй Беларусі
2) дзяржаўная мяжа паміж Польшай і Германіяй
3) з 1939 г. дзяржаўная мяжа паміж Германіяй і СССР
4) мяжа паміж БССР і РСФСР
План вайны супраць СССР атрымаў кодавую назву:
1) “Тайфун” 3) “Барбароса”
2) “Гельб” 4) “Уран”
План “Ост” прадугледжваў:
1) пачатак вайны з СССР
2) каланізацыю і германізацыю захопленай тэрыторыі СССР
3) пачатак вайны з Польшчай
4) сварэнне на тэрыторыі Беларусі буфернай дзяржавы
Вялікая Айчынная вайна пачалася:
1) 1 верасня 1939 г. 3) 22 чэрвеня 1941 г.
2) 17 верасня 1939 г. 4) 3 ліпеня 1941 г.
З 22 чэрвеня па 20 ліпеня 1941 г. працягвалася абарона:
1) Мінска 3) Магілёва
2) Брэсцкай крэпасці 4) Бабруйскай крэпасці
Падзея Вялікай Айчыннай вайны, якая працягвалася з 3 па 26 ліпеня 1941 г., гэта:
1) бітва за Мінск 3) бітва за Смаленск
2) абарона Магілёва 4) часовае вызваленне Жлобіна і Рагачова
Нямецка-фашысцкія захопнікі акупіравалі ўсю тэрыторыю Беларусі:
1) да пачатку ліпеня 1941 г. 3) да пачатку кастрычніка 1941 г.
2) да пачатку верасня 1941 г. 4) да пачатку лістапада 1941 г.
“Прыпяцкія балоты”, “Арол”, “Трохкутнік”, Чароўная флейта”, “Котбус”, “Герман”, гэта назвы:
1) наступальных аперацый нямецка-фашысцкіх войскаў супраць Чырвонай Арміі
2) карных аперацый супраць партызан
3) мерапрыемстваў па дэпартацыі насельніцтва ў Германію
4) мерапрыемствы па вывазу каштоўнасцей у Германію
Першая карная аперацыя супраць насельніцтва Беларусі была праведзена фашыстамі ў:
1) 1941 г. 2) 1942 г.
2) 1943 г. 4) 1944 г.
Першая партызанская брыгада – “гарнізон Паўлоўскага” была створана на тэрыторыі:
1) Магілёўскай вобласці 3) Палескай вобласці
2) Мінскай вобласці 4) Віцебскай вобласці
Беларускі штаб партызанскага руху ўзначальваў:
1) П.К.Панамарэнка 3) П.З.Калінін
2) К.П.Арлоўскі 4) В.І.Казлоў
Кіраўніком падпольнай групы, якая дзейнічала на Аршанскім чыгуначным вузле, быў:
1) М.Шмыроў 3) К.Заслонаў
2) В.Корж 4) П.Машэраў
Першы абласны цэнтр БССР, які быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэта:
1) Віцебск 3) Магілёў
2) Гомель 4) Мазыр
Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” праходзіла ў перыяд:
1) 5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г. 3) 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.
2) 20 чэрвеня – 28 ліпеня 1944 г. 4) 16 красавіка – 8 мая 1945 г.
3 ліпеня 1944 г. гэта дата:
1) заканчэння аперацыі “Баграціён” 3) пачатку аперацыі “Баграціён”
2) вызвалення Мінска 4) вызвалення Брэста
Выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі завершылася вызваленнем горада:
1) Гродна 3) Мінска
2) Брэста 4) Ліды
Другая сусветная вайна закончылася:
1) 2 мая 1945 г. 3) 9 мая 1945 г.
2) 8 мая 1945 г. 4) 2 верасня 1945 г.
Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пачалося ў:
1) гады 4-й пяцігодкі 3) 1944 г
2) 1943 г. 4) 1945 г.
Галіна народнай гаспадаркі, якая развівалася ў БССР у пасляваенныя гады найбольш хутка:
1) сельская гаспадарка 3) тяжкая прамысловасць
2) лёгкая прамысловасць 4) дрэваапрацоўчая прамысловасць
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на ўсёй тэрыторыі Беларусі завершылася ў:
1) канцы 1930-х гг. 3) пачатку 1930-х гг.
2) канцы 1950-х гг. 4) ў канцы 1940-х гг.
Картачная сістэма размяркавання прамысловых і харчовых тавараў у БССР была адменена ў:
1) 1945 г. 3) 1947 г.
2) 1946 г. 4) 1948 г.
БССР разам з СССР і Украінскай ССР з’явілася заснавальніцай
1) ЮНЭСКА 3) НАТА
2) ААН 4) МАГАТЭ
Рашэнне аб удзеле БССР і УССР у стварэнні ААН было прынята:
1) на Тэгеранскай канферэнцыі 3) на канферэнцыі ў Сан-Францыска
2) на Крымскай канферэнцыі 4) на Патсдамскай канферэнцыі
Паняцце, якое адносіцца да другой паловы 1950-х – першай паловы 1960-х гг., гэта:
1) калектывізацыя 3) саўнаргас
2) галоснасць 4) камп’ютэрызацыя
Галоўным вынікам ХХ з’езда КПСС было:
1) прыняцце новай праграмы КПСС
2) прыняцце праграмы пабудовы камунізму
3) асуджэнне культу асобы Сталіна
4) прыняцце курса на перабудову
Перыяд другой паловы 1950-х – першай паловы 1960-х гг атрымал вобразную назву:
1) “нэанэп” 3) “застой”
2) “адліга” 4) “перабудова”
1919 г., 1927 г., 1937 г., 1978 г. у гісторыі Беларусі - гэта даты:
1) пачатку палітычных рэпрэсій
2) прыняцця Канстытуцый БССР
3) змен партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР
4) змен у адміністрыцыйна-тэрытарыяльным падзеле БССР
П.М.Машэраў займаў пасаду:
1) Генеральнага сакратара ЦК КПБ
2) Старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савету БССР
3) Першага сакратара ЦК КПБ
4) Старшыні Савета Міністраў БССР
З’ява, вядомая пад назвай “парад суверэнітэтаў”, пачалася ў:
1) 1985 г. 3) 1991 г.
2) 1990 г. 4) 1994 г.
Юрыдычнае афармленне незалежнасці БССР адбылося ў:
1) красавіку 1985 г. 3) жніўні 1991 г.
2) ліпені 1990 г. 4) снежні 1991 г.
3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца святам:
1) прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
2) выбараў першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
3) Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь
4) Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
8 снежня 1991 г. у Віскулях адбылося:
1) падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
2) дэнансацыя дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР
3)прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР
4) падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі
Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь была прынята ў:
1) 1991 г.
2) 1994 г.
3) 1995 г.
4) 1997 г.
Унясенне дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь адбылося ў:
1) 1994 г.
2) 1995 г.
3) 1996 г.
4) 1997 г.
А.Р.Лукашэнка упершыню быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ў:
1) 1991 г.
2) 1994 г.
3) 2000 г.
4) 2006 г.