Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5

2 блок XIV – XVI стст.



Яўрэйскі храм гэта

1) сінагога

2) мячэць

3) збор

4) кірха


У ВКЛ за збор вайсковых сіл ваяводства і абараназдольнасць яго цэнтральнага замка адказваў

1) ваявода

2) падваявода

3) кашталян

4) войт


Бітва паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды на рацэ Ворскле адбылася ў

1) 1387 г.

2) 1401 г.

3) 1399 г.

4) 1410 г.


Саслоўе ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі на карысць феадала, называлася

1) духавенства

2) магнаты

3) шляхта

4) сяляне


Інстытут намесніцтва ў ВКЛ увёў

1) Міндоўг.

2) Вітаўт

3) Альгерд

4) Казімір


Юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў ВКЛ было завершана

1) “Уставай на валокі”

2) I Статутам ВКЛ

3) II Статутам ВКЛ

4) III Статутам ВКЛ


Абсалютная большасць усходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў XIV – XVстст. была

1) праваслаўнай

2) пратэстанцкай

3) каталіцкай

4) уніяцкай


Вайна паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам завяршылася ў

1) 1432 г.

2) 1436 г.

3) 1435 г.

4) 1447 г.


Характэрнай прыкметай прыналежнасці да шляхецкага саслоўя ў ВКЛ з’яўлялася

1) выключнае права на знешні гандаль

2) выключнае права на ўнутраны гандаль

3) выключнае права на валоданне зямлёй

4) непадуладнасць суду


У ВКЛ справы аб дзяржаўных злачынствах разглядаў

1) ваяводскі суд

2) вялікакняжацкі суд

3) копны суд

4) вотчынны суд


Саслоў’е ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі, называлася

1) духавенства

2) шляхта

3) магнаты

4) мяшчане


Да прывілеяваных саслоўяў у ВКЛ адносіліся

1) шляхта і мяшчане

2) шляхта і купецтва

3) шляхта і духавенства

4) мяшчане і купецтва


Вырашэннем пазямельных спрэчак землеўласнікаў паводле рэформы 1565 г. займаўся

1) земскісуд

2) гродскісуд

3) войтаўска – лаўнічысуд

4) падкаморскі павятовысуд


Палажэнне, паводле якога толькі католікі маглі дапускацца ў Раду ВКЛ, было ўстаноўлена

1) Крэўскай уніяй

2) Гарадзельскім прывілеем

3) Судзебнікам Казіміра

4) I Статутам ВКЛ


Ф.Скарына надрукаваў першую кнігу ў

1) Вільні

2) Празе

3) Падуі

4) Гданьску


Першая палова XVI ст. у ВКЛ час раўнавагі цэркваў

1) мусульманскай і праваслаўнай

2) праваслаўнай і іудзейскай

3) праваслаўнай і каталіцкай

4) каталіцкай і іудзейскай


Дакумент, які ўпершыню ўстанавіў адзіныя ва ўсім ВКЛ віды пакарання

1) Прывілей 1447 г.

2) Судзебнік 1468 г.

3) Гарадзельскі прывілей

4) I Статут ВКЛ


Як звалі роднага брата вялікага князя Альгерда, які княжыў разам з ім і насіў такі жа тытул?

1) Манівід

2) Кейстут

3) Любарт

4) Нарымонт


Якія землі былі далучаны да Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі на рацэ Сінія Воды?

1) Валынь і Галіцыя

2) Прыазоўе

3) Кіеўшчына і Падолле

4) Прыкарпацце


Ардыншчыну ВКЛ выплачвала

1) Асманскай імперыі

2) Залатой Ардзе

3) Крымскаму ханству

4) Блакітнай Ардзе


Хто з першых праваслаўных князёў заняў месца ў праднейшай Радзе ВКЛ?

1) Богуш Багавіцінавіч

2) Канстанцін Астрожскі

3) Рыгор Хадкевіч

4) Міхал Глінскі


Якая вышэйшая ўсесаслоўная судовая інстанцыя існавала ў ВКЛ да 1581 г.?

1) трыбунал

2) вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд

3) статутавая камісія

4) копны суд


Першыя летапісныя звесткі пра Літву прыпадаюць на

1) 980 г.

2) 1009 г.

3) 1040 г.

4) 1250 г.


Першы летапісны князь ВКЛ – гэта

1) Альгерд

2) Вітаўт

3) Войшалк

4) Міндоўг.


Вялікі князь Міндоўг прыняў тытул караля ў

1) 980 г.

2) 1009 г.

3) 1246 г.

4) 1253 г.


Вызначце часы праўлення (княжання ў Наваградку) вялікага князя ВКЛ Міндоўга

1) 1240 – 1263 гг.

2) 1270 – 1341 гг.

3) 1345 – 1377 гг.

4) 1377 – 1430 гг.


Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Альгерда

1) 1240 – 1263 гг.

2) 1270 – 1341 гг.

3) 1345 – 1377 гг.

4) 1377 – 1430 гг.


Вялікі князь літоўскі, які імкнуўся падпарадкаваць усходнеславянскія землі. Меў брата – суправіцеля, разам з якім тройчы рабіў паходы на Маскву і нават прыбіў шчыт на вароты Крамля. Адваяваў тэрыторыю сучаснай Украіны

1) Альгерд

2) Андрэй Полацкі

3) Вітаўт

4) Казімір


Бітва на р. Стрэве адбылася паміж войскамі ВКЛ і

1) маскоўцамі

2) крыжакамі

3) полаўцамі

4) татарамі


Бітва на р. Сінія Воды адбылася паміж войскамі ВКЛ на чале з Альгердам і

1) маскоўцамі

2) крыжакамі

3) полаўцамі

4) татарамі


Бітва войска ВКЛ з татарамі на р.Сінія Воды адбылася ў

1) 1362 г.

2) 1380 г.

3) 1399 г.

4) 1410 г.


Крэўская унія заключана ў

1) 1363 г.

2) 1410 г.

3) 1385 г.

4) 1468 г.


Вялікі князь літоўскі, які стаў адначасова і польскім каралём, атрымаў імя Уладзіслаў, забіў свайго дзядзьку і ягоную жонку, сябра – вораг стрыечнаму брату

1) Альгерд

2) Андрэй Полацкі

3) Вітаўт

4) Ягайла


Першая агульная дынастыя каралёў Польшчы і вялікіх князёў ВКЛ

1) Альбрэхты

2) Вазы

3) Пясты

4) Ягелоны


Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады адбылося

1) 2 лютага 1348 г.

2) 14 жніўня 1385 г.

3) 5 жніўня 1392 г.

4) 15 ліпеня 1410 г.


Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Вітаўта

1) 1240 – 1263 гг.

2) 1270 – 1341 гг.

3) 1345 – 1377 гг.

4) 1392 – 1430 гг.


Межы ВКЛ дасягнулі Балтыйскага і Чорнага мораў у час княжання

1) Віценя

2) Гедыміна

3) Альгерда

4) Вітаўта


Грунвальдская бітва адбылася ў

1) 1363 г.

2) 1385 г.

3) 1410 г.

4) 1413 г.


Гарадзельская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана ў

1) 1385 г.

2) 1401 г.

3) 1410 г.

4) 1413 г.


Вызначце часы праўлення вялікага князя Свідрыгайлы

1) 1377 – 1430 гг.

2) 1392 – 1430 гг.

3) 1430 – 1432 гг.

4) 1432 – 1440 гг.


Падзеі 1432 – 1436 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы

1) “вайна пеўняў”

2) “вялікая вайна”

3) грамадзянская вайна ў ВКЛ

4) “крывавы патоп”


У выніку грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. перамог палітычны блок

1) Вітаўта

2) Жыгімонта Кейстутавіча

3) Жыгімонта I Старога

4) Жыгімонга II Аўгуста


Якім дакументам у ВКЛ былі ўпершыню закладзены асновы юрыдычнага афармлення прыгоннага права?

1) Прывілей Казіміра IV Ягелончыка 1447 г.

2) Судзебнік Казіміра IV Ягелончыка 1468 г.

3) Статут ВКЛ 1529 г.

4) СтатутВКЛ 1566 г.


У ВКЛ камандуючы ўзброенымі сіламі гэта

1) ваявода

2) гетман

3) канцлер

4) кашталян


У ВКЛ кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, зберагальнік дзяржаўнай пячаткі – гэта

1) ваявода

2) гетман

3) канцлер

4) кашталян


У ВКЛ службовая асоба, сачыўшая за спагнаннем падаткаў і збораў – гэта

1) ваявода

2) гетман

3) канцлер

4) падскарбій


Пры Гедыміне сталіцай ВКЛ стаў горад

1) Вільня

2) Менск

3) Наваградак

4) Полацк


Герб “Пагоня” з’яўляецца ў час княжэння ў ВКЛ

1) Альгерда

2) Вітаўта

3) Віценя

4) Гедыміна


Дзяржаўная мова ў Вялікім княстве Літоўскім Рускім і Жамойцкім ў часы сярэднявечча была

1) старабеларуская

2) літоўская

3) польская

4) царкоўнаславянская


Суд мясцовай адміністрацыі; разглядаў справы шляхты, што трымала маёнткі ў вялікакняжацкіх землях, мяшчан тых гарадоў, што не мелі магдэбургскага права, дзяржаўных сялян. Гэта суд

1) ваяводскі

2) войтаўска – лаўнічы

3) гаспадарскі (вялікакняжацкі)

4) гродскі (замкавы)


Усесаслоўны суд, які прызначаўся ваяводам; разглядаліся крымінальныя справы па абвінавачванні шляхты, мяшчан, сялян. Гэта суд

1) ваяводскі

2) войтаўска – лаўнічы

3) гаспадарскі (вялікакняжацкі)

4) гродскі (замкавы)


Суд, які вырашаў пазямельныя спрэчкі – гэта

1) ваяводскі

2) гродскі (замкавы)

3) копны

4) падкаморскі павятовы


Суд, які дзейнічаў у гарадах з магдэбурскім правам; лаўнікі – засядацелі выбіраліся з мяшчан; разбіраліся крымінальныя і грамадзянскія справы. Гэта суд

1) ваяводскі

2) войтаўска – лаўнічы

3) гродскі (замкавы)

4) земскі (павятовы)


Суд, у якім разбіраліся грамадзянскія і крымінальныя справы; суддзі выбіраліся з сялян; судовыя пастановы выконваліся адразу. Гэта суд

1) гродскі (замкавы)

2) земскі (павятовы)

3) копны

4) падкаморскі павятовы


Да 1581 г. вышэйшым судовым органам у ВКЛ быў

1) ваяводскі

2) гаспадарскі (вялікакняжацкі)

3) гродскі (замкавы)

4) копны


Першы сістэматызаваны збор законаў ВКЛ – гэта

1) Прывілей 1447 г.

2) Судзебнік Казіміра IV 1468 г.

3) Статут ВКЛ 1529 г.

4) Статут ВКЛ 1566 г.


Першы Статут ВКЛ быў выдадзены ў

1) 1492 г.

2) 1529 г.

3) 1566 г.

4) 1588 г.


Другі Статут ВКЛ быў выдадзены ў

1) 1492 г.

2) 1529 г.

3) 1566 г.

4) 1588 г.


Трэці Статут ВКЛ быў выдадзены ў

1) 1492 г.

2) 1529г.

3) 1566 г.

4) 1588 г.


Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, прымаўшы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні II Статута 1566 г.

1) Канстанцін Астрожскі

2) Астафій Валовіч

3) Міхаіл Глінскі

4) Мікалай Радзівіл Чорны


Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, прымаўшы актыўны ўдзел у выданні III Статута 1588 г.

1) Канстанцін Астрожскі

2) Астафій Валовіч

3) Міхаіл Глінскі

4) Леў Сапега


Вызначце галоўную аброчную форму павіннасцей беларускага сялянства ў ХІ – ХІVстст.

1) дзякла

2) чынш

3) паншчына

4) вырак


Фальварак – гэта

1) асноўная зямельная мера ў ВКЛ

2) гаспадарка селяніна ў ВКЛ

3) двор феадалаў ВКЛ, які складаўся з комплексу будынкаў і панскіх засевак

4) частка дзяржаўных уладанняў, неабкладваемая падаткамі


Заканадаўчы акт, згодна якому вызначалася правядзенне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста – гэта

1) Судзебнік 1468 г.

2) Статут ВКЛ 1529 г.

3) Устава на валокі

4) Статут ВКЛ 1588 г.


Пасля правядзення аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста 1557 г. галоўнай адзінкай падаткаабкладання гаспадаркі ў ВКЛ стала ў XVI – першай палове XIX стст.

1) жэрабя, дворышча, дым

2) валока

3) кап’ё

4) барацінка


Валока як асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ была роўная

1) 23,72 кв.м

2) 21,36 га

3) 1 га

4) 0,71 га


Морг як зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ была роўная

1) 23,72 кв.м

2) 21,36 га

3) 1 га

4) 0,71 га


У XVI ст. канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай замацаваў

1) Судзебнік Казіміра IV

2) І Статут ВКЛ

3) ІІ Статут ВКЛ

4) ІІІ Статут ВКЛ


Ваеннаслужылае насельніцтва ў ВКЛ

1) вываланцы

2) зямяне

3) латыфундыі

4) юрыдыкі


Паспалітае рушэнне ў ВКЛ гэта

1) агульнае будаўніцтва гаспадарскага замка

2) група ваенна – служылага насельніцтва

3) перапіс насельніцтва ў дзяржаве

4) усеагульная мабілізацыя


Заканадаўчы акт, якім у ВКЛ вялікі князь надаваў або пацвярджаў асаблівыя правы пануючаму класу, саслоўю, пэўнай сацыяльнай ці этнічна – рэлігійнай групе, асобе – гэта

1) латыфундыя

2) прывілей

3) фальварак

4) юрыдыка


Прывілеяванае саслоўе, буйныя землеўладальнікі, арыстакраты – прадстаўнікі радавітай знаці ў Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст. – гэта

1) купцы

2) магнаты

3) мяшчане

4) шляхта


Прывілеяванае саслоўе, ваенна – служылы люд у Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст.

1) купцы

2) магнаты

3) мяшчане

4) шляхта


Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ – насельніцтва гарадоў, якое выплочвала падаткі на карысць дзяржавы ці феадала, а таксама займалася рамяством і гандлем – гэта

1) духавенства

2) мяшчане

3) сяляне

4) магнаты


Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ, якое трапіла ва ўмовах сярэднявечча ў пазямельную залежнасць ад феадала, выплочвала на яго карысць і на карысць дзяржавы падаткі, выконвала павіннасці – гэта

1) духавенства

2) мяшчане

3) магнаты

4) сяляне


Галоўная сельскагаспадарчая вытворчая адзінка, гаспадарка селяніна ў ВКЛ – гэта

1) валока

2) дым

3) морг.

4) талака


У ВКЛ у пачатку XVI ст. служба, жэрабя, дворышча – гэта

1) адзінка абкладання сялян павіннасцямі

2) вайсковыя фарміраванні

3) падатковыя сялянскія павіннасці

4) катэгорыі залежных сялян


Залежнае становішча селяніна, усе віды адпрацовачных павіннасцей на карысць феадала ў ВКЛ – гэта

1) валока

2) латыфундыя

3) рэнта

4) цягла


Слугі, работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў (у ВКЛ – найбольш бяспраўная залежная частка насельніцтв1) , – гэта

1) кутнікі

2) сяляне пахожыя

3) сяляне непахожыя

4) чэлядзь нявольная (халопы)


Xалопы ў ВКЛ XV – XVI стст. – гэта

1) катэгорыя служылага насельніцтва

2) сяляне, жыўшыя на вотчынных і памесных землях, выконваўшыя павіннасці на карысць пана

3) сяляне, меўшыя прыватную ўласнасць

4) сяляне, якія знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадала


У ВКЛ людзі цяглыя – гэта

1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына


У ВКЛ асадныя сяляне гэта

1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

2) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына


У ВКЛ даннікі – гэта


I/
1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

2) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

3) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш


У ВКЛ дольнікі – гэта

1) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына


У ВКЛ агароднікі – гэта

1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваей гаспадаркі

2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына


Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія не мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх магчыма было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.) , – гэта

1) сяляне пахожыя

2) сяляне непахожыя

3) сяляне – слугі

4) чэлядзь нявольная (халопы)


Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.) , – гэта

1) кутнікі

2) сяляне пахожыя

3) сяляне непахожыя

4) сяляне – слугі


Прыватнаўласныя сяляне ў ВКЛ – гэта

1) вольныя сяляне – абшчыннікі, якія выплочвалі падаткі на карысць дзяржавы

2) сяляне, якія жылі на вотчынных і памесных землях, выконвалі павіннасці на кошт пана

3) сяляне, меўшыя прыватную ўласнасць

4) сяляне, якія вызваліліся ад прыгоннай залежнасці


Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ у XV – XVIII стст., асноўным абавязкам якіх была вайсковая служба, выкананне павіннасцей, патрабаваўшых спецыяльных прафесійных навыкаў (былі ў дзяржаўных, шляхецкіх і царкоўных уладаннях) – гэта

1) кутнікі

2) сяляне пахожыя

3) сяляне непахожыя

4) сяляне слугі


У ВКЛ адпрацовачная сялянская павіннасць – гэта

1) дзякла

2) паншчына

3) чынш

4) рэнта


У ВКЛ даніна грашыма – гэта

1) дзякла

2) паншчына

3) чынш

4) рэнта


У ВКЛ даніна прадуктамі – гэта

1) дзякла

2) кап’ё

3) чынш

4) рэнта


У ВКЛ дробныя работы ў панскім маёнтку, на якія выходзілі па чарзе, – гэта

1) гвалт

2) куніца

3) падарошчызна

4) старажоўшчына


У ВКЛ абавязак селяніна сваімі коламі перавозіць панскія грузы па патрэбе пана, на кірмашы – гэта

1) гвалт

2) падводнае

3) старажоўшчына

4) талака


У ВКЛ плата за права паляваць у панскіх лясах гэта

1) вепраўшчына

2) гайнае

3) жарнавое

4) куніца


У ВКЛ плата за права секчы дровы ў панскіх лясах гэта

1) вепраўшчына

2) гайнае

3) жарнавое

4) куніца


Асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ роўная 21, 36 га

1) акр

2) валока

3) дзякла

4) морг.


Дакумент, якім у ВКЛ быў пакладзены пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннай залежнасці сялян

1) Прывілей Казіміра Ягайлавіча

2) Судзебнік (статут) Казіміра Ягайлавіча

3) I Статут ВКЛ

4) II Статут ВКЛ


Канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў у ВКЛ было завершана

1) Судзебнікам (статутам) Казіміра Ягайлавіча

2) І Статутам ВКЛ

3) II Статутам ВКЛ

4) III Статутам ВКЛ


Дзесяцігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны

1) Прывілеем Казіміра Ягайлавіча

2) Судзебнікам Казіміра Ягайлавіча

3) I Статутам ВКЛ

4) II Статутам ВКЛ


Дваццацігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны

1) Прывілеем Казіміра Ягайлавіча

2) Судзебнікам Казіміра Ягайлавіча

3) II Статутам ВКЛ

4) III Статутам ВКЛ


Першы ў ВКЛ горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта

1) Бярэсце

2) Вільня

3) Гародня

4) Менск


Першы на тэрыторыі сёняшняй Беларусі горад, які атрымаў Магдэбурскае права – гэта

1) Бярэсце

2) Вільня

3) Гародня

4) Менск


Берасце – першы з гарадоў на тэрыторыі сёняшняй Беларусі, які атрымаў Магдэбурскае права ў

1) 1387 г.

2) 1390 г.

3) 1441 г.

4) 1496 г.


У ВКЛ орган гарадскога самакіравання па магдэбурскаму праву, які аб’ядноўваў лаву і раду – гэта

1) веча

2) магістрат

3) пасад

4) юрыдыка


У ВКЛ суд па крымінальных справах у гарадах з магдэбурскім правам

1) веча

2) лава

3) магістрат

4) рада


Выбарная асоба магістрата ў гарадах ВКЛ у ХІV – ХVIII стст.

1) бурмістр

2) генерал

3) камісар

4) прыстаў


Будынак у горадзе, дзе знаходзіліся органы самакіравання гэта

1) веча

2) ратуша

3) рада

4) юрыдыка


Упершыню рамесніцкі цэх на беларускіх землях прыгадваецца ў Мінску ў

1) 1385 г.

2) 1410 г.

3) 1522 г.

4) 1569 г.


Прыклад дазволенай законам узброенай шляхецкай апазіцыі ўладізе ў ВКЛ і Польшчы – гэта

1) вырак

2) віж

3) гіцль

4) рокаш


Мяцеж Міхаіла Глінскага адбыўся ў

1) 1385 г.

2) 1492 г.

3) 1508 г.

4) 1514 г.


Першая адкрытая вайна ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы адбылася ў

1) 1492 – 1494 гг.

2) 1500 – 1503 гг.

3) 1507 – 1508 гг.

4) 1512 – 1522 гг.


Першая адчувальная для ВКЛ параза ў палявой бітве ад Макоўскай дзяржавы адбылася ў бітве

1 на р. Стрэве 2 лютага 1348 г.

2) на р. Сінія Воды ў 1362 г.

3) на р. Ведрашы 14 ліпеня 1500 г.

4) пад Клецкам 6 жніўня 1506 г.


У бітве пад Оршай (на р. Крапіўне) 8 верасня 1514 г. войска ВКЛ узначальваў

1) Канстанцін Астрожскі

2) Міхаіл Глінскі

3) Леў Сапега

4) Рыгор Хадкевіч


Першы агульнадзяржаўны дакумент, абвяшчаўшы ўраўнаванне праваслаўнай шляхты ў правах з каталіцкай, зафіксаваў

1) акт Крэўскай уніі 1385 г.

2) Гарадзельскі прывілей 1413 г.

3) прывілей Казіміра IV 1447 г.

4) прывілей Аляксандра 1492 г.


Канчатковае ўраўнаванне праваслаўнай шляхты ў правах з каталіцкай зафіксаваў

1) акт Крэўскай уніі 1385 г.

2) Гарадзельскі нрывілей 1413 г.

3) прывілей Казіміра IV 1447 г.

4) прывілей Жыгімонта II Аўгуста 1563 г.


Рэлігійны накірунак, пэўнае веравызнанне – гэта

1) ерась

2) капліца

3) канфесія

4) маярат


Падзел хрысціянства на рымска – каталіцкую і праваслаўную царкву адбыўся ў

1) 988 г.

2) 992 г.

3) 1054 г.

4) 1317 г.


Цярплівасць, роўнасць у адносінах – гэта

1) дысідэнцтва

2) рэфармацыя

3) канфесія

4) талерантнасць


Час раўнавагі сіл каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у гісторыі ВКЛ

1) X ст. (з 992 г.)

2) ХІV – ХVстст.

3) першая палова XVI ст.

4) з другой паловы XVI ст.


Віленская каталіцкая епархія была ўтворана ў ВКЛ у

1) 1317 г.

2) 1387 г.

3) 1415 г.

4) 1458 г.


Пачатак Рэфармацыі на Беларусі прыпадае на час кіравання ў дзяржаве

1) Казіміра Ягелончыка

2) Жыгімонта І Старога

3) Жыгімонта ІІ Аўгуста

4) Жігімонта ІІІ Вазы


Вызначце галоўныя плыні Рэфармацыі ў ВКЛ

1) асіфлянства

2) кальвінізм

3) несцяжацельства

4) уніяцтва


У перыяд Рэфармацыі формай сацыяльнага пратэсту ніжэйшых слаёў грамадства ВКЛ з’яўлялася

1) арыянства

2) кальвінізм

3) квіетызм

4) лютэранства


Першыя пратэстанцкія абшчыны, якія ўзнікалі на Беларусі ў перыяд Рэфармацыі, належалі да

1) арыянства

2) кальвінізма

3) лютэранства

4) сацыніянства


Вызначце плынь Рэфармацыі, набыўшую ў ВКЛ найвялікшы размах

1) кальвінізм

2) лютэранства

3) сацыніянства

4) асіфлянства


Прыхільнікі радыкальнага накірунку Рэфармацыі ў ВКЛ – гэта

1) антытрынітарыі

2) сацыніяне

3) асіфляне

4) лютэране


Контррэфармацыя – гэта

1) антыфеадальны рух у Еўропе, накіраваны на рэфармаванне рымска – каталіцкай царквы

2) контррэформы, праведзеныя ў 80 – 90 – я гг. XIX ст. у Расійскай імперыі

3) рэлігійна – палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць Рэфармацыі

4) сістэма пераўтварэнняў у галіне ўладнага кіравання


“Дзеля дасягнення мэты ўсе сродкі добрыя” – гэта дэвіз ордэна

1) бернардынцаў

2) дамініканцаў

3) езуітаў

4) піяраў


“Псы госпада” – называлі прадстаўнікоў Ордэна

1) бернардынцаў

2) дамініканцаў

3) езуітаў

4) піяраў


“Чортавым семем” называў Сымон Будны прадстаўнікоў Ордэна

1) бернардынцаў

2) дамініканцаў

3) езуітаў

4) піяраў


3 блок Рэч Паспалітая


Віленска – Радамская унія была заключана ў

1) 1398 г.

2) 1399 г.

3) 1401 г.

4) 1408 г.


Самая буйная бітва на тэрыторыі Беларусі пад час казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. адбылася пад

1) Слуцкам

2) Лоевам

3) Менскам

4) Полацкам


Пад станамі – саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся

1) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча

2) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое і маёмаснае становішча

3) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх спавядалі адну рэлігію

4) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх належалі да адной этнічнай групы


Брацтвы гэта

1) узброеныя казацкія атрады

2) апалчэнцы ў Вялікім княстве Літоўскім

3) аб’яднні праваслаўнага духавснства

4) рэлігійна – палітычныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім


Ідэі кальвінізму ў Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджванне сярод

1) магнатаў і часткі шляхты

2) каталіцкага духавенства

3) гарадскіх нізоў

4) сялянства


Якая праваслаўная епархія засталася толькі адна ў выніку распаўсюджвання уніяцкай царквы ў канцы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі?

1) Мінская

2) Полацкая

3) Магілёўская

4) Віцебская


Сапраўднае імя Сімяона Полацкага

1) Самуіл Пятроўскі – Сітніяновіч

2) Георгій Каніскі

3) Марцін Пачобут – Адляніцкі

4) Ілля Капіевіч


Этнонім “беларусцы” сустракаецца ў беларуска – літоўскіх крыніцах з

1) сярэдзіны XIII ст.

2) ХІХ ст.

3) XVI ст.

4) пачатку XX ст.


У 1689 г. у Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены аўтар трактата “Аб неіснаванні бога”, беларускі шляхціц

1) А.Філіповіч

2) Ф.Капіевіч

3) К.Лышчынскі

4) С.Полацкі


Контррэфармацыя гэта

1) рэлігійна – палітычны рух у падтрымку рэфармацыі

2) рэлігійна – палітычны рух супраць рэфармацыі

3) заканадаўчы акт

4) ідэйная крыніца рэфармацыі


Падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у 1632 – 1634 гг. ішла барацьба за горад

1) Віцебск

2) Чарнігаў

3) Полацк;

4) Смаленск


“Каморнікі”, “лёзныя”, “гультаі”, “парабкі” гэта

1) беззямельная шляхта

2) гарадскія нізы

3) беднае сялянства

4) сяляне – слугі


Трактат Казіміра Лышчынскага, за які ён быў спалены ў 1689 г. на кастры ў Варшаве, называецца

1) “Аб адзінстве царквы божай”

2) “Аб неіснаванні бога”

3) “Аб д’ябальскай сіле чалавека”

4) “Чорная магія”


Прадстаўніком эпохі Асветніцтва, сусветнавядомым вучоным, які каля 20 гадоў узначальваў Віленскі універсітэт, вывучаў планету Меркурый, з’яўляецца таленавіты астраном і матэматык

1) Марцін Пачобут – Адляніцкі

2) Іаахім Лялевель

3) Казімір Нарбут

4) Казімір Семяновіч


Унія ВКЛ і Польшчы, згодна з якой Ягайла стаў польскім каралём, была заключана ў

1) 1368 г.

3) 1411 г.

2) 1385 г.

4) 1413 г.


У 1655 г. захапіў Вільню і абвясціў сябе вялікім князем літоўскім рускі цар

1) Іван ІІІ

2) Іван IV Грозны

3) Міхаіл Раманаў

4) Аляксей Міхайлавіч


Кніга М.Сматрыцкага “Фрынас” (“Трэнас”) па змесце з’яўлялася

1) пратэстанцкай

2) антыезуіцкай

3) антыуніяцкай

4) антыправаслаўнай


Рэфармацыя гэта грамадскі рух, накіраваны супраць парадкаў

1) першабытных

2) капіталістычных

3) феадальных

4) сацыялістычных


Замежным гандлем у беларускіх гарадах у XV – XVIII стст. займаліся

1) партачы

2) каморнікі

3) госці

4) прасолы.


Адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху ў Беларусі (у 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла яго кніга “Катэхізіс”) з’яўляецца царкоўны дзеяч, вучоны – філосаф, публіцыст.

1) Ц.Базылік

2) М.Чаховіч

3) С.Будны

4) М.Радзівіл Чорны


Паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай пасля завяршэння Лівонскай вайны быў падпісаны

1) Ям – Запольскі мір

2) Кейданаўскі мір

3) Дэўлінскі мір

4) Лоеўскі мір


Рэфармацыя прывяла да зараджэння

1) іудаізму

2) ісламу

3) будызму

4) пратэстантызму


Афіцыйна дзяржава, што ўтварылася на сойме ў Любліне, мела назву “Рэч Паспалітая абодвух народаў”. Якіх?

1) палякаў і жмудзінаў

2) палякаў і беларусаў

3) палякаў і ліцвінаў

4) палякаў і украінцаў


Валока – гэта

1) грашовая адзінка

2) адзінка абкладання павіннасцямі

3) зямельны надзел феадала

4) гаспадарка селяніна


Дзе быў заключаны мір паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1667 г.?

1) Смаленск

2) Віцебск

3) Андрусава

4) Востраў


Што стала асноўнай прычынай недзеяздольнасці Сойма Рэчы Паспалітай у XVII – XVIII стст.?

1) нежаданне шляхты ўдзельнічаць у дзяржаўным жыцці

2) права “liberum veto”

3) умяшальніцтва каралеўскіх улад

4) антыфеадальная барацьба сялян


Часовае аб’яднанне шляхты ў XVIII ст. з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай тых ці іншых палітычных патрабаванняў – гэта

1) саюз

2) групоўка

3) канфадэрацыя

4) альянс


Калі адбылося антыфеадальнае выступленне сялян у Крычаўскім старостве?

1) 1740 – 1744 гг.

2) 1754 – 1756 гг.

3) 1740 г.

4) 1750 г.


Кіраўніком Крычаўскага паўстання з’яўляўся

1) Бочка

2) Вецер

3) Вашчыла

4) Налівайка


Прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле, што ўзніклі на Беларусі ў першай палове XVIII ст., называліся

1) фабрыкі

2) мануфактуры

3) заводы

4) цэхі


Адукацыйная камісія – гэта

1) навучальная установа

2) адміністратыўны орган кіравання ўстановамі асветы

3) дабрачынная арганізацыя

4) навучальная акруга


Як называўся асноўны закон дзяржавы, які быў прыняты ў Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. ?

1) статут

2) канстытуцыя

3) кодэкс

4) прывілей


Устойлівая этнічная прыкмета, своеасаблівы тып мыслення, і светапогляду асобнага чалавека або супольнасці – гэта

1) культура

2) менталітэт

3) народнасць

4) побыт


Усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, якое фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу – гэта

1) культура

2) этнічная самасвядомасць

3) народнасць

4) побыт


Нацыянальна – рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва ХVІ – ХVIII стст., аб’ядноўваўшыя рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту – гэта

1) брацтвы

2) сотні

3) староствы

4) цэхі


Аўтар першага буквара на Беларусі ў XVI ст.

1) Васіль Цяпінскі

2) Лаўрэнцій Зізаній

3) Сымон Будны

4) Сімяон Полацкі


Рэлігійны твор станкавага жывапісу, маючы культавае прызначэнне, – гэта

1) абраз

2) бонда

3) парсуна

4) распяцце


Люблінская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана

1) 8 верасня 1514 г.

2) 3 лютага 1563 г.

3) 26 студзеня 1564 г.

4) 1 ліпеня 1569 г.


Падчас падпісання Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г. гаспадаром у ВКЛ і польскім каралём быў

1) Жыгімонт Кейстутавіч

2) Жыгімонт I Стары

3) Жыгімонт II Аўгуст

4) Казімір IV


Тэрмін “Рэч Паспалітая” у літаральным перакладзе – гэта

1) агульная справа

2) незвычайны стан

3) поўны набор

4) супольная дзяржава


Вызначце фармуліроўку, якая найбольш дакладна раскрывае паняцце “саслоўна – прадстаўнічая” манархія

1) нікім і нічым не абмежаваная ўлада манарха

2) улада манарха, абмежаваная заканадаўчым органам

3) улада манарха, абмежаваная саслоўнымі інтарэсамі ў галіне заканадаўства і выканаўчай сферы ўлады

4) форма кіравання, пры якой улада поўнасцю ці часткова сканцэнтравана ў руках адзінаасобнага главы дзяржавы – манарха


Са смерцю Жыгімонта II Аўгуста спынілася дынастыя

1) Вазаў

2) Пястаў

3) Рурыкавічаў

4) Ягелонаў


Генрыкавы артыкулы – гэта

1) асабістая частка Статута ВКЛ 1588 г.

2) архітэктурныя помнікі Беларусі

3) літаратурныя творы часоў сярэднявечча

4) спроба абмежавання ўлады манархаў Рэчы Паспалітай


У якой з азначаных падзей прымаў удзел Стэфан Баторый?

1) Аршанская бітва

2) Кірхгольмская бітва

3) Лоеўская бітва

4) Лівонская вайна


Лівонская вайна для Рэчы Паспалітай была завершана

1) Андросаўскім перамір’ем

2) Дэўлінскім перамір’ем

3) Палянаўскім мірам

4) Ям – Запольскім мірам


Ям – Запольскі дагавор быў падпісаны

1) 15 лютага 1563 г.

2) 26 студзеня 1564 г.

3) 1 ліпеня 1569 г.

4) 15 студзеня 1582 г.


Пасля спынення дынастыі Ягелонаў у Рэчы Паспалітай была заснавана дынастыя

1) Ваза

2) Гедэмінавічаў

3) Пястаў

4) Рурыкавічаў


“Тушынскі злодзей” – гэта

1) ананімны аўтар – палеміст.

2) прадстаўнік ерэтычнага руху на Беларусі

3) самазванец Ілжэдзмітрый I

4) самазванец Ілжэдзмітрый II


Андросаўскае, Дэўлінскае перамір’е, “Вечны мір”, Палянаўскі мір гэта дыпламатычныя дамовы XVII ст. Рэчы Паспалітай з

1) Свяшчэннай Рымскай Імперыяй

2) Расіяй

3) Турцыяй і Крымам

4) Швецыяй


Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1632 – 1634 гг. скончылася

1) Андросаўскім перамір’ем

2) “Вечным мірам”

3) Дэўлінскім перамір’ем

4) Палянаўскім мірам


Уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч быў забіты падчас гарадскога паўстання ў

1) Полацку ў 1582 г.

2) Магілёве ў 1606, 1610 гг.

3) Мазыры ў 1615 г.

4) Віцебску ў 1623 г.


Царкоўны сабор, які прыняў рашэнне пра стварэнне ўніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, адбыўся ў горадзе

1) Бярэсці

2) Вільні

3) Наваградку

4) Полацку


Брэсцкая царкоўна – рэлігійная унія была заключана ў

1) 1385 г.

2) 1569 г.

3) 1588 г.

4) 1596 г.


Берасцейская царкоўная унія была зацверджана каралём Рэчы Паспалітай

1) Жыгімонтам I Старым

2) Жыгімонтам II Аўгустам

3) Жыгімонтам III Вазай

4) Стэфанам Баторыем


Як аднеслася насельніцтва да пачатку гвалтоўнага распаўсюджання уніяцтва ў Рэчы Паспалітай?

1) адмоўна

2) станоўча

3) засталося абыякавым

4) прапанавала альтэрнатыву


Уніяцкі мітрапаліт, кананізаваны уніяцкай царквой – гэта

1) Кірыла Тураўскі

2) Пётр Магіла

3) Іясафат Кунцэвіч

4) Кірыла Тарлецкі


Да заканчэння XVIII ст. большасць насельніцтва Беларусі па сваім веравызнанні была

1) іудзеямі

2) мусульманамі

3) праваслаўнымі

4) уніятамі


У Рэчы Паспалітай іншадумец, асоба, якая не прытрымліваецца пануючай рэлігіі – гэта

1) бурлак

2) гіцаль

3) дысідэнт

4) схізматык


У гісторыі Беларусі падзеі 1648 – 1651 гг. – гэта

1) вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай

2) вайна Рэчы Паспалітай з Швецыяй

3) інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Маскоўскую дзяржаву

4) казацка – сялянская вайна


Успыхнуўшае ў 1648 г. на Украіне паўстанне казакоў узначальваў гетман

1) Мазепа

2) Багдан Хмяльніцкі

3) Іван Выгоўскі

4) Северын Налівайка


Падзеі казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. разгортваліся падчас каралявання ў Рэчы Паспалітай

1) Жыгімонта I Старога

2) Жыгімонта II Аўгуста

3) Жыгімонта III Вазы

4) Уладзіслава IV Вазы


Бітва пад Лоевам ў час казацка – сялянскай вайны сярэдзіны XVII ст. адбылася ў

1) 1648г.

2) 1649 г.

3) 1651 г.

4) 1659 г.


Шляхецкае войска ў час казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. узначальваў

1) Канстанцін Астрожскі

2) Міхаіл Глінскі

3) Рыгор Хадкевіч

4) Януш Радзівіл


Казацка – сялянская вайна на Беларусі адбывалася ў

1) 1432 – 1436 гг.

2) 1648 – 1651 гг.

3) 1654 – 1667 гг.

4) 1700 – 1721 гг.


У час вайны 1654 – 1667 гг. Расіі з Рэччу Паспалітай каралём Рэчы Паспалітай быў

1) Жыгімонт I Стары

2) Жыгімонт II Аўгуст.

3) Жыгімонт III Ваза

4) Ян II Казімір Ваза


У вайне 1654 – 1667 гг. Расіі з Рэччу Паспалітай “шышы” – гэта

1) беларускія сяляне, якія далі прысягу на вернасць Расіі

2) катэгорыя залежных сялян

3) рэестравыя казакі

4) удзельнікі партызанскіх атрадаў


Андросаўскі мір быў падпісаны ў

1) 1609 г.

2) 1618 г.

3) 1634 г.

4) 1667 г.


“Вечны мір” – гэта дыпламатычнае пагадненне XVIIст. Рэчы Паспалітай з

1) Крымскім ханствам

2) Расіяй

3) Свяшчэннай Рымскай Імперыяй

4) Турцыяй


Пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове была прынята ў

1) 1623 г.

2) 1669 г.

3) 1696 г.

4) 1721 г.


Тэрмін “ліберум вета” – гэта ў літаральным перакладзе

1) агульная справа

2) вольнае забараняю

3) незвычайны стан

4) поўны набор


Права “ліберум вета” было ліквідавана

1) Судзебнікам Казіміра IV

2) Статутам 1588 г.

3) Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г.

4) Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 1793 г.


Кліентэла ў XVII – ХVIII стст. у Рэчы Паспалітай – гэта

1) сукупнасць шляхты, падпарадкаванай уладзе ўплывовага магната

2) вайсковая мабілізацыя

3) антыфеадальны рух, накіраваны на перабудову каталіцкай царквы

4) адукацыйная ўстанова езуітаў


У 60 – я – пачатку 70 – х гг. XVII ст. супрацьстаянне ў грамадстве Рэчы Паспалітай вызначалася барацьбой магнацкіх груповак

1) Агінскіх з Вішнявецкімі

2) Пацаў з Сапегамі і Агінскімі

3) Радзівілаў з Сапегамі і Пацамі

4) Сапег з Агінскімі і Вішнявецкімі

д) Агінскіх з Вішнявецкімі


У час Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. буйное сражэнне на тэрыторыі Беларусі, якое Пётр I назваў “маці Палтаўскай баталіі”, адбылося пад

1) Бярэсцем

2) Віцебскам

3) Галоўчынам

4) Лясной


У час Паўночнай вайны ў бітве пад Лясной 28 верасня 1708г. шведскія войскі ўзначальваў генерал

1) Левенгаўпт

2) Лефорт

3) Пляўэн

4) Эстэргазі


Землі прыёмныя ў XVIIIст. – гэта

1) апрацоўваемыя сялянамі пазанадзельныя землі

2) захопленыя сялянамі надзелы зямлі

3) пустуючыя неапрацоўваемыя землі

4) уз’яднаныя дадзяржавы землі


Грамата, якая вызначала пэўныя падаткі, павіннасці, абавязкі і г.д. – гэта

1) валока

2) інвентар

3) латыфундыя

4) устава


Дакумент, у якім апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай і сялянскімі павіннасцямі – гэта

1) валока

2) інвентар

3) латыфундыя

4) устава


Феадальныя зямельныя ўладанні ў Рэчы Паспалітай, вылучаныя з дзяржаўных земляў для задавальнення патрэб караля і прыдворнай казны, меўшыя ўласнае адміністрацыйна – гаспадарчае кіраванне – гэта

1) валока

2) эканомія

3) інвентар

4) латыфундыя


Дзяржаўны маёнтак, які даваў кароль ці вялікі князь у часовае карыстанне феадалам за службу, меўшы за гэта чвэрць прыбытку ў казну штогод, – гэта

1) валока

2) інвентар

3) латыфундыя

4) староства


Часовае карыстанне маёмасцю за абумоўленую плату – гэта

1) арэнда

2) латыфундыя

3) паншчына

4) рэнта


Кіраўнік антыфеадальнага выступлення беларускіх сялян у Крычаўскім старостве 1740 – 1744 гг.

1) Багдан Хмяльніцкі

2) Васіль Вашчыла

3) Іясафат Кунцэвіч

4) Стахор Мітковіч


Капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле – гэта

1) латыфундыя

2) мануфактура

3) рамесніцкі цэх

4) фабрыка


Першыя мануфактуры на Беларусі ўзніклі ў

1) XV ст.

2) канцы XVII ст.

3) першай палове XVIII ст.

4) другой палове XVIII ст.


Месца адрачэння апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага 25 лістапада 1795 г.

1) Вільня

2) Гародня

3) Кракаў

4) Масква


Пасля якіх гістарычных падзей Рэч Паспалітая як дзяржава знікла з палітычнай карты Еўропы?

1) пасля “крывавага патопу” 1654 – 1667 гг.

2) пасля Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг.

3) у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай

4) ніколі не знікала


Храналагічныя межы існавання Рэчы Паспалітай

1) XIII ст. – 1772 г.

2) XIII ст. – 1795 г.

3) 1569 – 1772 гг.

4) 1569 – 1795 гг.


Які мастацкі стыль аб’ядноўвае: Гарадзенскі каралеўскі палац, тканіны Слуцкай мануфактуры, шпалеры з Нясвіжа і Слоніма?

1) ампір

2) барока

3) класіцызм

4) ракако


Антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін, сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы – гэта

1) Адраджэнне

2) Асветніцтва

3) Рэфармацыя

4) Контррэфармацыя


Першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі, створанае падчас рэформ канца XVIII ст. у Рэчы Паспалітай

1) Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай

2) Віленская акадэмія

3) Віленскі універсітэт

4) Гродзенская медыцынская школа


Літаратурны жанр, прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця, напісаны ў форме дыскусіі або вострай спрэчкіі, як правіла, ананімна – гэта

1) гісторыка – мемуарны

2) драматургічны

3) кніжная паэзія

4) палемічная публіцыстыка


Аўтар знакамітага падручніка па славянскай граматыцы, праіснаваўшага больш за два стагоддзі

1) Казімір Лышчынскі

2) Мялецій Сматрыцкі

3) Марцін Пачобут – Адляніцкі

4) Сімяон Полацкі


Беларускім папярэднікам Цыялкоўскага і Каралева празываюць

1) Епіфанія Славінецкага

2) Казіміра Лышчынскага

3) Казіміра Семяновіча

4) Сімяона Полацкага


Кіраўнік медыцынскай школы ў Гародне ў 70 – я гг. XVIII ст.

1) Адам Нарушэвіч

2) Жан – Эмануэль Жылібер

3) Пётр Скарга

4) Тэадор Нарбут